Сож № 10, студзень
|
"Гомельская правда" уличена во лжи
Редакция газеты через суд согласилась опубликовать опровержение ложных сведений и принести демократам публичные извинения. Неправда от рупора вертикали Накануне прошедших выборов областная газета не на шутку разразилась в адрес местных демократов, поливая их грязью. Некто скрывающийся под кличкой "Петр Кузьмин" красок явно не жалел. "Автор статьи, нарушая презумпцию моей добропорядочности, отнес меня к низам демократического движения, в глубоко оскорбительной форме подал лживые сведения, приписал аморальные действия, в утвердительной форме назвал мою семью бомжами", – с таким иском в суд Железнодорожного района Гомеля обратился председатель городской организации ОГП Андрей Толчин. – Областная вертикаль скатилась до откровенных оскорблений, – заявил нам в суде истец. – Меня с женой обозвали бомжами, пребывающими в оппозиции из-за элементарной зависти и стремления обогатиться. – В суде редактор отдела общественно-политической жизни Елена Аленченко призналась, что перегнула палку, – продолжает Екатерина Толчина. – Судья Николай Круподеров предложил газете опубликовать опровержение и принести нам с Андреем публичные извинения. Моральный вред – Если газета не извинится перед нашей семьей и не опубликует опровержение, – продолжает жена партийца, – будем требовать еще и возмещение морального вреда. В нашей стране уже известны случаи, когда даже из-за технической ошибки негосударственные издания расплачивались с чиновниками десятками миллионов рублей. Пускай сегодня уже государственная газета рассчитается с оппозицией. Шансы на успех Прокомментировать ситуацию мы попросили известного в городе адвоката Петра Борисова. – Право каждого гражданина на компенсацию морального вреда гарантировано статьей 60 Конституции, – комментирует юрист. Моральный вред подлежит компенсации во всех случаях, когда он причинен действиями, нарушающими личные неимущественные права и иные нематериальные блага гражданина. Требования о компенсации морального вреда должны быть основаны на конкретных обстоятельствах. Применительно к иску семьи Толчиных суд обязан его удовлетворить, ведь газета признала и не отрицает свою вину в распространении лживых сведений. Леонтий Семенов 28.01.2007
Предприниматели Гомеля не верят в свою безработицу
В отличие от столичных коллег мелкие тамошние бизнесмены, имеющие наемных работников, о забастовке не договариваются. Про инициативу президента обязать их нанимать только родственников они, кончно же, наслышаны. Но паники нет, разговоры на эту тему сводятся к незатейливой формуле: а может пронесет? Предпринимательница Елена Г.: – Когда услышала о том, что можно будет нанимать только родственников, сначала подумала, что это шутка. Ну не может быть президент таким…! У меня работают две матери-одиночки. Выгоню их – кому станет лучше? Где они в Гомеле место найдут, если считают за счастье у меня за 200 долларов торговать? Сама Елена – тоже мать-одиночка. До того как открыть две палатки на рынках, сама семь лет торговала всякой мелочевкой и в жару, и в двадцатиградусные морозы. На вопрос, что делать, если все-таки придется отказаться от "неродных" продавцов, Елена пожимает плечами. – Думаю, обнаружим лазейки. Какие-нибудь доверенности, например… Родителей я не поставлю на рынок – они у меня пожилые, больные. Может, президент одумается? Все мои знакомые "ипэшники" на это надеются. Подруга Елены, пятидесятилетняя Вера Н., работает на рынке возле вокзала. Вера: – Мы никогда не бастовали. Не работать день-два – значит, потерять какие-то деньги. Мы и так не много зарабатываем. И вообще, все маленькие рынки не поддерживают забастовки. Наши хозяева говорят, что боятся нарываться. А вот центральный рынок бастовал, когда поднялись минчане. Может, если президент не отменит свой указ, они снова будут бастовать. А мы – вряд ли. Ирина Оспова 27.01.2007
Чатыры засады на Мілінкевіча
На лідэра дэмакратычных сіл улады наладжваюць сапраўднае паляванне, калі ён выпраўляецца ў глыбінку агітаваць за апазіцыйных кандыдатаў у дэпутаты. Вось рэпартаж з адной паездкі па Гомельшчыне. Выбары ў мясцовыя Саветы нарадзілі даволі цікавую форму супрацоўніцтва цэнтра і рэгіёнаў. Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч стаў даверанай асобай шэрагу апазіцыйных кандыдатаў у дэпутаты. Падчас разгортвання кампаніі ён ездзіў у рэгіёны і асабіста збіраў подпісы ў іх падтрымку. А з пачаткам фазы агітацыі стаў удзельнічаць у сустрэчах з выбарцамі як давераная асоба дэмакратычных кандыдатаў. Гэта, па ўсяму відаць, моцна ўстрывожыла улады, і яны распачалі сапраўднае паляванне на экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча, перашкаджаючы яму прысутнічаць на сустрэчах з выбаршчыкамі. Хто п’яны? Шостага студзеня ў Рэчыцы сустрэча кандыдата ў дэпутаты Гомельскага абласнога Савету Мікалая Агафонава з выбарцамі Ведрыцкай акругі №51 у цэнтры адпачынку моладзі распачалася па сутнасці з абвесткі. Давераная асоба Агафонава, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч затрыманы на аўтамашыне "Вольва" з кіроўцам Аляксеем Кавальцом у суседнім Светлагорскім раёне блізу мястэчка Парычы. Дзяржаўтаінспектары сталі беспадстаўна правяраць на алкагольнае ап’яненне кіроўцу Мілінкевіча Аляксея Кавальца, прычым рабілі гэта даволі спецыфічна. Кавалец: – Там у мястэчку велізарная паліклініка. Нас пратрымалі больш за паўгадзіны. Затым высветлілася, што яны нібыта не могуць забяспечыць праверку. Гэта абсурд, канешне. Потым прывезлі ў Светлагорскі наркалагічны дыспансер. Трымалі каля гадзіны. Выявілася, што і тут нібыта свае складанасці. Потым быў нейкі тэлефонны званок – міліцыянт узяў трубку. Пасля гэтага павёз нас у гарадскую бальніцу. Там мы таксама чакалі вельмі доўга. Нарэшце, зайшлі ў прыёмную, дзе далі дзьмухнуць у нейкую прабірку, а пасля капнулі марганцоўкі. Ціск правяралі, задавалі пытанне: – Скажыце, а дзе вы знаходзіцеся? Якая сёння дата? Я ім адказ: – Вы што, нас за ідыётаў прымаеце? Мала таго, што алкаголікамі, яшчэ і дэбіламі хочаце зрабіць? Дзяжурны ўрач на гэтым спыніў абследаванне. Бачна было нават сляпому, што кіроўца і Мілінкевіч абсалютна цвярозыя. Валакіта з абследаваннем заняла больш як дзве гадзіны. У выніку прыехалі ў Рэчыцу, калі сустрэча Мікалая Агафонава з выбарцамі ўжо скончылася. Міфічная аварыя Праверкай на цвярозасць прыгоды не скончыліся. Ужо за Рэчыцай пры выездзе на шашу Кобрын-Гомель аўтамашыну Мілінкевіча затрымалі другі раз. Рабіў гэта экіпаж старшага лейтэнанта Рэчыцкай дзяржаўтаінспекцыі Міхаіла Крэслы. – Я выконваю ўказанне дзяжурнага райаддзела міліцыі, – патлумачыў Крэсла. Хвілінаў праз пятнаццаць да перакрыжавання прыляцелі на аўтамашыне яшчэ двое аўтаінспектараў. Капітан Шакун: – Нам паступіла арыенціроўка: у Рэчыцы здарылася дарожна-транспартнае здарэнне. Якое? Пад’едзце ў дзяжурную часць, вам там скажуць. Сам я ў гэты час быў на маршруце. Дарожныя патрульныя патрабуюць ад кіроўцы Кавальца вярнуцца ў Рэчыцу, але ён адмаўляецца. У горад нават не заязджалі. Выехалі на шашу Кобрын-Гомель аб’язною дарогай, цераз прамысловую зону нафтавікоў. Ад Рэчыцы была і машына суправаджэння, якой кіраваў гомельскі актывіст Уладзімір Кацора. Ніякай аварыі па шляху ніхто нават не бачыў. Мілінкевіч спрабаваў перасесці ў аўтамашыну Уладзіміра Кацоры, але патрульныя пасля перамоваў па мабільных тэлефонах сталі правяраць дакументы і на прыватны легкавік Кацоры. Затрымаць і не пускаць Дзяржаўтаінспектары настойліва прапанавалі кіроўцу і Мілінкевічу ехаць у райаддзел міліцыі. Маўляў, такая аўтамашына, як іхняя "Вольва", учыніла нейкае здарэнне. Яны катэгарычна адмовіліся. Тады дарожныя патрулі вяла распачалі даследаванне на шашы. Мералі рулеткай (!) глыбіню пратэктара, адлегласць паміж коламі, перапісвалі марку шын. Хацелі нават вымераць тармазны шлях на мокрым асфальце. Працэдура замераў, апытання кіроўцаў і складаньне пратаколаў доўжылася на шашы дзве гадзіны. Алексей Кавалец і Уладзімір Кацора прапаноўвалі дарожным патрульным паехаць не ў РАУС, а на месца здарэння, калі такое сапраўды было. Але на дзіва, рэчыцкія супрацоўнікі ДАІ паставіліся да гэтага надзвычай інертна. Сцвярджалі, што вось-вось з’явіцца следчы. Следчы, дарэчы, так і не з’явіўся, чамусьці не схацеў пабачыцца з удзельнікамі ДТП. А 16-й гадзіне патрульныя аддалі дакументы абодвум кіраўцам – Кавальцу і Кацоры, папярэдзіўшы, што выклічуць, калі спатрэбяцца Каго выхоўваць папружкай? За 20 кіламетраў да Гомеля ўжо супрацоўнікі абласной ДАІ чарговы раз спынілі "Вольва" Мілінкевіча і машыну суправаджэння, якой кіраваў Уладзімір Кацора. Інспектар, старшы лейтэнант міліцыі Забродзь: – У вас рамень бяспекі не прышпілены. Кацора: –А вы ў цемені пры святле сустрэчных фар бачылі гэта? У мяне два сведкі ў салоне. Яны бачылі, што я толькі адшпіліўся – хацеў выйсці да вас з машыны. Аляксей Кавалец наогул абурыўся на спробу інспектара яшчэ і яго абвінаваціць у адшпіленым рамяні. "Вольва" абсталявана адмысловай сігналізацыяй. Не прышпіліўся – ехаць спакойна немагчыма: аўтамашына ўвесь час выдае надакучлівы сігнал. Супрацоўнік ДАІ ад кіроўцы Мілінкевіча адчапіўся хутка. Відаць, не хацеў выглядаць недасведчаным чалавекам. Стаў складаць пратакол на Уладзіміра Кацору. Але апошні заявіў, што абскардзіць штраф у суд, і патрульны палічыў за лепшае выпісаць яму позву на камісію ДАІ. Уся працэдура заняла каля 40 хвілінаў – у дадатак да папярэдніх двух гадзін. У выніку Мілінкевіч не патрапіў на сустрэчу дэмакратычных кандыдатаў з выбаршчыкамі і ў Гомелі. Прэмія Еўрапарламента ў кантэксце выбараў У Добруш экс-кандыдат на прэзідэнта прыехаў каля 18-й гадзіны. Міліцыя і людзі ў цывільным ужо папярэдзілі гараджан, што Мілінкевіч не прыедзе. Таму ля Палаца культуры яго чакалі толькі кандыдат у дэпутаты райсавета Марк Саннікаў, міліцыя і некалькі крыклівых бабуль. Адна з іх надзвычай завучана запытала ў Мілінкевіча: куды гэта ён дзеў прэмію імя Сахарава "За свабоду думкі"? Паўнавартаснай сустрэчы з гараджанамі не адбылося і ў Добрушы. Каментар палітыка Аляксандр Мілінкевіч так пакаментаваў высілкі ўладаў перашкодзіць ягоным сустрэчам з выбаршчыкамі: – Гэта стопрацэнтнае сведчанне таго, што яны слабыя. Толькі слабыя людзі сябе так паводзяць. Па-другое, гэта сведчанне таго, што ўлады не ведаюць, што з намі рабіць. У іх КГБ, войска, танкі, самалёты – усё. У нас – толькі слова, і яны слова баяцца. Тыя ж міліцыянты, што нас трымалі – сорамна ім. Яны, канешне, не прызнаюцца, што ім далі загад. Нас па трох бальніцах правезлі – дактары таксама разумеюць, што іх рукамі, іх подпісамі хочуць паскудства рабіць. Яны самі сябе разбураюць. Улада сама раскручвае вось гэтае кола сваёй смерці. Людзі ўсё шырэй разумеюць, калі вертыкаль не можа нават дыскутаваць, не можа прыйсці і даказаць сваю правату, то якая ж яна ўлада? Анатоль Ліпскі 10.01.2007 |