Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members chandelier Люстра дзён № 1, студзень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

№ 1, студзень

Заплаціце за адно ўдвая – атрымаеце другое бясплатна

Індывідуалы, якія пераафармляліся ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы, плацяць за жытло мінімум удвая болей.

Адкрыцьцё гэтае напаткала сп. Васіля, прадпрымальніка зь Менску, калі ён атрымаў жыроўку за сьнежань. Жыроўка патрабавала ад яго аплаціць камунальныя паслугі за кватэру, дзе ён жыве і дзе зарэгістраваў месца знаходжаньня ПУП, у памеры 600 тысячаў беларускіх рублёў. Пакуль жа кватэра лічылася толькі жытлом, плаціў па 150 тысячаў.

 У аддзеле прадпрымальніцтва і рэгістрацыі выканкаму Цэнтральнага раёну Менску няўпэўнена адказалі: пакуль што зьменаў у аплаце камунальных паслугаў для зарэгістраваных там ПУП не павінна быць:

– Пасьля рэгістрацыі цягам году плата за кватэру павялічвацца не павінна. Потым ужо павялічыцца ў некалькі разоў. Але мы пакуль ня ведаем дакладных лічбаў.

У юрыдычным аддзеле ЖРЭА Партызанскага раёну згадалі прэзыдэнцкі Указ№ 302:

– Там жа не напісана, што калі яны перарэгістраваліся, то стаўце ім квартплату як проста насельніцтву і ўсё.

Больш дэтальна мне патлумачылі сытуацыю ў разьлікова-інфармацыйным цэнтры ЖРЭА. Намесьнік начальніка цэнтру пацьвердзіла: плата за камунальнае абслугоўваньне жытла, дзе зарэгістраванае Прыватнае унітарнае прадпрыемства, вырасьце.

– Калі ў Вас кватэра, дапусьцім, 60 мэтраў і там не зарэгістравана нічога, то вы плаціце за яе як за жытло ў гэтым месяцы 240, 3 бел. руб.  за мэтар квадратны. Калі Вы там рэгіструеце юрыдычную адрэсу ПУП, то Вы плаціце 544, 90. То бок, 100% плацім на адлічэньні для капрамонту з той сумы, што плаціцца на тэхабслугоўваньне. Расьце тэхабслугоўваньне – растуць адлічэньні на капрамонт. Чым большая плошча кватэры, тым большая  набягае розьніца. Гэта ўсё адпавядае пастанове Савета Міністраў №207 ад 19 лютага 2003 году.

Атрымліваецца, у кожным разе як мінімум удвая прыдзецца плаціць за кватэру, дзе зарэгістраваны ПУП. А што будзе далей – залежыць ад зьменаў тарыфаў.

– Цяпер у нас падняўся кошт квадратнага мэтру па тарыфу. Быў меншы, цяпер – 240. А па сабекошце тарыф застаўся такім, як раней – 544. Калі згодна нарматыўным новым дакумэнтам ён зьменіцца, стане каштаваць тысячу, ці 2 тысячы, то гэта і дасьць істотную розьніцу паміж тым, што яны плацілі, і што яны будуць плаціць далей.

Чакаць ад коштаў на камунальныя паслугі руху ўніз чакаць не прыходзіцца. Таму так званыя ільготныя ўмовы перарэгістрацыі ІП у ПУП прымушаюць узгадаць прафэсыйны жарт маркетолягаў: "заплаціце за адну рэч удвая больш, – і атрымайце другую бясплатна".

Юлія Сьнег

31.01.2008

Откуда ждать спасителя?

В Минске между Беларусью и Россией подписана программа согласованных действий в области внешней политики на ближайшие два года.

Лидер белорусского государства и глава внешнеполитического ведомства России остались довольны друг другом, во всяком случае на словах. "Я очень доволен тем, как развивается сотрудничество по всем направлениям, в том числе в политике и военной сфере. Современная ситуация в мире складывается так, что иначе быть не может", – сказал Александр Лукашенко.

"К тому же реальная экономика и рост товарооборота подтверждают, что строительство Союзного государства успешно развивается", – отметил министр иностранных дел России Сергей Лавров, назвав конец 2007-начало 2008 года временем "интенсификации политических контактов между двумя странами".

Белорусского лидера, судя по всему, забыть старые обиды вынудили обстоятельства и, по мысли белорусских аналитиков, новые кремлевские посылы, два из которых уже можно пощупать руками — это газ по 119,5 доллара и полуторамиллиардный кредит. В мешке с подарками у Москвы есть еще один объявленный кредит  — уже в 2 млрд. долларов. Но если предположить, что первая партия кредитных долларов давалась как бы авансом, в качестве залога партнерских отношений в будущем, то вторую, судя по всему, Минск получит лишь как оплату за конкретные действия.

Принципиально иная позиция у известного в Беларуси российского политолога Андрея Суздальцева. Он считает, что не за горами Референдум по принятию Конституционного акта, который расставит все точки над  "i".

Настало время выбора для белорусов: "Референдум должен поставить вопрос ребром – или Беларусь является независимым и суверенным государство и платит за все, как все, или оно несостоявшееся государство, и белорусская "лодка" должна максимально быстро пристать к российскому берегу. Любой ответ означает завершение власти  президента Лукашенко.

Дело в том, что белорусский лидер не "производитель", а "распределитель". Он не способен управлять страной с рыночной экономикой и не удержит в руках страну, которой придется жить по средствам. В случае согласия белорусского народа на новый этап российско-белорусской интеграции,  "последний европейский диктатор" должен войти в состав российской политической элиты, что невозможно.

В любом случае, при любом исходе союзный референдум должен стать не только реальным геополитическим выбором Беларуси, но и завершением эпохи Александра Лукашенко".

Чего можно ждать? Вряд ли в нынешнем году состоится референдум, равно как и начнется российская экономическая интервенция, которую вроде бы санкционировал Лукашенко во время декабрьской встречи с Путиным. Судя по тому, что происходит у нас в стране, мы с вами будем тихонько выживать, ожидая, когда то ли с запада, то ли с востока придет Спаситель.

Евгений Крестовский

31.01.2008

"Імкнучыся зацвердзіць правы і свабоды кожнага..."

На разгон 1500-2000 удзельнікаў на кожнай з акцыяў прадпрымальнікаў 10 і 21 студзеня была кінута ледзь не такая ж колькасць прадстаўнікоў сілавых структур.

Яшчэ некалькі сотняў бюджэтнікаў былі задзейнічаны ў затрыманні, вынясенні прысудаў і ўтрыманні у спецізалятарах  больш 60 актывістаў і прадпрымальнікаў напярэдадні і падчас сённяшніх падзей.

Трэба нагадаць, што чыноўнікі, міліцыя, спецназ, суд і пракуратура атрымліваюць заробкі за кошт падаткаплацельшчыкаў. Па дадзеным Беларускага саюза прадпрымальнікаў, за тры квартала мінулага года толькі ў выглядзе прамых падатковых адлікаў ІП аддалі казне каля 270 мільёнаў даляраў ЗША. Гэтай сумы дастаткова на заробкі 100 тысячам бюджэтнікаў. А гэта яшчэ не ўсе падаткі.

У Беларусі ў 2007 налічвалася 203,8 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. 64 тысячы мелі наёмных работнікаў, з якіх толькі 11 перарэгістраваліся ў ПУПы. Усе яны спраўна плацілі падаткі, а не працавалі на "разбурэнне лёгкай прамысловасці".

Індывідуальныя прадпрымальнікі ў трэці раз вышлі на вуліцы з патрабаваннем адмены п.1.1 указа № 760. Ён забараняе ім выкарыстоўваць наёмных работнікаў, а таму накіраваны на знішчэнне іх бізнесу. Нічога супрацьпраўнага яны не рабілі, а толькі баранілі свае правы, эканамічныя і сацыяльныя інтарэсы. Яны хочуць зарабляць грошы, але ўласнымі намаганнямі. Яшчэ яны ня хочуць выкідваць на вуліцу і пазбаўляць магчымасці зарабляць сваіх наёмных работнікаў.

Артыкул 41 Канстытуцыі Беларусі, дарэчы, гарантуе ўсім грамадзянам права на працу як найбольш годны спосаб самасцвярджэння чалавека. Ён таксама замацоўвае права на абарону сваіх эканамічных і сацыяльных інтарэсаў, уключаючы права і на забастоўку.  Артыкул 33 гарантуе свабоду поглядаў, перакананняў і іх свабоднае выказванне, а Артыкул 35 – свабоду сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання.

Аднак у краіне, дзе Верхавенства закона не працуе, Асноўны закон у сваіх інтарэсах скарыстоўваюць выключна ўлады, а людзі застаюцца бяспраўнымі.

– Нехта можа сказаць, што мы пра сябе клапоцімся. А вы пабачце, што сёння адбываецца на рынках: спусцелыя рады, пару кропак працуе, каля іх чэргі, а кошты, вядома, растуць. Мы абараняем не толькі свае, але і правы сваіх спажыўцоў. А паглядзіце на гэтых "красаўцаў" – апрануты з іголачкі. Дык гэта ж мы і нашы пакупнікі іх усіх утрымліваем. А яны нас за гэта дубінкамі і... ў пастарунак. Калі ўрад дасць народу справаздачу, колькі ідзе грошай на утрыманне тых, хто над намі здзекваецца? – пытаўся ў паветра адзін з актывістаў прадпрымальніцкага руху.

Абараняў праўрадныя інтарэсы і кіраваў разгонам дэманстрантаў міністр ўнутраных спраў Уладзімір Навумаў.

Аліса Слуцкая

21.01.2008

Моладзь збіраецца сьвяткаваць Дзень закаханых

Незарэгістраваная моладзевая арганізацыя "Малады Фронт" рыхтуецца да штогадовага святкавання дня закаханых 14 лютага. Па традыцыі, плануецца адмысловае шэсце з еўрапейскімі сцягамі і касцюмаваным шоў з віншаваннем амбасадаў ЕС і ЗША.

Такім чынам моладзь чарговым разам будзе прызнавацца ў любові да Беларусі і еўрапейскіх каштоўнасцях дабрабыту, свабоды і дэмакратыі.

Моладзевыя актывісты ўжо на днях звернуцца да Мінгарвыканкама за адмысловым дазволам святочнай акцыі. Як лічыць адна з арганізатарак Кацярына Галіцкая, уладам будзе немагчыма адмовіць і накіраваць усіх на закінутую плошчу Бангалор, бо ў заяўцы прадугледжаны маршрут абыходу ўсіх еўрапейскіх амбасадаў і дыпмісій, які знаходзцца выключна ў цэнтры.

Як бы там ні было, маладафронтаўцы настроены рашуча і абяцаюць яркае феерычнае шоў у дзень усіх закаханых – дзень Святога Валянціна.

Павел Савін

11.01.2008

Бясплатнай медыцыны стала яшчэ меней

Спіс платных паслуг пашыраны яшчэ на 10 найменняў. Прычым найбольш церпяць цяпер цяжарныя жанчыны. Гэта клопат пра маці ў Год здароўя?

Платных паслугаў і так было дастаткова. Бо, калі яны суседнічаюць з бясплатнай дапамогай хвораму, дактары зробяць усё, каб накіраваць пацыента ў касу. Таму што ад гэтага залежыць і іх заробак.

Добрага заўсёды здаецца мала, і вось у паліклініках на 10 найменняў пашыраны спіс платных паслуг. Але самае дзіўнае заключаецца ў тым, што ў большасці выпадкаў гэта тычыцца цяжарных жанчын. Гэткім чынам мы вырашаем дэмаграфічную бяспеку краіны?

Мяркуйце самі. Жанчыны будуць плаціць за гінекалагічны і ўралагічны масаж, індывідуальную падрыхтоўку цяжарных да родаў і груднога кармлення. За грошы падбяруць дыету, правядуць выпрабаванне сперматаграмы і біяпсійнага матэрыялу.

І, як вынік, за грошы можна правесці любую працэдуру. Толькі ж ці ўсе маюць такія фінансавыя магчымасці?

Яшчэ мы будзем плаціць за вызначэнне пухлінных маркераў, пашыраную колькаскапію, флюарасцэнтную ангіаграфію, кератопаграфію, электрастымуляцыю паверхневых мышцаў вачэй і векаў.

Сёння ўжо нельга прыпомніць, на якія тавары не раслі цэны. Затое жывём, цвердзяць прапагандысты ад улады, з кожным годам усё лепш і лепш.

Здаецца, большасць ужо стамілася ад гэтай дзяржаўнай двудушнасці.

Алесь Васількоў

11.01.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: