№ 2, люты
|
Сяргей Драздоўскі: Што насамрэч адбываецца з калясачнікамі
У Беларусі 512 тысяч інвалідаў, у тым ліку 30 тысяч дзяцей-інвалідаў і прыкладна 15 тысяч інвалідаў-калясачнікаў. Шмат цяжкасцей, датычных людзей абмежаваных фізічных магчымасцей, замоўчваецца Між тым узровень жыцця інваліда 1-й групы – за мяжой галечы ў 50 працэнтах выпадкаў. Многія калясачнікі па дзесяць год не выходзяць з дому, і ёсць выпадкі, калі маладыя людзі паміраюць у 25-28 год. Дэпутаты, абл- і райсабесы, манапаліст, які атрымлівае грошы з бюджэту для вытворчасці калясак, іх сертыфікацыі і размеркавання лічаць інакш. Унікальная сітуацыя: усе задаволены, акрамя саміх людзей з фізічнымі абмежаваннямі. Напачатку была задума напісаць матэрыял выключна пра цікавага чалавека, асобу… Але! Размова з Сяргеем Драздоўскім, лідэрам "Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў" апрыёры не можа быць "беспраблемнай". – У мінулым годзе наш парламент прыняў у першым чытанні папраўкі ў Закон аб сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў. Ваш каментарый? – Асноўнай праблемай дзейнага закона "Аб сацыяльнай абароне правоў інвалідаў у РБ" з’яўляецца дэкларатыўнасць і тое, што ён проста не выконваецца. Яго нормы не дзейнічаюць… Чаму? Адзін з яскравых прыкладаў – артыкул 1 Закона (аб дыскрымінацыі). Там прапісана: "Дыскрымінацыя інвалідаў забараняецца і пераследуецца па законе". Дзе ж санкцыі (пакаранне) за дыскрымінацыю інвалідаў? Якія артыкулы крымінальнага, адміністратыўнага кодэксу іх рэгламентуюць? Няма гэтага. Неабходны сур’ёзныя перамены ў заканадаўстве аб інвалідах, а не такія "рэдактарскія" праўкі. – Такім чынам, Закон нічога кардынальна змяніць не зможа? – Мэта Закона – паляпшэнне якасці жыцця інвалідаў – не выконваецца. Грамадскае аб’яднанне "Беларускае таварыства інвалідаў" адзначае зніжэнне ўзроўню жыцця інвалідаў, што назіраецца з 1999-2000 гг. у параўнанні з суграмадзянамі-неінвалідамі. "Упарадкаванне" ільгот у 2007 годзе і адмова беларускай дзяржавы ад гарантый інвалідам з парушэннем апорна-рухальнага апарату ў выдачы спецаўтамабіляў, пратэзаў проста знішчае эфектыўнасць усіх астатніх спроб інтэграцыі ў грамадства. Трэба адзначыць, што на этапе падрыхтоўкі новай рэдакцыі закона БелТІ прапаноўвала правесці шырокае даследванне рэальнага становішча інвалідаў у краіне, наступныя парламенцкія слуханні і ўжо потым – фарміраванне палітыкі ў адносінах да інвалідаў і падрыхтоўка адпаведных перамен у заканадаўстве. Нас не пачулі. Не падтрымалі. У чарговы раз… Так што прынцыпова Закон не змяніўся. – Сяргей, распавядзіце, калі ласка, пра працу асацыяцыіі інвалідаў-калясачнікаў і ваш найбольш вядомы праект – так званыя "шведскія зборы". – Лагеры-семінары актыўнай рэабілітацыі інвалідаў-калясачнікаў мы пачалі праводзіць у 1999-м. Праграма мае на мэце навучыць чалавека жыць на калясцы – самастойна пераадольваць бар’еры і маральныя, і матэрыяльныя (лесвіцы, бардзюры, якіх так шмат у нашай краіне). Эфектыўнасць методыкі абумоўлена тым, што навучанне праводзіцца інструктарамі, якія маюць вопыт жыцця на калясцы і могуць даць шмат карысных практычных парадаў. Сістэма актыўнай рэабілітацыі практыкуецца ў шматлікіх краінах з розным узроўнем эканамічнага развііця на працягу 20 год і паўсюль дае аднолькава добрыя вынікі. Наш праект напачатку адбываўся пры непасрэдным фінансавым і арганізацыйным удзеле шведскай дабрачыннай арганізацыі "REKRYTERINGSGRUPPEN". Пры супрацоўніцтве са шведамі ў нас ніколі не было цяжкасцей з атрыманнем калясак актыўнага тыпу, але з часам мы вы рашылі працаваць самастойна, знаходзіць іншыя крыніцы фінансавання: нельга ж пастаянна выкарыстоўваць дапамогу сяброў. – І што атрымалася? – Пачаліся праблемы, хоць і не адразу. Напачатку была надзея на аптымальнае супрацоўніцтва дзяржавы (у выглядзе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны), нашай асацыяцыі і прадпрыемства ТДА "Гама", якое занялося вытворчасцю калясак актыўнага тыпу "Гепард" (аналаг шведскай "Пантэры"). Апошні час зборы праводзіліся на базе санаторыя "Беразіно" (горад Барысаў), за дзяржаўныя грошы набываліся пуцёўкі, аплочваліся (з вялікімі цяжкасцямі і несвоечасова) каляскі. Тым не менш, праца ішла, РАІК увесь год займалася арганізацыйнай падрыхтоўкай збораў, калясачнікі два-тры гады чакалі сваёй чаргі – магчымасці прайсці рэабілітацыю (для многіх гэта – адзіны шанец вырвацца з дому, навучыцца быць самастойным і незалежным чалавекам), шматлікія валанцёры прымяркоўвалі свой летні адпачынак на жнівень – час правядзення лагера. – Апошні раз вы праводзілі зборы летам 2007-га? – Так, тады нас падставілі ўсур’ёз. Увесь год правядзенне лагера было пад пытаннем. У рэшце рэшт, аплацілі 30 пуцёвак у санаторый, але пытанне з каляскамі актыўнага тыпу (яны лёгкія і мабільныя, у іх рэгулюецца спінка, падножка) не вырашылася. Трэба патлумачыць, што ТДА "Гама" ўжо не супрацоўнічала з намі: іх вытворчасць не абмяжоўваецца каляскамі "Гепард", і яны проста не вытрымалі ціску, заўсёдных праблем з аплатай працы, з фінансаваннем. Мы пачалі супрацоўнічаць з РУП "Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр". Напачатку яны ішлі на кантакт, абяцалі спраектаваць і выпусціць сучасную каляску. У рэшце рэшт, дзяржава выдаткавала ім з бюджэту значную суму (з разліку 500 даляраў на адну каляску). У самы апошні момант, у жніўні, нам прывезлі каляскі невядомага паходжання, без апазнавальных знакаў, якія не адпавядаюць патрабаванням здаровага сэнсу і самому вызначэнню "каляска актыўнага тыпу". Такая каляска можа выкарыстоўвацца для заняткаў пэўнымі відамі спорту (баскетбол, валейбол), але не прыстасавана для свабоднага і незалежнага ад чужой дапамогі перамяшчэння. Да гонару курсантаў, яны адмовіліся прымаць прапанаваную "тэхніку", хоць прадстаўнікі пратэзнага завода старанна пераконвалі, што "каляскі добрыя". Канструктару, дарэчы, адмовіўся праехаць на сваім "дзецішчы". Не рызыкнуў? На зборах мы змаглі даць сацыяльны складнік нашай звычайнай праграмы. Зборы актыўнай рэабілітацыі без актыўных калясак – парадокс, канечне, але мы рабілі ўсё, што маглі: мы не маглі падвесці людзей, якія даўно марылі пра актыўную рэабілітацыю. Інструктары давалі свае каляскі курсантам, каб тыя хоць крыху навучыліся імі карыстацца. – Няўжо так складана прыслухацца да пажаданняў саміх інвалідаў і наладзіць вытворчасць неабходнай тэхнікі ў Беларусі? – Складанасць сітуацыі ў тым, што ў краіне існуе манапаліст у вытворчасці тэхнікі для інвалідаў – Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр", і ён абсалютна не зацікаўлены ў канкурэнцыі.. Для параўнаньня: у Літве каляскі выпскаюць займаюцца чатыры вытворцы, ва Украіне – таксама чатыры. – У чым жа зацікаўлены наш манапаліст? – У планах цэнтра – засваенне бюджэтных сродкаў і правядзенне сваіх "збораў. Як яны мяркуюць рабіць гэта ў стацыянары, дзе на 30 чалавек маецца адзін туалет і ванны пакой? Пры тым, што калясачніку патрэбна прымаць душ некалькі разоў на дзень. Дапамога валанцёраў (у адрозненне ад нашага праекта) не прадугледжана. Тым не менш зборы на базе РУП "Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр" праводзяцца: пяць дзён некалькі разоў на год. Так званыя курсы язды на калясцы пры дапамозе інструктара-калясачніка. – Ці звярталіся прадстаўнікі цэнтра да асацыяцыі па дапамогу ў арганізацыі гэтых збораў? – На нейкім этапе мы ўдзельнічалі ў стварэнні беларускай каляскі актыўнага тыпу, але потым нашы заўвагі і прапановы адрынулі. Маем тое, што маем: інваліды-калясачнікі едуць на зборы РУП "БПААДЦ" і атрымліваюць каляску са шматлікімі недахопамі, якой не умеюць карыстацца і спрабуюць прадаць. Чаму пры вытворчасці калясак актыўнага тыпу гэтым прадпрыемствам не ўлічваюцца пажаданні, патрэбы і, зрэшты, правы саміх інвалідаў-калясачнікаў? Чаму яны літаральна не чуюць нас? Арганізацыі-манапалісту, якая атрымлівае грошы з бюджэту, займаецца вытворчасцю калясак, іх сертыфікацыяй і размеркаваннем па сабесам гэта не выгадна. Унікальная сітуацыя! Атрымліваецца замкнёнае кола – усе задаволены, акрамя саміх людзей з фізічнымі абмежаваннямі. Але! У такім стаўленні ў нашай краіне да інвалідаў вінаваты і самі інваліды – іх пасіўнасць і нежаданне бараніць свае правы. Многія з іх спадзяюцца, што ціхенька пасядзяць дома, а іншыя, больш актыўныя і рашучыя, вырашаць агульныя праблемы. Вельмі яскрава такая сітуацыя праявілася падчас травеньскага мітынга 2007, у якім удзельнічала каля 70 чалавек, а магло прыехаць значна больш. – Ці былі спробы паўтарыць такія акцыі пратэсту? – Людзі ў большасці выпадкаў запужаныя і баяцца выходзіць на вуліцу. Баяцца новых дадатковых праблем. Баяцца за сваё жыццё і здароўе. Чакаюць, пакуль іншыя вырашаць агульныя праблемы… – А вы не думаеце, што ўстаноўка "мая хата з краю" характэрна для беларусаў увогуле, не толькі для калясачнікаў? – Усё магчыма, але жыццёвы ўзровень сярэдняга беларуса, не гледзячы на многія існуючыя праблемы, значна палепшыўся ў параўнанні пачаткам 1990-х, а ўзровень жыцця інваліда 1-й групы – за мяжой галечы ў 50 працэнтаў выпадкаў. Многія калясачнікі па дзесяць год не выходзяць з дому, і ёсць выпадкі, калі маладыя людзі паміраюць у 25-28 год. Калі звычайны, "здаровы", беларус у стане зарабіць грошай на сябе і сваю сям’ю без дапамогі дзяржавы, калясачніку яна патрэбна хаця б на першапачатковым этапе… Дакладней нават – роўныя правы з іншымі. Права на вучобу, працу, свабоднае перамяшчэнне, нармалёвае медыцынскае і сацыяльнае забеспячэнне. У свой час інваліды-калясачнікі Польшчы вымушаны былі перакрываць трасы, каб да іх выйшаў прэм’ер-міністр, каб да іх прыслухаліся і пачалі вырашаць рэальныя праблемы. Калі чыноўнікі не хочуць нас пачуць і замест вырашэння праблем (вырашэнне якіх – іх службовы абавязак) абмяжоўваюцца пустымі адпіскамі, становіцца зразумела, што працэс перамоў вычарпаны, – застаецца вуліца, мітынг. – Сяргей, што дапамагае асабіста вам пераадольваць шматлікія бар’еры, трымацца самаму і дапамагаць іншым? – Сям’я, сябры і шмат-шмат іншых людзей, на якіх і не разлічваў першапачаткова… Гэта і трымае. – А жыццёсцвярджальнае крэда ёсць? – Ёсць такое старажытнае выслоўе: "Рабі, што трэба, і хай будзе, што будзе!" Насамрэч, можна жадаць, каб свет змяніўся, але…варта штосьці рабіць дзеля гэтага. – Вы ўвесь у працы, ці ёсць якое-небудзь хобі? – Заўжды цікавіўся спортам (лёгкая атлетыка, плаванне, танцы на калясках), але з часам зразумеў, што прафесійны спорт адымае ўвесь час. Да того ж, каб быць паспяховым спартсменам, трэба мець таленавітага асабістага адміністратара, менеджэра. Мне бліжэй права, юрыспрудэнцыя. Не хапае часу на кнігі, а я б задавальненнем перачытаў Рэмарка… У кампутары ладны "стосік" кніжак у электронным варыянце, якія даўно запланаваў прачытаць, але замест гэтага кожны дзень прыходзіцца чытаць шэраг юрыдычных дакументаў і палажэнняў, каб быць "у тэме". Замест заключэння – параўнане… На сайце РУП "Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр" ёсць шмат цікавай інфармацыі. Мяне ўразіла адна "фішка" ў катологу прадукцыі – "Каляска інвалідная, дзіцячая для прагулак" (ад 29 кг). Выраблена са сталёвай трубы. Параўнаем… Каталог маскоўскага прадстаўніцтва нямецкай фірмы па вытворчасці тэхнікі для інвалідаў "Otto Bock". Крэсло-каляска для дзяцей і падлеткаў "Старт Юніёр". 13, 5 кг. Адчуйце розніцу. Выязджаючы за мяжу, беларусы здзіўляюцца вялікай колькасці людзей у калясках паўсюль: на вуліцах, у кавярнях, банках, крамах і нават на экскурсіях ля Ніягарскага вадападу. Зразумела, колькасць грамадзянаў з абмежаваннем у руху прыкладна аднолькавая ва ўсіх краінах. Справа ў іншым: законы пра правы інвалідаў дзейнічаюць на справе – не на паперы. Трэба адзначыць, што і ў цывілізаваных краінах інвалідам прышлося доўга змагацца за свае правы, каб дасягнуць стану "тут і цяпер". У прыватнасці, вясной 1975 года ў ЗША інваліды пачалі захопліваць федэральныя будынкі і ладзіць сядзячыя забастоўкі ў іх офісах. Аднойчы больш 150 актывістаў змаглі ўтрымацца ў будынку на працягу некалькіх дзён – да таго часу, пакуль міністр аховы здароўя не згадзіўся на іх патрабаванні. Інваліды-пратэстоўцы патрабавалі прыняць папраўкі да закона, які забароніць пазбаўляць іх права на працу, адукацыю і свабоднае перамяшчэнне. Амерыканцы дамагліся свайго шляхам бясконцых дэманстрацый і акцый пратэсту. Наступны крок – 1990 год, калі Кангрэс прыняў заканадаўчы акт, што акрэсліў прававы статус амерыканскіх грамадзян з поўнай або частковай інваліднасцю (Americans with Disabilities Act, ADA) і гарантаваў ім аднолькавы ў параўнанні з іншымі грамадзянамі доступ у публічныя месцы (грамадскі транспарт, кавярні, рэстарацыі, офісы, універсітэцкія аўдыторыі, залы судовых паседжанняў і спартыўня залы). Даведка: Драздоўскі Сяргей Яўгенавіч Кіраўнік Цэнтральнага савета ГА "Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў", якое мае 700 сяброў і 14 рэгіянальных структур па ўсёй Беларусі. Нарадзіўся 24 лістапада 1973 г. Атрымаў траўму пазваночніка ў 1996 г. Скончыў БДТУ і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце РБ. Дар'я Ліс, regionby.org 27.02.2009
ТБМ прапанавала выбар паміж Багушэвічам і Караткевічам
Таварыства беларускай мовы праводзіць сёлета агульнанацыянальную дыктоўку па двух тэкстах на выбар, а таксама прадаставіць напісаныя працы на конкурс. Адзін з гэтых тэкстаў – "Прадмова", напісаная грамадскім дзеячом і адным з пачынальнікаў сучаснай беларускай літаратуры Францішкам Багушэвічам да зборніка "Дудка беларуская" (1891 год). Па ім праводзілася і І-ая нацыянальная дыктоўка, якая прайшла летась. Другі тэкст – "Родная мова", паводле пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Аб гэтым гаворыцца ў звароце, які распаўсюдзіў Сакратарыят грамадскага аб’яднання "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны". "Спадзяюся, што напісанне ў лютым і сакавіку гэтага года Агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі стане штогадовай традыцыяй, і ў ёй будуць прымаць удзел усё больш людзей", – адзначае ў звароце Алег Трусаў, старшыня ТБМ. У адрозненне ад мінулага года, сёлета ТБМ прапануе прадаставіць напісаныя дыктоўкі на конкурс. Праверку працаў даручана наладзіць мясцовым структурам Таварыства. Прызёры будуць заахвочаны, а іх імёны апублікаваны ў газеце "Наша слова". Паводле планаў ТБМ, дыктоўка пройдзе ў 3 этапы: да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага (які сёлета будзе адзначацца ў 10 раз), да Дня Канстытуцыі Беларусі 15 сакавіка і да гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка. Узяць удзел у дыктоўцы можна на любым з этапаў. Нават калі ў горадзе ці мясцовасці няма структуры ТБМ, дыктоўку можна наладзіць самастойна, разам з сябрамі. Тэльман Маслюкоў 18.02.2009
Почему пенсию надо выбивать, если она заработана?
Пусть вы отпахали всю жизнь – это еще не значит, что легко получите право на достойный отдых. Надо еще подтвердить справками свою зарплату! Ох, и натерпится глава администрации Президента господин Макей, если всерьез возьмется разгребать авгиевы конюшни наших доморощенных бюрократов. Ведь чиновник – это даже не человек, а явление, причем вселенского масштаба. Он, словно плесень, выживает при любых режимах и идеологиях.. Уж как с ним боролись, про это ни словом сказать, ни пером описать нельзя. Вот ныне глава администрации Президента взялся за это дело. И что он увидел в одном из райисполкомов столицы? Да ничего для нас, простых людей, особенного! Так всегда было, есть и, скорее всего, будет. Вот, скажем, вам в скорости пятьдесят пять или шестьдесят лет стукнет. То есть придется о пенсии думать. Так вот, первое, что вы должны сделать, – это в управление министерства труда и соцзащиты при администрации вашего района придти: там расскажут, куда топать дальше. Вы, как можете, все это запишите, а потом начнутся хождения по мукам. Очень может статься, что за время своего рабочего стажа сменили несколько мест работы. И не дай бог, если эти предприятия перестали существовать! Привожу конкретный пример. В восьмидесятые годы в республике на правах министерства имелся Государственный комитет по кинематографии. Потом его включили в состав министерства культуры, затем упразднили вовсе, а теперь он возник в образе департамента по кинематографии. Понятное дело, бывшие работники Госкино БССР обращаются туда, чтобы получить справку о зарплате для органов соцзащиты – получить пенсию. Только напрасно вы думаете, что здесь все так просто. Нынешние работники департамента первым делом отсылают просителей в министерство культуры. Там, такие же чиновники, возвращают будущих пенсионеров туда, откуда они пришли, то есть в департамент, в котором, не долго думая, посылают всех … в городской архив, куда ежедневно стекаются, надо полагать, сотни жаждущих получить нужные для оформления пенсии справки. Говорю все это потому, что имею личный опыт. Правда, в архив я еще не пошел, а в резкой форме заявил работнику департамента: свои права знаю, и если что – пожалуюсь в администрацию президента на махровый бюрократизм. Угроза, как ни странно, возымела действие, и чиновник согласился сам написать письмо в архив: за справкой можно придти к нему лично. Правда, на эту работу он запросил календарный месяц, не меньше. Вот так, дорогие мои соотечественники. Мало честно трудиться сорок и более лет для своего родного государства, которое тебя то на сельхозработы посылало, то на армейскую службу, то в чернобыльскую зону, а то просило подтянуть пояса во имя светлого будущего. И вот сейчас, когда приходит время за этот труд получить ничтожную по европейским меркам пенсию, тебя как какого-нибудь бомжа-алкоголика гоняют по инстанциям, дабы ты доказал, что все это время работал, а не тунеядствовал. Обидно! А ведь есть у нас министерство труда и соцзащиты, которое призвано – даже по названию – нас, трудящихся, защищать. Пенсия же и есть конечный итог такой защиты. Вот здесь бы и организовать то самое легендарное "одно окно", дабы люди принесли туда свою "Трудовую книжку" и им торжественно – женщинам в 55, а мужчинам в 60 лет вручили пенсионные книжки и пластиковые банковские карточки. Ведь в 21 веке живем! Евгений Крестовский 11.02.2009 |