Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members capriche Гомель Сож № 1, люты
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Сож № 1, люты

Без сьпірту газ не атрымаеш

Будаўніцтву ў Беларусі газавых сховішчаў спадарожнічае дарагавізна, у тым ліку і на дапаможныя сродкі. Народ іх папросту крадзе.

На поўдні Беларусі ў Мазырскім раёне будуецца падземнае сховішча газу. У дзяржаўных СМІ рэклямуецца, што Мазырскае ПСГ стане трэцім па ліку ў Беларусі і найвялікшым. У падземных пустках (кавернах), якія засталіся пасьля вымываньня солі прадпрыемствам "Мазырсоль", плянуецца захоўваць да 200 мільёнаў кубамэтраў газу.

– Гэта пакуль невялікія аб’ёмы, – заяўляе начальнік упраўленьня ААТ "Белтрангаз" Віктар Сухачоў, – але да 2020 году аб’ём запампоўваньня газу можна будзе павялічыць ажно ў шэсьць разоў. Такія маштабы абяцаюць вынікі геалягічных дасьледаваньняў.

Газавае сховішча – прыродны рэзэрвуар. Найбольш танныя і зручныя для ПСГ – вычарпаныя нафтавыя і газавыя залежы. Такіх у Беларусі няма. Даводзіцца прыстасоўваць такія штучныя каверны, як ля Мозыру, ці ўтвораныя прыродай порыстыя гарызантальныя пласты на Меншчыне ці Берасьцейшчыне. Аднак пры  прыстасаваньні такіх кладовак для газу даводзіцца рабіць капітальныя затраты на дадатковае абсталяваньне, пракладку неабходных камунікацыяў, выраб сьвідравінаў і г.д.

– Падземныя газасховішчы – вельмі дарагое задавальненьне ў Беларусі, – канстатуе спэцыяліст ААТ "Белтрансгаз" Мікалай Краўчанка.

Суразмоўца нагадвае: урад Беларусі ўжо абвясьціў, што сёлета на будаўніцтва Мазырскага ПСГ будзе накіравана 37,5 мільярда рублёў. Гэта найбуйнейшыя фінансавыя затраты году ў энэргетычнай галіне.

Газасховішчы ў Беларусі – рэжымныя аб’екты. Газ са сховішча пакрывае недахоп гэтага віду паліва ў пэрыяд яго максымальнага спажываньня ў халодныя дні, альбо ва ўмовах так званых няштатных сытуацыяў. Тут ваенізаваная ахова, сыгналізацыя на ўваходах і вокнах.

Але журналісты на тэрыторыю пранікаюць. Напрыклад, у лютым 2000 году новапрызначаны кіраўнік ураду Беларусі Ўладзімер Ярмошын прывёз зь Менску два дзесяткі газэтчыкаў у Камянецкі раёна на Берасьцейшчыне. У далечыні ад райцэнтру і на адлегласьці ўсяго у адзін кілямэтар ад беларуска-польскай мяжы нам дэманстравалі новае тады газасховішча.

Уражаньняў было няшмат. Па-сутнасьці, тут працаваў толькі кампрэсарны цэх. З аднаго боку да яго падыходзілі дзьве вялізарныя трубы жоўтага колеру, а адыходзілі – дзесяць ці нават больш. Спэцыялісты патлумачылі, што з газаправоду на ўчастку "Нясьвіж-Таржок" тут адбіраюць газ для запампоўваньня яго ў так званыя падземныя пасткі на глыбіні ад 80-100 да 1000 мэтраў і больш.

Пік цікавасьці, аднак, выклікаў аб’ект за высокай мэталічнай сеткай зь вельмі  пагрозьлівымі надпісамі "Не падыходзіць! ", "Сьмяротная небясьпека! ", "Пры затрыманьні – крымінальная адказнасьць". Уладзімер Ярмошын таксама зьвярнуў увагу. Яму патлумачылі:

– Ахоўваем сьпірт. У ёмістасьцях – больш як 100 тон сьпірту найвышэйшай моцы: 96,6 градуса.

Завязалася гутарка, зь якой вынікала, што бяз сьпірту газ нельга атрымаць са сховішчаў. Справа ў тым, што ўсе сьвідравіны над сховішчам (іх колькасьць вылічваецца дзясяткамі) маюць замарожаныя сьценкі. Нізкую тэмпэратуру ствараюць выпарэньні мэтану (2-4 % у месяц). Каб газ зноў атрымаць наверсе, сьценкі выхаду трэба размарозіць. А гэта можна зрабіць толькі з дапамогай сьпірту.

Натуральна, пры яго выкарыстаньні тонамі частка сплывае і не па прызначэньню. Крадуць сьпірт газавікі. Таму акрамя пільнай аховы сьпірту на газасховішчах пачалі падмешваць у яго рознага роду фарбавальнікі. Сьпірт, як дапаможны сродак, становіцца ад гэтага яшчэ больш дарагім.

Даведка

Першае падземнае газасховішча выкарыстоўвалася ў Канадзе ў 1915 годзе. У ЗША ў 1968 годзе налівалася 330 газасховішчаў. У СССР у 1959 годзе пачалося запаўненьне газам Башкатаўскага сховішча ў Куйбышаўскай вобласьці. Выкарыстоўвалася зьбяднелае газавая залеж.

Галіна Баравая

27.02.2008

Начальнік міліцыі Светлагорска прадухіліў напад на краму

Леанід Венгура асабіста спыніў двух рабаўнікоў, якія нахабна ішлі на рабаўніцтва сярод белага дня. Падчас трэцяй спробы бандзюкоў удалося арыштаваць.

У другой палове дня рабаўнікі ў чорных масках урываліся ў гандлёвыя памяшканні. У іх арсенале былі пнеўматычны пісталет, нож, бейсбольная біта, наручнікі. Нападнікі звязвалі прадаўцоў скотчам, забіралі грошы, спіртныя вырабы, сігарэты і скрываліся на легкавым аўтамабілі. Такім чынам 21 студзеня была абрабавана крама ў в. Рэдкі Рог Бабруйскага раёна, а 3 лютага – у в. Амельнае Рагачоўскага раёна.

Фінал разыграўся ў светлагорскай вёсцы. Краснаўка, што на Гомельшчыне. Не ведаючы яшчэ пра намеры рабаўнікоў, міліцыя 13 лютага праводзіла аператыўныя мерапрыемствы. Начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Леанід Венгура, які кіраваў працай, паехаў у Краснаўку. Ён быў не ў форме і на цывільным аўтамабілі. Па дарозе ў сельскі Савет падпалкоўнік міліцыі заўважыў трох маладых людзей, якія ішлі ў бок крамы. "Мяркуючы па знешнім выглядзе, гэта не мясцовыя. Ды і паводзяць яны сябе неяк  нервова," – адзначыў пра сябе міліцыянт.

Л. Венгура выйшаў з аўтамабіля і гучна сказаў: "Спыніцеся! Я – начальнік міліцыі". У адказ трое падазроных кінуліся бегчы ў розныя бакі. Адзін – праз поле ў лес, за якім праходзіць шаша Бабруйск-Мазыр. Іншыя двое – у супрацьлеглы бок. Ацаніўшы сітуацыю, міліцыянт пабёг за тым, хто імкнуўся скрыцца ў лесе: "Стой! Страляць буду!" Хлопец, пятляючы па полі, стаў набліжацца да групы дзяцей, якія гулялі там. Мяркуючы, што малыя могуць патрапіць у закладнікі, Л. Венгура пабёг неперарэз. Бяглец скрыўся ў лесе. Ад дзетвары даведаўся, што ў лесе стаіць замаскіраваны аўтамабіль.

Тады Л. Венгура вернуўся да сваёй машыны і накіраваўся ў пагоню. Аб тым, што здарылася, ён паведаміў калегам і супрацоўнікам ДАІ Бабруйскага раёна. Падазраваны аўтамабіль быў затрыманы на ўездзе ў Бабруйск, ў 30 км ад Краснаўкі. За рулём быў чацвёрты ўдзельнік гэтага здарэння, а свайго папутчыка ён высадзіў па дарозе. На сядзенні машыны ляжалі наручнікі і бейсбольная біта.

Тым часам адзін з міліцыянтаў-кінолагаў раённага аддзела "Ахова" разам з аўчаркай Альмай затрымаў на аўтобусным прыпынку двух іншых падазраваных. Супрацоўнікі міліцыі знайшлі і выкінуты пакет, у якім ляжалі пісталет і шапкі з прорэзамі для вачэй. Арыштаваныя – жыхары Бабруйска, аднаму з іх няма 20 гадоў, двое іншых – не нашмат старэйшыя, маюць судзімасці за грабяжы, кражы і хуліганства. Чацвёрты пакуль у вышуку. Паводле атрыманых паказанняў, у Краснаўку яны прыехалі з мэтаю нападу на краму.

Арсень Даніловіч

22.02.2008

"Гомельская правда" ополчилась на призывника

Областная газета не на шутку разразилась в адрес Дмитрия Железниченко, который в знак несогласия с призывом в армии объявил голодовку.

В защиту сына вступила мать. Алла Железниченко обратилась с иском в суд против редакции газеты и некого журналиста, скрывающегося под псевдонимом Ю.Чарот".

Неправда от рупора областной вертикали

Статья газеты "Не хочу в солдаты, а хочу в демократы" никому не известного в городе автора излагает свою версию вокруг призыва опального студента.

– Нарушая презумпцию невиновности и добропорядочности моего сына, некто Чарот в глубоко оскорбительной форме приписал ему не просто аморальные, но даже преступные действия, – рассказывает Алла Железниченко. – Областная вертикаль скатилась до откровенных оскорблений. Мой сын никогда не симулировал физической немощи, не косил "под дурачка" и не скрывался от призывной комиссии как об этом пишет газета. Он действительно в первый же день призыва в части объявил голодовку в знак незаконного отчисления из университета, а газета этот протест истолковала как отказ служить Родине. Прошу суд обязать газету принести публичные извинения не только сыну, но и всей нашей семье.

Шансы на успех

Прокомментировать ситуацию мы попросили известного в городе адвоката Петра Борисова.

– До вступления решения суда о законности отчисления Дмитрия из университета, а также до вступления решения суда о законности его призыва в Армию газета не имела права публиковать статью, – комментирует юрист. – Если редакция не сможет доказать действительность изложенных фактов, тогда ей придется отвечать. Причем право выбора способов защиты закон отдает на откуп истцу: это может быть и опровержение, и принесение публичных извинений и наконец компенсация морального вреда.

Леонтий Семенов

19.02.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: