Сож № 6, верасень
|
Знялі з цягніка на памежжы за налепку Пагоні ў пашпарце
Фармальнай нагодай затрымання Сяржука Сямёнава сёння, 25 верасня, на памежнай з Украінай станцыі Церуха сталася налепка. Насамрэч, лічыць моладзевы актывіст, такім чынам працягваецца ўціск на іншадумцаў. Памежнікі ўвайшлі ў вагон дызель-цягніка Гомель-Чарнігаў, які ехаў ва Ўкраіну, і правялі звычайны пашпартны кантроль. Пашпарт Сяржука яны праверылі таксама і аддалі. Потым выйшлі з вагона. Але недзе хвілін праз дзесяць вярнуліся і прайшлі прама да Сямёнава, зноў папрасілі пашпарт. Гэтым разам сказалі, што далей ён ехаць не можа, бо яго дакумент у дрэнным стане. "Дрэнны стан" – маленькая налепачка Пагоні на першай старонцы адразу пасля вокладкі. Яму загадалі выйсці з вагона. Сямёнаў падпарадкаваўся, але папрасіў патлумачыць, што ён парушыў. У памяшканні, куды памежнікі завялі Сяржука, ён чатырохкроць прасіў старшага прапаршчыка, які ўзначальваў нарад памежнікаў, паказаць сваё пасведчанне ці хаця б назваць імя і прозвішча. Той адмовіўся. Тады Сяржук папрасіў даць кнігу скаргаў і заўваг. Старшы прапаршчык сказаў, што павінен патэлефанаваць свайму начальніку, ці можа ён гэта зрабіць і выйшаў. Кнігу далі, і ён зрабіў запіс. У прыватнасці пра тое, што не аднойчы перасякаў мяжу Беларусі і Украіны менавіта на гэтым цягніку, і ніколі ніводзін памежнік не рабіў яму заўваг наконт налепкі. Але калі налепка і з'яўляецца парушэннем, то можна было б проста абмежавацца папярэджаннем, а не перашкаджаць чалавеку ехаць па сваіх справах. Да таго ж Сяржук згадаў у сваёй скарзе, што старшы прапаршчык не назваў сябе і не паказаў свайго пасведчання. Сам Сяржук звязвае сваё затрыманне з тым, што ў мінулыя выходныя ў Чарнігаве прайшоў семінар моладзевых актывістаў Беларусі і Украіны. Яшчэ раней, 15 верасня, яго ўжо не хацелі упускаць у Беларусь з Украіны. На думку Сяржука, гэта была прэвентыўная мера напярэдадні 16-га, дня памяці пра зніклых людзей, дня запаленых свечак. Было і яшчэ некалькі выпадкаў, калі Сяржук меў сутычкі з праваахоўнымі органамі як грамадзкі дзеяч. Ён і яшчэ некалькі былых чальцоў незарэгістраванага моладзевага цэнтру "Гарт" атрымалі папярэджанні за подпісам пракурора Гомельскай вобласці Алега Палавінкі за "незаконную дзейнасць ад імя Гомельскай гарадской грамадскай арганізацыі "Моладзевы цэнтр "Гарт". Былі і выклікі ва упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці былых чальцоў "Гарту". Сам Сяржук пад час апошняга тэлефанавання сказаў, што будзе званіць з нагоды сённяшняга выпадку на мяжы у Дзяржаўны камітэт памежных войскаў. – А пасля яшчэ і напішу. Буду ліставацца са спадарамі памежнікамі абавязкова, бо гэта адна з формаў грамадзянскага супраціву. Нельга, каб грамадзянін краіны не мог ні выехаць, ні ўехаць да сябе дадому, – падсумаваў Сяржук Сямёнаў. Анатоль Ліпскі 25.09.2006
Гомельским активистам не разрешают проводить митинги
Местным демократам под различными причинами отказывают в праве на проведение массовых мероприятий. В поисках правды они дошли до Национального собрания. Какова логика работников исполкома Активисты решили провести весной этого года уличную акцию, посвященную 20-ой годовщине Чернобыльской катастрофы. Горисполком отказал. Мотивация: заявители не конкретизировали, как именно они будут убирать территорию после проведения акции.Следующей инстанцией в споре стал Центральный суд города над Сожем. Как решил суд Он поддержал исполкомовцев: мол, организаторы не в состоянии своими силами обеспечить порядок. Этим, дескать, должны заниматься милиция, коммунальные и прочие службы… В официальной мотивировке сказано: Закон о массовых мероприятиях требует, чтобы организаторы митинга указали, кто конкретно будет нести ответственность по обеспечению порядка на нем. Негосударственные организации (в данном случае гомельское городское отделение общественного объединения "Правовая инициатива") могут доверить это обеспечение только физическим лицам. Последнее гомельские судьи и посчитали неприемлемым. Тогда заявители митинга обратились в Национальное собрание. Как оценили ситуацию депутаты Председатель гомельской "Правовой инициативы" Леонид Судаленко получил недавно бумаги из столицы. Одна – из Палаты представителей – подписана ее руководителем Владимиром Коноплевым; вторая – из Совета Республики – скреплена подписью председателя комиссии по законодательству и государственному строительству Николаем Андрейчиком. Смысл обеих сводится к следующему: положения "Закона о массовых мероприятиях" прописаны "достаточно четко и однозначно, и оснований для толкования соответствующих правовых норм отсутствуют". Вот и разберись, что к чему и как все же добиться права на деле организовать тот же митинг? Как же быть дальше Юрист Леонид Судаленко: – С чисто формальной точки зрения осталась только один выход – обратиться к гаранту нашей Конституции. Но мы прекрасно понимаем, к чему это приведет. Самое любопытное в этой ситуации, что тот же гомельский горисполком весной этого же года (!!!) уже дважды разрешал нам проводить массовые акции, и тогда никаких вопросов не возникало. Выходит, хочу – разрешаю, хочу – запрещаю? Николай Ланюк 21.09.2006
У Гомелі на рынку "Давыдаўскі" затрыманы актывіст АГП
20 верасня міліцыя забрала Андрэя Толчына. Ён раздаваў на рынку ўлёткі пра дзейнасць і праблемы прадпрыймальнікаў, існуючую сістэму падаткаабкладання. За што затрымалі? Як расказаў актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Андрэй Толчын, затрымліваў яго старшы лейтэнант Віктар Копа. Міліцыянт адвёў яго ў пункт падатковага кантролю, які месціцца на рынку. На форменным адзенні старшага лейтэнанта меўся значок члена афіцыйнай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі – БРСМ. Толчын: - Я патрабаваў, каб мне не толькі патлумачылі, за што мяне затрымалі, але і склалі пратакол, калі я што-небудзь парушыў. Міліцыянты ўвесь час адказвалі: “Пачакайце, зараз складзём”. Напарнік Віктара Копы лейтэнант міліцыі Вячаслаў Срыўковіч спрабаваў прымусіць мяне зрабіць адбіткі пальцаў. Я, канешне, адмовіўся. Паколькі мне не тлумачылі, за што мяне затрымалі, я заявіў, што не наважаны больш заставацца на рынку. Міліцыянты знутры зачынілі дзверы памяшкання на ключ. Я папрасіўся ў прыбіральню, але мне адказалі: не, ты не пойдзеш. Так доўжылася каля паўтары гадзіны, аж пакуль на рынак не прыехаў намеснік начальніка Савецкага райаддзела міліцыі маёр Генадзь Юнчыц. Без прапіскі - адказвай Маёр Юнчыц заявіў Андрэю Толчыну, што ён затрыманы дзеля высвятлення асобы. Актывіст меў пры сабе пашпарт, але гэтага аказалася мала: там не ўказана месца прапіскі. Пятага кастрычніка спадар Толчын абавязаны з`явіцца на пасяджэнне адміністрацыйнай камісіі Савецкага раёна. Актывісту АГП пагражае папярэджанне альбо штраф у памеры да трох базавых велічыняў. Даведка Сёлета падчас выбараў прэзідэнта Андрэй Толчын працаваў агітатарам у камандзе кандыдата на прэзітэнта ад аб'яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча. Міліцыя пяць разоў затрымлівала Толчына за раздачу афіцыйных улётак Мілінкевіча. Урэшце супраць Андрэя Толчына ў Цэнтральным райаддзеле міліцыі быў складзены пратакол наконт нібыта правядзення несанкцыянаваных пікетаў. Суддзя Цэнтральнага суду Сяргей Шыцікаў пастанавіў арыштаваць актывіста на восем сутак. Праз месяц пасля адбыцця пакарання адміністрацыйная камісія Савецкага раёна аштрафавала Толчына і ягоную жонку на 155 тысяч рублёў кожнага за распаўсюд улётак пра забарону аблвыканкамам мітынгу, прымеркаванага да 20-х угодкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Улетку Андрэй Толчын абраны старшынём Гомельскай гарадской арганізацыі Аб`яднанай грамадзянскай партыі. Анатоль Ліпскі 21.09.2006
Злодзеі спрацавалі дзёрзка, а міліцыя прафесійна
З філіяла "Завод "Ювелір" рэспубліканскага алмазаапрацоўчага ўнітарнага прадпрыемства Гомельскае ВА "Крышталь" скрадзена каля 8 кілаграмаў золата. Дзейнічалі, як у сябе дома Невядомыя злодзеі ўначы перапілавалі краты на вакне, разбілі шыбу і праз другі паверх прабраліся ў памяшканне лінейнага ўчастка завода. Адсюль яны скралі звыш чатырох кілаграмаў загатовак залатых вырабаў, якія знаходзіліся ў тэхналагічным працэсе. Дакладней, у ёмістасцях з кіслатою. Абачлівыя злодзеі мелі з сабою гумовыя пальчаткі. Яны перапілавалі таксама вісячы замок на металічнай шафе. У ёй ляжалі тры кілаграмовыя зліткі, выплаўленыя з вытворчых адыходаў. Агульная сума скрадзенага золата склала каля 240 мільёнаў рублёў. Па факту крадзяжу ў асабліва буйных памерах узбуджана крымінальная справа. След знайшоўся хутка Супрацоўнікі міліцыі Навабеліцкага раёна Гомеля, што называецца, па гарачых слядах, заняліся пашукамі злодзеяў. Сышчыкі звярнулі ўвагу на тое, што начныя госці добра арыентаваліся на вытворчасці. У поле зроку міліцыі патрапіў былы працаўнік завода, звольнены некалькі месяцаў таму за крадзёж невялікай колькасці золата. І не памыліліся. Тым не менш, злодзеям пагражае да 12 гадоў турэмнага зняволення. Пракуратура выставіць ацэнку Лінейны ўчастак завода "Ювелір", як высветлілася, не быў абсталяваны ахоўнаю сігналізацыяй. Адсутнічала варта. Апрача таго, золата не павінна захоўвацца на ўчастку. Ацэнку дзеянням адказных асобаў дасць пракуратура Навабеліцкага раёна, куды міліцыя накіравала адпаведныя матэрыялы. Даведка Завод "Ювелір" вырабляе не толькі залатыя ўпрыгожванні – пярсцёнкі з брыльянтамі, кольцы, ланцужкі, завушніцы, брошкі, але і дзяржаўныя ўзнагароды вышэйшай вартасці. Анатоль Ліпскі 18.09.2006
Контракты добрались и до агрогородков
В калинковичские Горбовичи Юрий Яцынович приехал вместе со своей семьей. Обещали президентский котедж и отличную зарплату. Но очень скоро Юрий стал безработным, могут лишить его и жилья. Как сварщик в агрогородке правду искал Семья Яцыновичей поверила широко рекламируемой в официальных СМИ программе возрождения и развития села. По ней в этом году в Беларуси появятся 240 агрогородков, что на 100 больше, чем в прошлом. – Повсюду твердили, что условия жизни там не хуже городских, – рассказывает Юрий – Я тогда остался без работы, вот и рискнули попробовать: поехали по официальному направлению в агрогородок Горбовичи. Котедж, если его так можно назвать, нам действительно выделили, однако это был просто деревянный сруб. Ветер в комнатах гуляет, печки в доме рухнули при первой же топке. МЧС запретил новоселам пользоваться ими, но нас пожалели – в семье малые дети. Так и перезимовали. Местное начальство обещало все исправить, но никто и палец о палец не ударил. Я понял, что после приемки агрогородка котеджи стали бесхозными и начал писать в различные инстанции. Руководству совхоза моя прыть не понравилась: мигом появились проблемы на работе. Чем аукнулась для сварщика найденная правда – Весь год, что мой муж работал в совхозе сварщиком, ему недоплачивали за сверхурочные и за работу в выходные дни, – делится впечатлениями жена Юрия Светлана. – Даже во время уборочной больше двухсот тысяч не платили, хотя вкалывал, как и комбайнеры, от зари до зари. Мы добились того, чтобы правда, справедливость восторжествовали: деньги мужу вернули. Из письма управления по труду и социальной защите Калинковичского райисполкома в адрес семьи Яцынович: "…В результате проведенной проверки установлен ряд нарушений трудового законодательства по оплате труда за сверхурочную работу и работу в выходные дни. Руководителю предприятия рекомендовано произвести перерасчет Вашей заработной платы и до 01.08.2006г предоставить информацию об устранении выявленных нарушений". – А я в агрогородке по специальности работы не нашла, – продолжает Светлана, филолог по образованию.– В местной школе все места заняты, хотя многие учителя работают на полторы ставки. Сейчас нам уже не стесняются заявлять: работы вашей семье в совхозе не будет, а раз нет работы, значит, не станет и жилья. Молю бога, что бы нас с детьми хоть перед зимой не выселили, ехать-то некуда... Что думают рабочие агрогородка о сварщике-правдоборце Механзиторы из агрогородка газосварщика Яцыновича считают правдоборцем и в массе своей его поддерживают. – Более двадцати работников хозяйства не побоялись поставить свою подпись под письмом к руководству совхоза о том, чтобы его оставили на работе, – рассказывает механизатор Василий Марковский. – Юрий исполнительный, и главное – классно справляется со своим делом. – Он честный, принципиальный, к тому же профессионал, – это мнение комбайнера Анатолия Веремеева. Имеет допуск ко всем видам сварки. Такого специалиста в нашем хозяйстве еще не было, да к тому же он еще и не пьющий. Представляете: это в деревне новейшего времени! Кому нужен трезвый сварщик? – После того, как я заставил руководство вернуть зарплату, получил уведомление директора совхоза Екатерины Лазарчук о том, что контракт со мною продлевать не будут. Видно, ей важнее держать не совсем трезвых сварщиков, чем трезвого и квалифицированного, – продолжает Юрий. – Но я отступать не стану, хочу, чтобы все жили по закону. Если суд не восстановит меня на работе, пойду на биржу труда, там много вакансий по нашему совхозу. Действительно, в районном центре занятости населения по совхозу "Беларусь" числится более десяти вакансий, в том числе и электросварщика. Леонтий Семенов 04.09.2006
Борман заблудзіўся, але змог вярнуцца
Ахвяры грыбнога сезона: адзін чалавек знойдзены ў лесе мёртвым, у міліцыю паступілі шэсць заяў наконт прапажы людзей. І старых, і малых. "Ціхае паляванне" – гучны розгалас Як паведамілі ў прэс-службе абласной міліцыі, за апошні тыдзень жніўня ў органы ўнутраных спраў штодня паступаюць заявы наконт прапажы людзей: яны пайшлі ў лес па грыбы і дамоў не вярнуліся. Двое прапалі ў Добрушскім раёне. Аднаго з іх, мужчыну-пенсіянера, знайшлі мёртвым. Прычына смерці высвятляецца. Невядомы пакуль лёс 64-гадовай жыхаркі Добруша Людмілы Лапаценкі. Як расказваюць суседзі, яшчэ 24 жніўня яна выправілася ў лес па грыбы, і з таго часу яе ніхто не бачыў. Інспектар вышуку зніклых людзей Добрушскай міліцыі Валерый Лаўноў распавёў, што пошукі вынікаў не далі: – Мы шукалі іх з дапамогай супрацоўнікаў Міністэрства надзвычайных сітуацый. Два дні прачэсвалі лес, але безвынікова. Паветраныя сродкі пошуку, напрыклад, верталёт, не прымяняліся. Міліцыянты лічаць, што зверху ў лесе нічога не бачна. Калі цягам 10 дзён жыхарка Добруша не знойдзейца, міліцыя афіцыйна аб'явіць вышук. Пайсці і вярнуцца Лёс Леаніда Бормана, 70-гадовага грыбніка з Калінкавічаў, склаўся не так драматычна. Ён паехаў цягніком па грыбы ў Петрыкаўскі раён. Вылез на станцыі Пціч. Адсюль пайшоў у лес і заблудзіўся. Міліцыя яго не шукала. – Гэтым разам мы яшчэ не паспелі распачаць пошук, – кажа кіраўнік крымінальнай міліцыі з Калінкавічаў Васіль Кузьменка. – Арыентавалі Петрыкаўскі райаддзел міліцыі, даслалі туды тэлеграму з прыкметамі грыбніка. Грыбнік аб`явіўся на другі дзень ў паселішчы Мышанка. – Патэлефанавала адна жанчына і сказала, што бачыла мужчыну з падобнымі прыкметамі. Мы паехалі туды і забралі дзядулю, – з аблягчэньнем гаворыць унучка Бормана. Сам Леанід Борман у гэтыя дні адлежваецца. Жаліцца: "Ногі вельмі баляць". Не далі плёну і пошукі міліцыяй 34-гадовай жыхаркі Рэчыцы. З сынам пайшла па грыбы за вёску Унорыца. У лесе размінуліся. Хлопчык паведаміў у міліцыю, што яна прапала. – Мы звярнуліся з просьбаю да ўнутраных войскаў, – паведаміў інспектар вышуку зніклых людзей Рэчыцкага райаддзелу міліцыі Яўген Безя, – яны нам выдзелілі салдат. Людзей накіравала і служба Міністэрства надзвычайных сітуацый. Шэсцьдзесят чалавек прачэсвалі лес. Пэўна, кіламетраў пятнаццаць квадратных мы абышлі. Жанчыну ахоўнікі не знайшлі. На шчасце, праз дзень яна сама напаткала пастухоў з вёскі Першамайск. Гэта прыкладна за 10 кіламетраў ад таго месца, дзе яе шукалі міліцыянты і супрацоўнікі ў справах надзвычайных сітуацый. Анатоль Ліпскі 02.09.2006
Гомельчане имеют право знать
По городу поползли слухи: в больнице лежат несколько десятков менингитных детей. Люди забеспокоились. Начинаю срочно связываться с компетентными структурами. В приемной Гомельской областной клинической инфекционной больницы сообщили: – Менингитные дети у нас есть, но насчет нескольких десятков – вряд ли! Главврач в жесткой форме отказался от комментариев. Заведующая отделом Городского центра гигиены и эпидемиологии заверила, что все в порядке. Заместитель главного эпидемиолога области Ростислав Зенович обещал разобраться, откуда "растут ноги" у этих слухов. И оперативно разобрался: – Уровень заболеваемости менингококковой инфекцией в городе и области даже меньше, чем в прошлом году. Для нее характерна осенне-зимняя сезонность. Иногда активизация бывает летом, но это – единичные случаи. За 7 месяцев в области зафиксировано только 16 заболевших. Сравните: в прошлом году за аналогичный период – 26. Так что нет никаких оснований для паники. По мнению специалиста, почвой для безосновательных слухов послужило то, что в августе произошла активизация энтеровирусных инфекций. Дело в том, что симптомы последних имеют достаточно много общего с менингококковыми. А практически все в городе слышали, что от менингокока недавно скончался бельгийский мальчик, приехавший на отдых в Гомель. – Энтеровирусная инфекция также сезонное явление, оно регистрируется каждый год. За 7 месяцев зарегистрировано 88 случаев, в прошлом году – 71, в позапрошлом – 82. – Но ведь данных за август пока нет? Можно сказать, что дождливая погода способствовала увеличению энтеровирусных инфекций? – Скорее, их спровоцировали резкие перепады температуры. Жаркое лето, резкое похолодание. Организм в принципе не любит подобных стрессов, любые инфекции могут проявляться сейчас более интенсивно. Чтобы люди не беспокоились и не поддавались панике, им надо предоставлять информацию своевременно. Иначе получится как со случаем на птицефабрике "Особино" Буда-Кошелевского района, где прошел куриный мор. Ирина Осипова 01.09.2006 |