Сож № 11, люты
|
Зону "кинули" на 200 тысяч евро
Таможенники разорили главного благотворителя Гомельщины. Имущество объединения "Помощь детям Чернобыля" арестовано. Таможенники наложили на ведущую благотворительную струкутуру 330-миллионный штраф. Еще в 100 миллионов рублей обойдется утилизация испорченных продуктов, что по вине таможенников так и не дошли до зоны. Сгнили они на складах, аренда которых стоила 50 миллионов. В итоге набегает около 200 тысяч евро. Таких денег у общественной организации попросту нет. "Помощь детям Чернобыля": справка Это одно из крупнейших в республике международных благотворительных общественных объединений. С 1991 года в пострадавшие от катастрофы на ЧАЭС районы доставило более чем на 20 миллионов евро гуманитарной помощи. Оздоровило за границей около 100 тысяч детей: детдомовских и "домашних", страдающих заболеваниями крови, сахарным диабетом, онкологией, другими расстройствами здоровья. С помощью благотворителей в областном эндокринологическом диспансере ежегодно обследуется около 10 тысяч человек. Механика разорения Еще 9 апреля 2005 года на адрес объединения "Помощь детям Чернобыля" пришел гуманитарный груз. 433-тонный, ввезенный итальянцами, немцами и бельгийцами к Пасхе позапрошлого года. Таможня решила все же перевесить и проверить 100 тонн груза. Их пришлось разместить на складах временного хранения "Облторгсоюза". Криминала таможня, естественно, не нашла. Правда, при досмотре распотрошила 50 тонн именных посылок, которых "именными" не признала, разложила по наименованиям и объявила чуть ли не контрабандой… Кстати, руководитель "Помощи" Геннадий Корецкий неоднократно просил таможню дать разъяснение, что такое именная посылка. Но так его и не получил… Первые именные посылки из тех ста тонн пошли к адресатам через четыре месяца. Сегодня на складе еще лежит остаток продуктов – девять тонн, большую часть нужно уничтожать: испортились. А это тоже выльется для объединения в приличную сумму. Зачем добили? Тут версий много. В конце марта 2005 года на заседании областной комиссии Корецкий неосторожно выступил с критикой в адрес Гомельской таможни. Мол, обидно иметь самые большие проблемы с таможенным оформлением поступающей гуманитарной помощи. Такого в других областях нет. После этого организацию и довели до уничтожения. Кто пострадает? Таможенники, видимо, плохо себе представляют, кто ждет гуманитарные грузы. У начальства таможенного хорошие квартиры и машины, их дети здоровы, сыты и одеты. Не питаются радиоактивными дарами леса, не знают, что такое детдомовские условия существования. А какой-то ребенок, родившийся после Чернобыля неспособным ходить, лишние полтора года прождал инвалидную коляску. Пока дядя-таможенник размышлял, не контрабанда ли эта коляска. А кто-то из чернобыльских детей недополучил витаминов. Одежды. Да просто радости, которую приносят подарки. А теперь и вовсе не получит. Дядям-таможенникам то что? Они бюджету штрафных санкций на 200 тысяч евро принесут… Ирина Осипова 27.02.2007
Дзеці з "зоны" маюць шмат радыяцыі
У першай сярэдняй школе Чачэрска адкрыўся мясцовы цэнтр радыяцыйнага кантролю за ўзроўнем радыёнуклідаў у прадуктах харчавання і радыяцыйным фонам. Дапамогу ў адкрыцці цэнтра радыяцыйнага кантролю чачэрскай СШ№1 аказалі амбасада Літвы ў Беларусі і Інстытут радыяцыйнай бяспекі "Белрад". У прыватнасці, дыпламаты пералічылі на арганізацыю цэнтра 10 тысяч літаў, а навукоўцы абучылі кіраўніка цэнтра. Той у сваю чаргу на практыцы знаёміць школьнікаў з асновамі радыяцыйнага кантроля. Апрача таго, як сцвярджае намесніца дырэктара школы Светлана Кугаколава, істытут абследаваў звыш 800 навучэнцаў. Многія з іх маюць даволі высокі ўзровень унутранага назапашвання радыёнуклідаў, якія патрапілі ў арганізам разам з прадуктамі харчавання. Школьнікі атрымалі прэпарат "Вітапек-2" – ён спрыяе вывядзенню радыёнуклідаў з арганізма. Начальнік аддзела адукацыі Чачэрскага райвыканкама Ігар Лендзянкоў: – Цэнтр рацыяцыйнага кантролю ў СШ№1 – пяты па ліку ў школах раёна. Раней пры падтрымцы "Белрада" і дыпламатычных місій еўрапейскіх краінаў падобныя цэнтры былі адкрыты ў Палесскай і Роўкавіцкай сярэдніх, Камуна-Ленінскай і Бабіцкай базавых школах. Кіраўнік Палесскага цэнтра, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Надзея Геўрасёва апавяла: – Цяпер у нас радыёметрыі навучаюцца факультатыўна 125 школьнікаў. Дзеці зацікаўлены вымярэннямі, асабліва вучні сярэдніх класаў. Мы мераем усю прадукцыю, што вырошчваецца на прышкольным участку. Вучні прыносяць таксама для кантролю гародніну, малочныя прадукты з падворкаў бацькоў. Правяраем і шмат лясной прадукцыі – грыбоў , ягад. Абследаванне саміх школьнікаў сведчыць: многія з іх, асабліва летам, набіраюць шмат радыяцыі – па 350-400 бекерэляў на кілаграм вагі. Таму кантроль прадуктаў харчавання на заражаных радыяцыяй тэрыторыях надзвычай патрэбны. Асаблівае значэнне мае і аздараўленне дзяцей з вывазам на чыстыя тэрыторыі. Дарэчы, суседняя Літва ўжо двойчы, у 2004 і 2005 гадах, прымала на аздараўленне чачэрскіх школьнікаў. Анатоль Ліпскі 19.02.2007
Улады ігнаруюць фермераў
У Гомельскай вобласці зараз 245 фермерскіх гаспадарак. Летась спынілі сваё існаванне 28 з іх, а вось новых cтворана толькі 15. Агулам колькасць фермераў скарацілася ў рэгіёне на 13 чалавек. Гэтыя лічбы прывёў на нядаўнім справаздачна-выбарчым сходзе старшыня абласной асацыяцыі Міхаіл Байда. Падсумаванні У сваім распараджэнні фермеры Гомельшчыны маюць 1,2 працэнта зямлі, а сельгаспрадукцыі летась яны атрымалі 8 працэнтаў ад усёй вырашчай у рэгіёне. Надзвычай цікава параўнаць некаторыя паказчыкі гаспадаркі Міхаіла Шруба з Жыткавіцкага раёна з вынікамі працы мясцовых калгасаў і саўгасаў. Напрыклад, ураджайнасць збожжавых у яго склала 43,4 цэнтнера з гектара, у раёне – 17,4, гародніны адпаведна – 516 і 160 цэнтнераў. Што да жывёлагадоўлі, то фермеры ёю амаль не займаюцца. Уладзімір Шпакаў, кіраўнік фермерскай гаспадаркі з Рагачоўскага раёна: – Будаваць жывёлагадоўчыя памяшканні вельмі дорага. Атрымаць жа пустуючыя будыніны, кінутыя калгасамі, практычна немагчыма з-за валакіты пры афармленні і астранамічных цэнаў. Даведка Паводле звестак рэгіянальнага ўпраўлення Міністэрства надзвычайных сітуацый на Гомельшчыне прыходзіць у заняпад 897 пустуючых памяшканняў. Іншыя крыніцы прыводзяць яшчэ большую лічбу – 1337 безгаспадарных пабудоў. Падтрымка У мінулым годзе на набыццё тэхнікі, паліва, мінеральных угнаенняў дзяржава аказала гомельскім фермерам падтрымку на суму 2,4 мільярда рублёў. Сума не надта і вялікая амаль для двух з паловай сотняў фермерскіх гаспадарак. Аднак яна больш істотная, чымсьці ў папярэднія гады. Калі параўнаць гэта з датацыямі калгасам і саўгасам, то атрымліваецца даволі кантрастны малюнак. Дапамога фермерам складае ўсяго 0,43 працэнта ад фінансавай дапамогі калгасам і саўгасам вобласці. На 2007 год запланавана выдзеліць недзяржаўнаму сектару толькі 251 мільён рублёў дапамогі – па 477 даляраў на гаспадарку. Пры гэтым фермеры ў разліку на гектар зямлі плацяць у два з лішнім разы падаткаў болей, чымсьці калгасы. Можна прывесці і такі факт. Шведскія неўрадавыя структуры летась вырашылі падтрымаць гомельскіх прыватных гаспадароў – ахвяравалі ім фінансавую падтрымку на суму 120 тысяч еўра. Як распавёў Міхаіл Байда, ён пяць разоў перарабляў дакументы для беларусага дэпартамента па гуманітарнай дапамозе, каб атрымаць тыя сродкі. У выніку ўдалося выкарыстаць на набыццё камп`ютэра толькі 500 еўра, які былі пералічаны шведскім бокам на рахунак Гомельскай асацыяцыі фермераў. Страус – птушка прыбытковая На сходзе фермер Аляксандр Пікуза з Мазырскага раёна прапанаваў калегам: – Давайце кааперавацца і разам займацца экзатычнымі відамі фермерства. Напрыклад, вырошчваннем страусаў. Сам я купіў 23 страусы – тры дарослых асобіны і дваццаць галоў маладняку. У мяне ёсць памяшканне на 1000 галоў. Страус – птушка далікатная, але прыбытковая. На паўтара кілаграма камбікорму яна дае кілаграм прывагі. Дарослая птушка дасягае 120 кілаграмаў. Мяса мы маглі б прадаваць у Швецыю, расійскія гарады Санкт-Пецярбург і Маскву. Энергетычны канфлікт закране і фермераў Некаторыя фермеры лічаць, што энергетычны канфлікт з Расіяй істотна адаб'ецца на беларускіх фермерскіх гаспадарак. Міхаіл Кананенка, Хойніцкі раён: – Канешне, канфлікт адаб`ецца. Паліва – асноўнае для фермера. Раней купляў яго па 800 рублёў за літр, цяпер – па 1400. Гэта ж кепска! Адбіваецца павышэнне цаны на сабекошце збожжа, мяса – на ўсім. Анатоль Ліпскі 16.02.2007
Как нас кормят просроченными конфетами
Фабрика "Красный Мозырянин" не один месяц скармливала народу негодные сладости. Сотнями тонн. И никто за это пока не ответил. Еще в начале 2006 года комиссия "Белгоспищепрома" обнаружила на складах кондитерской фабрики 142 тонны изделий с истекшими сроками годности и реализации. Было предложено 42 тонны залежалых сладостей продать по договорным ценам. Не рискнули выложить на прилавки только 100 тонн изделий двух-четырехлетней давности. Через два месяца другая проверка на складах "Красного мозырянина" обнаружила 130 тонн (!) зефира с истекшим сроком годности. И сотни килограммов заспиртованной вишни, пищевых ароматизаторов. В сентябре запасы готовой продукции на складах превышали установленные нормативы в тринадцать раз. То есть, шансов продать изготовленное практически не было. Наблюдательный совет предприятия дал разрешение на реализацию 119 тонн изделий с истекшим сроком хранения (правда, не годности) на российском и внутреннем рынках. Мало того, 10 тонн навязал собственным работникам – "на хозяйственные нужды". Несложно догадаться, что работники были вынуждены это добро либо продать, либо отвезти родственникам в деревню, чтоб те скормили сомнительный зефирчик и конфетки свиньям. Мало того, проверки обнаружили: запасы сладкой продукции "Мозырянин" хранит не только на своих складах, но и райпо, хлебозавода и даже деревообрабатывающего комбината! Специалисты Наровлянского центра гигиены и эпидемиологии с ужасом констатировали: на складах ДОКа находилось 544 тонны подобной продукции – на сумму свыше одного миллиарда рублей. И только половина ее соответствовала срокам хранения. На 225 тонн они истекли еще в 2002-2006 годы. Склад райпо проверяли специалисты Калинковичского центра стандартизации. Все восемь образцов кондитерских изделий, взятых на анализ, не соответствовали требованиям ГОСТов по нескольким показателям: физико-химическим, микробиологическим, безопасности, срокам годности, условиям хранения и т.д. Запрет на реализацию этих негодных сладостей руководство "Красного Мозырянина" проигнорировало. Сотни килограммов конфет, ириса, зефира поступили в продажу. Ревизоры установили – тонны просроченных сластей скормлены нам и нашим детям. Но не в этом пока обвиняют руководство. А в порче и недостаче кондитерских изделий, в результате чего убытки составили более 800 миллионов рублей – этим сейчас занимается районная прокуратура. А кто ответит за то, что граждан кормили всякой гадостью, подрывая здоровье даже детей? Ирина Осипова 15.02.2007
Ня быў у прафсаюзе – не атрымаеш даплату!
У Жлобінскім райсудзе рабочы абвінавачваў кіраўніцтва металургічнага гіганта ў дыскрымінацыі працоўных па прафсаюзнай прыналежнасці. Былы машыніст электрасталеплавільнага цэха №1 Беларускага металургічнага завода Анатоль Сцепаненка запатрабаваў ад адміністрацыі прадпрыемства штомесячнай даплаты 100 тысяч рублёў, ад прафкама – 15 мільёнаў рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Бо на погляд рабочага той перашкаджаў і працягвае перашкаджаць ягонаму ўступленню ў члены прафсаюза і нават арганізаваў кампанію цкавання і маральнага пераследу. Пазіцыя рабочага Анатоль Сцепаненка: – На БМЗ я адпрацаваў 22 гады, а ўсяго ў чорнай металургіі – 42. Сышоў з БМЗ ў кастрычніку 2006 года з прычыны заканчэння кантракта і пенсійнага ўзросту. Мне ўручылі за шматгадовую добрасумленную працу Ганаровую грамату за подпісам генеральнага дырэктара Мікалая Андрыянава і старшыні прафкама Аляксандра Каляды, а таксама выдалі нагрудны знак "Ветэран працы БМЗ". Аднак штомесячнай даплаты пазбавілі. На канферэнцыі работнікаў РУП "Беларускі металургічны завод" у сакавіку 2006 года была прынята калектыўная дамова пра гэткае падахвочванне з прыбытку тым, хто пайшоў на пенсію непасрэдна з прадпрыемства. Удакладнялася: дапамогу атрымліваюць члены прафсаюза. У свой час, працуючы на БМЗ, Анатоль Сцепаненка выступаў супраць збору прафкамам сяброўскіх складак без адпаведных заяў чальцоў суполкі. На гэтай падставе існаванне апошняй лічыў незаконным. Да таго ж летась ён выйграў суд у адміністрацыі БМЗ і быў адноўлены на працы з прычыны незаконнага звальнення. Як мяркуе пенсіянер, пазбаўленне даплаты як не члена прафсаюза не вытрымлівае ніякай крытыкі. У зыску ў суд Сцепаненка ўказаў, што даплаты ажыццяўляюцца са сродкаў, заробленых вытворчай працай усіх работнікаў БМЗ. Прафсаюз не мае ніякага дачынення да гэтых сродкаў. Адміністрацыя стаіць на сваім У судзе прадстаўнікі адміністрацыі і прафкама Мікалай Шчарбакоў і Аляксандр Ваал настойвалі, што даплата не мае абавязковасці. Яна выдаецца толькі членам прафсаюза. Ніякіх іншых варыянтаў калектыўная дамова не прадугледвае. Прадстаўнік прафкама Ваал нават прадставіў суду выпіску з пратакола пасяджэння прафкама электрасталеплавільнага цэха №1, які нібыта адмовіў Анатолю Сцепаненку ў прыеме ў члены прафсаюза. Аднак Сцепаненка даказаў: старшыня цэхкама ЭСПЦ-1 Уладзімір Нясмачны прадставіў у суд сфабрыкаваны дакумент. Насамрэч 19 кастрычніка 2005 года цэхкам ЭСПЦ-1 у выніку галасавання "не прыняў рашэнне" аб членстве Сцепаненкі ў прафсаюзнай арганізацыі, а старшыня цэхкама напісаў, што Анатолю Сцепаненку "адмоўлена ў прыёме ў члены прафсаюзнай арганізацыі". Дарэчы, машыніста Сцепаненку ў прафсаюзную арганізацыю РУП БМЗ пазней прыняў сход брыгады №4 ЭСПЦ-1. Рашэнне гэтае аднаасобна скасаваў усё той жа старшыня цэхкама. Вырак суддзі Нягледзячы на ўсе згаданыя абставіны, суддзя Алена Ярмольчык прыйшла да высновы, што адміністрацы БМЗ правільна не выплачвае свайму былому рабочаму Сцепаненку даплату ў памеры 100 тысяч рублёў, паколькі яна не абавязковая. Да таго ж Сцепаненка нібыта не з`яўляецца бокам дамовы паміж адміністрацыяй і прафсаюзам. Адхілены таксама і прэтэнзіі былога рабочага да прафкама БМЗ аб спагнанні 15 мільёнаў рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды. Пазоўца не збіраецца здавацца Рашэнне суддзі Анатоль Сцепаненка лічыць несправядлівым і будзе аспрэчваць яго ў вышэйшай судовай інстанцыі. На думку пенсіянера, у Жлобіне не могуць дапусціць, каб нейкі рабацяга указваў, што калектыўная дамова прынята на буйнейшым прадпрыемстве з незаконным пунктам дыскрымінацыі людзей па прыкмеце прыналежнасці да афіцыйнага прафсаюза. Анатоль Ліпскі 09.02.2007 |