Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members capriche Гомель Сож № 1, люты
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Сож № 1, люты

Акцыя ў Гомелі: трое ўдзельнікаў аштрафаваныя

"КДБ нас гоніць – Канстытуцыя бароніць" – пад такім лозунгам учора ў Гомелі прайшла акцыя пратэсту.

Некалькі маладых людзей разгарнулі каля абласнога драматычнага тэатру шасціметровы транспарант-расцяжку з тэкстам: "КДБ нас гоніць – Канстытуцыя бароніць". З гэтым транспарантам яны прайшлі праз цэнтральную плошчу горада ад тэатра да Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту.

Там адбылося 30-хвіліннае пікетаванне, пасля чаго міліцыя затрымала Андрэя Цянюту і Васіля Токаранку. Яны дастаўлены ў аддзел унутраных спраў Цэнтральнага раёна Гомеля. Праз нейкі час у РАУС прывезлі таксама Канстанціна Жукоўскага – ён здымаў тое, што адбывалася, на відэакамеру.

Па словах удзельнікаў, такім чынам яны выказалі пратэст супраць звальнення з працы актывістаў дэмакратычнага руху. Нядаўна з працы быў звольнены адзін з іх – Кастусь Жукоўскі. На меркаванне ўдзельнікаў акцыі, звальненні адбываюцца па палітычных матывах – з-за актыўнай жыццёвай пазіцыі гэтых людзей. Акцыя, як паведамілі яе ўдзельнікі, праведзена сябрамі міжнароднай грамадскай арганізацыі "Малады фронт" і арганізацыйнага камітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".

На ўсіх затрыманых супрацоўнікі РАУС складаюць пратаколы па артыкуле 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – "удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве".

Адразу пасля гэтага суд Цэнтральнага раёна Гомеля аштрафаваў А.Цянюту на 2 мільёны 800 тысяч рублёў,  В.Токаранку на 1 мільён 750 тысяч рублёў, на К.Жукоўскага накладзены штраф у 3 мільёны 500 тысяч.

Тэльман Маслюкоў, regionby.org

04.02.2009

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: