Сож № 15, чэрвень
|
"Не перестанешь писать, прикончим и тебя, и семью"
При исполнении служебных обязанностей жестоко избит член профсоюза РЭП из Будо-Кошелевского района Александр Береснев. У него сотрясение мозга, многочисленные переломы. Сторож охраны республиканского дочернего сельскохозяйственного унитарного предприятия "Белоруснефть-Особино" из местечка Уваровичи хорошо известен среди земляков своим бескомпромисным гражданским характером. Так, за несколько дней до ЧП, из цеха "Охрана" за подписью Береснева было отправлено коллективное письмо на имя главного инспектора по Гомельской области Виктора Щетько. В нем указывались факты систематических нарушений трудового законодательства, унижений и оскорблений сотрудников со стороны начальника цеха Александра Рева, а также о беспринципной позиции директора предприятия Людмилы Маевской. По мнению большинства работников факт жестокого избиения связан с обращением Александра Береснева в администрацию президента, поскольку неизвестные орали: "Не перестанешь писать, прикончим и тебя, и твою семью". Сейчас Александр находится в нейрохирургическом отделении Гомельской областной больницы с сотрясением мозга и многочисленными переломами. Ему по-прежнему плохо, он с трудом говорит и оценивает происходящее. К нему приезжали работники милиции из Буда-Кошелева и расспрашивали об инциденте. Члены профсоюза РЭП, его руководство потрясены случившимся с Александром Бересневым. Они заявляют, что предпримут все меры для объективного расследования этого преступления. Николай Похабов 20.06.2007
Па-сталінску: дачка адказала за бацьку
У Рэчыцы аддзяленне "Беларусбанка" патаемна зняла 539 тысяч рублёў з рахунку 11-гадовай Ліды Шабетнік. Дапамогу ад дзяржавы дзяўчынка атрымлівала з прычыны страты роднай маці. Штраф за бацьку Бацька 11-гадовай Ліды, старшыня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Алег Шабетнік з Рэчыцы, расказвае: – Ніхто з банкаўскіх работнікаў 323-га аддзялення не мог патлумачыць, на якой падставе спісаны грошы з рахунка дачкі. Сказалі толькі, што яны пайшлі на мой шраф. Гісторыя штрафа Напрыканцы лютага па пошце Алегу Шабетніку прыйшла пастанова суддзі Цэнтральнага раёна Гомеля Марыны Дамненкі аб прызнанні яго вінаватым ў незаконным перамяшчэнні праз мяжу друкаваных выданняў. Партыйны актывіст пакараны штрафам у памеры 1 мільён 550 тысяч рублёў – прыкладна 720 долараў ЗША. Суддзя Дамненка аштрафавала Шабетніка завочна на падставе адміністрацыйнага пратакола Гомельскай мытні. Невядома паводле якіх крытэрыяў яна зрабіла выснову, што "інфармацыя, якая ўтрымліваецца ў канфіскаваных друкаваных выданнях у Шабетніка А.В., можа нанесці шкоду палітычным інтарэсам і дзяржаўнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца забароненай да перамяшчэння праз мытную мяжу Рэспублікі Беларусь". Адзначым: размова ішла пра матэрыялы ўстаноўчай канферэнцыі Саюзу левых партый, а таксама пяць асобнікаў брашуры "Аб кульце асобы Лукашэнкі". Суд з пратаколам пагадзіўся і аштрафаваў партыйнага актывіста. Алег Шабетнік: – Я не адмаўляўся плаціць штраф. Кожны месяц пералічваў па 200 тысяч рублёў. Больш не дазваляюць фінансавыя магчымасці. Але ж навошта адбіраць дапамогу ў дзяцей? Няўжо дзяржава збяднее, калі атрымае ад мяне ўсю суму штрафу на два-тры месяцы пазней? Дарэчы, менавіта ў чэрвені 1934 года ў СССР было ўведзенае ў практыку пакараньне членаў сям’і за іншадумства некага з бацькоў. Што – гісторыя паўтараецца? Ліда Шабетнік аштрафаваная, бо яна – "член сям’і ворага народа"? Даведка Як сцвярджаюць юрысты, артыкул 525 ГПК забараняе спаганяць з даўжнікоў "дзяржаўныя дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей". Іван Жаўнярэвіч 09.06.2007 |