Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members aldwulf ЭКСПРЕСС-инфо № 1, январь
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

№ 1, январь

Прафсаюзы Літвы не збіраюцца мірыцца з крызісам

У Вільнюсе 16 студзеня прайшоў мітынг з нагоды новых эканамічных умоў. Выступоўцы і шараговыя ўдзельнікі шукалі, як блакаваць пагаршэнне жыцця.

Мітынг адбыўся ў цэнтры сталіцы, насупраць будынку Сейму. Выступоўцы ўздымалі менавіта сацыяльна-эканамічныя пытанні, хоць і гучалі меркаванні аб магчымай адстаўцы ўраду. Чакаецца, што ў Літве наступствы крызісу найбольш істотна праявяцца ўлетку, таму мітынг быў своеасаблівым папярэджаннем кабінету міністраў: прафсаюзы "не спяць" і не збіраюцца мірыцца з пагаршэннем сітуацыі.

Масавая акцыя рыхтавалася каля трох месяцаў, у ёй удзельнічылі некалькі тысяч чалавек.

Пасля беспарадкаў у Рызе, якія адбыліся за некалькі дзён да таго, вільнюскія ўлады прадпрынялі пэўныя захады бяспекі: вакол плошчы дзяжурылі каля 30 паліцыянтаў. Непасрэдна на мітынгу парадак падтрымлівала прафсаюзная дружына. Падчас мерапрыемства праезд па цэнтру горада, у прыватнасці, па праспекту Гедыміна, быў абмежаваны.

Як вядома, прэзідэнт Валдас Адамкус лічыць, што краіна ў стане самастойна справіцца з крызісам, і міжнародныя крэдыты не патрэбныя. Мясцовыя эксперты ў гэтай сувязі адзначаюць, што ў літоўскага ўраду "ў запасе" ляжыць структурная фінансавая дапамога, акая была атрымана пасля ўступлення ў Еўрапейскі Саюз і пакуль не выкарыстоўвалася.

Тэльман Маслюкоў

17.01.2009

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: