№ 3, сакавік
|
КДБ загадвае журналістам маўчаць
Раней спэцслужбы правялі ператрусы, а цяпер запалохваюць на допытах. Сябра рады Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) журналіст зь Гомелю Анатоль Гатоўчыц мусіць адмаўляць у інтэрвію нават супрацоўнікам замежным СМІ. Ён апынуўся прыціснуты да сьцяны маўчаньня сьледчым управы КДБ Гомельскай вобласьці тав.Ардаб'евым. Ужо на першым допыце ў КДБ Анатоль прымусілі даць падпіску аб неразгалошваньні таямніцаў дазнаньня. Інакш – турма. Чым жа цікавыя для КДБ журналісты? Гутарым з баранавіцкім рэдактарам Алесем Белым. Ён кажа: – Я – сябра Рады БАЖ, каардыную працу рэгіянальных журналістаў. Разам зьбіраемся на сэмінары, абмяркоўваем агульныя праблемы, удасканальваем свой прафэсійны ўзровень. Натуральна, набываем дапаможную літаратуру, даведнікі, выданьні журналісцкіх арганізацый розных краінаў. У мяне назьбіралася тэматычных кніжак больш як 100. Іх 27 сакавіка ў час раптоўнага вобшуку пералапацілі нязваныя госьці з управы КДБ па Баранавіцкаму рэгіёну. 31 кніжку – забралі. Супрацоўнікі КДБ вынулі сыстэмны блёк з сямейнага кампутара. А кампутар цяпер найбольш патрэбны жонцы. Яна вучыцца ў дактарантуры БДУ, піша доктарскую працу. Артыкулы спадарыні Белай ахвотна публікуюць навуковыя часопісы. Як ёй быць? – Кадэбісты сказалі: "Пішыце заяву ў пракуратуру, мажліва, што дапамогуць. Але, што хутка адкажуць, спадзявацца не варта", – падкрэсьлівае Алесь Белы. Як доўга журналісты будуць чакаць вяртаньня арыштаванай маёмасьці? Беларускі юрыст Уладзімер Лабковіч канстатуе, што беларускае заканадаўства прадугледжвае захаваньне пад арыштам рэчавых доказаў да разгляду крымінальнай справы ў судзе. – І толькі ў некаторых выпадках кіраўнік таго ведамства, якое дасьледуе справу, можа вярнуць маёмасьць гаспадару, – тлумачыць юрыст Лабковіч. – Аднак у дадзеным выпадку станоўчых спадзяваньняў мала. Тэхніку таму і арыштавалі, што імкнуцца хаця б на некаторы час спыніць распаўсюджваньне інфармацыі аб становішчы ў Беларусі. Перадусім улада імкнецца нэйтралізаваць беларускіх журналістаў польскага тэлеканалу "БелСат" і Радыё Рацыя. На перакананьне Ўладзімера Лабковіча, беларускай супольнасьці трэба кансалідавацца: – Уся супольнасьць, тым больш журналісты, мусяць быць салідарныя і дзейнічаць разам. І тыя, якія ўжо пацярпелі, і тыя, якія пакуль што не пацярпелі. На жаль, сёньня ніхто не можа даць гарантыі, што заўтра такі ж каток рэпрэсій і ператрусаў і канфіскацыі тэхнікі не напаткае іншых журналістаў, якія працуюць у Беларусі. Зь Уладзімерам Лабковічам мы гутарылі 28-га сакавіка ў першай палове дня. А 14-й гадзіне атрымалі інфармацыю з Магілёўшчыны: "Трое маёраў – Шэйнік, Грачоў ды Малашанка ўварваліся ў кватэру рэдактара газэты "Ўзгорак" у райцэнтры Горкі. Распачаўся ператрус". У 15.00 наступная навіна: "У горадзе Асіповічы на прыватнай кватэры грамадзкага актывіста Ігара Сімбірова супрацоўнікі КДБ канфіскоўваюць сьвежы наклад газэты "Асіповіцкая панарама". Кіруе вобшукам малодшы лейтэнант Вераб'ёў". Што плянуе зрабіць БАЖ? У панядзелак, 31 сакавіка, Рада БАЖ вызначыць дзень плянуемай сустрэчы журналістаў, якія зазналі перасьлед з боку КДБ. Намесьнік старшыні асацыяцыі Андрэй Бастунец паведаміў, што на калектыўнае абмеркаваньне перадусім запрошаныя пацярпелыя ад КДБ: Андрэй Аляксандраў (Наваполацак) Анатоль Гатоўчыц(Гомель) Генадзь Суднік (Магілёў) Алена Сьцяпанава (Віцебск) Вадзім Баршчэўскі (Віцебск) Натальля Чухно (Берасьце) Андрэй Шобін (Бабруйск) Віталь Васількоў (Магілёў) Аляксандар Бучэк (Пінск) Вадзім Аршанскі (Магілёў) Эдуард Брокараў (Горкі) Тамара Шчапёткіна (Берасьцейшчына). У сваю чаргу кіраўнік юрыдычнага цэнтру Беларускай асацыяцыі журналістаў Міхаіл Пастухоў паведаміў што БАЖ падрыхтаваў зварот да генэральнага пракурора, каб ён прыняў прадугледжаныя законам меры для неадкладнага спыненьня масавага перасьледу журналістаў. Таксама накіраваны звароты ў міжнародныя арганізацыі, якія адсочваюць сытуацыю з мэдыямі. Меркаваньне юрыста сп.Пастухова: – Праводзілася такая мэтанакіраваная акцыя пераважна супраць журналістаў, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам "БелСат. Фактычна ставілася мэта зьнішчыць журналісцкую сетку на тэрыторыі Беларусі. Мяркую, усе гэтыя дзеяньні супрацоўнікаў КДБ павінны атрымаць адпаведную рэакцыю як з боку беларускай грамадзкасьці, так і міжнародных арганізацый. Я лічу, ператрусы праводзіліся беспадстаўна. Усё гэта можна назваць гвалтам да незалежных мэдыяў у Беларусі. Галіна Баравая 29.03.2008
На Лукашэнку – сатыра, а на журналістаў – пагромы
Больш як 30 журналістаў і грамадзкіх актывістаў патрапілі ў адзін дзень пад перасьлед КДБ ва ўсіх рэгіёнах краіны – гэта ўпершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі. Сёньня намесьнік пракурора Менску Аляксей Стук спраўдзіў для журналістаў, што менавіта ён даў санкцыю на правядзеньне ператрусаў у менскіх памяшканьнях "Радыё Рацыі", "Эўрапейскага радыё для Беларусі", тэлекампаніі "БелСат", а таксама ў рэгіянальных карэспандэнтаў гэтых СМІ. На офісы сродкаў масавай інфармацыі і ў кватэры журналістаў рынуліся супрацоўнікі рэгіянальных управаў КДБ. Першай пра няпрошаных гасьцей нам паведаміла журналістка з райцэнтру Бяроза на Берасьцейшчыне Тамара Шчапёткіна. – У службоўцаў была пры сабе пастанова аб узбуджэньні крымінальнай справы ў дачыненьні да жыхароў Менску Андрэя Абозава, Алега Мініча і Паўла Марозава. Прадстаўнікі КДБ заявілі, што яны абвінавачваюцца ў стварэньні сатырычных мультфільмаў пра Аляксандра Лукашэнку. Па іх словах, яны мусяць забраць сыстэмны блёк з майго кампутара, каб дасьледаваць інфармацыю, што можа мець дачыненьне да вышэйназванай крымінальнай справы. Нагадаю, яшчэ летась 16 жніўня менская пракуратура сумесна з КДБ распачала крымінальную справу за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Тады ў Андрэя Абозава, Паўла Марозава і Алега Мініча супрацоўнікі КДБ зрабілі ператрус, забралі ўсе кампутары і носьбіты інфармацыі. Цяпер Алег Мініч і Андрэй Абозаў знаходзяцца за межамі Беларусі. З-за чаго ж пярэпалах у правінцыі? Меркаваньне магілёўскага журналіста Генадзя Судніка: – Трое маёраў КДБ па Магілёўскай вобласьці – Р.Гайшун, А.Раманаў і Я.Нікіценка ператрэсьлі ўсе мае архівы, нататнікі, літаратуру. Даводзілі, што сьледчы пракуратуры Менску В.Шабан даручыў магілёўскаму КДБ "пашукаць рэчы, якія могуць знаходзіцца ў кватэры Генадзя Судніка і мець дачыненьне да ўзбуджанай крымінальнай справы". Аднак хлопцаў-сатырыкаў я ведаю толькі завочна. Стасункаў зь імі ня меў. Лічу, што кадэбісты ідуць па ілжываму сьледу абы толькі выведаць пра тых, хто працуе на незалежныя СМІ. Генадзь Суднік – незалежны журналіст. Ён адзін з заснавальнікаў грамадзкага аб'яднаньня "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Ператрэсьлі сёньня сышчыкі КДБ і маёмасьць берасьцейскай журналісткі Натальлі Чухно. Яе крыўда: – Супрацоўнікі ўправы КДБ па Берасьцейскай вобласьці напалохалі. Я яшчэ не прачнулася. Дзьверы ім адчыніў бацька. Забралі 23 рэчы – блёк кампутара, газэты, аўдыё- і відэаматэрыялы. Іх прозьвішчы – Прыма, Бань і Кез. З сабою на аркушы паперы ў іх былі запісаныя пытаньні да мяне: "Ці знаёмая я са стваральнікамі мульцікаў пра Лукашэнку; ці маюць яны дачыненьне да БелСату?; Як такія ролікі патрапляюць на БелСат?" Я дала адмоўныя адказы на ўсе гэтыя пытаньні. Ад сямі ранку да 19 вечара цягнуліся ператрусы ў рэгіёнах. У Гомелі дапытвалі журналіста Анатоля Гатоўчыца, у Віцебску – Алену Сьцяпанаву. Ордэры былі выпісаныя таксама на журналістаў і сяброў незалежных СМІ Брокарава, Шобіна, Дзех, Белагага, Буціка, Карпенку, Вараб'ёва, Мельнікава, Баршчэўскага. У Магілеве да прыватнага дому па вуліцы Чкалава, 16 людзі выклікалі міліцэйскі патруль. Грамадзкі актывіст Аляксандар Сілкоў паведаміў, што прысутных ля дома хвалявала, чаму дзьверы ў дом, дзе таксама адбываюцца паседжаньні грамадзкага клюбу "Кола сяброў", зачынены на ўнутраны замок. За ім гучаць крыкі мужчынаў. Як высьветлілася, раней сюды ўварваліся кадэбісты. Прысутным тут старшыні рэгіянальнай арганізацыі АГП Уладзімеру Кацору і сябру "Руху за Свабоду" Віталю Васільеву загадалі адключыць тэлефоны, у тым ліку мабільныя, а самі ўчынілі пільны вобшук. Уладзімер Кацора ўдакладняе: – Іх было 9 чалавек. Перарылі ўсё, што можна. Забралі кампутары, газэты, літаратуру, факс. Вобшук цягнуўся ажно чатыры гадзіны. Уладзімер Кацора называе сапраўдныя прычыны так званай аблавы ў рэгіёнах: – Гэта самы звычайны гвалт пад выглядам пошуку нейкіх доказаў у крымінальную справу за абразу Лукашэнкі. Зь Менску аддадзены загад пераправерыць кожнага журналіста недзяржаўных СМІ, а таксама іншых крыніцаў інфармацыі. Улада імкнецца перакрыць доступ праўдзе пра цяперашні рэжым у Беларусі да насельніцтва ў гарадох, мястэчках і вёсках. Галіна Баравая 27.03.2008
У рэгіёнах у Дзень Волі затрымлівалі і судзілі актывістаў
Сябра "Руху за Свабоду" са зьдзіўленьнем пачуў, што такі самы легкавік знаходзіцца ва ўгоне. Таму належыць вярнуцца ў Берасьце і спраўдзіць нумар кузава. Міхаіла Ільіна і Андрэя Шарэнду, якія былі разам зь Дзянісам Турчанюком, міліцыянты адпусьцілі. Хлопцы выйшлі на трасу ў спадзяваньні, што да Менска іх давязе спадарожны транспарт. Паспачуваў польскі дальнабойшчык. Але неўзабаве ён заўважыў міліцэйскую пагоню і мусіў прыпыніцца. Хлопцы кінуліся ў бок засьнежанага поля. – Міліцыянты пабеглі за намі, – расказвае Андрэй Шарэнда, – іх было ня менш як сем. Нам давялося перабягаць праз мэліярацыйны канал. Яны таксама не адставалі. Урэшце загналі ў ваду. Пры затрыманьні таксама апынуліся мокрымі і бруднымі. Як гаворыцца, селі ў лужу і міліцыянты Крупскага РАУС. Падпалкоўнік Андрэй Рабовіч, капітан Валеры Костачка, старшы лейтэнант Андрэй Бярозка і яшчэ два міліцыянты безвынікова каравулілі ля дома вядомага мастака Алеся Пушкіна. Перадусім, ён выставіў за парог свайго дома няпрошаных гасьцей, заявіўшы, што не паддасца прымусу. – Міліцыянты, канечне, даведаліся пра мой намер правесьці ў Дзень Волі пэрфоманс у Крупках. Таму прыехалі перашкодзіць, – кажа спадар Алесь, – але я і заўтра вывезу ў райцэнтар рознакаляровыя шпакоўні й сьцягі Эўразьвязу. Пастаўлю стол, на яго – смачны торт з прыгожым надпісам "90 гадоў БНР". Сядзем сям'ёй, пачастуем са сьвятам мінакоў. Паводле незарэгістраванай праваабарончай арганізацыі "Вясна", у Дзень Волі ў рэгіёнах Беларусі былі затрыманыя і асуджаныя больш як 25 сяброў палітычных партыяў і рухаў. – Заломвалі рукі ўсім, хто самастойна альбо з таварышамі выйшаў на вуліцу зь бел-чырвона-белым сьцяжком, значкам ці транспарантам, – канстатуе праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Вось хроніка гэтага: 11.00. У Віцебску апазыцыянэры Барыс Хамайда і Алена Залеская трапілі ў Чыгуначны РАУС. Абодва былі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Антаніну Піванос затрымалі зь белым ручніком, на якім чырвонымі ніткамі была вышытая малітва "Ойча наш". 11.15. У Горадні суд Кастрычніцкага раёну аштрафаваў сябра АГП Зьміцера Бандарэнку на 105 тысяч рублёў (тры базавыя велічыні). 12.20. Міліцыянты з Асіповічаў затрымалі мясцовага актывіста Ігара Сімбірова. 11.40. Віцебскага кіраўніка "Моладзі БНФ" Аляксандра Кузьняцова даставілі ў суд. Пазьней яго аштрафавалі на 6 базавых велічыняў – 210 тысяч рублёў. 11.55. У Віцебску затрыманы сябра КХП БНФ Сяргей Каваленка. На цэнтральнай вуліцы гораду ён разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг. 12.10. У Магілёве затрыманыя трох непаўналетніх. Адзін зь іх, Кастусь Лашчынскі, паведаміў, што міліцыянты вінавацяць затрыманых у вывешваньні бел-чырвона-белага сьцягу. 13.00. Старшыня Менскай абласной арганізацыі партыі БНФ Зьміцер Вінаградаў затрыманы на дарозе ў Менск. 14.00 У Віцебску затрыманыя Яна Таптыга і Алесь Пазьняк. Апазыцыянэры вышлі на плошчу Свабоды зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. І ўсё ж пільны перасьлед актывістаў з боку міліцыі не спыніў хаду стваральных спраў. У Гарадку на Магілёўшчыне добраўпарадкавана магіла студэнта-каліноўца Дамарацкага. Ён загінуў у 1863 годзе. Таксама сёньня ля Каложы ў Гародні ўскладзеныя кветкі да помніка "Пагоня на Грунвальд".Сябра Беларускага Хэльсынскага камітэту Раман Юргель адзначае, што тут гучалі шчырыя прамовы і віншаваньні. Галіна Баравая 25.03.2008
У Беларусі няма праграмы адукацыі цыганоў
Гэты пралік улады стаў цяпер перашкодай у атрыманьні адпаведнага фінансаваньня ад эўрапейскіх структураў. – Беларусь і місія АБСЭ ў Менску маюць намеры рэалізаваць сумесную праграму ў інтэграцыі цыганоў у сучаснае грамадзтва, – заявіў намесьнік упаўнаважанага ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцей пры Савеце міністраў Беларусі Ўладзімер Ламека. Са словаў чыноўніка, яшчэ адным крокам да гэтага стала сустрэча прадстаўнікоў цыганскай дыяспары, апарата ўпаўнаважанага, міністэрства адукацыі з супрацоўнікам місіі АБСЭ, якую цяпер узначальвае нямецкі дыплямат Ганс-Ёган Шміт. У сваю чаргу кіраўнік цыганскіх абшчынаў краін СНД і Балтыі Алег Казлоўскі паведаміў, што прадстаўнікі офісу АБСЭ ў Менску выказалі гатоўнасьць "хоць заўтра адкрыць фінансаваньне школьнай адукацыі дзяцей цыганоў", але перашкодай застаецца адсутнасьць у Беларусі нацыянальнай праграмы ў гэтай справе. Алег Казлоўскі ўдакладняе: – Як эўрапейскія спонсары, там і мы з сумам канстатавалі: на сёньня ў Беларусі не рыхтуюцца кадры для выкладаньня цыганскай мовы і цыганскай гісторыі для цыганскіх дзяцей. Алег Казлоўскі лічыць, што ў Беларусі няма нават падтрымкі ініцыятывам саміх цыганоў. Суразмоўца даводзіць – паводле перапісу 1999 году 77 працэнтаў цыганоў у Беларусі назвалі роднай мовай – цыганскую, а ня рускую ці беларускую. Дэпутат Вярхоўнага Савету ХII скліканьня Алег Трусаў пераконвае, што да сёньня ў нашай краіне не спраўджаныя даўнія прапановы пра адкрыцьцё цыганскай школы ці гімназіі: – Канечне, павінна быць як мінімум адна школа з выкладаньнем цыганскай мовы, а лепей – гімназія. Я за тое, каб цыганы мелі менавіта гімназію ці ліцэй. У звычайных школах яны ня маюць магчымасьці вывучаць сваю мову. Натуральна, не чытаюць і ня пішуць на ёй. У Талачыне на Віцебшчыне ля мясцовай чыгуначнай станцыі туляцца дамкі цыганскага паселішча. У тутэйшай чатырохкляснай пачатковай школе 32 цыганяты, якім 9-10-11 гадоў. Дырэктарка школы Ірына Макуніна тлумачыць: – На жаль, больш старэйшыя на заняткі ўжо не ходзяць. І мы ня можам іх прымусіць, бо бацькі патураюць сваім дзецям – бяруць у далёкія вандроўкі для збору міласьціны. Яшчэ адно месца кампактнага пражываньня цыганоў – Ашмяншчына. Толькі ў райцэнтры іх больш як трыста. Яшчэ некалькі гадоў таму пачалі зьбіраць сярод насельніцтва сродкі на адкрыцьцё цыганскай нядзельнай школы. Плянавалася, што заняткі два разы на тыдні будуць наведваць школьнікі, а таксама дзеці, якія ўвогуле ня вучацца. Чаму ж тады не спраўджваюцца добрыя намеры? На пытаньне адказвае кіраўнік тутэйшай цыганскай суполкі Артур Ягораў: – Таму, што няма фінансаў. Трэба ж падрыхтаваць настаўнікаў. І гэтая школка будзе ня толькі цыганская. Калі ласка, пры жаданьні яе могуць наведваць дзеці любой нацыянальнасьці. Для іх будзе мажлівасьць вывучаць нашую культуру і рамёствы. У Літве гэта ўжо ёсьць. У Расеі зьявіліся нават падручнікі, якія выдаваліся яшчэ ў 1939 годзе на цыганскай мове. Наша даведка Паводле афіцыйных дадзеных, у Беларусі цяпер жыве каля 17 тысяч цыганоў. На тэрыторыі краіны яны зьявіліся ў пачатку 16 стагодзьдзя. Другі статут ВКЛ, дарэчы, зафіксаваў надзвычай цярплівае стаўленьне да цыганоў. Спробы стварэньня цыганскай пісьменнасьці адносяцца да 20-30-х гадоў ХХ стагодзьдзя, калі ў Расеі зьяўляюцца кнігі й часопісы на цыганскай мове, пачынаюць творчасьць першыя цыганскія паэты й пісьменьнікі, цыганскі тэатар "Ромэн". Галіна Баравая 21.03.2008
Кто сглупил с проверкой электросчетчиков?
По новым, непонятно кем утвержденным правилам, домовладельцы должны потратить уйму времени для проверки домашнего "контролера" света. Это ж надо, что именно в День защиты потребителей по дому №29, что расположен на столичном проспекте Независимости, ходила мастер ЖЭСа №34 и… эти самые права в прямом смысле нарушала, предлагая жильцам поставить свою подпись в некоем странном документе… Смысл поквартирного обхода заключался в следующем: владелец электросчетчика должен был согласиться с тем, дабы этот электроприбор на время отключили, проверили, а потом опять поставили на место. На первый взгляд ничего плохого вроде нет. Такие проверки и ранее проводились, никаких особых неудобств жильцы при этом не испытывали. Еще раз убеждаюсь, как неукоснительно точно действует в нашей замечательной стране закон Мэрфи, утверждающий, что если, что-то плохое должно случится, оно случится обязательно. Относительно проверки счетчиков это срабатывает следующим образом. Электрики ЖЭСа действительно бесплатно снимут ваши электроприборы, но затем… вы должны самостоятельно отвести их по указанным адресам районных контор энергосбыта, а через какое-то время забрать, вызвать мастера и установить счетчик обратно, на прежнее место. Если учесть, что время работы всех учреждений страны одно и то же, то многим придется отпрашиваться с работы, стоять в очереди, ехать в переполненном транспорте – то есть в полной мере ощутить на себе все прелести нашего неприхотливого городского быта. А можно ли всего этого не делать? Можно, но как сообщила мастер ЖЭСа, те жильцы, которые эту операцию не проведут, будут оштрафованы, а плата за свет будет исчисляться для них по максимуму, как если бы у них счетчика вовсе нет. Вот так, уважаемые граждане: нас по телевизору убеждают – государство все делает для того, чтобы люди не теряли ни своего драгоценного рабочего времени, ни времени отдыха. Для этого де и принцип одного окна применяется, и книга жалоб и предложений введена – все мол для нас, трудящихся. А как же электросчетчик, который надо самим носить и возить неведомо куда? Это очередное деяние местных чиновников, похоже, ни под какие принципы и указы не подходит. Евгений Крестовский 19.03.2008
"Тутэйшыя" снимались и презентовались за границей
Тогда возникает закономерный вопрос: какая же общественная система в родном Отечестве, если она отвергает отечественную классику? В пятницу 7 марта в Белостоке в переполненном кинотеатре "Покуй" состоялся премьерный показ художественного фильма "Тутэйшыя" по одноименной пьесе Янки Купалы. Продюсировал киноверсию поляк Дариуш Шада, а снимал белорусский режиссер Валерий Мазынский. В разговоре режиссер сказал: он сделал все, чтобы за восемь дней суммарных съемок и за ограниченные финансовые средства показать свое видение извечного белорусского вопроса – когда же мы в полной мере осознаем свою национальную неповторимость и займем достойное место среди других народов. Валерий Мазынский в предисловии к просмотру отметил, что временную историю он представляет в виде моста, на котором живёт и по которому движется население Земли. И он надеется, что обязательно придет время "тутэйшых" белорусов, которые будут продолжать свое движение с большим достоинством и станут узнаваемы среди себе равных. Надо отметить, что это первый белорусский фильм канала Белсат. И, по сути, Мазынский снял пьесу именно как телефильм, который будет показываться по телеканалу. Появиться ли он на других носителях, будет решать продюсер. На вопрос, будет ли театральный постановщик Валерий Мазынский снимать дальше после удачного дебюта кинорежиссера, последовал ответ: он вне нынешней системы, и для него работа дома практически невозможна. Но если будут предложения поработать на Беларусь за границей, то почему бы и нет? Тем более, снимать есть что, литература лежит нетронутой, и есть прекрасные актеры, с которыми работать одно удовольствие. Алесь Васильков 10.03.2008 |