Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members aldwulf ЭКСПРЕСС-инфо № 7, июль Актывістаў незалежнага друку пужаюць штрафамі і арыштамі
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Актывістаў незалежнага друку пужаюць штрафамі і арыштамі

НаташаПоследнее изменение: 2008-07-02 06:45

26 чэрвеня прафсаюз РЭП накіраваў ліст у пракуратуру Ленінскага раёна Гродна з просьбой адрэагаваць на незаконнае затрыманне сябра прафсаюза РЭП Уладзіміра Таболы.

А перадгісторыя такая.

19 чэрвеня  ў Гародні супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста –рэпаўца Уладзіміра Таболу, які распаўсюджваў газэту "Гарадзенская салідарнасьць" каля прахадной завода аўтамабільных агрэгатаў.

Міліцыянтаў выклікалі супрацоўнікі аховы прадпрыемства, якія спрабавалі перашкодзіць Уладзіміру Таболе распаўсюджваць газэты. Актывіст патлумачыў,  што яго дзеянні не парушаюць заканадаўства , а газэта не ўтрымлівае матэрыялаў, накіраваных супраць дзяржавы. Тым не менш актывіста пад прымусам завезлі ў пастарунак, дзе склалі пратакол канфіскацыі газэт і спрабавалі ўзяць тлумачэнні, ад  дачы якіх  Уладзімір Табола  адмовіўся, бо лічыць, што распаўсюд інфармацыі яму гарантаваны канстытуцыяй.

Бліжэйшым часам канфіскаваныя газэты пройдуць экспертызу  ва ўпраўленні ідэалогіі Гарадзенскага аблвыканкама, пасля чаго міліцыянты ў адносінах да Уладзіміра Таболы акрэсьляць далейшыя дзеянні. Як сведчыць практыка, звычайна за распаўсюд незалежнай прэсы гарадзенскія дэмакратычныя актывісты прыцягваюцца да грашовых штрафаў у буйных памерах.

Віталь Нікалаеў

02.07.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: