Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members capriche Гомель Сож № 12, сакавік
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Сож № 12, сакавік

У Зябраўцы ўзрываюць гарадок

На былым аэрадроме на Гомельшчыне сёлета загінулі двое хлопцаў 15 і 17 гадоў. Цяпер тут разбураюць небясьпечныя сьцены.

І праз два месяцы пасьля трагедыі пракурор Гомельскага раёну Валеры Траханаў кажа, што крымінальная справа яшчэ не закрытая. Са словаў праваахоўніка, цяпер вывучаюцца дакумэнты аб прыналежнасьці будынкаў былога ваеннага гарадка.

Высьвятляецца, што колішняя база ваеннай авіяцыі апынулася нічыйнай. Па прыкладу дарослых сюды прыходзілі дзеці, каб выдзіраць са сьценаў цагліны, прадаваць іх на будаўніцтва гаражоў ці куратнікаў. Двое такіх здабытчыкаў загінулі, калі на іх абрынуліся бетанаваныя пліты перакрыцьцяў. Гора бацькоў і страх насельніцтва вымусілі нарэшце ўладу ўзгадаць ня толькі пра Зябраўку.

За савецкім часам у Беларусі было амаль 4.000 ваенных аб’ектаў. І сёньня Мінабароны ўсё яшчэ гаспадар амаль 50 пустуючых ваенных гарадкоў. Цяпер тэрмінова фарміруюцца падразьдзяленьні ўзрыўнікоў міністэрства па надзвычайных сытуацыях. Новая служба мусіць прыбіраць пагрозьлівую спадчыну.

Сам не гам і іншаму не дам?

Ля чыгуначнай станцыі Чырвоны бор у Бабруйскім раёне ад 2004 году пустуе сховішча для авіябомбаў. Аб’ект утрымліваецца на сродкі Мінабароны. Дзеля эканоміі ваенныя нанялі толькі аднаго вартаўніка ды далі ў дапамогу дзьве сабакі. Дзед Іван Пракарынга скардзіцца, што вельмі многія цяпер зазіраюць на базу, імкнуцца пажывіцца – хто цэглай, а іншыя – кабэлем.

– Прыяжджалі і бізнэсоўцы, – кажа спадар Пракарына, – цікавіліся, ці можна тут арганізаваць базу адпачынку . Але як пабачылі, што ўся начынка ў ДАСах – дамах для афіцэрскага складу – павыдзіраная, а камунікацыі абрэзаныя, то адкінулі сваю задуму.

На суседнім аб’екце "Казакова" стан яшчэ горшы. З-пад зямлі зеўраюць пустатою ўкрыцьці для ядзерных боегаловак. Ваенныя кажуць, што такія спэцсховішчы маглі б вытрымаць прамы ўдар 9-тоннага фугасу. Хто і як выламаў тут браніраваныя дзьверы – загадка. Зрэшты,  паўсюль на аб’ектах Мінабароны зьніклі рэйкі, электраматоры, цэгла, вэнтылятары, краны, мэталь.

Спашлюся на цытату з пратакола агляду ваеннага аб’екта "Руно" спэцыялістамі Дзяржкантролю: "Ад барбарства пацярпеў падземны трохпавярховы камандны пункт. Ён меў форму чашы. Балота вакол выконвала ролю амартызатара – бункер уцалеў бы нават ад ядзернага ўзрыву".

Што ж цяпер у бункеры, які быў нашпігаваны прыборамі аўтаномнай сыстэмы жыцьцязабесьпячэньня ды арыгінальнай апаратурай для кіраваньня ваенна-паветранымі сіламі ў пэрыяд магчымай вайны? Анічога!

Вось чым тлумачыць гэтую сытуацыю для журналістаў начальнік галоўнага ўпраўленьня будаўніцтва і эксплюатацыі Узброеных Сілаў Беларусі Мікалай Селіванаў:

– У адпаведнасьці зь дзейным беларускім заканадаўствам, мы можам перадаваць аб’екты ваенных гарадкоў толькі на балянс выканаўчых камітэтаў, а ў прыватную уласнасьць – толькі за грошы і па выніках продажу на аўкцыенах.

Чаму кіраўнікі "вэртыкалі" ігнаруюць дарэмшчыну ваенных?

У Бабруйску начальнікі райсавету параілі наведаць гарадок Дубоўка. Дарога да яго – 25 кілямэтраў. Там 45 будынкаў, якія можна выкарыстоўваць для арганізацыі вытворчасьці. Але ахвотнікаў стаць гаспадаром няма. Хто будзе плаціць грошы, калі эканамічныя ідэі пад сумневам.

Яшчэ прыклады. У ваенных гарадках Вярэйцы і Лапічы ў Асіповіцкім раёне, Жабчыцы – у Пінскім, у двух гарадках ў вёсцы Дрэцюнь Полацкага раёна і адным у Воршы на будынках сарваныя дахі, выдзертыя вокны і дзьверы. На капітальны рамонт магчымага жытла ці плянуемых цэхаў патрэбныя вялікія фінансавыя затраты. Мясцовы бюджэт іх не пацягне, Мінабароны – таксама. Таму гуляюць у гарадках вецер і марадэры.

Яшчэ адна праблема ў будучыні ваенгарадкоў – старэньне будынкаў. У залежнасьці ад канструкцыі збудаваньня тэрмін яго захаванасьці ад 20 да 100 гадоў. Спэцыялісты даводзяць, што ўзрост большасьці аб’ектаў у ваенных гарадках складае ад 30 да 50 гадоў. Гэта значыць, што сьпісаньню не падлягаюць. Таму Мінабароны нельга заўчасна адмовіцца ад маёмасьці ў пэрыфэрыі. Задача вайскоўцаў сёлета – перадаць мясцовым органам звыш 600 аб’ектаў у 42 ваенных гарадках краіны.

Галіна Баравая

31.03.2007

Гомельшчына: Дзень Волі праходзіў па старым сцэнары

Другі год запар сям’я рагачоўскіх апазыцыянэраў Жылінскіх адзначала сьвята  ў міліцэйскіх засьценках.

Дзень Волі Жылінскія  меркавалі сустрэць на Плошчы Каліноўскага ў Менску. Увечары 24-га Віктар Жылінскі набыў квіток на цягнік, які накіроўваўся ў сталіцу раніцай 25 сакавіка. Аднак калі зьявіўся на чыгуначны вакзал, падыйшлі міліцыянты і паведамілі, што ён падазраецца ў крадзяжы. Нібыта для высьвятленьня "акалічнасьцяў здарэньня" Віктара этапіравалі ў мясцовы райаддзел міліцыі.

Год таму, у сакавіку 2006-га, ён ужо адбываў тут пакараньне нібыта "за дробнае хуліганства".

Патрапіць ў Менск на сёлетні Дзень Волі зьбіралася і жонка Віктара Сьвятлана, а таксама сын Канстанцін. Толькі маці з сынам, каб дабрацца ў сталіцу, абралі іншы транспартны сродак – аўтамабіль. Але на выезьдзе з Рагачову аўто была спыненае пільнымі даішнікамі, пасажыраў накіравалі ў пастарунак.

– Я ж так хацела дабрацца да Менску, у сумцы везла сьцяжкі й плякаты,– з сумам паведаміла па мабільным тэлефоне Сьвятлана.

Летась спадарыня Жылінская знаходзілася ў Дзень Волі ў турме Менскага раёну, куды патрапіла разам з дачкой Кацярынай за ўдзел у сакавіцкай акцыі на Кастрычніцкай плошчы. Сем дзён зьняволеньня ня толькі не перавыхавалі жанчыну, а яшчэ больш умацавалі веру ў дэмакратычныя ідэалы. Сьвятлана ўпэўнена: прыйдзе час, калі Дзень Волі будзе ў Беларусі дзяржаўным сьвятам, а цяперашнія прыгоды на 25 сакавіка сям’я будзе згадваць, як кепскі сон.

Міхал Вавула

26.03.2007

Подделывают деньги "благополучные" дети

В исправительных учреждениях Гомельщины за фальшивомонетничество отбывают наказание двенадцать человек в возрасте до 20 лет.

Сейчас ждут суда мальчишки из гомельской "группы фальшивомонетчиков". Ребятам по 16-18 лет, только одному – 19, все школьники и учащиеся ПТУ. Купюры достоинством в 20, 50 и 10 тысяч штамповали на домашней технике. Меняли на рынках и после транжирили в ресторанах, на игральных автоматах.

Все из более-менее благополучных семей, со средним достатком – были ведь у родителей деньги на компьютеры и принтеры.

Случай с гомельскими ребятами не единичный. Недавно при сбыте поддельной белорусской купюры сотрудники управления ОБЭП задержали четырех старшеклассников из поселка Криничный Мозырьского района. Все также из благополучных семей. Фальшивки они опять же делали на домашней технике.  

А несколькими неделями раньше под статью о подделке и сбыте официальной денежной единицы РБ попали светлогорские школьник и пэтэушник. И тоже – ребята из нормальных семей…

Детям хочется красивой жизни. И распечатывая на принтере белорусский "полтинник", они не осознают, чем рискуют. А родители, занятые добыванием средств к жизни, только по звонка из милиции узнают, как безнадзорное чадо развлекалось.

Конечно же, 76 фальшивых белорусских купюр, изъятых за год на Гомельщине, — это мизер в общем денежном обращении.

Что же касается мальчиков-фальшивомонетчиков, то проведенная оперативная работа правоохранительных структур проблему изготовления фальшивок не решит. Не опера, наверное, должны объяснять молодым людям, что истинные жизненные ценности – не в фальшивках.

Справка:

Ст. 221 УК РБ.

Часть 1. Изготовление или хранение с целью сбыта либо сбыт поддельной официальной денежной единицы Республики Беларусь (национальной валюты), (…) наказывается ограничением свободы на срок от 2 до 5 лет или лишением свободы на срок от 2 до 7 лет с конфискацией имущества или без конфискации.

Часть 2. Те же действия, совершенные повторно, либо организованной группой, либо в особо крупном размере (…), наказываются лишением свободы на срок от 5 до 15 лет с конфискацией имущества.

Уголовная ответственность по этому виду преступления наступает с 16 лет.

Ирина Осипова

24.03.2007

Казуистика по-жлобински

Вчера Гомельский областной суд отказал заслуженному металлургу в доплате к пенсии.

В начале года пенсионер Анатолий Степаненко подал в районный суд города Жлобина гражданский иск на администрацию и профком БРСРП Белорусского металлургического завода. Районный суд не счел нужным стать на сторону бывшего рабочего с 42-летним стажем, мотивируя свою позицию неправомочностью его требований. 22 марта Гомельский областной суд рассмотрел кассационную жалобу Степаненко. И опять ему было отказано.

После ухода на пенсию Анатолий Степаненко, проработавший на РУП "БМЗ"  22 года машинистом разливочного крана, мог рассчитывать на то, что к нищенской пенсии в 370 000 рублей ему добавят некую сумму, которая положена ему как металлургу, получавшему некогда за тяжелый труд достойную зарплату.

 – Я столько лет проработал по горячей сетке, – говорит Анатолий Иванович. – Я знаю, как горит металл. Я был один – там, на верху, в кабине крана. Один прогар или авария – никто бы мне не помог. Я обязан был сохранять хладнокровие в любой нештатной ситуации и должен был гарантировать безопасность тех, кто внизу, под ковшом. Все это – в клубах красно-черного дыма, когда стекло кабины чуть ли не плавится. Разве, работая в таких условиях, я заслужил нищенскую пенсию?

Закон разрешает предприятию из своей прибыли доплачивать пенсионерам некоторые суммы. Таким образом, возможно исключить пенсионную уравниловку и учесть трудовой вклад конкретного работника.  Поскольку прибыль – результат труда всех сотрудников предприятия, доплата должна производиться вне зависимости от членства в той или иной организации.

Но пенсионера Степаненко лишили "добавки" за то, что он не состоял в профсоюзе. По его мнению, это нарушение трудового законодательства. Статья 14 Трудового кодекса запрещает дискриминацию по "участию или не участию в профсоюзах или иных общественных объединениях". Статья 4 Закона "О профсоюзах" говорит о том же: членство в профсоюзах не имеет никаких правовых последствий. Прибыль предприятия зарабатывалась всеми работниками  без исключения.

Жлобинский  районный суд посчитал возможным не обратить внимания на то, что само по себе разделение работников предприятия на "членов и не членов", незаконно. Более того, Степаненко в свое время состоял в профсоюзе металлургов – вплоть до 2003 года, когда профсоюз металлургов был реорганизован и фактически слился с профсоюзом  промышленников.

– Меня просто оставили за бортом, – говорит Степаненко.– В соответствии с уставом, если работник состоял в профсоюзе, то при слиянии его можно "потерять" только в двух случаях: либо он сам выйдет из рядов, либо его должны решением профкома исключить за что-то. Я заявления не писал, и меня никто не исключал. Не было никакой официальной процедуры и в отношении того, чтобы работники писали заявления о принятии их в члены новой объединенной структуры.

Понять причину, по которой профсоюз промышленников вдруг "потерял" одного из своих членов несложно. С 1999 года Степаненко активно включился в жизнь заводского профкома, стараясь указывать на серьезные нарушения. Поэтому в 2003 году при образовании объединенного профсоюза работников промышленности в отношении Степаненко тоже "постарались" попросту его не заметить.

В результате директор металлургического завода (он же депутат областного Совета) и председатель профкома (он же депутат районного Совета), провожая на заслуженный отдых ветерана, имеющего 42 года непрерывного стажа, выдали Почетную грамоту за многолетний и добросовестный труд, удостоверение ветерана труда РУП БМЗ, этим и ограничились. Несмотря на то, что администрация предприятия и профком не могли не признать заслуг кадрового рабочего перед БМЗ, где он работал с первого дня существования предприятия, формальный довод, что человек не был членом официального заводского профсоюза, оказался инструментом наказания за прежнюю строптивость.

Доводы, которые приводились при разбирательстве кассационной жалобы Степаненко, более чем нелепые: на человека, который не состоит в профсоюзе "не распространяются действия Коллективного договора".

Вывод из этой истории можно сделать только один: добровольное по идее членство в профсоюзе постепенно превращается в механизм давления. Перспектива лишиться доплаты к будущей пенсии фактически загоняет работников предприятия в официальный заводской профсоюз.

Эту казуистику Анатолий Степаненко все еще надеется донести до умов судей. Пенсионер намерен обратиться со своим делом в Верховный суд.

Марина Новожилова

23.03.2007

Апазыцыянера судзілі па сфальшаваных дакументах

Лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) з Рэчыцы Алег Шабетнік нечакана даведаўся: ён аштрафаваны на паўтара мільёна рублёў.

Сюрпрыз па пошце

Дадому па пошце спадару Шабетніку прыйшла пастанова суддзі Цэнтральнага раёна Гомеля Марыны Дамненкі аб прызнанні яго вінаватым у незаконным перамяшчэнні праз мяжу друкаваных выданняў.

Шабетнік: 

– Разам з судовай пастановай у паштовай скрыні ляжаў і квіток на атрыманне заказнога пісьма. Калі я прыйшоў у аддзяленне сувязі, мне ўручылі канверт з паведамленнем намесніка начальніка Гомельскай мытні Алега Леановіча. У ім напісана, што пратакол у дачыненьні мяне аб адміністрацыйным мытным парушэнні будзе разглядацца ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 13 лютага.  Паведамленне ж у Рэчыцу прыйшло 28 лютага – праз два тыдні пасля судовага разбіральніцтва. Суддзя Дамненка аштрафавала мяне завочна. У пастанове напісана, што ў суд я не з’явіўся і што пра дзень, час і месца разгляду справы мне паведамлена належным чынам. Атрымліваецца, суд спасылаўся на фальшывыя дакументы. Гэта ж несумленна! Мне падаецца, суддзю трэба прыцягваць да адказнасці. 

Гісторыя парушэння

У снежні мінулага года на памежнай беларуска-ўкраінскай станцыі Церуха Алег Шабетнік быў сапраўды затрыманы беларускімі мытнікамі. Разам з цяпер ужо памерлым аднапартыйцам Сяргеем Старычэнкам ён вяртаўся цягніком у Гомель з Чарнігава, дзе браў удзел ва ўстаноўчай канферэнцыі Саюза левых партый Беларусі. Тады беларускія мытнікі і канфіскавалі ў Шабетніка матэрыялы канферэнцыі, а таксама пяць асобнікаў брашуры "Аб кульце  асобы Лукашэнкі".

З пратакола  старшага інспектара аддзела мытных расследаванняў Гомельскай мытні Максіма Рудзянка:

"Праведзеным аналізам ўстаноўлена, што інфармацыя, якая ўтрымліваецца ў  канфіскаваных друкаваных выданнях у Шабетніка А.В., можа нанесці шкоду палітычным інтарэсам і дзяржаўнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца забароненай да перамяшчэння праз мытную мяжу Рэспублікі Беларусь".

На падставе якіх крытэрыяў была зроблена  такая выснова, невядома.

Супадзенне

Суддзя Марына Дамненка ў сваёй пастанове слова ў слова канстатавала выснову інспектара Рудзянка. Аднатыпнымі былі і спасылкі на  пастанову Саўміна №218 ад 18 сакавіка 1997 года "Аб устанаўленні забароны і абмежаванняў на перамяшчэнне тавараў праз мытную мяжу Рэспублікі Беларусь", у якой сказана, што не дазваляецца ўвозіць і вывозіць "друкаваныя і аўдыявізуальныя матэрыялы, іншыя носьбіты інфармацыі са звесткамі, якія могуць нанесці шкоду палітычным ці эканамічным інтарэсам рэспублікі, яе дзяржаўнай бяспецы, ахове здароўя і маральнасці грамадзян".

У выніку – паўтарамільённы штраф нават без тлумачэнняў так званага парушальніка.

Фінал… без фінала

Адначасова з судовай пастановай Алег Шабетнік атрымаў і выканаўчы ліст, паводле якога абавязаны цягам 15 дзён пералічыць штраф на рахунак Гомельскай мытні.

– Я буду абскарджваць несправядлівую пастанову, – кажа  партыйны актывіст, – хаця там і напісана, што абскарджванню яна не падлягае.

Анатоль Ліпскі

05.03.2007

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: