Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members chandelier Люстра дзён № 3, ліпень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

№ 3, ліпень

Моладзь пра Брыля

Bryl2Сыход з жыцьця старэйшага беларускага пісьменніка Янкі Брыля жыва і шчымліва адгукнуўся ў сэрцах многіх прадстаўнікоў айчыннай інтэлігенцыі. На старонках нашага выдання пра гэта ўжо выказваўся Уладзімір Някляеў. Што думае пра спадчыну народнага пісьменніка моладзь?

Брыль апошнія 10 год трымаўся ў баку ад грамадска-палітычных падзеяў, хаця і не хаваў (але і не выстаўляў) сваіх поглядаў, амаль не даваў інтэрв'ю, увогуле быў чалавекам непублічным. Некаторыя лічаць, што ягоная літаратурная спадчына калі не малая па аб'ёме, дык магла быць значна большай. Іншыя паважаюць Брыля за прынцыповасць ягонай жыццёвай пазіцыі. Ён нічога не прасіў ад цяперашняй улады. Нічога і не атрымаў.

Для мяне асабіста Брыль сканцэнтраваны ў "Mоmento mori". Герой апавядання апынуўся ў сітуацыі экзэстэнцыйнага выбару: прыняць жыццё як падарунак лёсу з рук катаў, альбо памерці свабодным, сысці не страціўшы повязь са сваёй зямлёй, сваімі аднавяскоўцамі… Абсалютна свядома, дабраахвотна просты селянін выбірае другое. Прадэманстраваная арыстакратыя духу ня можа ня ўразіць і абавязкова пакідае след у душы як ахвяраў, так і забойцаў, і надае ўпэўненасці, што такі народ не знікне.

Малады чалавек Франак Вячорка ня быў асабіста знаёмы з пісменнікам, але добра ведае ягоную творчасць. Раман "Птушкі і гнёзды" падрабязна вывучаўся ў беларускім ліцэі. Франаку на іспытах трапіў білет з пытаньнем пра мову Янкі Брыля ва ўзгаданым творы. Напісанае Янкам Брылём, на думку Франака, вылучаецца асаблівай прыгажосцю мовы, прастатой, інтэлігентнасцю, мудрасцю. "Нядаўна перачытваў жыццёвыя нататкі Янкі Брыля. Уражанне такое — Брыль самы беларускі і самы актуальны сярод сучасных празаікаў. Ён пражыў доўгае жыццё і мудрасць, пакінутая ў ягоных творах, будзе надзвычай карыснай для маладога пакалення ," — лічыць Франак.

Тацяна Кіявіцкая калісьці даследавала творчасць Янкі Брыля:
— Першае, што прыходзіць у галаву пры напаміне пра Брыля — гэта лірычная мініяцюра і "Птушкі і гнёзды". За першае — вельмі не люблю. За другое — паважаю. Кажуць, што лірычна-філасофская проза сведчыць пра высокі інтэлект нацыі. Магчыма. Але бясконцае "я" ў лірычных мініяцюрах гэтага аўтара проста атруціла мне вывучэнне яго малой прозы і не даказала высокі інтэлект беларусаў. Але гэта асабістае чытацкае ўспрыняцце. "Птушкі і гнёзды" не выходзяць з галавы яшчэ са школы. І менавіта лірычны бок твора пакінуў моцнае ўражанне. Суб'ектыўна-эмацыйная пабудова твора — гэта пра яго, асацыятыўная сувязь падзей — таксама. Творчасць Брыля — яшчэ адна ступень эвалюцыі беларускай малой прозы, лірыка-філасофскай, выразна суб'ектыўнай. Чытайце беларускае! — раіць Тацяна.

Спасылкі па тэме:

"Наша Ніва"

"Радыё Свабода"

"Белорусские новости"

Сайт Партыі БНФ

Некаторыя апошнія творы тут

Арцём Лява, фота А. Кляшчука

28.07.2006

Падаражэнне паслуг грамадскага транспарту ў сталіцы

З 28 ліпеня ў Менску звычайныя талончыкі на праезд каштуюць 500 рублёў. Такое рашэнне днямі прыняў Менгарвыканкам. Адпаведна падаражэюць квіткі іншых відаў на гарадскі грамадскі транспарт.

Пасажыры ставяцца да падаражэння збольшага спакойна. Прынамсі не трэба будзе кожны раз стоячы перад кіёскам ажыццяўляць мудрагелістыя арыфметычныя дзеянні з-за некалькіх дзесяткаў рублёў, альбо шукаць дробныя купюры, калі ў прадавачкі няма рэшты. Вітаюць падаражэнне рэалізатары квіткоў. Кандуктарка 100-га аўтобуса днямі жартаўліва раіла назапашваць квіткі па старым кошце, бо імі можна будзе аплочваць праезд цягам 10 дзён і такім чынам крыху сэканоміць.

Афіцыйна

Кіраўнік адзелу цэнаў і тарыфаў КУП "Менсктранс" Аляксандар Іванавіч Голень чарговае падвышэнне цэнаў на транспартныя паслугі тлумачыць падрыхтоўкай рухомага састава да зімы. Адпаведныя мерапрыемствы распачынаюцца ў жніўні. Ён спадзяецца, што падвышэнне кошту квіткоў на 8,7% дазволіць трошкі скараціць разрыў паміж выдаткамі грамадскага транспарту і сродкамі, якія сплочвае насельніцтва за транспартныя паслугі. Трэба мець на ўвазе, што 806 тысяч мінчукоў маюць тыя ці  іншыя ільготы за праезд. Для таго, каб гарадскі камунальны транспарт выйшаў на самаакупляльнасьць пры захававанні цяперашняй сітуацыі з ільготнікамі, поўны квіток павінен каштаваць 1250 рублёў(!). Такі кошт праезду дазволіць кампенсаваць эксплуатацыйныя выдаткі "Менсктранса". Новыя ж аўтобусы, тралейбусы, трамваі закупляюцца за кошт транспартнага збору, які сплочваюць прадпрыемствы горада.

Суседзі

У Маскве з 2006 года квіток на 1 паездку ў грамадскім транспарце каштуе 13 рублёў (каля 1040 беларускіх рублёў), што ў 2 разы даражэй за новы тарыф у Менску. У Варшаве кошт разавага квітка яшчэ даражэй. Ён складае 2,4 злотых (1670 беларускіх рублёў). Тады як у паўднёвых суседзяў квіткі каштуюць істотна танней. У Кіеве праезд на грамадскім транспарце каштуе 50 капеек  (200 беларускіх рублёў) Трэба адзначыць, што апошнія гады ва Украіне пастянна вядуцца размовы пра неабходнасць павялічэння цаны на квіткі у грамадскім транспарце да сабекошту праезда. Сабекошт Кіеўскага метро, напрыклад, складае 1,07 грывень (каля 500 беларускіх рублёў).

Усё адносна

Калі звярнуць увагу на тое, які адсотак ад сярэдняга месячнага заробку (дадзеныя за 2005 год) складае кошт праезду, атрымліваецца, што украінцы з палякамі за 1 паездку плацяць 0,097%, беларусы -- 0,109%, карыстальнікі маскоўскага грамадскага транспарту 0,160% сярэдняга расейскага заробку. Такім чынам найбольш сацыяльна абароненыя ў гэтым плане з'яўляюцца нашы заходнія і паўднёвыя суседзі.

Арцём Лява, фота аўтара

29.07.2006



Европейская молодежная кампания за многообразие, права человека и участие

NegrМолодежный форум по многообразию состоится 24-29 октября 2006 года в Будапеште. Заявки принимаются до 4 сентября.

Европейская молодежная кампания «Все различны - все равны», проводившаяся Советом Европы и его государствами-членами в 1995 году, стала важнейшим этапом на пути усиления борьбы с расизмом, антисемитизмом, ксенофобией и нетерпимостью. Ныне, с июня 2006 по сентябрь 2007 года, Совет Европы при поддержке Европейского Союза и других партнеров организует новую кампанию по тематике многообразия, прав человека и участия под лозунгом «Все различны - все равны».

Учитывая нынешнее положение дел в связи с расизмом, антисемитизмом, дискриминацией и всеми формами нетерпимости, новая кампания должна пойти еще дальше, чем кампания в 1995 году, и в полной мере отразить то, что волнует всех граждан, и в первую очередь молодежь. Таким образом, в этой новой кампании собраны воедино темы и принципы молодежной политики Совета Европы, в частности, доступ и интеграция, солидарность и социальная сплоченность.

Молодежный форум

Многообразие является важнейшим фактором социальной сплоченности, демократии и прав человека. Многообразие является реальностью в сегодняшней Европе. И при этом Многообразие является источником разного рода фобий и ненависти, дискриминации, отчуждения. Повестка дня Многообразия весьма обширна и не может быть отделена от двух других измерений: Многообразие необходимо понять в рамках Прав человека (Многообразие с Равенством в области достоинства и прав) и в отношении Участия (Участие как способ продвижения ценностей Многообразия).

Программа Европейской кампании включает ряд важных мероприятий – в основном симпозиумов – задача которых состоит в том, чтобы углубить три тематических измерения кампании и разработать общую европейскую повестку дня вокруг этих вопросов.

Молодежный форум по многообразию является первым из таких симпозиумов и, как это отражено в самом его названии, он ориентирован на всех тех, кто участвует в Европейской молодежной кампании или на тех, кого она непосредственно затрагивает. В итоге этой деятельности предстоит разработать общее понимание целей кампании, связанных с Многообразием, а также предложить подходы к рассмотрению этой темы в национальных комитетах по проведению кампании и на европейском уровне. Для этого на данном симпозиуме будет поставлена задача установить связи с другими инициативами Совета Европы (связанными, например, со сплоченностью и межкультурным диалогом), а также с Европейской Комиссией, особенно учитывая то, что 2007 год будет Европейским годом равных возможностей для всех.

Цель

Цель симпозиума состоит в том, чтобы углубить и изучить концепции и вопросы, связанные с многообразием в Европе, исходя из интересов молодежи, а также актуальность этих проблем для европейской молодежной кампании «Все различны - все равны» в поддержку Многообразия, Прав человека и Участия.

Условия участия в форуме

Симпозиум ориентирован на участников, которые:

– Готовы внести свой вклад в работу симпозиума и разработать или осуществить в будущем мероприятия в области многообразия и борьбы с дискриминацией

– Заинтересованы в кампании или участвуют в ней на местном, национальном или европейском уровне.

– Ведут активную работу в следующих органах или поддерживаемую ими работу в:
• национальном комитете кампании;
• национальной или европейской молодежной организации;
• национальных или местных органах власти, занимающихся молодежными делами;
• неправительственных организациях, которые непосредственно работают по вопросам многообразия, борьбы с дискриминацией или по проблематике меньшинств.

– Проживают в государстве-участнике Европейской культурной конвенции

– Могут общаться и работать на русском или французском или английском языках

– Могут принять участие в симпозиуме на всем протяжении его работы

Более подробную информацию, бланки заявок, финансовые условия можно прочитать на сайте: http://www.coe.int/T/E/Cultural_Co-operation/Source/2006_Diversity_Forum_ru.doc

Фото http://www.coe.int

Обучение за границей

Student b

Европейские университеты высказали желание поддержать белорусских экс-студентов.

События прошедшей весны заставили поволноваться многих студентов. А точнее – руководителей ВУЗов.

Не один студент не был исключен из университета по политическим мотивам. Такие заявления делали ректоры  различных учебных заведений Беларуси. Однако после событий 19 марта, количество учащихся в оных довольно таки сократилось. Отчисляли за академические задолженности, пропуски и административные правонарушения.

Некоторые европейские университеты высказали желание поддержать белорусских экс-студентов. Многие из пострадавших продолжат свое обучение в Польше и Литве.

Для тех студентов, кто еще не определился со своим будущим, есть информация об университетах Чехии.

Чехия приглашает белорусских студентов
Университеты Чехии ждут белорусских студентов, которые были вынуждены прервать свою учёбу на родине по политическим причинам. Мы начинаем публикацию информации о различных возможностях обучения в Чехии. Учёба в большинстве случаев начинается с осени. Срок подачи заявок до 4 августа 2006 года.
Фото www.svaboda.org

Менчукі пакутуюць у аўтобусе №19

autobus_LAZ

Многія эмацыйна называюць гэты маршрут "душагубкай”. Нягледзячы на тое, што гэта адзін з найпапулярнейшых менскіх аўтобусаў, на лініі працуюць старэнькія дабітыя "ЛАЗікі"...

Я просты вадзіцель, усе пытаньні да дырэктара

Раніца, пачатак працоўнага дня. У перапоўнены аўтобус не зьмяшчаюцца ўсе ахвочыя. Але тыя, хто пасьпеў уціснуцца ў старэнькі “ЛАЗ” не выглядаюць такімі шчасьлівымі: на вуліцы 25-градусная сьпёка, і салон аўтобуса дазваляе ў такі момант пафантазіраваць на тэму пекла. З канца салону пачынаюць даносіцца незадаволеныя воклічы людзей. На першым жа прыпынку абураная жанчына, што насілу выбралася з аўтобусу, выгаворвае вадзіцелю: "У аўтобусе проста немагчыма ехаць, людзі апякаюць ногі аб сядзеньні, ды і дыхаць няма чым".

Іншая жанчына заўважае: "Улады толькі дарогі з ходнікамі рамантуюць, а мы ў гэтых душагубках езьдзім!". Мужчына побач зазначае: "Даўным-даўна трэба гэтую старызну паздымаць з маршрутаў, панарабілі ж ужо МАЗаў". Аўтар гэтых радкоў назірае падобныя сцэны штодня, дабіраючыся 19–м аўтобусам на працу. Старыя "ЛАЗы" на тле навюткіх прасторных "МАЗаў" выглядаюць ня толькі недарэчна на вуліцах сталіцы, але і ўяўляюць сабою крыніцу нязручнасьцяў і небясьпекі для пасажыраў: салоны старых аўтобусаў цесныя, праходы вузкія, а сядзеньні нязручныя. Асобнай заўвагі вартыя і дзьверы — вузкія і нізкія, колькі разоў назіраў, як пасажыры біліся галовамі выходзячы з аўтобуса, ці ўваходзячы ў яго. Маршрут 19–га аўтобусу пралягае паўз Камароўскі рынак, і таму вельмі папулярны сярод пэнсіянэраў, якіх сярод пасажыраў часам больш за палову. І кожная такая паездка каштуе ім немалых высілкаў. На ўсе заўвагі вадзіцелі, як правіла, абыякава і аднатыпна адказваюць: "Я просты вадзіцель, усе пытаньні да дырэктара". Ехаць у аўтапарк, дзе знаходзіцца кніга скаргаў і прапановаў, ахвочых відавочна няшмат.

Кантрасты ў межах аднаго маршруту

Нядаўна на маршруце №19 зьявіўся аўтобус з адмысловай пазнакай "Маршрут падвышанай культуры абслугоўваньня". Нічога звышнатуральнага ён не прапануе ў параўнаньні з той жа "соткай", аднак кантраст з "калегамі" па аўтапарку "ЛАЗамі" відавочны. Адсюль пытаньне: чаму пасажыры плоцячы аднолькавы кошт за праезд, маюць няроўныя ўмовы абслугоўваньня? Адныя карыстаюцца адносным камфортам, іншыя застаюцца з апечанымі лыткамі і намулянымі рэбрамі.

Як вырашыць праблему?

Але што рабіць, калі, як кажа адна з пасажырак, "яны, начальнікі, усе на машынах езьдзяць. Даўно пазабываліся, як гэта - кожны дзень на працу ў грамадзкім транспарце дабірацца"? Прымусіць іх, начальнікаў, таксама на працу ў аўтобусе езьдзіць? Думка прыйшлася б да спадобы шмат каму з простых гараджанаў, аднак гэта наўрад ці вырашыць праблему. Праблемаў, падобных гэтай, шмат. І іх аб’ядноўвае адно: шараговыя грамадзяне ня маюць наўпроставага, а вельмі часта і зусім ніякага ўплыву на інстанцыі, у чый абавязак уваходзіць вырашэньне гэтых пытаньняў. А прычынай гэтага ёсьць тое, што сваіх чыноўнікаў — старшыняў абл-, гар- і райвыканкамаў, адказных чыноўнікаў і кіраўнікоў, — мы не абіраем. Іх прызначаюць. І яны адказваюць толькі перад тым, хто іх прызначыў на пасаду. Праблемы зьнікнуць тады, калі мы пачнем абіраць сабе сваё начальства, а яно будзе несьці ўсю паўнату адказнасьці перад сваімі выбарцамі — пасажырамі транспарту, жыхарамі шматкватэрных дамоў, пацыентамі больніцаў і паліклінік...

Пытаньне 19-х маршрутаў можна зьняць, часткова прыватызаваўшы гарадзкія аўтапаркі — пасажыры мусяць мець справядлівы выбар. Вопыт з маршруткамі даказвае слушнасьць такога варыянту.

Колькі нам даюць сродкаў, столькі новых аўтобусаў выязджае на маршрут

Вось як сытуацыю камэнтуе начальнік аддзелу пасажыраперавозак аўтапарку №4 Уладзімір Голікаў:

- На дадзены момант на маршруце №19 задзейнічаныя 5 новых менскіх аўтобусаў "МАЗ" і 10 старых "ЛАЗаў". Замена аўтобуснага парку залежыць не ад нас, яна адбываецца за кошт сродкаў Менгарвыканкама. Колькі нам даюць сродкаў, столькі новых аўтобусаў выязджае на маршрут. У пэрспэктыве мы, вядома, выйдзем на поўнае абнаўленьне парку аўтобусаў. Да таго ж, зараз на гэты маршрут легла адказнасьць за тралейбусныя маршруты, зачыненыя па прычыне рэканструкцыі мэтро, таму мусім задзейнічаць старую тэхніку.

Сямён Печанко
фота аўтара
21.07.2006

Дык дзе дзеліся "Тутэйшыя"?

Як мы пісалі раней, спектакль зняты з рэпертуару 2006-га году. Афіцыйная нагода – аварыйны стан дэкарацый.

Ці хапае грошай на рамонт?

Звычайна ў такіх выпадках спектакль здымаецца, а мастацкая рада тэатра – калі спектакль мэтазгодна захаваць – прымае рашэнне аб яго рэстаўрацыі. Пакуль ажыўлення ў гэтым кірунку, як паведамілі крыніцы з тэатра, няма. Але загадчык пастановачнай часткі Мікалай Якімкоў заўпэўніў, што дэкарацыі рамантуюцца. "Праблемаў у прынцыпе няма. Да верасня справімся", – кажа спадар Мікалай. Сапраўды, паказ аднаго спектакля пры поўнай вялікай залі дае выручку каля трох з паловай мільёнаў рублёў. Нават гэтых грошай, напэўна, магло б хапіць на рамонт дэкарацый. Тым больш што тэатр, як нам паведамілі ў Мінкульце, пры выкананні плана можа распараджацца часткай заробленых грошай.

Састарэлая пастаноўка?

- Праблема, па вялікім рахунку, не ў дэкарацыях, - гаворыць мастацкі кіраўнік тэатра Валерый Раеўскі. - Іх адрамантаваць не складана. Ніхто спектакля не здымаў. Перапынак у паказе неабходны, каб спектакль не страціў свежасці. Спектакль таксама старэе энергетычна, псіхалагічна. Ад яго павінны адпачыць і глядач, і актор. Рэпертуар тэатра мусіць абнаўляцца, а "Тутэйшыя" ў адной пастаноўцы ідуць ужо больш за 10 гадоў. Вось дзе праблема! Новая пастаноўка надасць яму новае жыццё.

Высновы

Такім чынам, адміністрацыя тэатра абяцае вярнуць спектакль у рэпертуар з наступнага сезону, але пры гэтым хоча бачыць новую рэжысуру. Сярод прыхільнікаў спектакля распаўсюджана думка, што ў цяперашняй пастаноўцы “Тутэйшых” некаму муляюць вока палотнішчы ў колерах нацыянальнага сцяга краіны, што апускаюцца на сцэну ў фінале.

Нагадаем, аўтарам цяперашняй пастаноўкі "Тутэйшых", якая штораз (!) збірае аншлагі ад самага пачатку 90-х, ёсць рэжысёр Мікалай Пінігін.

Мы абавязкова будзем сачыць за сітуацыяй. І пераверым заўпэўніванні пра тое, што восенню спектакль зноўку з'явіцца ў рэпертуарнай сетцы.

Арцём Лява

09.07.2006

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: