Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members directline Гродно Форпост № 5, травень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Форпост № 5, травень

Прэм’ера будзе доўжыцца паўгода

У Гародні стартаваў незвычайны беларускі мюзікл "Байкер": яго пакажуць у розных гарадах Беларусі, пакуль пастаноўка не давядуць да дасканаласці.

А генеральная прэм’ера адбудзецца восенню ў Мінску.

Мюзікл "Байкер" – гэта сучаснае прачытанне скандальнага рамана Шадэрло дэ Лакно "Небяспечныя сувязі" канца ХУIII стагоддзя, дзея якога перанесена ў сучасную эпоху. Па раману здымаліся фільмы, аднак у форме мюзікла твор знайшоў увасабленне ўпершыню. І гэта здарылася ў Беларусі дзякуючы рэжысёру-пастаноўшчыку Генадзю Давыдзьку і ў большай ступені аўтару пастаноўкі Уладзіміру Кандрусевічу:

– Гэта не першы беларускі мюзікл, – гаворыць кампазітар. – У тэатральнай энцыклапедыі Беларусі сказана, што першы з’явіўся ў 1982 годзе. Праўда, і яго аўтарам быў я. Пасля ішлі падобныя пастаноўкі, у тым ліку ў Музычным тэатры, тэатрах Янкі Купалы і Якуба Коласа. "Байкер" адрозніваецца ад астатніх тым, што гэта самастойны праект, мы ставім яго не ў сценах зараней  вызначанага тэатра.

Творчы калектыў мюзікла вырашыў пайсці па прыкладу брадвейскіх тэатраў у тым сэнсе, што абкатку яго зробяць на сцэнах не сталічных, не на тых, дзе можа адбыцца асноўны прэм’ерны паказ. Уладзімір Кандрусевіч перакананы, што спектакль адшліфоўваецца дзесьці пасля 10 прагону. Ну а першы вырашылі правесці ў Гародні, таму што гэта родны горад кампазітара, тут ён нарадзіўся, тут жывуць яго бацькі і родныя.

І ўсё ж як "Небяспечныя сувязі" французскага аўтара сталі "Байкерам"? На гэта Кандрусевіч адказвае, што драматургія рамана, яго энергетыка не згубілі актуальнасці, проста дзею перанеслі ў нашыя дні ў клуб "Гойя". Тут ужо ўсё сучаснае: і рокавая музыка, і сучасная мова, і эмоцыі паўсядзённыя новага веку. А  байкер – гэта не толькі матацыкл і скура, а чалавек, які жыве шырока, энергічна, у якога эмацыянальная натура, якому пастаянна патрэбен стрэс і кіпень адрэналіну ў крыві.

У мюзікле шэсць асноўных персанажаў з балетнай трупай, якія раскручваюць яго сюжэтную лінію, каб паказаць лёс двух асоб – Элеаноры, гаспадыні начнога клуба, і Франка, яе былога каханага, моднага рэжысёра, байкера. Каб адабраць выканаўцаў галоўных роляў, быў праведзены кастынг і пераможцамі аказаліся Ван Хельсінг (Іван Вабішэвіч), саліст групы "One Hell Thing" і Дарыя (націск трэба ставіць на "ы") – фіналістка тэлевізійнага праекта "Народны артыст-2" Расейскага тэлебачання. Як яна заўважыла, праца ў мюзікле дазволіла паверыць у свае здольнасці, усе удзельнікі мюзікла адчулі смагу творчасці, яны растуць як у вакальным плане, так і ў акторскім. Ну а большасць артыстаў – з прадусарскага цэнтра "Спамаш", мастацкім кіраўніком якога з’яўляецца Уладзімір Кандрусевіч

Энергічны сюжэт з выдатным вакалам салістаў і цудоўнай музыкай Кандрусевіча доўжыцца каля двух гадзін. Дарэчы, "Байкер" адрозніваецца ад брадвейскіх пастановак не толькі больш сціплым размахам. Кандрусевіч і рэжысёр-пастаноўшчык Генадзь Давыдзька галоўную ўвагу сканцэнтравалі не на відовішчнасці пастаноўкі, а на перадачы ўнутранага стану герояў. А падобенства ў тым, што фінансавалі праект багатыя людзі. У прыватнасці, даўні сябра кампазітара не пашкадаваў грошай, каб узняць культурны ўзровень Беларусі. І калі гаварыць увогуле, гарадзенцы прынялі мюзікл, пажадаўшы яму доўгага творчага жыцця.

Алесь Васількоў

29.05.2008

Улады раяць зняць "няправільныя" іконы

Пасля заканчэння рэстаўрацыйных работ у цэнтральным нефе Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора, што ў Гародні, з’явіліся 10 выяваў закатаваных саветамі вернікаў.

На іх выявы  новапакутнікаў і споведнікаў, што пацярпелі ад савецкай улады. Аднак хаця пасля развала СССР вырасла ўжо цэлае пакаленне маладзёнаў, Беларусь спрабуе супрацьстаяць царкоўнаму праслаўленню праваслаўных хрысціян, закатаваных за веру.

Па словах бацюшкі Сяргея, які служыць у Свята-Пакроўскім храме, усе іконы былі напісаны ў майстэрнях Свята-Елізавецінскага манастыра Мінскай епархіі. А некаторыя з’яўляюцца спісамі клейм іконы  "Сабор Новапакутнікаў і Споведнікаў Расейскіх, за Хрыста пацярпеўшых, яўленых і неяўленых". Часткова іконы ствараліся ў саміх майстэрнях спецыяльна для гарадзенскага сабора. На іх канкрэтныя людзі, якія неслі канкрэтны подзвіг дзеля Хрыста. Напрыклад, на адной выява Серафіма Жыровіцкага, які падчас Вялікай Айчыннай  вайны са сваім памочнікам аб’ехаў усю Беларусь, каб людзі пачулі слова божае. Улада не магла дараваць гэтага: у Гародні арыштавалі, ён прыняў пакутніцкую смерць. Да ягоных ног прывязалі вяроўкі, іх – да машын, і яны паехалі ў розныя бакі.

Сёння людзі ў цывільным імкнуцца дабіцца, каб іконы новапакутнікаў былі зняты. І ў Гародні яны ўжо раілі мясцовым клірыкам Беларускай праваслаўнай царквы схаваць іх ад людскіх вачэй, бо там чырвонаармейцы адлюстраваны катамі з вінтоўкамі. Безумоўна, афіцыйнага загаду зняць іконы няма, аднак размова была. Свяшчэннікі ў сваю чаргу лічаць, што гэта сумленны адказ царквы. Яна паказала рэальную гісторыю. Хіба можна запамятаваць, што ў вядомы перыяд айчыннай гісторыі знішчаліся тыя, хто думаў інакш, чым афіцыйная ўлада.

На 10 іконах з сабору ў Гародні намаляваны праваслаўныя епіскапы таго часу, закатаваныя савецкім рэжымам перад Другой сусветнай вайной. А ўвогуле, па дадзеных Свята-Ціханаўскага праваслаўнага універсітэту ў Маскве, каля 90 тысяч праваслаўных былі забіты за веру ў савецкай дзяржаве. Каля тысячы новапакутнікаў былі кананізаваны Рускай Праваслаўнай Царквой у жніўні 2000 года.

Той жа бацюшка Сяргей сцвярджае: новапакутнікі – гэта сведкі, якія паказалі, што можна дасягнуць святасці і ў ХХ стагоддзі, што можна мець мужнасць, якая была ў першахрысціянскіх пакутнікаў. Яна паказалі, да чаго можа прывесці цеснае яднанне царквы і дзяржавы.

Такім чынам іконы, якія ўжо ажылі ў Свята-Пакроўскім саборы, насуперак "рэкамендацыям", застануцца ў храме. Тым больш, напісаны яны па ўсіх праваслаўных канонах.

Алесь Васількоў

29.05.2008

Резидент пришел с чулками

Он инвестирует в строительство завода по производству чулочно-носочных изделий пять миллионов евро.

Это белорусско-польское СООО "Конте Спа", которое решило разместить свое производство на территории СЭЗ "Гродноинвест". Планы у совместного предприятия впечатляющие: руководство нового резидента обещает около 400 новых рабочих мест.

А всего с начала этого года в СЭЗ зарегистрировано пять новых производств. В их числе польско-канадское ИООО "Белгро", специализирующее на реконструкции мебельного производства, белорусское ООО "Ка Туш", производящее сборные строительные конструкции и стеклопакеты. Сейчас оно расширяется, постоянно вкладывая новые средства в производство и увеличивая штат сотрудников.

Приходят в СЭЗ и иностранные производители, чаще всего польские. Последний резидент из соседней страны – "Мед-интерпласт", который будет выпускать медпрепараты. А список отечественных предприятий пополнился ЧУПом "Студия художественных изделий из кожи "Макей".

Алесь Васильков

29.05.2008

Открылась тюрьма краткосрочного наказания

В арестный дом, построенный на территории Волковысской колонии, прибыли первые "постояльцы".

Дом новый, что называется с иголочки, и обживать его будут 90 человек, которые направлены сюда из Барановичского СИЗО. Как сообщил начальник колонии Эдуард Жебровский, все они – жители Гродненской области.

Как известно, арестный дом предназначен в первую очередь для отбывания наказания осужденных за незначительные преступления. Например, за неуплату алиментов или за мелкие кражи, браконьерство. Максимальный срок такого наказания – полгода. Немаловажно и то, что всем им "светит" условно-досрочное освобождение при соблюдении примерного поведения.

Из 90 осужденных треть наказана за кражи, 29 человек за уклонение от отбывания наказания в виде исправительных работ, остальные или хулиганы, или нарушители правил дорожного движения, или семейные скандалисты. Вскоре к ним присоединятся 100 минчан. Всего же учреждение сможет принять одновременно до 250 человек.

По словам первых "жильцов" арестного дома, здесь после тесных камер СИЗО  светлые и чистые помещения кажутся по-домашнему уютными. А руководство колонии утверждает, что здание построено с учетом всех современных требований к учреждениям закрытого типа.

Алесь Васильков

28.05.2008

"Белы конь" прыскакаў у Гародню

А разам з ім  аўтар гэтай кнігі – пісьменнік з Беласточчыны Міхась Андрасюк, які прывёз яшчэ і дакументальны фільм "За бочку мёду".

Сустрэча адбылася ў гарадзенскім Таварыстве беларускай школы пад музычны акампанемент актора Віктара Шалкевіча.

На жаль, у апошні час беларускія пісьменнікі бываюць у Польшчы час ад часу, як, дарэчы, і польскія ў Беларусі. І Міхась Андрасюк – адзін з самых вядомых беларусаў Польшчы, пісьменнік, публіцыст, журналіст, прызнаўся: гэта яго першы аўтарскі вечар у нашай краіне:

– Лічу,– сказаў госьць, – што няма беларускай літаратуры ў Польшчы, Нямеччыне ці Францыі, а ёсць проста беларуская літаратура. І не важна, дзе яна нараджаецца.. Няма таксама нас, аўтараў, без Беларусі. І нам неабходна актыўней выходзіць на беларускую прастору, шукаць саюзнікаў і адначасова тэмы, ідэі. І слухача. Таму што на Беласточчыне чытачоў засталося няшмат, таму што няма шырокага вывучэння мовы. А калі людзі яе не ведаюць, значыць – не чытаюць.

– Тым не менш пісьменніцкая беларуская плынь у Беластоку даволі моцная?

– Так, польскія беларусы, як адзіная нацыянальная меншасць, стварылі сваю літаратуру, аб’яднаўшыся пад сцягам "Белавежы", якая ў чэрвені адзначыць сваё 50-годдзе. Гэта шмат аўтараў і шмат кніжак. Але, паўтараю, яны малавядомыя. Хацелася б больш перакладаў і больш сустрэч з беларускімі аўтарамі. Хоць, праўда, апошнім часам часцей бываюць Арлоў, Хадановіч.

– Працягваючы гэтую тэму, хачу запытаць: ці можа быць моцнай літаратура нацыянальнай меншасці ў атачэнні іншай дзяржаўнай мовы?

– Літаратура можа быць моцнай, калі ўзнікае на сваёй этнічнай тэрыторыі, на сваёй культурніцкай прасторы. Літаратура, як культурная з’ява, не можа ўзнікнуць у эміграцыі. Могуць быць асобныя, нават вельмі дасканалыя творы, але не літаратура, як вызначальная плынь народа.

Вядомасць Андрасюку прынеслі не толькі яго кнігі, але і работа ў дакументальным кіно. Апошні фільм "За бочку мёду"– своеасаблівы трагіфарс, які распавядае пра тое, як жыхары беларускай вёскі Апака Вялікая адсунулі дзяржаўную мяжу, каб толькі апынуцца ў Польшчы і не трапіць у сацыялістычны калгас. А дзеля гэтага яны наладзілі савецкім салдатам, што вызначалі мяжу, застолле. Гэты сюжэт узяты з жыцця і добра вядомы Андрасюку, таму што ён сам нарадзіўся за два кіламетры ад мяжы былога Савецкага Саюза і Польшчы.

– Спадар Міхась, дык апачукам пашанцавала, што яны засталіся на польскай тэрыторыі?

– Складанае пытанне… Скажу так: нам лягчэй. Хаця б таму, што можам свабодна выказваць свае думкі, што Польшча дэмакратычная краіна і мы карыстаемся гэтымі дэмакратычнымі законамі.. Я гэта гавару, таму што сам быў ад беларускага выбарчага камітэту дэпутатам Рады павятовай у Гайнаўцы.

– Вы, як пісьменнік нацыянальнай меншасці, маеце магчымасць выдаваць свае творы?

– Так, ды і цяпер праблем ніякіх няма, асабліва калі за свае грошы. Аднак ёсць і падтрымка міністэрстваў, якія фінансуюць розныя праекты.

– Над чым цяпер працуеце?

– Я марудна пішу, але, спадзяюся, -будзе новая кніжка. Бачу ўжо яе вокладку, ведаю, што і як. Тэксты ўжо ёсць, але не ўсе. Трэба яшчэ папрацаваць.

У Андрасюка выйшлі тры кнігі прозы "Фірма", "Мясцовая гравітацыя" і "Белы конь". І ва ўсіх ён не толькі рэалістычны, але і гумарыстычны, іранічны. Але яго іронія цёплая, таму што ён шукае ў чалавеку найперш нешта добрае.

Алесь Васількоў

26.05.2008

Нечаканы погляд на гісторыю

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Гародні праходзіць выстава аўтографаў людзей, якія шмат зрабілі для краю.

Дакладней, на ёй прадстаўлены ксеракопіі дакументаў, на якіх зафіксаваны аўтографы вядомых людзей, чыя дзейнасць была звязана з гісторыяй Гарадзенскай губерніі.

Загадчыца аддзела інфармацыі, публікацый і навуковага выкарыстання дакументаў Ірына Рабухіна зазначыла, што ідэя выстаў не новая і гэта не арыгінальная палітыка архіву дзеля прыцягнення большай колькасці наведвальнікаў. Падобная форма выкарыстоўваліся і раней, у мінулым годзе ў архіве працавала выстава "Гісторыя медыцынскай дапамогі".

Усяго зараз  дэманструецца каля 30 аўтографаваў, аднак можна было выставіць каля 50: матэрыялаў для пошукаў у архіве дастаткова. Тут захоўваецца каля 500000 адзінак збораў законаў, актаў усемагчымых камісій, памятных кніжак, эцыклапедыяў, гербаў Гарадзенскай губерніі з пачатку яе існавання з1801 года да 1915-га.

Па сутнасці, тут захоўваецца афіцыйнае дзелавое жыццё губерніі, завізаванае галоўнымі чыноўнікамі таго часу, як, напрыклад, Сталыпін. Акрамя іх заўважаны паэт Паўлюк Багрым, этнограф Адам Багдановіч, вядомы навуковец, наш зямляк-чыліец Ігнат Дамейка, стваральнік эсперанта Людвік Заменгоф, кіраўнік паўстання 1794 года Тадэуш Касцюшка, палкаводзец Міхаіл Кутузаў і многія іншыя. Іх аўтографы выстаўлены ў чытальніцкай зале і складаюць цікавую выставачную калекцыю.

Наведвальнік выставы, аспірант дзяржаўнага універсітэта Андрэй Паўшок, які часта працуе ў Нацыянальным архіве, так адклікнуўся на выстаўленую калекцыю:

– Я і не падразумяваў, наколькі аўтографы могуць быць крыніцай інфармацыі, наколькі гэта каштоўны матэрыял для удакладнення біяграфіі аўтараў.

Выстава пакуль працуе ў спрошчаным варыянце. Поўнасцю яна разгорнецца напярэдадні  фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе ў Гародні ў сярэдзіне чэрвеня.

Алесь Васількоў

23.05.2008

Белорусский хрусталь закупил Иран

ОАО "Стеклозавод "Неман" рассчитывает, что вслед за этой страной им удастся заключить выгодные соглашения с Кувейтом и ОАЭ.

Вначале к арабам ушла так называемая контрольная партия продукции, которую выпускает предприятие. И поскольку наибольшим спросом пользовались хрустальные изделия, то и решено было сосредоточить внимание именно на них. Первая экспортная упаковка оценивается в 40 тысяч евро.

По словам заместителя директора по внешнеэкономическим связям Сергея Тишкова, выход предприятия на иранский рынок означает, что, возможно, последует и дальнейшее продвижение березовских стекловаров на Ближний Восток. Не исключено, что вскоре такие же договоры будут заключены и с Кувейтом, Объединенными Арабскими Эмиратами. Предварительные деловые встречи уже состоялись и ведутся переговоры о поставке всего стекольного и хрустального ассортимента в эти страны.

Если же говорить вообще о внешнеэкономических успехах березовцев, то они увеличиваются с каждым годом. И все же наибольший удельный вес в структуре экспорта по прежнему составляют поставки в Россию – около 40 процентов.

Алесь Васильков

22.05.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: