Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members capriche Гомель Сож № 4, ліпень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Сож № 4, ліпень

Заражаныя радыяцыяй чарніцы ідуць на экспарт

400 тон лясных чарніц плануе накіраваць у Літву і Польшчу Гомельскі аблспажыўсаюз. Спажывецкая кааперацыя плануе зарабіць на лясных ягадах звыш 1 мільёна еўра.

Радыяцыя – не перашкода

Як паведаміў начальнік упраўлення нарыхтовак аблспажыўсаюза Васіль Віннікаў, на экспарт ужо адгружана 65 тон чарніц.

– Патрабаванні, – удакладніў Віннікаў, –  да радыяцыйнай чысціні  ягад тых  спажыўцоў, з кім мы заключылі кантракты, прыймальныя – не больш за 400 бекерэляў на кілаграм. На айчынныя вінзаводы мы маем права адгружаць ягады, узровень забруджвання якіх не перавышае 375 бекерэляў, у гандаль – да 185 бекерэляў. Так што з адгрузкай чарніц на экспарт ў сувязі з радыяцыяй мы не маем праблем.

Бізнес перахоплены

У папярэднія гады спажывецкай кааперацыі моцную канкурэнцыю складалі камерцыйныя структуры. Яны па сутнасці пераманьвалі да сябе зборшчыкаў ягад, выплачваючы ім значна большыя сумы.

Сёлета аблспажыўсаюз прапанаваў зборшчыкам 5 тысяч рублёў за кілаграм чарніц, і людзі панеслі ягады нарыхтоўшчыкам спажывецкай кааперацыі. Наколькі вядома, у сваю чаргу аблспажыўсаюз прадае чарніцы за мяжу па 2,85 еўра.

Ураджай чарніц сёлета ў лясах Гомельшчыны некалькі меншы, чым летась. Але паколькі кошт ягадаў стымулюе збор, спажывецкая кааперацыя плануе, апрача эспарту, нарыхтаваць каля 100 тон чарніц на ўнутраны рынак.

Анатоль Ліпскі

31.07.2006

У Петрыкаве абрынулася 300-гадовая царква

Выдатны помнік драўлянага дойлідства быў занядбаны ўжо некалькі дзесяцігоддзяў. Справы да яго не было ані праваслаўным папам, ані выканкамаўскім чыноўнікам. Тыдзень таму царква не вытрымала...

Дзейнасць петрыкаўскай святыні скончылася ў 1967 годзе. Тады былі праведзены малебны ў апошні раз. З таго часу яна гніе на мясцовых могілках, і нікому да яе няма справы. Тыдзень таму царква не вытрымала – і абрынулася. Унікальны крыж, якому таксама было трыста год, у гэты ж час некуды знік...

"Пабудаваная без аднаго цвіка..."

У горадзе Петрыкаве Гомельскай вобласці на старых могілках дажывае свой век унікальны помнік народнага дойлідства – Свята-Пакроўская царква. Пабудавана яна была ў канцы XVII стагоддзя з дрэва ў Аголіцкай пустыні вёскі Сотнічы як стараверская, з 1746 – уніяцкая, у 1836 годзе перанесена ў горад і перададзена праваслаўным.

Царква ўяўляе сабою невялікі трохзрубны храм з бярвенняў з шасціграннымі астаткамі. Зруб малітоўнай залы накрыты шатровым гонтавым дахам, які завершаны чацверыком з двухяруснай купальнай галоўкай. Над прытворам чацверыковая шатровая званіца, ніжэйшая за асноўны аб'ём і далучаная да яго кароткім бабінцам. Ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, апяразаны вуглавымі лапаткамі і карнізам простага профілю. Зруб выкананы без аднаго цвіка, пры дапамозе ўрубак і драўляных нагеляў. У перакрытую плоскай бэлечнай столлю залу храма вялікімі праёмамі адкрываюцца апсіда і прытвор.

На Беларусі, ды і ўва ўсёй Еўропе, такіх цэркваў засталося ўсяго некалькі. У нас гэта Порплішчанская Спаса-праабражэнская царква 1627 года, Збірожская царква Параскевы Пятніцы 1610 года, Кашэвіцкая Успенская царква 1642 года, Дарапеевіцкая Прачысценская царква 1671 года, Давыд-гарадоцкая Георгіеўская царква 2-ой паловы XVII стагоддззя ды Валеўская Петрапаўлаўская царква 1685 года. Дзіўная недарэчнасць: усе паралічаныя цэрквы, апроч Петрыкаўскай, дагледжаныя, адрэстаўраваныя і цяпер дзейнічаюць...

Нам гісторыя не трэба

Яшчэ з месяц таму наш драўляны цуд выглядаў зусім па-іншаму. Зрубы з круглых бярвён стаялі так упэўнена, як і некалькі стагоддзяў таму. Былі на сваіх месцах званіца і купал, але час бярэ сваё – і яны пачыналі нахіляцца. Быў захаваўся нават арыгінальны крыж. Унутры царквы адчуваеш сябе як за каменнай сцяною, бо сцены тут на самой справе моцныя, але час ад часу паглядаеш уверх – як бы чаго не звалілася на галаву. Царква прыходзіла у заняпад. І вось – не вытрымала людскай няўвагі ды абыякавасці...

Абрынуўся купал, званіца над бабінцам... Нехта тут жа скраў крыж. Але магутны зруб застаўся стаяць. Хаця, няма верагоднасці, што цяпер яго не расцягнуць на дровы мясцовыя "аматары даўніны"...

Чаму царкву не аднаўляюць?

На гэтае пытанне адказвае адказная за помнікі адзела культуры адміністрацыі Петрыкаўскага раёна, якая ў тэлефоннай размове назвалася Надзеяй Іванаўнай.

– Па-першае, могілкі, на якіх стаіць царква, вельмі старыя, і магілы проста сціснулі святыню, падкраўшыся пад самыя яе сцены, што б склала значныя перашкоды пры рэстаўрацыі, – разважае жанчына, – а па-другое, была сфарміраваная камісія, якая зрабіла заключэнне аб тым, што царква знаходзіцца ў аварыйным стане і аднаўленню не падляжыць.

Гэта і стала прысудам трохсотгадовай царквы, якая пры належным даглядзе перажыве і Надзею Іванаўну, і нас з вамі. Праваслаўная царква таксама не спяшаецца рэстаўраваць унікальную царкву. Мясцовы поп сказаў, што яму ёсць дзе адпраўляць набажэнствы – у Петрыкаве таксама ёсць мураваная Мікалаеўская царква. Да таго ж, аднаўленне – гэта грошы. Якія можна патраціць на новы "мэрсэдэс" ці дублёнку...

* * *

Сёння, як і шмат гадоў таму, сярод магільных крыжоў усё яшчэ ўзвышаюцца рэшткі Свята-Пакроўскай царквы, чакаючы свайго лесу. А калі яна абваліцца да канца, недзе недалёка ад яе плануецца узвесці новую. А тым часам людзі, што прыходзяць наведаць сваіх продкаў, кожны раз паглядаюць на Свята-Пакроўскую прыгажуню ціха кажуць адно аднаму: "Пакарае нас Божанька за такое стаўленне да храма..."

Алесь Гардзевіч
31.07.2006

ЖЭС или товарищество собственников?

Об этом спорили гомельчане на организованной недавно дискуссии. Столичные "совместные домовладельцы" делились опытом, работники ЖЭСа высказывали недоверие.

Грязь в подъездах, придворовых территориях, сломанные скамейки, выжженные кнопки в лифтах – для большинства из нас пока еще не вчерашний день. В поисках выхода из коммунального тупика общественные активисты и представители столичных товариществ собственников дискуссировали в Гомеле в выходные дни.

-- Самоорганизация граждан для защиты своих прав через товарищества собственников, - вот цель нашей встречи, -- говорит один из организаторов мероприятия Галина Скороход. -- Не секрет, что содержание коммунального жилья является той сложной проблемой, с которой каждый сталкивается практически ежедневно. При росте расходов на коммунальное обслуживание и содержание своего жилья интерес к данному вопросу только повышается.

Мировой опыт показывает, что решение коммунальной проблемы давно и успешно используется через создание так называемых кондоминиумов – совместном домовладении через создание товариществ собственников. Представитель столичного товарищества собственников "Очаг" Геннадий Каленов уверен, что совместному домовладению просто нет альтернативы.

-- Там, где человек ощущает себя хозяином, он и ведет себя по-хозяйски, -- убежден Геннадий. -- После того, как мы стали самостоятельно обслуживать жилой дом, цена на квартиры в нем сразу же поднялась долларов на 300-400 за один квадратный метр. И это не случайно. Коммунальные платежи в 2005 году в среднем за один метр жилья у нас составили 795 рублей, причем независимо от количества прописанных жильцов.

-- Взяв на себя ответственность за управление совместным имуществом, мы сами выбираем орган управления, и сами определяем, сколько раз должна производиться влажная уборка подъездов, хотят ли жильцы, что бы в местах общего пользования висели картины, были зеркала, коврики и цветы… Все вопросы решаем совместно в ходе обсуждения.

Присутствующие на встрече представители ЖЭСов, жилищных кооперативов высказывали различные мнения, хотя большинство из них были не в пользу ЖКХ. Как известно, на сегодняшний день население оплачивает около 40% стоимости техобслуживания своего жилья, остальные погашаются из бюджета. К сожалению, жильцам иногда проще иметь дело с бездарным ЖЭСом, а потом писать жалобы во все инстанции, чем самим заняться контролем и управлением совместной собственности.

-- После просмотра слайдов из жизни столичного товарищества собственников "Очаг" у меня, проживающего в обслуживающемся ЖЭСом доме, честное слово сложилось чувство собственной неполноценности, -- заявил после встречи один из участников Андрей Кузнецов.

Леонтий Семенов
31.07.2006
Пракуратура папярэдзіла грамадскую актывістку

Маладую гомельскую настаўніцу Юлю Сівец прымусова даставілі ў абласную пракуратуру. Спадарыні Сівец вынеслі афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць парушэння закона і дзейнасці ад імя незарэгістраванай грамадскай арганізацыі.

Юлю злавілі ля дома

У другой палове дня 21 ліпеня ўчастковы міліцыянт Дзмітрый Коўш і малады чалавек ў цывільным перапынілі Юлю Сівец ля пад`езду яе дома. Участковы стаў тлумачыць актывістцы, што пракуратура даўно шукае яе – і прымусам адвёз на вуліцу Пушкіна, 12, дзе і размешчана абласная пракуратура.

Супрацоўніца пракуратуры Вікторыя Сергіенка стала распытваць Юлю Сівец пра моладзёвы рух у горадзе, а пасля пазнаёміла з афіцыйным папярэджаннем ад імя пракурора вобласці Алега Палавінкі.

У папярэджанні сказана: "Праведзенай праверкай устаноўлена, што Вамі ажыццяўляецца незаконная дзейнасць ад імя Гомельскай гарадской грамадскай арганізацыі "Моладзевы цэнтр "Гарт" па дасягненні статутных мэтаў і задач. Так, перыядычна ўцягваюцца да ўдзелу ў дзейнасці арганізацыі новыя асобы. Са студзеня 2006 года Вамі і Сямёнавым С.Ю. праводзіліся семінары, а таксама арганізоўваліся выезды за межы Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў канферэнцыях ад імя грамадскай арганізацыі "Моладзевы цэнтр "Гарт". Разам з тым, дадзеная арганізацыя ліквідавана і выключана з Дзяржаўнага рэестра грамадскіх аб`яднанняў 25.05.2005 года па рашэнні Гомельскага абласнога суда ад 10.03.2003 года".

Хто вядзе рэй?

Праверка моладзевага цэнтру "Гарт" была распачата пракуратурай яшчэ ў красавіку гэтага года на падставе матэрыялаў, якія  паступілі з Гомельскага УКДБ.

– Моладзевы цэнтр нічога не краў, нікога не забіваў, а займаўся адукацыяй, – кажа Юля Сівец. – Улады Гомельскай вобласці ўзяліся вельмі моцна за розныя грамадскія арганізацыі. Хочуць, відаць, каб вобласць гучала, як адна з абласцей, дзе няма ніякай грамадскай актыўнасці.

У якасці даведкі

Дарэчы, нядаўна ў Жлобіне завяршыўся суд над Эдуардам Зелянковым, навучэнцам мясцовага металургічнага тэхнікума. Ён таксама быў абвінавачаны ў прыналежнасці і дзейнасці ад імя незарэгістраванай грамадскай арганізацыі "Малады фронт" і аштрафаваны на 930 тысяч рублёў. У дачыненні Зелянкова ўпершыню ў краіне прысуд быў вынесены паводле абноўленага Крымінальнага кодэкса, папраўкі да якога прынятыя парламентам напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Анатоль Ліпскі
25.07.2006

Гомельскі актывіст АГП судзіўся з аблвыканкамам

Васіль Палякоў быў упэўнены, што чыноўнікі неправамоцна забаранілі правесці чарнобыльскі мітынг. Аднак суддзя Сяргей Шыцікаў прыняў рашэнне на карысць выканкама.

21 ліпеня  суддзя Цэнтральнага суда Гомеля Сяргей Шыцікаў адхіліў пазоў старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Аб`яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова да Гомельскага аблвыканкама. Спадар Палякоў прасіў прызнаць неправамернай забарону аблвыканкама на правядзенне 25 красавіка чарнобыльскага мітынгу. Як лічыць актывіст, тым самым былі парушаны ягоныя канстытуцыйныя правы і правы чальцоў Аб`яднанай грамадзянскай партыі на свабоду масавых мерапрыемстваў.

Аблвыканкам не пагаджаецца

У судзе прадстаўніца  аблвыканкама Ала Сусарэнка не прызнала прэтэнзіяў партыйнага актывіста. Спаслалася на тое, што Васіль Палякоў падаў няправільна аформленую замову: не ўказаў, якім чынам арганізатары мітынгу будуць забяспечваць грамадскі парадак, медычнае абслугоўванне ўдзельнікаў мітынгу і ўборку тэрыторыі.

На пазіцыю аблвыканкама стаў і суддзя Сяргей Шыцікаў пры вынясенні рашэння.

Палякоў не здзіўляецца

– Рашэнне не было  для мяне нечаканасцю, – кажа Васіль Палякоў. – Справа ў тым, што ў нашай краіне даўно не выконваецца Канстытуцыя, парушаюцца правы чалавека. Але такія пазовы ў суд будуць вымушаць чынавенства працаваць ўсё ж такі з аглядкаю на закон. Ва ўсякім разе, выконваць нейкія фармальнасці, а кіравацца жаданнем ці нежаданнем асобнага чыноўніка. Забарона ж на мітынг была не таму, што мы нешта не так напісалі, а таму, што ў  чарнобыльскім мітынгу павінен быў узяць удзел Аляксандр Мілінкевіч.

Маўчанне галоўнага спецыяліста і меркаванне юрыста

Ала Сусарэнка, галоўны спецыяліст аблвыканкама, ад каментару адмовілася.

– Я не магу даваць нейкіх каментароў, – сказала спадарыня. – Я прысутнічала толькі на судзе.

Сябра АГП, юрыст Леанід Судаленка, які прысутнічаў на судзе, у сваю чаргу кажа:

– У нас наогул дзіўна атрымліваецца. Аблвыканкам не прыняў рашэнне па заяве, а суддзя як быццам бы гэтага не заўважыў. Суддзя павінен быў звярнуць увагу, што аблвыканкам павушыў права грамадзян, замацаваныя Канстытуцыяй, на свабоду масавых мерапрыемстваў.

Хада па коле

Да суду Васіль Палякоў, як і прадугледжана законам, абскарджваў дзеянні Гомельскага аблвыканкаму ў Саўміне. Аднак адказ на свой ліст ён атрымаў не з ўраду, а з Міністэрства юстыцыі. Намеснік міністра А.Краўцоў паведамляў, што міністэрства не можа "даваць  прававую ацэнку дзеянням органаў мясцовага кіравання".

Не ўдалося партыйнаму актывісту даведацца і непасрэдна ў аблвыканкаме, якія канкрэтныя меры забеспячэння грамадскага парадку, медычнага абслугоўвання павінны быць указаны ў замове на правядзенне мітынгу.

Анатоль Ліпскі
25.07.2006

В Гомеле появилась новая услуга – прокат скутеров

Организовали прокат двое молодых гомельчан – Владимир Громыко и Вадим Левенков. Новая услуга пользуется повышенным спросом, ведь водительских прав не надо, а скорость у скутера приличная...

Прокат по-гомельски

– Мы не ожидали, что наша услуга будет пользоваться таким спросом, – улыбается хозяин проката Владимир Громыко. – Сейчас думаем, как увеличить автопарк. Клиенты в основном молодежь, девушки активно интересуются. За один час проката берем 15 тысяч рублей, а за весь день - 60. Расход топлива – всего лишь два литра на сто километров.

– Мы первые и пока единственные, кто организовал такой прокат в городе, - добавляет компаньон Владимира Вадим Левенков. – Главное, чем привлекает наша услуга – это то, что для езды на скутере не нужны водительские права. Достаточно навыков управления велосипедом. А скорость скутера приличная – до 70 километров в час. Для скутера не существует автомобильных пробок в городе. Недаром в Европе на них не гнушаются ездить ни бизнесмены, ни чиновники.

– Парк скутеров в городе постоянно увеличивается, – сетуют компаньоны. – Сейчас их по городу где-то 400 штук бегает. Но мы думаем, что спрос на нашу услугу будет увеличиваться. С каждым желающим в жаркую погоду прокатиться с ветерком заключаем договора аренды, так что в случае повреждения техники виновные сами несут материальную ответственность. Пока таких случаев не было.

Вадим и Владимир организовали прокат вполне легально - необходимые разрешения были получены в горисполкоме и ГАИ. Парни говорят, что это оказалось не таким сложным делом, как им казалось сразу.

Пожелав компаньонам удачи в их новом начинании, направляемся в областное ГАИ.

Скутер и инспектор ГАИ

– К водителям скутеров мы предъявляем такие же требования, как и к другим участникам дорожного движения, – поделился с нами инспектор по безопасности дорожного движения областного ГАИ Евгений Петрович Дубинин. – Единственное исключение, для управления скутером не требуется водительское удостоверение. При условии, если объем двигателя не превышает 50 кубиков. Свыше – он приравнивается к мотоциклу.

– Превысил установленную скорость, допустил иное нарушение правил дорожного движения – отвечай, – строго предупреждает Дубинин.

Нельзя было не поинтересоваться и о совместимости скутера и алкогольных напитков.

– Если установим, что скутер управляется лицом в нетрезвом состоянии, наказание будет самое строгое, – уверил Евгений Петрович. – Даже если человек выпил пива. К счастью, пока подобных примеров привести не могу, скутеры только появились в городе.

А между тем, прошла информация, что минский завод "Мотовело" собирается выпускать аналог скутера – белорусский мотороллер. Сработает ли известная реклама "купляйце беларускае" – покажет время.

– А что, если будет недорогой и хороший аппарат, отчего же не поддержать отечественного производителя, – улыбаются гомельские компаньоны.

Справка BulletinOnline

В Беларуси представлены два вида скутеров: японские и европейские.

Невысокие японцы

Японские скутеры схожи друг с другом в дизайне, но зато обладают высокой экономичностью. Рассчитаны на невысокого роста японцев, поэтому идеально подходят для наших ребятишек. Цена подержанного японского скутера начинается от 250 долларов. Новая оригинальная модель "Сузуки" потянет на две тысячи "зеленых" и выше. Китайская копия, выпускаемая в Прибалтике, обойдется  в пределах 1300.

Комфортабельные европейцы

Европейские скутеры более комфортабельные, но и цены на новые модели колеблются от 2 до 6 тысяч долларов. Подержанная модель "Пьяджо", которая собирается во Франции, в зависимости от возраста обойдется примерно в 600 зеленых. Главное достоинство этой техники – мощные моторы очень хорошего качества и высокий уровень сервиса. Например, ветровое стекло на скутер "Априлия" стоит 100, а на "Пьяджо" - 25 баксов.

Леонтий Семенов
21.07.2006

Парламенцкі мундыяль

У Гомелі адбылася таварыская сустрэча па футболу паміж зборнымі парламента Беларусі і Дзяржаўнай думы Расіі. Ачольвалі каманды спікеры заканадаўчых органаў дзвюх краінаў – Уладзімір Канаплёў і Барыс Грызлоў.

Мара Грызлова

Матч адбыўся 11 ліпеня на стадыёне спорткомплексу "Цэнтральны". Выступіўшы перад пачаткам матчу, Барыс Грызлоў заявіў, што галоўная яго і Канаплёва мара – "стварыць магутную каманду саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і перамагчы ўсіх праціўнікаў ЕўрАЗЭС".

Хто тут гаспадар?

На гомельскай траве "парламенцкія футбалісты" Расіі перамаглі нашых. Калі да канца сустрэчы заставалася крыху больш за 20 хвілінаў, лік на табло быў 5:0 на карысць Дзярждумы Расіі. Каментатар ад расійскага боку, дарадца спікера Алег Жолабаў нават бязхітрасна заявіў: "Наступаюць гаспадары". Потым, праўда, паправіўся: маўляў, гаспадары ў тым сэнсе, што дыктуюць гульню на зялёным полі.

За парламентароў свецяць "зоркі"

Галы за гасцей забівалі колішнія "зоркі футболу”: Дзмітрый Алейнічаў, Мікалай Кузняцоў, Сяргей Кір`янаў… А браму пільнаваў першыя 45 хвілінаў Рэнат Дасаеў, лепшы брамнік Еўропы 1988 года. Са знакамітым галкіперам здарыўся невялічкі інцыдэнт. Беларускі гулец выходзіў адзін на адзін з Дасаевым. Апошні на падыходах да штрафной проста адпіхнуў нападніка рукамі і атрымаў адзіную ў гэтым матчы жоўтую картку – "гарчычнік", як кажуць футбольныя заўзятары.

– А мне болей нічога не заставалася рабіць, апрача як "фаліць". Але ж я не моцна нарываўся на фол, – казаў у перапынку расчырванелы Дасаеў.

Знакамітаму брамніку, відаць, было б няёмка, каб нехта ў Гомелі на вачах тысяч гледачоў "размачыў" ягоную браму. На стадыён жа дзеля масавасці людзей збіралі і ў прымусовым парадку, нягледзячы на працоўны час і прэзідэнцкую Дырэктыву №1. Больш за тое, міліцыянты пры ўваходзе на стадыён прымушалі гледачоў паказваць торбы, пытаючыся: “Колючыя, рэжучыя прадметы ёсць”?

Адзін гуляе, другі адпачывае

Барыс Грызлоў, у адрозненне ад беларускага калегі, гуляў увесь першы тайм і амаль палову другога. Дмітрый Алейнічаў распавядаў, што спікер Грызлоў тры дні на тыдзень наведвае трэніроўкі.

У сваю чаргу Уладзімір Канаплёў на поле выйшаў толькі на 12 хвілінаў. І пакуль ён сядзеў на лаўцы запасных, хаваючыся ад спёкі, галкіпер беларускай парламенцкай каманды Мікалай Грышын раз-пораз даставаў мячы з сеткі брамы. І толькі напрыканцы сустрэчы беларускія футбалісты адквіталі тры мячы. Зрабілі гэта таксама колішнія прафесійныя футбольныя гульцы, якіх нямала і ў беларускай парламенцкай зборнай. Зрэшты, "парламенцкай" яе можна называць з вялікай нацяжкай. Але не гэта важна. Куды важней, каб не прагулялі парламентарыі суверэнітэт і незалежнасць краіны.

Дарэчы, агульны вынік сустрэчы быў 5:3 на карысць каманды гасцей, якая носіць назву "Адзіная Расія". Першая ж сустрэча парламенцкіх зборных, якая праходзіла летась у Мінску, скончылася ўнічыю – 2:2.

"Але ёсць, на жаль, ФІФА..."

У перапынку мы пацікавіліся ва Уладзіміра Канаплёва: як жа так, парламенцкія зборныя гуляюць самі сабе ў футбол, а нацыянальныя – і Беларусі, і Расіі – не могуць прабіцца на чэмпіянат свету? Не ўвесь жа час беларусам на мундыялі перажываць за партугальцаў, бразільцаў, французаў, італьянцаў... Час ужо нашую нацыянальную зборную пабачыць у адным шэрагу са згаданымі. Яна ж, дарэчы, як і расійская, пакуль не можа адолець нават кваліфікацыйныя гульні.

– Мы б даўно накіравалі нашу зборную на чэмпіянат, – заявіў Уладзімір Канаплёў, – але ёсць, на жаль, ФІФА, якая дыктуе свае правілы...

Барбекю ў перспектыве

Пасля матчу старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон уручыў Барысу Грызлову адмысловы кубак, назваўшы яго пераходным, а таксама запакаваны каштоўны падарунак. Кажуць, набор для барбекю.

Падобныя падарункі таксама атрымалі Уладзімір Канаплёў, лепшы гулец з Расіі Канстанцін Яроменка і беларускі брамнік Мікалай Грышын.

Анатоль Ліпскі
14.07.2006

Абноўлены кодэкс апрабавалі на юнаку са Жлобіна

Жлобінскі суд аштрафаваў мясцовага студэнта Эдуарда Зелянкова амаль на мільён рублёў за прыналежнасць да незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт".

Упершыню ў Гомельскай вобласці прысуд быў вынесены паводле абноўленага Крымінальнага кодэксу, папраўкі да якога  прыняты парламентам напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Што парушыў юнак?

Міліцыя затрымала  22-гадовага Эдуарда Зелянкова  13 сакавіка – за тыдзень  да прэзідэнцкіх выбараў. Юнак учыняў на вуліцах гораду графіці: "За Мілінкевіча!", "За свабоду!", "Малады фронт".

Напачатку супраць Эдуарда была распачата адміністрацыйная справа. Але на пасяджэнні адміністрацыйнай камісіі Жлобінскага райвыканкама хлопцу паведамілі, што ягоную справу запатрабаваў начальнік мясцовага аддзялення КДБ. Увечары таго ж дня супрацоўнікі КДБ затрымалі навучэнца на 3 сутак  - ужо як падазронага па крымінальнай справе.

У Жлобіне даследаваць справу не было каму

Праз 10 дзён папярэдняга даследавання справа была перададзена ў мясцовую пракуратуру, адтуль – у следчае аддзяленне міліцыі Жлобінскага раёну. А затым – следчаму Андрэю Бандзюку з аддзела ўнутраных справаў Цэнтральнага раёна Гомеля. У Жлобіне, як патлумачылі ў міліцыі, следчыя нібыта перагружаныя працай.

На маладзёна  артыкул знойдзецца. І не адзін

Першапачаткова следства вялося па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: удзел у незарэгістраванай арганізацыі,  псаванне маёмасьці і  хуліганства.
Хлопец  прызнаў, што напісаў графіці, але патлумачыў, што зрабіў гэта не з хуліганскіх намераў, а з мэтаю інфармавання людзей.

12 чэрвеня Эдуарду Зелянкову было прад'яўлена абвінавачванне ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" і ўзята падпіска пра нявыезд. Прэтэнзіі наконт сапсаванай маёмасці  адпалі самі сабою: хлопец сплаціў 450000 рублёў. На такую суму мясцовае жыллёва-камунальнае прадпрыемства ацаніла шкоду ад графіці. Абвінавачванне ў хуліганстве знялі з прычыны  адсутнасці складу злачынства.

Галоўны сведка на суд не з'явіўся

У судзе Жлобінскага раёну разгляд справы доўжыўся два дні. У якасці сведкаў заслухалі міліцыянта, які затрымліваў Эдуарда падчас напісання графіці, і супрацоўніцу ваеннага камісарыята Жлобінскага раёна па прозвішчу Сапега. Апошняя паведаміла суду, што 3 сакавіка, калі Эдуарда выклікалі ў ваенкамат, ён запытаўся, ці не звязаны гэты раптоўны выклік з яго палітычнай дзейнасцю падчас выбарчай кампаніі.
Важны сведка, які мусіў распавесці пра тое, што Эдуард нібыта прапаноўваў яму ўступіць у "Малады фронт", на суд не з'явіўся. 

Пракуратура патрававала зняволення

Абвінавачванне следчага Бандзюка падтрымлівала пракуратура Жлобінскага раёна. З улікам добрай характарыстыкі з тэхнікума і прызнання Эдуардам сваёй віны ва ўчыненні графіці пракурор запатрабавала для яго 1 год зняволення з адтэрміноўкай пакарання на 18 месяцаў.

Адвакат Аляксандр Галіёў выступіў за тое, каб абраць для юнака мінімальнае пакаранне ў выглядзе штрафу.
Суддзя Сяргей Шаўцоў сапраўды прысудзіў Эдуарду Зелянкову мінімальны па гэтым абвінавачванні штраф - 30 базавых велічыняў, альбо 930000 рублёў.

Нечаканыя госці

Сярод прысутных у залі суда былі супрацоўнік у пытаннях чалавечага вымярэння Мінскага офісу Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе Фіона Фрэйзэр і другі сакратар Амбасады ЗША ў Беларусі Сцівен Гілан.

Антоль Ліпскі

В Гомеле высадился ученый десант

Здесь проходит круглый стол о роли гражданского общества в усилении европейских ценностей и стандартов в Беларуси. Группа профессора Олега Манаева на протяжении двух дней будет дискуссировать о продвижении европейских ценностей и стандартов в нашей стране.

Почему Гомель?

– Серию подобных мероприятий мы проводим по всей стране, – рассказывает профессор Манаев. – Гомельский регион ценен сильно развитым гражданским обществом. Целью проводимых встреч является дискуссия об усилении проевропейских установок в Беларуси. Как известно, роль гражданского общества в этом процессе переоценить трудно.

В Европу – это куда?

Белорусский президент в свое время довольно оригинально очертил место Беларуси в цивилизованном мире: "Выбор, который нам пытаются навязать как судьбоносный – это вообще не выбор. Не выбор для Беларуси! Мы выбираем не Восток и Запад – мы выбираем Беларусь, которая в силу истории, географии, культуры и менталитета будет и на Востоке, и на Западе".

– Понятно, что единственным результатом такой заявки на "собственный выбор" является имитация чужого пути развития, – считает участника встречи Сергей Николюк. – Но имитация по определению не способна стать альтернативой тому, что имитируется.

Политические партии Беларуси и европейские стандарты

– По стечению многих обстоятельств Беларусь пока остается за бортом европейской интеграции, – с таких слов начала выступление Людмила Грязнова, представляющая на встрече Объединенную гражданскую партию. – Главным достоинством белорусской оппозиции для сегодняшней европейской политики является коалиционность наших партий, объединение усилий других структур гражданского общества. Это – золотой ключик, открывающий дверь из оппозиционного гетто в остальной мир, позволяющий устанавливать коммуникации между демсилами и населением.

– Белорусы уже осознали свой выбор, идентифицируют себя как нация, их доверие к российским ценностям неуклонно падает при возрастающем интересе к Европейским ценностям и стандартам, – отметила Грязнова.

Общественные организации и ориентация белорусов

– Влияние общественных организаций на внешнеполитические взгляды населения Беларуси, хотя и не очень сильное, но уже заметное, – подводит черту бывший министр труда Александр Соснов. – К сожалению, нынешняя власть использует огромные ресурсы и усилия для навязывания стране своего "особого исторического пути", при котором всеми процессами будут управлять чиновники в угоду правящей верхушке.

Не обошлось и без курьезов

Экс-мэр Гомеля Светлана Гольдаде считает, что ученые предоставили региональному гражданскому обществу замечательную возможность провести дискуссию об интеграции Беларуси в Европу. Хотя не обошлось и без курьезов.

– Для проведения встречи мы зарезервировали конференц-зал гостиницы "Сож", – рассказывает Гольдаде. – В последний момент, когда администрация узнала состав прибывшей делегации, нам совсем не по-европейски отказали в аренде. Как бывшему руководителю города, мне стыдно за городскую власть, которая боится открытого диалога гражданского общества.

Справка редакции:
Олег Манаев – доктор социологических наук, директор НИСЭПИ, профессор кафедры социальной коммуникации Белгосуниверситета, автор многочисленных научных и публицистических  работ по проблемам масс-медиа и демократии, гражданского общества и политического процесса в посткоммунистических странах.

Леонтий Семенов
01.07.2006

Приехал к родителям – плати штраф

Такие проблемы возникли у гомельчан, чиь родители живут в приграничной зоне. Мужу и жене, поехавшим в деревню на выходные, грозит штраф до 300 долларов.

Гомельчане Леонид и Оксана Судаленко в праздничные выходные Дня независимости направились проведать своих родителей, проживающих возле Брагина. В деревне их задержал пограничный наряд. Оказалось, их родные места отнесены к пограничной зоне, въезд в которую разрешается только по паспортам. Более семи лет они навещали своих родителей, получается, всякий раз нарушая пограничный режим. На этот раз "нарушителей" поймали.

Вооруженные пограничники по дороге к родителям

– На праздник мы с женой привычно направились в деревню Храковичи, что на Брагинщине, – рассказывает Леонид. – Откуда нам было знать, что для посещения родных мест уже нужен паспорт, да еще и справка из сельсовета, подтверждающая проживание здесь родственников. А до границы здесь еще километров с десять будет…

Леонид показывает рукой в сторону Днепра и продолжает рассказ:

– Наш автомобиль буквально метрах в двухстах от родительского дома остановил вооруженный пограничный наряд. Водительские документы не помогли – к родителям только по паспортам. Лейтенант-пограничник Владимир Демиденко даже милицию из Брагина на помощь вызвал. На нас с женой составили протоколы, которые грозят нам крупными штрафами.

Да мы уже 7 лет так ездим!..

– Самое занятное в этой ситуации, – добавляет Оксана, – что пограничный патруль в Брагинском районе мы встретили впервые, хотя ездим сюда к родителям уже 7 лет!..

– На составлении протоколов наши приключения не закончились, – продолжает Оксана. – Уже ночью в дом нагрянул другой вооруженный отряд пограничников. Старший группы лейтенант Павел Осиповский потребовал паспорта даже у пожилых родителей. Только после звонка дежурному по пограничному отряду пограничники покинули частное домовладение, однако, только до утра. Не успокоились, пока не проверили родителей.

Местные жители рассказывают, что подобный случай в их деревне произошел впервые. К ним также без паспортов ездят и дети и внуки. Никогда ничего не проверяли… Наши люди не только обязанностей, порой они своих прав не знают. Наверное, здесь следовало бы поработать самим пограничникам, разъяснить местным жителям, в каких особых условиях они живут.

Государственная граница

– Праздник здесь ни при чем, – прокомментировал ситуацию старший офицер Гомельского пограничного отряда капитан Виктор Укрейко. – Мы проводили обыкновенный выборочный контроль. У семейной пары при себе не оказалось паспортов, поэтому их задержали. Закон в подобных случаях дает нам право задерживать нарушителей даже до 3-х суток. Составили административные протоколы, выдали повестки и отпустили гомельчан.

– Решение о наказании будет принимать командир пограничной части, – продолжает капитан Укрейко, – это может быть предупреждение или штраф. Максимально – по 310 тысяч рублей каждому. Незнание правил не освобождает от ответственности.

– По закону Вам даже билет на автовокзале для въезда в пограничную зону без паспорта не продадут, - уверяет Укрейко. – Кроме паспорта, необходимо еще иметь документ, указывающий прибытия в пограничную зону. Например, что там живут те же родители.

А билетики-то продают...

Проверяя информацию пограничников, мы направились на автовокзал в Гомеле. Билетный кассир, назвавшаяся Светланой, без всяких вопросов продала нам билет в пограничную зону. На вопрос о паспорте она лишь только махнула рукой. Праздник закончился – начались будни.

Леонтий Семенов
12.07.2006

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: