№ 4, август
|
Себя отстояли – работу потеряли
Сообщением, что в столице в скором времени появится очередной "объект номер один", в строительной среде уже давно никого не удивишь. Сменив имя, "свежеиспеченный" проспект Независимости потребовал и изменения внешнего вида. В частности, появилось указание благоустроить зеленые насаждения вдоль проезжей части в районе парка Челюскинцев. Работы поручили 101-му специализированному управлению ОАО "Мапид". И сразу же возникла проблема нехватки людей - немалые объемы на массе объектов "съели" весь наличный состав упомянутого СУ. А сроки поджимают, опять же личный контроль президента... Технический директор "Мапида" принимает поистине "соломоново" решение: отправить в помощь "плиточникам" по три человека из служб ОГМ. То есть заставить весьма квалифицированных электриков, сварщиков и слесарей выполнять не требующую большого ума работу подсобников. Без приказа. Без доплаты. Начальники участков через силу принялись выискивать "свободных" людей. Наконец, в ущерб основной работе, "трудовой десант" был набран. Вошли в него в основном молодые, недавно пришедшие в управление люди. Начальник участка 204-го СУ от подчиненных скрывать ничего не стал: оплаты, мол, хлопцы не ждите. Но беды в том особой нет, доплачу из коллективного фонда. Сколько? Вопрос сразу попал в разряд риторических… Понятно, подобное распоряжение особого энтузиазма среди рабочих вызвать не могло. Люди решительно отказывались ехать на какой бы там ни было проспект. В итоге выведенный из себя механик заставил всех троих написать на имя начальника управления отказы, с точной, подробной мотивацией оных. Формулировку рабочие вывели такую: "...отказываемся выполнять работу, не связанную с выполнением прямых трудовых обязанностей". И на авральный проспект не поехали… На следующий день начальник, уже более спокойным тоном, сообщил: − Я показал ваши объяснения главному инженеру, официально на вас надавить, а уж тем более уволить по статье мы не можем, но задумайтесь… Далее следовала многозначительная, слегка затянувшаяся пауза. Пояснил: − Такие работники мне не нужны… Ситуацию комментирует Александр Королев, юрист профсоюза радиоэлектронной промышленности: − Только в случаях, оговоренных статьей 33-ей Трудового кодекса Республики Беларусь, наниматель имеет право перевести работника на необусловленную договором работу. При этом необходим приказ, где оговорены условия труда и оплата. С таким документом работник ознакамливается под роспись. Сегодня один из рабочих уже уволился, другой положил на стол заявление, третий примирился как с начальством, так и с судьбой. Любопытно, что "не нуждающийся в подобных работниках" механик дал каждому из увольняющихся по месяцу отработки... Павел Сердюк 30.08.06
"Хімікі": бяспраўная ды амаль бясплатная рабочая сіла
Б Ведаюць пра іх і ў маёй роднай магілёўскай Ракузаўцы. Людзі па-рознаму адзываліся пра сваіх незвычайных суседзяў: – Ну, п’юць... А пад "узводам" чалавек дурэе. Дык жа нашыя мужыкі ня лепшыя за іх! – Адразу мы падазрона глядзелі. А потым звыкліся й нават карысьць адчулі. Яны ж паўгалодныя, паўраспранутыя, таму згодныя на любую працу. Сваім алкашам за тое, каб гной вывезьці, трэба літар паставіць, а гэтым бутэлькі хапае – мы іх не адчуваем усё ж паўнацэннымі. Сядзіш, галубок, ну дык не выступай, не патрабуй тое, што маюць нармальныя людзі! Карацей, кожны ацэньвае сытуацыю па-свойму. Былая настаўніца Валянціна Макараўна, напрыклад, нават пагадзілася выдаць замуж ўнучку за былога "хіміка". А зь ягоным сябрам, Мікалаем, пабралася шлюбам мая аднаклясьніца. Яна на дваццаць год старэйшая, але абодва не зьвяртаюць увагі на ўзроставую розьніцу: – Ну колькі мне быць самотнай? Ды яшчэ ў вёсцы... А ён добры чалавек, спагадлівы, з рукамі. Так, быў грэх, выпіў лішняга і... Простая бойка, без аніякага калецтва, аднак жа дома яму дагэтуль ня могуць дараваць, вось Коля і пачаў камплексаваць, ня хоча туды вяртацца. А тут я... Рознае пачуеш пра наш шлюб, але скажу па шчырасьці: тое, што здарылася, добра. Разумееш, маё каханьне выратавала чалавека, ён галаву падняў! Гэтыя словы – лепшая ацэнка практыцы пакараньня за дробныя правапарушэньні не праз пазбаўленьне волі. За яе выступаюць большасьць міліцыянтаў, юрыстаў і тых, хто апынуўся на лаве падсудных. Між тым да апошняе пары дзяржава рабіла акцэнт менавіта на турме. Хоць судовая статыстыка сьведчыла: прыблізна 70 адсоткаў асуджаных звычайныя злодзеі, часьцей – дробныя. І што – жыцьцё за кратамі перавыхоўвала іх? Вось факт: да траціны ўсіх зьняволеных паўторна трапляюць у зону. Дарэчы, па падліках Беларускага Хельсінскага камітэту, за апошняе дзесяцігодзьдзе ў турме пабывала чвэрць мільёна грамадзянаў – адзін з горшых у сьвеце паказчыкаў. А сябру Мікалая ўвогуле выратаваў курс на лібэралізацыю пакараньняў: атрымаў тры гады “хіміі” за пару мяхоў скрадзенаго пасьля п'янкі жыта. У Ракузаўцы амаль усе лічаць: гэта зашмат. Бо фактычна няма сям'і ў вёсцы, дзе б не цягалі калгаснае. Часам і "хімікі" спрабуюць красьці. Калі ловяць, дастаецца ўжо, як кажуць, на поўную катушку. Так, у Барысаве за год кожны семідзясяты памяняў папраўчыя работы на турму. У цэлым па кріне летась больш за 500 чалавек былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці за ўхіленьне ад адбыцьця пакараньня. 60 зь іх дагэтуль на волі. Аналіз надзвычайных здарэньняў паказвае: сярод іншых прычынаў парушэньня закону наступная: вельмі дрэнныя ўмовы працы й быту. У выніку многім для выжываньня не застаецца нічога іншага, як ісьці на тыя ж крадзяжы ці выпраўляцца "в бега". Парадаксальна, аднак праблема нумар адзін для "хімікаў", скіраваных на папраўчыя работы, якраз у адсутнасьці апошніх! А няма нармальнай працы, дык няма й заробкаў. Адпаведна, людзі стаяць перад выбарам: праявіць сумнеўную ініцыятыву – абакрасьці старых з суседняй вёскі, або знайсьці ўсё ж іншы шлях? Ракузаўскі "хімік" Пётар выбраў другое: вечарамі рамантуе, напрыклад, электратэхніку. Калі дзяржава дагэтуль ня выпрацавала плян занятасьці такіх, як ён, то што ўжо казаць пра нюансы так званай маральна-выхаваўчай працы. "Хімікамі" папросту затыкаюць нейкія дзіркі ў гаспадарках: бяспраўная ды амаль бясплатная рабочая сіла... Што турма, што "хімія" на справе сёньня найчасьцей толькі абвастраюць ўзаемаадносіны экс-крымінальнікаў і, так бы мовіць, звычайных людзей, праводзяць між імі хіба ці не пажыцьцёвую мяжу. Навукоўцы бачаць у гэтым інэрцыю псыхалёгіі прыдушанага адвечным страхам таталітарнага грамадзтва. Аднак яно хоць марудна, але мяняецца, набірае свабоды. І гісторыя маёй аднаклясьніцы – лепшае таму пацьверджаньне. Аляксандар Байчун 29.08.2006
Тысячу верующих вынуждают молиться на улице
История эта стоит того, чтобы рассказать ее с самого начала. Церковь "Новая жизнь", в которой более тысячи верующих, купила четыре года назад в деревне Сухорево развалины коровника и свалку, на которой он стоял. Лучше чем на всяких субботниках трудились прихожане – вручную грузили остовы автомобилей и прочее гнилое железо, сами отремонировали коровник. Поставили стеклопакеты, украсили все цветами. Построили внутри временную сцену, поставили стулья. И затем молились по выходным. До этого городские власти отказывали даже в аренде помещения, вот люди и собирались на проповедь в любую погоду под открытым небом. А тут – свое здание, пусть и бывшее некогда коровником. Правда, чиновники упорно отказывались перевести здание и землю, на которой оно стояло, из разряда "хозпостройка" в разряд "храм". К 2005 году д. Сухорево окончательно вошла в состав Минска. И тут землей, на которой стоял храм-коровник, заинтересовались вплотную. Ее по суду изъяли за нецелевое использование. Мол, земля вам под что выделялась? Под выпас коров! А вы ее под что используете? Юрист церкви пытался доказать, что выращивать коров на территории Минска запрещено по закону. Его не услышали. Комизм ситуации никого не тронул. Прихожани писали письма даже президенту с просьбой решить проблему по совести, но ответа не получили. Тогда лидер "Новой Жизни" В. Гончаренко пообещал, что вся тысяча верующих придет на прием к мэру столицы. Вертикальщики испугались. Упросили пастора: не ведите народ к Мингорисполкому, мы решим вашу проблему. Увы, далее события развивались с точностью до наоборот. Не так давно состоялось заседание уже апелляционной инстанции Хозяйственного суда г. Минска – она подтвердила: надо принудить "Новую жизнь" продать свое здание за ... 37 миллионов рублей (около 17 тысяч долларов). Впрочем, решение не могло быть неожиданным для тех, кто присутствовал на этом заседании: юрист Минского городского территориального фонда государственного имущества напомнила высоким судьям, что выделение мест под культовые здания находится в непосредственном ведении президента Беларуси. Потому у "Новой Жизни" сегодня и нет ни земли, ни храма... Решение Апелляционной инстанции означает, что в течение 10 дней Мингорисполком должен будет перечислить на счет деньги (около 37 миллионов рублей), и верующим придется освободить здание. В ответ верующие категорически заявили, что не собираются покидать свое здание. "Народные новости" будут следить за развитием этой ситуации. Ирина Осипова Фото www.newlife.by 28.08.2006
Беларускамоўнае навучаньне губляе свае пазыцыі
"Кто на каком языке думает.." Куды часьцей разбурэньне беларускамоўнай адукацыі адбываецца менавіта з абыякавасьці ці нават з адпаведнай ініцыятывы менавіта пэдагогаў. Найперш тых, хто атрымаў вышэйшую адукацыю пры Лукашэнку. Хіба ці ня большасьць зь іх дрэнна валодаюць мовай, вось і пачынаюць выкладаць свае прадметы па-расейску. Часам нават не ўсьведамляючы ўносяць сваю разбуральную плынь у школьную адукацыю. А там-сям увогуле пачалі змагацца, каб базавымі сталі нават падручнікі і праграмы з Расеі... Напрыклад, у леташняй чытанкі для чацьвёртае клясы напісана: "Кто на каком языке думает, тот к тому народу и принадлежит. Я думаю по-русски – моя родина Русь". Ідэя навучаньня дзяцей па кніжках з такімі устаноўкамі належала, дарэчы, адной зь лепшых настаўніц віцебскай школы... Тыповую для краіны сытуацыю камэнтуе старшыня ТБМ Алег Трусаў: – Вялікая колькасьць настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры не размаўляе па-беларуску за межамі клясы. Такім чынам ідзе поўная дэвальвацыя таго прадмета, які яны выкладаюць. Самае цікавае, што большасьць настаўнікаў беларускай мовы не зьяўляюцца сябрамі ТБМ і варожа ставяцца да дзейнасьці нашай арганізацыі. Калі зьбіралі подпісы ў Слаўгарадзкім раёне, каб нас не высялялі зь сядзібы, ніводзін настаўнік беларускай мовы не падтрымаў, а дзеці наадварот падпісваліся цэлымі клясамі. – Не, тут савецкая мэнтальнасьць. І дзеці гэта адчуваюць. Мне здаецца, падобную праблему зь цягам часу прыйдзецца вырашаць вельмі кардынальна. Хіба ці ня браць нейкую ганаровую клятву, ці што. Бо калі тысяча настаўнікаў не гавораць у побыце па-беларуску, то такіх настаўнікаў трэба ад працы адхіляць. Дарэчы пра клятвы: як няма пашаны да роднага слова ў філёлягаў, што ўжо казаць пра дзяцей? Заканамерны вынік: у беларускамоўнай школе віцебскай вёскі Копці вучні давалі клятву на вернасьць... мове расейскай! Гэта –прыкмета дэнацыяналізацыі адукацыі ў краіне. Нонсэнс, які ўзьнікае ў выніку павярхоўнасьці... Таму, кажа спадар Трусаў, сёньняшняя школа не выхоўвае нікога – куды яе піхаюць, туды яна й хіліцца. Толькі ня ў бок беларушчыны. Шмат што залежыць і ад чынавенства... Аднак разьвіцьцю беларускамоўнай школы замінае ня толькі недахоп адпаведна падрыхтаваных кадраў, але й прычыны больш банальныя. Напрыклад, не стае падручнікаў, мэтодык, праграмаў... Асноўныя мэтадычныя дапаможнікі выходзяць на расейскай мове. Настаўнікам даводзіцца па начах перакладаць кантрольныя работы, тэставыя заданьні. Такім чынам, наступная важная праблема – якасны ўзровень кіраўніцтва беларускамоўным навучаньнем. Чыноўнікі з аддзелаў упраўленьня адукацыі цьвердзяць, што яны імкнуцца захоўваць беларускую мову, па магчымасьці ня толькі весьці на ёй навучаньне, а й нават справаводзтва пераводзіць. У Менскай вобласьці, напрыклад, ёсьць праграма рэалізацыі комплексу мер па захаваньні нацыянальных школ. Аднак Аляксей Лапіцкі з Жодзіна, які больш за год адстойваў права сына вучыцца па-беларуску, пярэчыць: пра падобную палітыку гавораць толькі за "круглымі сталамі". А ў рэальнасьці аддаюць перавагу шляху найменшага супраціву, сьвядома блякіруюць самімі ж чыноўнікамі распрацаваную стратэгію. І яна ў канцы канцоў ператвараецца ў пісульку... Вастрыню праблемы пацьвярджае і той факт, што паўсюль па краіне чыноўнікі ад адукацыі палічылі за лепшае выйсьці з ТБМ. Нават тыя, хто раней не баяліся выказваць сымпатыі да беларускай мовы. Аднак зараз сяброўства ў арганізацыі з нацыянальнай арыентацыяй успрымаецца праявай апазыцыйнасьці: калі ты выкарыстоўваеш беларускую мову, цябе прыпісваюць да бэнээфаўцаў... І ўсё ж рашаючае слова застаецца за дзецьмі Такім чынам, складаных праблемаў хапае. Аднак калі я папрасіў Алега Трусава падсумаваць іх, то пачуў аптымістычнае: – У Менску ў ТБМ масава уступаюць дзеці, якія паміжсобку хочуць размаўляць па-беларуску: гэта азначае, ёсьць працэс і адваротны. І ў нас ужо амаль у кожнай школе суполкі, створаныя беларускамоўнымі дзецьмі, хаця школа ўся – расейскамоўная... Нагадаю: паводле статыстыкі трыццаціпяцігадовай даўніны, 90 працэнтаў менскіх школьнікаў увогуле не вывучалі беларускую мову – нібыта з жаданьня іхных бацькоў. Дык вось, сёньняшнія добраахвотныя суполкі ТБМ у сталічных дзесяцігодках ствараюць дзеці менавіта таго, не навучанага роднаму слову пакаленьня менчукоў. І гэта азначае, што жыцьцё бярэ – возьме сваё... Аляксандар Байчун 21.08.2006
Беларускамоўнае навучаньне ў школах здае пазыцыі
На ўчорашняй прэсавай канфэрэнцыі намесьнік міністра адукацыі сп.Фарыно назваў лічбы: за год колькасьць беларускамоўных школаў паменела, з 60 да 57 працэнтаў. Зусім нязначна? Ня так усё й дрэнна? Грамадзкасьць супраць Міністэрства адукацыі І ўчора ж рэдакцыя атрымала электронны ліст ад актывістаў моладзевага праекту "ВОКА": "Штогадовы зварот да Міністэрства адукацыі не прыносіў станоўчых вынікаў. На пачатку гэтага года абмяркоўвалася пытаньне аб скасаваньні вывучэньня беларускай мовы ў ВНУ, а з жніўня стала вядома, што гісторыю Беларусі пачнуць вывучаць па-руску. Таму прынята рашэнне зьмяніць галоўны лёзунг кампаніі з "Хочам вучыцца па-беларуску!" на просты і лягічны – "Мы будзем навучацца па-беларуску!” Зноў вернемся да лічбаў, названых адказным міністэрскім чыноўнікам сп.Фарыно. Сапраўды, на першы погляд сытуацыя крытычная, але не катастрафічная. І гэта праўда. Але ня ўся, пра што й паведамляюць грамадзкія актывісты з арганізацыі “ВОКА”. Бо чыноўнікі сьвядома замоўчваюць іншае: па-першае – тэндэнцыю. Так, у 2000 годзе беларускамоўнае навучаньне было ў 62 працэнтах школ (зараз, нагадаем у 57). А па-другое, матчына слова выціскаецца на пэрыфэрыю, у малакамплектныя школкі, пра што сьведчыць наступная лічба: толькі кожны чацьвёрты навучэнец асвойвае навуку па-беларуску. У Горадні па-польску навучаецца дзяцей больш, чым па-беларуску Так, у вялікіх градах кшталту Горадні сёньня няма ніводнай СШ зь беларускай мовай выкладаньня – толькі асобныя клясы. У асноўным старэйшыя, выпускныя. Колькасьць вучняў у іх стала меншай, чым у адной польскамоўнай гарадзенскай школе. Удумайцеся ў сказанае! Сябра абласной рады ТБМ Алесь Крой узгадвае, што дзясятак год таму было 27 беларускіх школаў з трыццаці трох. І ўжо тады гарадзенская інтэлігенцыя хвалявалася: гэтага мала! 200 аўтарытэтных тамтэйшых жыхароў падпісаліся пад лістом да Аляксандра Лукашэнкі з заклікам падтрымліваць і пашыраць адукацыю на роднай мове. Аднак пасьля ініцыяванага прэзыдэнтам рэфэрэндуму 96-га году сытуацыя радыкальна памянялася: за выключэньнем некалькіх "зьмешаных", школы сталі цалкам расейскамоўнымі. Такая тэндэнцыя характэрная для ўсёй краіны. Аднак толькі ў адзінкавых выпадках бацькі і дзеці спрабуюць адстаяць сваё канстытуцыйнае права навучаца па-беларуску. Шырока вядомыя ў гэтым сэнсе прыклады ў Жодзіне і Горках, дзе сем’ям Лапіцкіх і Каральковых удалося дамагчыся перамогі: адзінкам улады пайшлі насустрач. Аднак тое выключэньне толькі пацьвярджае правіла... На Гомельшчыне, напрыклад, пакуль беларускамоўныя школы па колькасьці нібыта маюць перавагу. Зь іншага боку там прыблізна 35 тысяч дзяцей, а ў расейскіх учацьвёра болей. Толькі ў двух маленькіх гарадах вобласьці – Брагіне і Жыткавічах – летась захаваліся дзьве сярэднія беларускамоўныя школы, у Ельску – адна базавая. Ня толькі ўлады – зжываць мову дапамагаюць і бацькі Аднак гэтыя відавочныя дыспрапорцыі не знаходзяць адпаведнай рэакцыі грамадзтва, кажа старшыня ТБМ Алег Трусаў: – Тут шмат залежыць ад бацькоў. Ну, напрыклад, бярэм Гарадзеншчыну. Мяне вельмі здзіўляе пасыўнасьць інтэлігентаў Гародні. Яны фактычна страцілі ўсе здабыткі, якія ў іх былі. Ня толькі школ, але й клясаў няма. Побач Ліда, стотысячнік. Там беларускамоўная адукацыя самая лепшая ў Беларусі. Адна і тая ж самая дзяржава, адна і тая ж вобласьць. Аднак у Лідзе за клясы і школы змагаюцца і бацькі, і настаўнікі, і дзеці, і чыноўнікі някепска ставяцца. І мяне здзіўляе пасыўнасьць дэмакратаў Горадні... Некалі, за польскім часам, яны не баяліся адстойваць свае правы. А зараз ня мела асаблівага рэзанансу нават гучнае высяленьне з памяшканьня гарадзкой арганізацыі ТБМ. Асабліва перашкаджае змаганьню за беларускую школу тое, што ў сыстэме дзяржаўнай вышэйшай адукацыі навучаньне практычна паўсюль цалкам расейскамоўнае. Вось тыповае меркаваньне спадарыні Алены: – Бацькі, безумоўна, зацікаўленыя даць свайму дзіцяці патрэбную адукацыю... І каб не было праблемаў на ўступных экзамэнах, у 8-й клясе яны ставяць пытаньне пра перавод на расейскую мову навучаньня. Гарадзенскі настаўнік Мікола Елавік працягвае гэтую думку: – Бацькі заганяюць "цьвічок", што беларуская мова аджыла сваё, што яе ўжо няма... Здавалася, калі такая атмасфэра ў вялікім горадзе, што ўжо казаць пра рэгіёны!.. Аднак там далёка ня ўсе выбіраюць шлях згоды з загадамі райана. Хоць і зь вялікай цяжкасьцю, аднак дабіліся права выкладаць па-беларуску, напрыклад, у Вуцеўскай дзесяцігодцы Добрускага раёну. Тут пэдагогі добра папрацавалі з бацькамі. І тыя паверылі ў тое, што ў Беларусі дзеці павінны вучыцца на роднай мове. "Няхай будзе расейская, ангельская, нямецкая, але ж асноўная мова павінна быць беларуская", – кажуць яны. Але чаму настаўнікі рэдка выяўляюць такую ініцыятыву? Пра гэта мы пагаворым заўтра. Аляксандар Байчун 17.08.2006
Трэцяя хваля хутарызацыі затрымліваецца
У мінулым матэрыяле “Народных новостей” пра гісторыю беларускіх хутароў згадваліся дзьве хвалі адсяленьня вяскоўцаў – за Сталыпіным і напачатку НЭПу. Ці можна разьлічваць на трэцюю? Сякія-такія прыкметы яе былі заўважныя, калі краіна абвясьціла сваю сувэрэннасьць, кажа краязнаўца зь Міёраў Валеры Каралёў: – Тады фармавалася новая сельскагаспадарчая палітыка, дзе важная роля адводзілася фэрмэрству. Прычым ня проста на ўзроўні ідэі. Сказанае падмацоўвалася грашыма, матэрыяльнымі рэсурсамі, існавала сыстэма ільготаў, якая дапамагала фэрмэрам будаваць адасобленае жытло на сваёй зямлі. Разумееце, тут ня мода, а эканамічная мэтазгоднасьць. Таму й справа пайшла. Толькі ж ведаеце, што затым ізноў пачаўся... Любоў найноўшага беларускага кіраўніцтва да калгаснае мадэлі сельскай гаспадаркі непакоіць практычна ўсіх фэрмэраў, што аселі на хутарах. Хто больш пабачыў у сваім жыцьці, сумна жартуюць – ня там, маўляў, нарадзіліся... Лявон Валуй з Лагойшчыны: – Мне давялося пабыць у Эстоніі, дык з чым сутыкнуўся? Праз паўкілямэтра хутар! І на кожным ня меней за сем каровак, бо маюць гектараў па пятнаццаць сенажацяў. Паставіў электрапастуха, яны цэлы дзень самі пасуцца... Ого колькі малака на такой траве! А ўлады толькі вітаюць, ніякіх табе праблемаў, падатковых інспэкцыяў, дурных мясцовых "подацяў"... Дзеля справядлівасьці варта заўважыць, што і ў Беларусі сям-там спрацоўвае здаровая лёгіка жыцьця. Мясцовае начальства хоць і не асабліва падтрымлівае, затое й не перашкаджае разьвіцьцю ацалелых хутараў, якія насуперак абставінам набіраюць моцы. Разважае Ўладзімер Ушкевіч, дырэктар абласной асацыяцыі фэрмэраў. – Хутар ёсьць хутар: калі зямля побач, тут табе і эканомія паліва, і зьніжэньне сабекошту прадукцыі. Але ёсьць і мінусы – стварэньне інфраструктуры. Калі фэрмэр малады, то ў яго сям’я, адпаведна школа павінна быць, ці добрая дарога да яе. Ня так усё проста, тут вельмі шмат пытаньняў. Састарэлыя людзі, што жыцьцё пражылі на хутарах, часьцей скардзяцца на лёс. Пад Горадняй мае хату Станіслава Макарчык: – Сыночак, ледзьве дух цягну! Дзеці? З адным бяда – у турме... А другі мяне глядзіць. Нідзе ўладкавацца ня можа... А на капейкі ісьці навошта? Я вунь рабіла, як тая кабыла, а пэнсіі крыху за сто тысяч... Гурочкамі, бульбачкай, яблычкамі жывём. Хутар ёсьць хутар... Каб хоць тэлефон быў, дык весялей і за сябе ня так бы хвалявалася, доктара можна выклікаць... Гаспадар хутара Зьвярынец, што ў Налібоцкай пушчы, Альфрэд Солтан бядуе: узімку дарог зусім няма... Пры ўсім тым ані драпежных жывёл, ані ліхіх людзей спадар Альфрэд ня бачыў, ды й не баіцца іх: – У мяне няма чаго рабаваць: тэлевізар толькі і халадзільнік. Ды пчолы. Раз захварэў, ціск падняўся: адчапіў кручок на дзьвярах. Думаю, як памру, нехта нойдзе. Вядома, час ад часу зь мястэчка да Альфрэда завітвае брат альбо пляменьнік. А зь сельсавету людзі бываюць гады ў рады: па лісты і газэты трэба самому хадзіць у сельсавет. Затое ў часе выбараў адтуль з выбарчай урнай прыяжджаюць абавязкова... Ці ж гэта па-людзку?! – абураецца спадар Альфрэд і са злосьці дадае: – Нібы ў Сібіры на катарзе, нібы ў ссылцы якой. Цярпець не магу. Але калі сям’я й суседзі – можна жыць. Дык ці ёсьць у беларускіх хутараў будучыня? Вось меркаваньні нашых суразмоўцаў. На думку настаўніцы Валянціны Нізаўцовай, яны ўсё ж некалі адродзяцца: – Чаму? Мне падаецца ня тое, што вальней было б, а больш прыгожа... Ведаю пра тэлефоны зь бездарожжам – толькі жыцьцё на месцы не стаіць. Вунь мабільнікі зьявіліся, так што прагрэс вырашыць набалелыя праблемы. Гісторык і праваабаронца Тацяна Процька: – Хутары – ня самая пэрспэктыўная рэч. Але! Калі мы разважаем, што стане з нашай гаспадаркай, то як і ва ўсім сьвеце яна будзе мець аспэкт фэрмэрства: людзі, што зьвяжуць зь ім свой лёс, будуць жыць у адасобленых сядзібах, будуць весьці ўласную гаспадарку і будуць адносна незалежнымі ад гораду, ад вёсак... Чалавек свабодны толькі на зямлі! ...Гістарычны досьвед краіны, інэрцыя двух магутных хваляў яе хутарызацыі, імкненьне да свабоды ўрэшце рэшт, здаецца, паспрыяюць таму, што ідэя вольнага жыцьця на сваёй зямлі набудзе неўзабаве новае – трэцяе дыханьне... Аляксандар Байчун 15.08.2006
Поручители оплачивают кредиты ненадежных друзей
Каждый день судебные исполнители столицы описывают имущество десятков должников. Или тех, кто поручался за них в банке. За первое полугодие текущего года в районные суды Минска поступило более 115 тысяч исполнительных документов. В основном это – претензии физических лиц и ЖЭСов к должникам. Но с каждым месяцем растет количество случаев, когда описывается имущество… поручителей. Фактически, поручительство – ваш долг перед банком. Если внезапно друг-кредитополучатель пропал вместе с деньгами, банк направляет свои претензии в суд. Там и могут вынести решение о взыскании денег с тех, кто поручался за пропавшего должника. Вот тогда сначала поручителя извещают о возбуждении исполнительного производства, затем предлагают оплатить указанную в решении суда сумму в течение семи дней. Но в ответ, как правило, тишина: чаще всего никто добровольно не расплачивается за неверных друзей. Спустя некоторое время добрые, доверчивые люди вдруг встречают на своем пороге судебного исполнителя... Александра Астапович – одна из них, она работает в суде Партизанского района столицы и не раз становилась свидетелем житейских драм, а ингда даже трагедий… Ее совет: – Несколько раз подумайте перед тем, как выступить в качестве поручителя… Даже если речь идет о родственнике. С банками шутить не стоит. В подтверждение сказанного одна цифра: только за полгода с минских должников взыскано почти 38 миллиардов белорусских рублей. Ирина Осипова 15.08.2006
Сёньня ў краіне засталося блізу тысячы хутароў
Гэта двухсотая частка ад таго, што мелася напачатку савецкай улады: да 1939 году Беларусь была краінай хутароў. Сёньня мы ўзгадваем гісторыю сваёй зямлі, пра якую большасьць пасьпела забыцца... Актыўнаму адасабленьню сялянскіх двароў садзейнічаў яшчэ Пётар Сталыпін, калі ён нядоўгі час быў губэрнатарам Гарадзеншчыны. А другую хвалю хутарызацыі ініцыявалі камуністы 1920-х гадоў. Вось лёзунг тае пары: "Беларусь у разьвіцьці сельскай гаспадаркі павінна ісьці па шляху Даніі і мусіць стаць Даніяй на Ўсходзе Эўропы!". Але ў 30-х усё пайшло наперакасяк.
Як расказвае мая настаўніца, разрозьненыя гаспадаркі, якія мясьціліся па ўскрайках лесу, у 1936-м пачалі звозіць у невялічкую суседнюю вёску Ракузаўка. Па вялікім рахунку гэтымі днямі ёй якраз 70 гадоў. Але ніхто й ня думае адзначаць тую дату. Бо ня ведаюць. Валянціна Паўлаўна ўзгадвае: бацькі не хацелі пераяжджаць, і яна, дзяўчынка, моцна зьдзіўлялася: чаму – разам жа будзе весялей! – ... І дзядзька Антось, сусед, мне патлумачыў: "Мы да волі прывыклі, да свайго... Навошта мне чуць, як Алёшыха будзе сварыцца са сваім?" А падпіты бацька ўвогуле проста плакаў... Мама яму: "Паўка, ня рві сэрца, Богам прашу!" Ён марыў, што нешта пераменіцца, але не дачакаўся... Бо чарговым разам памяняўся генэральны курс ВКП(б): абвешчаная пры НЭПе палітыка фэрмэрскага вядзеньня беларускае вёскі праз хутарызацыю саступіла ідэі калектывізацыі... Між тым у сярэдзіне 1930-х гадоў амаль кожная чацьвёртая гаспадарка ў БССР мясьцілася на хутарах. І на думку тагачаснага кіраўніка спэцслужбаў таварыша Бермана гэта – цытую – "ёсьць вельмі сур’ёзнай палітычнай і эканамічнай перашкодай". Размаўляем з кадыдатам гістарычных навук Тацянай Процька, якая дасьледавала той пэрыяд. – Ці ёсьць у беларускай прыродзе – у натуры беларусаў – цяга да хутарскога жыцьця? – Цяжка сказаць, генэтычная наша асаблівасьць ці эканамічны стан вымушаў людзей жыць асобна? Але дакладна вядома: ужо да 1918 году існавалі 55 тысяч хутароў.
– У 39-м годзе на Беларусі правялі вялікую апэрацыю па ліквідацыі хутароў... Па афіцыйных дадзеных тады вынішчылі болей за 103 тысячы... У адно лета! Гэта ўжо забытая трагедыя беларускіх людзей, памеры якой можна было параўнаць толькі з калектывізацыяй. Моцны, культурны, самастойны гаспадар на сваёй зямлі не адбыўся – яго пазбавілі роднага хутара. Кінулі ў калгас... Наш, ракузаўскі, назвалі досыць прэтэнцыёзна: "Маяк камунізму". Перагнаць Данію з Амэрыкай бяз Паўла Нізаўцова і майго дзеда, іхных сяброў не атрымалася. Патух маяк... Збудаваная на хутарскіх папялішчах, вёска сёньня згасае. Хоць да гораду дзясятак кілямэтраў. І любая мая настаўніца, Валянціна Паўлаўна, гады са два таму прадала дом і пераехала ў горад да дочкі... Разважае Тацяна Процька: – Жыцьцё на хутары – гэта перш за ўсё свабода. Нашыя дзяды перш за ўсё цанілі сваю асабістую волю... І мне падаецца, з вынішчэньнем хутароў мы якраз і страцілі вось гэтае пачуцьцё свабоды, не разумеем таго, што адчувалі хутаране, якія называлі хутары сваёй малой радзімай. Для нас тое – проста прыгожае звыклае выслоўе, для іх – жыцьцёвая філязофія. Зьнішчыць хутары канчаткова Саветам і партыі ўдалося толькі на Магілёўшчыне ды Гомельшчые: сёньня іх усяго па тры на вобласьць. Для параўнаньня: 446 хутараў выжылі на Віцебшчыне, 434 на Гродзеншчыне, 40 у Менскай і 30 у Берасьцейскай абласьцях. Пра тое, як ім жывецца і ці мае пэрспэктыву ідэя адраджэньня беларускіх хутароў – у наступным допісе. Аляксандар Байчун 13.08.2006 На здымках: хутары уздоўж аўтатрасы Горадня-Менск, жнівень 2006 году. Фота аўтара
Кожны трэці беларус шлюбнага ўзросту ня мае сям’і
Адказ першы: п'янства Беларусы не арыгінальныя. І ў ЗША, і ў Эўропе жанчыны цяпер усё больш кіруюцца славутым афарызмам: або цэзара, або нічога! Ці нікога... А дзе ты знойдзеш таго самага-перасамага ў беларускай глыбінцы? І як пражывеш хоць без якога-небудзь партнэра? Трэба ж араць-касіць, цягаць-насіць... Таму ў цэлым беларускі халасьцякоў ня любяць. Не разумеюць. З крыўдай кажуць, што яны або хворыя, або няўдакі каханьня, або закончаныя эгаісты. Вось меркаваньні маладзіц з маёй роднай магілёўскай вёскі Ракузаўка: – Жанчына адна ў іх – гарэлка! – Пасьпіваліся! Пастаў бутэльку і маладую дзеўку – дык яны кінуцца на бутэльку!.. Ня менш калярытна працягвае тэму дэпутат Круглянскага райсавету Зінаіда Мілешчанка: – Вы самі памяркуйце: замест дзьвюх буханак хлеба можна купіць бутэльку віна, напіцца – і аніякіх табе праблемаў! Толькі раніцай прыдумай, дзе пахмяліцца... А такіх маладых у нас ужо адсоткаў 30-40. Ня кожная жанчына адважыцца выйсьці замуж за алькаголіка. Нагадаю: у краіне хворых на алькагалізм удвая больш беларускага войска. І штогод тая хворая армія павялічваецца прыблізна на 10 працэнтаў, прычым часьцей за конт якраз нежанатых. Адказ другі: павышаная сьмяротнасьць Мужчынская палова краіны цяпер вырываецца ў сумнеўнае сусьветнае прызёрства па сьмяротнасьці найперш “дзякуючы” нежанатым. Менавіта яны часьцей паміраюць ад атручваньняў, траўматызму, суіцыдаў, забойстваў – няма своеасаблівага страховачнага полісу або кантролю ў выглядзе сям'і, таму й больш рызыкуюць... Так лічыць рэдактар папулярнай у краіне "Рэгіянальнай газеты" Аляксандар Манцэвіч з Маладэчна: – Крадуць, адзін аднаго нажамі паласуюць – на падпітку, здуру... За суседам з калом ганяюцца... Найчасьцей адзіночкі ў такія сытуацыі трапляюць: і панажоўшчына, і самі на сябе рукі накладаюць... Яго дапаўняе круглянскі дэпутат Зінаіда Мілешчанка: – Пасьля 95-га году сярэдні ўзрост памерлых мужчынаў склаў у нас 52 гады – працягласьць жыцьця ўпала на 16 пунктаў. Спадарыня Мілешчанка падлічыла, што часьцей на могілкі трапляюць якраз нежанатыя. Па нядоўгажыхарству Круглае сёньня дагнала найбольш адсталыя афрыканскія краіны, у прыватнасьці Буркіна-Фасо й Кенію. У цэлым па краіне так званая "звышсьмяротнасьць"найбольш інтэнсіўная ў самых адметных з гледзішча шлюбнай статыстыкі ўзроставых групах ад 25 да 50 гадоў. Маладыя нежанатыя мужчыны паміраюць у 3-4 разы часьцей жанчын свайго веку, што характэрна, між іншым, для ваюючых краін. Як вынік, разрыў у жыцьці паміж беларускімі Ясямі ды Янінамі проста зашкальвае – нават у Вялікую Айчынную ён не перавышаў шэсьць гадоў, а тут амаль удвая большы... Хоць беларусы так любяць прыслоўе: галоўнае – абы не было вайны, маўляў, безь яе – выжывем... А не атрымліваецца! Адказ трэці: сацыяльна-эканамічныя ўмовы Што яшчэ перашкаджае беларусам жаніцца? Двое саракагадовых мужыкоў з маёй Ракузаўкі даюць наступны адказ: – Хочам, але не атрымліваецца. Няма жытла, заробіш нейкую там сотню тысяч – ну куды годна? Як гэтую жонку трымаць? А дзеці пойдуць – каб пакутавалі? У нас дзеўкі былі, але расьпісвацца ня хочам... Сацыяльна-эканамічную неўладкаванасьць побытавага жыцьця, якая цягне за сабой складаныя маральныя, эмацыянальныя праблемы нежанатых, называюць і мэдыкі. Гаворыць спэцыяліст псыханэўралягічнага дыспансэру Ганна Рэўс: – Тут, канечне, ёсьць узаемасувязь: сацыяльная праблематыка, нізкая матэрыяльная база – яна зьвязаная і з псыхалягічнымі аспэктамі. Мужчыны пачынаюць баяцца браць адказнасьць, а калі чалавек прытарможаны псыхалягічна, то ён прытарможаны і ўсабістым пляне: застаецца халасьцяком і ў 30, і ў 40 гадоў. Пра такіх кажуць: выпалі з нармальнага жыцьця, бо набылі так званы халасьцяцкі сындром – баяцца ісьці ўсьлед за жанчынай і адначасова ня ўмеюць весьці яе... Нярэдка, дарэчы, не вядуць, бо ня бачаць сярод дзяўчат блізкіх да сябе натур: малы выбар... Тут нацыянальная вясковая праблема. І часам яна вырашаецца трагікамэдыйна. Сябар расказаў выпадак: старэйшы халасты брат выгнаў з хаты малодшага, сямейнага, і стаў жыць зь ягонай жонкай. Бо вакол не было незамужніх кабетаў... Сталыя людзі шкадуюць, што ў Беларусі практычна зьнікла традыцыя шукаць нявест праз спэцыяльных свахаў, маўляў, гэта анахранізм. Між тым, калі я быў у Японіі, то са зьдзіўленьнем даведаўся: у гэтай скрозь кампутарызаванай краіне такую вясельную тэхналёгію зусім ня лічаць дапатопнай, наадварот – яе вітаюць на дзяржаўным узроўні. Сямейная неўладкаванасьць вядзе да таго, што кожны восьмы з халасьцякоў да 30 гадоў і кожны пяты пасьля 40 мае сур’ёзныя палавыя праблемы. Менавіта мужчыны-адзіночкі больш за іншых сутыкаюцца зь вэнэрычнымі захворваньнямі. Прычым у геамэтрычнай прагрэсіі. Калі падсумаваць, колькі ўсяго звальваецца на беларускага халасьцяка, то бачыцца даволі сумная пэрспэктыва: вось-вось Беларусь дагоніць Расею, дзе на аднаго 40-гадовага нежанатага мужчыну выпадае пяцёра незамужніх жанчын. Хоць і ў адной, і ў другой краіне хлапчукоў нараджаецца больш, чым дзяўчынак. Аляксандар Байчун 09.08.2006
Скорую помощь в садик могут не вызывать
Трехлетняя Маша Соболь на третий день своего пребывания в столичном детском садике №442 сломала обе кости голени. Эпизод произошел около 10 утра. Медсестра оказала своеобразную помощь: приложила лед, туго забинтовала ногу. Воспитатель и заведующая попытались дозвониться маме девочки, но дома никого не оказалось. Мама пришла за малышкой через два часа, и застала ребенка сидящим на стуле – зареванную Машу пытались накормить обедом. Уже из дому вызвали скорую помощь, которая и констатировала переломы. Ребенку повезло – тугая повязка не вызвала смещения костей. Дальше у всех участников этой истории оказалась своя аргументация. Заведующая садика почему-то всем показывала карточку ребенка, в которой черным по белому значилась склонность к переломам. И при этом утверждала: медсестра не могла предположить, что это не простой ушиб, а именно перелом, посему и не вызывала скорую. Мать Маши считает, что неотложку вызвать непременно следовало. Мол, не оказав полной медицинской помощи, поставили под угрозу здоровье ее ребенка. Комитет образования Мингорисполкома провел собственное расследование. И пришел к выводу, что действия сотрудников детского сада были правильными. Сослались при этом на Инструкцию о расследовании и учете несчастных случаев с обучающимися и воспитанниками, на пункт пятый, который гласит: "При несчастном случае работники учреждения образования принимают меры по предотвращению воздействия травмирующих факторов на воспитанника, получившего травму, оказанию ему первой медицинской помощи, вызову на место происшествия медицинских работников, доставке воспитанника, получившего травму, в медицинское учреждение…" Вроде бы, Инструкция не исключает вызова неотложки, но… В комитете посчитали: поскольку медсестра детского садика сама по образованию фельдшер скорой помощи, десять лет отработала по специальности, то и подвергать сомнению верность ее действий бессмысленно. И все же заведующей, воспитательнице и медсестре садика объявили выговор. В дополнение лишили премии. Оказывается, таков порядок – случись в садике ЧП, наказывают всех причастных автоматически. На будущее хотелось бы заметить мамам: предупреждайте на всякий пожарный сотрудников детского сада – вы не против того, чтобы вашего ребенка, случись подобное, отвезли в больницу. Ирина Осипова 08.08.2006
День столицы закончился кровавой дракой в пьяной электричке
Как сообщил старший инспектор отдела охраны правопорядка ОВД на транспорте Александр Жилинский, ничего особенно страшного, как описано в Интернете, не произошло. Свидетели утверждают обратное. Юрий Коваль, машинист: это была "месиловка" – В Мачулищах дверь открылась, и пошла драка: стекла бьют, из окон кидают что-то в ответ, в общем, со всех сторон камни. "Месиловка"… Я диспетчеру доложил, что драка массовая. Восемь минут не мог отправиться, стоп-кран срывали! Милиционеры двоих задержали, в тамбур мне закинули... В Михановичах нормально, высадил и поехал. А в Руденске начали опять стоп-кран срывать и бить окна, уже с другой стороны, слева. Девушке губу разбили и два зуба выбили, я в Пуховичи "скорую" вызывал. Нужно было минимум человек десять в электричку омоновцев! А то два на такую ораву, это ж додуматься! Парни из Мачулищей постоянно что-то делят, и раньше, помню, всякое случалось... Пассажиры: пьяное побоище длилось пятьдесят километров ЧП в электричке произошло в ночь с 9 на 10 сентября. Первым среагировал "Живой журнал" (www.livejournal.com) Итак, пригородный поезд, отправлявшийся из столицы в 0.20, был переполнен сильно подогретой алкоголем толпой молодых жителей пригорода. Причем "догонялись" спиртным прямо на вокзале. Милиция на это не среагировала: как обычно, электричку сопровождали лишь два милиционера. По утверждениям пассажиров, уже на "Минске-Южном" кулаки пошли в ход. Вызванному наряду сопровождения противопоставить разъяренному молодняку было нечего. Подкрепление в виде одной милицейской машины существенным образом ситуацию также не изменило... Беспредел закончился на конечной станции. Милиция: произошли мелкие потасовки Представитель транспортной милиции Александр Жилинский однако не склонен драматизировать ситуацию. Он утверждает, что краски сильно сгущены: – При выходе из электропоезда жители Мачулищ начали спорить с гражданами, следующими далее в пуховичском направлении. Произошли мелкие потасовки в Мачулищах и в Руденске. Никакой массовой драки или чего-то тому подобного не было. Никаких затяжных получасовых боев не велось. Тех, кто дрался в Мачулищах, милиционеры успокоили и развели по сторонам. Дальше поезд двигался спокойно. И лишь на станции "Руденск" еще одна партия бунтующих вышла и забросала камнями окна вагонов. Пострадала всего одна девушка: у нее поранена губа. Однако двух подозреваемых задержали сотрудники милиции. Возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 339 (хулиганство) Уголовного кодекса Республики Беларусь. Фигурантов по делу будет больше. Максимальный срок наказания, предусмотренный ч. 2 ст. 339, – шесть лет лишения свободы. Началоство чином старше имеет свою трактовку произошедшего. Заместитель начальника минского отдела внутренних дел на транспорте Владимир Чепялинский: – Как удалось установить оперативникам, в потасовке участвовало более 30 хулиганов. Двое из них уже задержаны, известны имена еще 15. Остальные устанавливаются. Милиционеры на местах лаконичны: устанавливаем, разбираемся, пока оценки давать рано… О чем молчит власть Никто из официальных лиц ни слова не говорит сегодня о том, что молодчики, покалечившие пассажиров и изуродовавшие электричку, были в стельку пьяны. Они, как говорится, «практически» среагировали на установку властей: пить на празднике города можно сколь угодно! На славу постаралась торговля: чего-чего, а горячительного хватило! Вспоминается еще один праздник, на котором в центре города можно было вволю оттянуться: после него появился памятник на Немиге в память о 53 жертвах. Тогда было долгое разбирательство и прозвучал вердикт: виновных в массовом возлиянии, закончившемся жуткой трагедией, не было. История с пьяной электричкой – продолжение практики покрывания пьянства на массовых мероприятиях. Ирина Осипова 12.09.2006 |
Трое рабочих строительного предприятия "Мапид" отказались выполнять неквалифицированную, не связанную с выполнением своих прямых обязанностей работу, после чего их попросили написать заявления об уходе.
ольшая частка з прыблізна васьмі тысяч беларускіх "хімікаў" жыве ў спэцінтэрнатах, аднак хапае і такіх, каго селяць у вёсках. Шмат каго туды рэгулярна прывозяць на працу.
Минскую протестантскую церковь "Новая Жизнь" обязали за гроши продать собственный храм. Прихожане отказываются покидать здание.
Некалькі дзён таму мы прыводзілі статыстыку, як з кожным годам менее ў школах роднага слова і разважалі пра тое, як гэтаму спрыяе пазыцыя бацькоў, уладаў. Сёньня – некаторыя іншыя аспэкты праблемы.
У 1939 годзе Беларусь мела 200 тысяч хутароў. Цяпер – блізу тысячы. Але ўсё больш людзей заяўляюць пра сваё жаданьне жыць адасоблена ад іншых. Ці стане гэта тэндэнцыяй?
Як імкліва разбурае час людзкую памяць: нават 40-гадовыя мае землякі ня могуць прыгадаць, адкуль пасярод поля за Ракузаўкай ўзялася ўжо амаль спарахнелая яблыня, хто пасадзіў яе, калі?.. Паціскаюць плячыма. А між тым тут быў некалі хутар, дзе расла любімы пэдагог некалькіх пакаленьняў вучняў Цішоўскай школы, Валянціна Паўлаўна Нізаўцова. Крыху далей яшчэ адзін – майго дзеда... А ўсяго каля двух дзясяткаў на не такім ужо й вялікім лапіку зямлі. Сёньня ж ва ўсёй нашай Магілёўскай вобласьці засталіся толькі тры хутары. І столькі ж у Гомельскай...
Гэтая лічба неўзабаве павялічылася амаль учацьвёра. Беларусь на справе капіявала вышэй згаданую Данію. Нават ва ўсходняй частцы краіны. У такіх раёнах, як Амсьціслаўскі, Дрыбінскі, Сеньненскі, Горацкі, Мехаўскі больш за палову сельскіх гаспадарак былі хутарскімі. А ў Лёзьненскім і Сураскім вёсак увогуле практычна ня ведалі... Што да заходнебеларускіх сялянаў, дык да "вызвольнага" паходу Чырвонай Арміі 70 працэнтаў былі хутаранамі. Ураджайнасьць збожжавых яны паднялі да ўзроўню Францыі, а па некаторых іншых паказьніках абганялі і фэрмэраў Злучаных Штатаў. Працягвае Тацяна Процька:
30 адсоткаў з 1,3 мільёна такіх мужчын жывуць у вёсках, дзе спрадвеку ўхвалялася якраз сямейнае жыцьцё. Чаму яны ў cамоце?
Если ребенок в детском саду сломает ногу, ему не обязаны вызывать неотложку. К такому выводу пришел Комитет по образованию Мингорисполкома.