Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members capriche Гомель Сож № 20, лістапад
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Сож № 20, лістапад

Па-нашаму: сад ля звалкі адыходаў

Эўропа фінансуе ў Чачэрскім раёне экалягічны праект, а мясцовая ўлада траціць грошы на могільнік для шкоднай хіміі.

Яшчэ ў 2003 годзе настаўнікі і навучэнцы Матневіцкай сярэдняй школы Чачэрскага раёну распрацавалі экалягічны праект вырошчваньня пладова-ягаднага саду "Мара". Але ў той час і пазьней гэтая ініцыятыва не знайшла падтрымкі ў мясцовай вэртыкалі. І толькі нядаўна пра добрую задуму даведаліся экспэрты міжнароднай праграмы GORE.

Чачэрск наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Швэйцарскай канфэдэрацыі ў Польшчы і Беларусі Андрэ фон Графэнрыд. Дыплямат сустрэўся са старшынёй Чачэрскага райвыканкаму Васілём Максіменкам і пераканаў яго ў неабходнасьці падтрымаць намеры дзяцей і дарослых. Семдзесят працэнтаў матэрыяльных выдаткаў плянаваў кампэнсаваць эўрапейскі бок.

Папярэднія дамоўленасьці GORE і Чачэрскага райвыканкаму афіцыйна зацьверджаныя напачатку лістапада. Рада па прыняцьцю рашэньняў Праграмы GORE вырашыла: праект на закладку пладова-ягаднага саду "Мара" будуць фінансаваць адразу два партнэры – Офіс АБСЭ і ШУРС (Швэйцарскае ўпраўленьне па разьвіцьцю і супрацоўніцтве).

Прадстаўнік праграмы GORE ў Чачэрскім раёне Лана Мельнікава ўдакладніла: праект прадугледжвае, што ля Матневіцкай СШ будуць пасаджаныя кусты чорнай і чырвонай парэчкі, чарнаплоднай рабіны, а таксама саджанцы яблынь і груш.

– Задача праекта – вырошчваць экалягічна чыстую прадукцыю для забесьпячэньня паўнавартаснага харчаваньня школьнікаў, – кажа Лана Мельнікава.

Суразмоўца таксама даводзіць, што фінансаваньне праекта прадугледжвае абавязковае набыцьцё садова-агароднага інвэнтару, а таксама ўсталяваньне мэталічнай агароджы па пэрымэтру новага школьнага саду. Агульныя затраты на першы этап экалягічнага праекту ў Матневіцкай СШ – амаль 10 тысяч даляраў.

Я гутарыла са школьнікамі. Адчуваецца, што праца над праектам становіцца для іх пачаткам экалягічнай культуры. І ўжо нават многія бацькі заяўляюць пра свае намеры дапамагчы закласьці новы сад.

Аднак людзей непакоіць, што Чачэршчына абраная месцам для захаваньня таксычных адыходаў. Тут цяпер будуецца палігон па збору пратэрмінаваных пэстыцыдаў. Гэтай небясьпечнай хіміі складзіравана ўжо 700 тон, зь якіх 500 завезеныя зь іншых раёнаў.

Са словаў старшыні Гомельскага абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Алега Акушкі, найбольш верагодна, што ў Чачэрскі раён таксама будуць перакінутыя сумесі пэстыцыдаў, якія цяпер знаходзяцца ў могільніку на тэрыторыі Кашавіцкага лясьніцтва Петрыкаўскага раёну.

– Там вынікі маніторынгу грунтовай вады сьведчаць аб прытнасьці небясьпечнага пэстыцыду сімазіна, – кажа эколяг спадар Акушка, – і гэта зьяўляецца вынікам папярэдніх пасьпешлівых рашэньняў у пахаваньні пратэрмінаваных хімікатаў.

Новы спэцыялізаваны комплекс па перапрацоўцы і захаваньню таксычных адыходаў плянаваўся як прадпрыемства рэспубліканскай значнасьці. Пэстыцыды ня толькі з раёнаў Гомельшчыны дастаўляюцца сюды рэгулярна. На адной пляцоўцы насыпана ўжо 700 тон пэстыцыдаў, на другой – каля трох тысяч тон іншых адыходаў і сапсаваныя аўтамабільныя шыны. На чарзе – этап іх перапрацоўкі. Але з гэтымі клопатамі Чачэрскі раён застаецца сам насам. На сёньня не хапае больш як тры мільярды рублёў, каб запусьціць хаця б першую чаргу абсталяваньня па ўтылізацыі адыходаў.

Ці вырасьце новы сад ля звалкі адыходаў? Няма пэўнасьці. Плошча садоў да аварыі на Чарнобыльскай АЭС перавышала чатыры тысячы гектараў. Але да сёньня ўсе яны практычна вырадзіліся з-за высокага ўзроўню радыяцыі і атрутных рэчываў у грунтовых водах...

Галіна Баравая

13.11.2007

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: