Форпост № 7, ліпень
|
У Гародні паднялі руку на Стары замак
Негледзячы на адсутнасць зацверджанага праекта, пачалася рэканструкцыя гістарычна-архітэктурнага помніка сусветнага значэння. У любой цывілізаванай краіне перад пачаткам рэстаўрацыі ці рэканструкцыі гістарычнай пабудовы вядзецца грамадская дыскусія. Людзі могуць нават уплываць на распрацоўку праекта архітэктурнай спадчыны. У Беларусі ж схема захавання спадчыны пабудавана да прымітыўнасці проста: будынак знішчаюць, а на яго месцы ўзводзіцца новадзел. Па такой варварскай традыцыі гарадзенскія ўлады вядуць рэканструкцыю гістарычнай часткі горада. Насуперак здаровай логіцы і аўтарытэтнаму меркаванню вучоных. Знішчаюцца гістарычныя пабудовы без усялякага жалю. Помніцца, спытаў у аддзеле аховы помнікаў гісторыі і культуры гарвыканкама, чаму знеслі будынак мельніцы супраць заапарку. Дык мне яго загадчыца адказала, што ў мэтах пашырэння дарогі. Пра некалькі месяцаў на тым жа месцы, нават бліжэй да праезджага палатна, стаяла пабудова з сілікатных блокаў. Адзін былы чыноўнік неяк мне сказаў: – Ды мне было напляваць, з чаго будзе пабудавана сцяна – ці з цэглы мінулых стагоддзяў, ці з сілікату. Галоўнае адрапартаваць: сцяна пабудавана! Таму вестка аб пачатку работ на замчышчы грамадскасцю горада ўспрынята без аніякага энтузіязму. Такое ўражанне, што гарадскія ўлады не ўсведамляюць, што шмат чаго не дастае, каб пачынаць справу. Вось меркаванне гісторыка, аўтара выдатнай навуковай кнігі "Магдэбургская Гародня" Юрыя Гардзеева: – Стары замак – самая вялікая наша каштоўнасць мінуўшчыны. Мала нават еўрапейскіх гарадоў, дзе захаваліся каралеўскія замкі. Мы маем аж два. Цэлы замкавы комплекс. А на Беларусі ўвогуле замкаў амаль не засталося. Важна мець на ўвазе пры пачатку работ, што замкавая гара пачала забудоўвацца на мяжы ХІ-ХІІ стагоддзяў. Спачатку замак быў драўляны з адной мураванай сцяной. Потым забудоўваўся і перабудоўваўся. На маю думку, ёсць два шляхі: пакінуць замак у такім выглядзе, як сёння. Альбо, калі прыступаць да яго рэканструкцыі, то толькі паводле сусветных методык. І ўсё ж, нягледзячы на непадрыхтаванасць да рэстаўрацыйнай працы, яна ўжо ідзе. Яе кіраўнік, менскі архітэктар Уладзімір Бачкоў працуе ў "Гроднаграмадзянпраекце" з верасня мінулага года і з'яўляецца навуковым кіраўніком аб'екта. Старым замкам і ідэяй яго ўзнаўлення, менавіта так ён называе гэтую рэстаўрацыю, займаецца з сярэдзіны 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Спачатку ён планаваў зберагчы: ХІІ стагоддзе – гатычную эпоху Вітаўта і ХVІ стагоддзе – Рэнесанс Стэфана Баторыя. Аднак ідэя не прыжылася. Сёння, па словах Бачкова, засталася толькі рэнесансная ідэя. – Цяпер мы распрацоўваем эскізныя рашэнні ўсяго комплексу, і заказчык прыспешвае нас. Хочам прыступіць у першую чаргу да фрагментаў вежавай галерэі і вежы ад Нёмана. Аднак трэба спачатку паглядзець фундаменты, ці ёсць на іх высалы і макроты, а затым правесці гарызантальную і вертыкальную гідраізаляцыю. Уся складанасць у тым, што замак неаднаразова перабудоўваўся кожнае стагоддзе.У ім скляпеністыя памяшканні, лесвіцы двух узроўняў. Мяркую, што пад імі ёсць і сутарэнні. Трэба адкопваць браму, яна з трэшчынамі, сцены рухаліся. Але, паўтараю, першапачаткова трэба даследаваць фундамент. Як атрымаецца на самой справе, пакуль невядома. Супакойвае ў пэўнай ступені тое, што сам Бачкоў разумее ўсю адказнасць як і тое, што працы тут непачаты край. Аднак не поўніцца аптымізмам доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч. Яго непакоіць адсутнасць зацверджанага праекта. А рэканструкцыя ўжо пачалася... На яго думку, патрэбна дэталёвая распрацоўка кожнага фрагмента будынка. Гэта звычайна вымагае болей часу, чым сама рэканструкцыя. Але больш за ўсё баіцца гісторык – непрафесійнасці. Ён працягвае: – У нас для такой справы няма майстроў-спецыялістаў. Часта і кіраўнікі – людзі без ведаў. Яны не разумеюць, што руіны робяць большае ўражанне, чым новадзелы з сучасных матэрыялаў. Прыклад невуцтва – "рэстаўрацыя" Нясвіжскага замка і Верхняга горада. Такім чынам вынішчаецца гістарычная спадчына Беларусі і яе сутнасць. Таму грамадскасці, і не толькі ў Гародні трэба прымусіць уладу, каб Стары замак тэрмінова паставілі на КАНСЕРВАЦЫЮ. Нельга даваць псаваць нашы каштоўнейшыя помнікі. Спачатку трэба пабудаваць нармальную сістэму рэстаўрацыі – навучыць кадры, стварыць адпаведную матэрыяльную базу. Няма ў Беларусі і заводаў, якія робяць вялікапамерную гатычную цэглу ці дахоўку па старажытных рэцэптах спецыяльна для пабудоў мінуўшчыны. А таму і Стары замак можа напаткаць лёс Брыгіцкага манастыра ў Гародні. На ім некалі была аўтэнтычная дахоўка. Яе скінулі, растапталі, а замест прыбілі бляху-чарапіцу... Знішчылі такім чынам непаўторную ауру гэтай пабудовы. А тым часас дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі ўзахлёб ужо пачалі раскручваць і прапагандаваць "рэстаўрацыю" Старога замка. Алесь Васількоў 28.07.2008
Августовский канал одевается в войну
На его берегах пока ничего и не появилось, чтобы привлечь туристов. Поэтому планируется реанимировать военные форты и доты для патриотического воспитания молодежи. Почти через 100 лет вспомнили, что происходили сражения Первой, а почти через 70 лет – Второй мировых войн. Интерес решили подогреть архитектурой войны… Она, эта архитектура, не отличалась изысками. Суть ее заключалась в том, чтобы быть как можно незаметнее. Нелогично, конечно. Но какая в войне может быть человеческая логика? Сооружения зарывали в землю, а то, что выходило на поверхность, было одето в железо и бетон с сотенным запасом прочности. Как во время Первой, так и во время Второй мировых войн, фортификационные сооружения возводились против наступающих германских войск и в обоих случаях они так и не защитили рубежи Отечества. В первом случае они были взорваны отступающими русскими войсками. Во время Великой Отечественной войны – оборонительные сооружения не были и вовсе достроены. А те несколько дотов, которые успели запастись оружием, сражались героически до конца, когда фашисты уже захватили Гродно. Не зря ведь такие сооружения называли живыми могилами. Они и были такими. Несколько дотов, в которых сражались солдаты, находились как раз на берегу Августовского канала, по которому проходила новая государственная граница Советского Союза. Вот такая наша история, но ее надо знать. Взорванные бетонные глыбы, которые поражают мощью даже когда они безжизненны и которые раньше назывались Гродненской крепостью (13 фортов, 19 литерных и 23 опорных пунктов), решили не то что восстановить, а использовать в целях патриотического воспитания молодежи и одновременно сделать туристическими маршрутами для привлекательности канала. Сюда должны еще включить и ДОТы Гродненского укрепрайона 1941 года, которых на протяжении 80 километров насчитывалось больше 600. Часть из них находится на территории Польши, а те, что сохранились, находятся именно на Августовском канале. По крайней мере, ДОТ № 10, который был взорван через трубу перископа, находится как раз на береговой высотке. По словам главного инженера управления капитального строительства облисполкома Валерия Кривца, предполагается, что возвращение фортификационной истории будет проводиться в два этапа. Вначале примутся за приведение в порядок 8 ДОТов на Августовском канале. Их почистят, уберут мусор и сделают велосипедные и пешие подходы к ним. Одновременно прорубят просеки, чтобы ДОТы были видны с русла канала. Работы уже ведутся. Второй этап предполагает сосредоточить внимание на фортах. Их концепция, как туристического маршрута, пока не определена. Возможно, в одном из наиболее сохранившихся фортов будет открыт музей. Но для этого надо иметь проект, а до него не дотронулись пока даже словом. Алесь Васильков 25.07.2008
Каманды будучых парламентарыяў выходзяць на старт
Да падачы заяў са спісамі ініцыятыўных груп кандыдатаў у ніжнюю палату парламенту застаўся адзін дзень. Неяк незаўважна для вока праходзяць першыя дні выбарчай кампаніі па вылучэнню кандыдатаў у "палатку" рэспублікі. Хіба толькі выказванне прэзідэнта страсянула паветра, але і гэта было так знаёма. Выказваючыся аб прадастаўленні аднолькавых умоў для кандыдатаў, ён тут жа агаварыўся, што, паколькі прадстаўнікі апазіцыі нідзе не працуюць, то нельга "бамжоў" дапускаць да ўлады. Прэзідэнт паблытаў беспрацоўных і людзей без пастаяннага месца жыхарства. І ў акруговым выбарчым участку №51, які месціцца ў пакоі электратэхнічнага каледжа па вуліцы Дзяржынскага, цішыня. Як вядома, на Гарадзеншчыне выбары пройдуць па 13 акругах, у склад выбарчых камісій увайшло 169 чалавек. І толькі двое з іх прадстаўляюць аб'яднанныя дэмакратычныя сілы Беларусі. Усе кандыдаты ад апазіцыі людзі мясцовыя і добра вядомы жыхарам горада і вобласці. Хіба толькі адзін – Яраслаў Раманчук – жыве і працуе ў Менску, аднак родам ён з Сапоцкіна, гарадзенскага мястэчка на самым захадзе нашай краіны. Адтуль літаральна некалькі кіламетраў да Еўразвязу, да Літвы. Вось чаму ён не перастае паўтараць: – Надыйшоў час жыць, як у Еўропе. Без хлусні і халтуры. Без палітычнага хамства і мітусні, – ён ведае, што гаворыць. Разам з кіраўніком ініцыятыўнай групы па збору подпісаў у сваю падтрымку Юрыем Істоміным яны і парушылі цішыню пакою выбарчага ўчастка. Рэгістрацыя прайшла без заўваг. Сакратар камісіі Раіса Этэль адзначыла, што гэта ўжо не першая каманда кадыдатаў, якая наведалася да іх. Цікава было паслухаць і кандыдата, і камандзіра яго ініцыятыўнай групы, як яны бачаць першыя дні выбарчай кампаніі, як расцэньваюць шанцы ў кандыдатаў ад АДС быць абранымі ў Палату прадстаўнікой Нацыянальнага сходу. Вось што сказаў Яраслаў Раманчук: – У кожнай кампаніі дастае шмат эмоцый і цікавых момантаў. Ведаю, таму што для мяне гэта ўжо чацвёртая па ліку. Рады, што падабралася добрая каманда і ёсць самае галоўнае – шо сказаць людзям. Але дапускаю, што ў Беларусі можа адбыцца самае неверагоднае ў дачыненні да кандыдатаў ад апазіцыі. У нашай краіне нельга рабіць кампанію, у якой усё па закону. Напрыклад, у мінулай мяне не прызнавалі грамадзянінам Беларусі. Альбо абвінавацілі нахабна, што не задэкляраваў тры даляры ганарару. Мяркую, што хлусня будзе прысутнічаць і ў гэтай, так як сёння відавочна, што мадэль Лукашэнкі не працуе, людзям патрэбны новыя сацыяльныя рашэнні і што можна стварыць уладу, якая будзе супрацоўнічаць актыўна з Еўразвязам. А на думку Юрыя Істоміна, яму прыемна і лёгка прадстаўляць Яраслава Раманчука выбаршчыкам, таму што ён ужо шмат сказаў і ў палітыцы, і ў навуцы. Спадзяецца, што выбаршчыкі будуць успрымаць яго пазітыўна. У любым выпадку – рэгістрацыі ці не рэгістрацыі яго – гэта ўжо маленькая перамога, таму што яны паспелі даць людзям інфармацыю, што ёсць кандыдаты, у якіх існуе жарсць да пераменаў у Беларусі. Уладам, мяркуе кіраўнік ініцыятыўнай групы, выгадна яго зарэгістраваць, таму што гэта хоць нейкая праява і канкурэнцыі, і дэмакратычнасці выбараў. Наконт выказвання Лукашэнкі аб прадастаўленні аднолькавых умоў на выбаорах усім кандыдатам, Юры Істомін зазначыў, што гаворыцца адно, а робіцца – наадварот. Але цяпер знешнія ўмовы іншыя і яны спрыяюць, каб Раманчук быў зарэгістраваны для наладжвання стасункаў з Еўропай праз такіх кандыдатаў, ды і ўвогуле дыялогу дзяржавы з апазіцыяй. Алесь Васількоў 23.07.2008
Уколоться легко – тяжко остановиться
Шесть лет назад он запросто мог перешагнуть даже через мать, теперь же Иван Кузьма наполняется светом при виде своих детей… Несколько дней назад в семье Кузьмы родился третий ребенок, и счастливый отец несколько раз на день приезжает к окошку родильного отделения Лидского роддома, чтобы увидеть лицо своего Якова – так он и жена Людмила в полном единодушии назвали своего сына библейским именем. Ваня спешит жить, как будто хочет наверстать упущенные годы, которые называет мертвыми. Ему действительно есть что наверстывать, потому что 11 лет из 36 прожитых забрали наркотики: – Практически в то время у меня и не было жизни. Но на первоначальном этапе все устраивало, я даже считал, что мне повезло – стал наркоманом! Мол, все суетятся, бегут, а нам ничего этого не нужно. Мы выше их. Это был самообман, который поддерживался манящим удовольствием – уколоться. Единственная потребность с подвалами, ломками, все остальное – второстепенно. Одна сплошная непробудная ночь. Выбраться из наркотического ада в одиночку практически невозможно. Спасаются те, кто успевает схватиться за соломинку с помощью друга, врача или слова, обращенного к Богу. Спасительные мысли приходят даже среди наркотического бреда, их лишь надо словить... К 30 годам Ваня понял, что он наркоман без перспектив в жизни. Принял эту истину, нашел силы признаться себе, что заблудился в наркотиках. И вот в этот период осознания очень важна чья-то помощь. – Помощь нужна, – говорит Ваня, – но у людей нет такой силы, чтобы бороться с тем, что сильнее его. Это – зло. Друг может только подтолкнуть к пониманию зла. Ведь и я спрашивал знакомого, зная его как наркомана и негодяя, но видя в нем здравомыслие. И он ответил, что спасение и выход – в служении Богу. Правда, вначале надо расставить приоритеты, тогда будет легче сосредоточиться. То есть человеку важно обратиться к тому, что есть добро. Для одних это Бог – он не отворачивается, а идет навстречу. Для других что-то иное, тоже очень сильное чувство. Но в одиночку, как барон Мюнхгаузен, взять себя за волосы и вытащить из болота, невозможно. Ведь 99 процентов наркоманов умирает только потому, что не видят выхода даже после обращения к врачам и экстрасенсам. Бывает, после этого 5-6 лет не колются, но потом опять начинают. И снова ломки, тюрьмы… Ване удалось уйти из прошлой жизни, где было пять судимостей, ощущение полной ненужности. И в эти годы без дозы у него были трудности, ведь из ночи он практически ничего не взял, кроме проблем. Но понял, что не может снова колоться, переступить грань. Он уже ненавидел этот грех, что было второй, спасительной ступенькой. Ступенькой ненависти к себе прежнему. Вот как прокомментировал ситуацию главврач Гродненского областного клинического центра "Психиатрия-наркология" Александр Коноваленко: – У наркоманов две проблемы – физическая и психологическая зависимость. Физическая, когда наркотик вмешивается в обмен веществ – тогда начинается ломка. Но с ней мы справляемся не хуже, чем в Европе. Другое дело – зависимость психологическая, когда человек вспоминает, как ему было хорошо с наркотиком. Изучив опыт европейских стран, мы создали в Гродно первый отдел в своем центре, где применяем биопсихосоциальный подход к лечению, в котором участвуют врачи, психологи и инструкторы – люди из бывших пациентов. 28 дней лечения, на протяжении которых больной ни на минуту не остается один. Но трагедия наркоманов в том, что желающих бросить мало. Некоторые хотят лишь снизить дозу, но не уйти вообще от нее. И если раньше наркотики присущи были богемному миру, то сегодня их потребителями в основном являются учащиеся ПТУ. По своей необразованности и незнанию глубины проблемы и опасности. Поскольку это один из самых прибыльных бизнесов, дилеры распространяют мнение, что легкие наркотики типа марихуаны или экстази безвредны. Да, соглашается директор центра, никакие передовые технологии клиник не помогут человеку, если он сам не захочет вылечиться. И самая большая опасность в том, что человек вновь попадает в ту же среду, где запах наркотиков преобладает. 70 процентов больных центра выдерживают ремиссию год, потом некоторые опускаются вновь, однако немногие все же навсегда избавляются от зависимости. Частные наркологические центры в последнее время все больше уходят в религию, и таким образом пациенты меняют одну зависимость на другую. Однако чтобы спасти людей, от любого варианта нельзя отказываться, ведь наркоманов тысячи. А проблему осознают лишь сотни и только некоторые обращаются в центры. Чем больше их, тем меньше социального зла. И в этом случае хороши все средства для помощи зависимым. Свое нашел и Ваня, больше чем кто-либо понимая глубину трагедии. Чтобы прийти на помощь подобным себе, он в Лиде вместе с пастырем церкви Благодати Христиан Веры Евангельской Александром Василевичем организовали "Кофе-хауз", куда могут обратиться все жаждущие правды о себе, о наркотиках и у кого зародилась хотя бы мысль изменить свою жизнь. Одни приходят и остаются, другие приходят и уходят. Чаще всего навсегда. Вот что говорит об этом пастырь Александр: – Идея родилась у Вани, когда он получил освобождение через реабилитационный центр. У него осталось много знакомых, с которыми кололся. Мы знали, что есть опыт таких кофе-клубов в других городах, ездили туда и знакомились. К тому же видели достаточно хорошие результаты. И вот переоборудовали бывшее складское помещение. Мы принимаем всех, кто засисим и кто приходит. У нас сложилась постоянная команда из пяти человек – это люди, прошедшие дозы и избавившиеся от них. С одной стороны, они знают проблему изнутри, а с другой, наши пациенты видят на их примере, что освобождение возможно. Так зарождается надежда на свободу. Да, таких немного, но как же приятно видеть их работающими, со счастливыми семьями и кучей детишек рядом. На прощание предложил Ване: – У тебя есть одно только предложение, чтобы выразить всю боль от прикосновения с наркотиками. Скажи его людям! – Духовной смертью умрете, если попробуете... Алесь Васильков 21.07.2008
У Гародні забаранілі продаж піва на прыпынках
Група гарадзенскіх бізнэсоўцаў і кіраўнікоў ПУПаў, якія займаліся гандлем півам у кіёсках, вырашылі накіраваць зварот ва ўрад. Гарадзенскія чыноўнікік забаранілі продаж піва ў кіёсках на прыпынках грамадскага транспарту, а ў некалькіх метрах ад іх у лаўках яго прадаюць свабодна. Патлумачыць логіку рашэння гарадзенскіх уладаў не бярэцца ніхто. Дастаткова прыпомніць руйнаванне цэнтра гістарычнай часткі Гародні, знос старых будынкаў і замена іх новадзеламі. Чарговы ўдар па разумнай логіцы – наступ на драўляны мікрараён "Новы свет", які з'яўляецца адзіным помнікам дойлідства гарадскіх забудоў пачатку ХХ стагоддзя. Цяпер вось вырашылі знішчыць продаж піва рашэннем гарвыканкама № 396 пад відам навядзення парадку реалізацыі алкагольных напояў і паляпшэння санітарнага стану прыпынкаў транспарту. Дурасць рашэння ў тым, што калі кіёск будзе размешчаны не на прыпынку, а ў некалькіх метрах ад яго, то ў ім гандляваць півам можна. Уладальнікі кіёскаў звярнуліся ў гарвыканкам і аблвыканкам за нейкім тлумачэннем гэтага рашэння, аднак адтуль – ні слова. У Паўла, гарадзенскага прадпрымальніка, два кіёскі ў розных куточках горада. Вось што ён успамінае: – 2 чэрвеня прадпрымальнікаў, якія гандлююць такім чынам, запрасілі ў гарадзенскі гарвыканкам і паставілі перад фактам: 5 чэрвеня гандаль прыпыніць, маўляў, для паляпшэння санітарнага стану. Але ж усе ведаюць, што большасць пакупнікоў піва на прыпынках не п'е. Нам нічога не заставалася рабіць, як прасіць пастаўшчыкоў напояў, каб яны прынялі назад астаткі прадукцыі, так як яна з пэўным тэрмінам рэалізацыі. На думку Паўла, такое рашэнне – дыскрымінацыя яго, як суб'екта гаспадарання і хутчэй за ўсё яно пралаббіравана буйнамаштабным грамадскім гандлем. Хоць і ў гэтым выпадку ўзнікаюць пытанні. Напрыклад, калі кіёскі на прыпынках прадавалі да 70 адсоткаў прадукцыі айчынных півавараў, то чаму некаторыя дзяржаўныя магазіны аддаюць перавагу замежным пастаўшчыкам, тым жа расейскім, напрыклад? Дзіўна яшчэ таму, што гэта робіцца ў той час, калі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы нядаўна на ўрадавай сходцы, заявіў, што ўжыванне піва трэба стымуляваць, каб "адцягваць людзей ад "барматухі" і моцных напояў". Дарэчы, прэзідэнцкі ўказ аб захаванні гістарычнай спадчыны таксама існуе, але гэтыя рашэнні кіраўніка краіны ў гарадзенскіх чыноўнікаў праляцелі міма вушэй, як і піўныя. Гандлююць жа півам на прыпынках у іншых гарадах Беларусі!? Стала вядома, што група бізнэсоўцаў і кіраўнікоў ПУПаў, якія займаліся гандлем півам у кіёсках, вырашылі накіраваць зварот ва ўрад. Аб гэтым вядома і РГА "Перспектыва". Яго старшыня Анатоль Шумчанка гаворыць, што рыхтуецца зварот у дзяржаўныя органы ўлады, аб сітуацыі вядома ў Дэпартаменце прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі Беларусі. А вось што думаюць аб забароне піва самы гарадзенцы. Апрошаных можна падзяліць на тры групы. Адны, а такіх меншасць, увогуле не заўважылі знікнення піва, другія падтрымліваюць гэтае рашэнне не таму, што палепшыўся санітарны стан прыпынкаў, а што менш стала маладзёнаў з піўнымі бутэлькамі. Трэція, у асноўным мужчыны, лічаць, што гэта аніяк не паўплывае на рашэнне чалавека выпіць напою. Падсумаваў выказванні гэтай групы людзей мужчына, які сказаў, што яму было вельмі зручна пасля работы літаральна па дарозе набыць бутэльку піва, каб выпіць дома. Цяпер жа яму трэба ехаць за чатыры прыпынкі, каб трапіць у магазін і выстаяць там вялікую чаргу. Сапраўды, пасля закрыцця кіёскавага гандлю заўважна абазначыліся чэргі ў дзяржаўных крамах.У начным магазіне мікрараёна Дзевятоўка чэргі існуюць заўсёды, нават калі туды наведаешся ноччу. Таму дзеля каго было прынята гэтае рашэнне, застаецца тайнай гарадзенскіх чыноўнікаў. Панізілася і выручка кіёскаў на прыпынках прыкладна на трэць, што азначае змяншэнне падаткаў у гарадскую казну ў такой жа прапорцыі. Алесь Васількоў 14.07.2008
АДС пазмагаецца з "Белай Русьсю"
Ці загучаць новыя галасы ў Палаце прадстаўнікоў? Аб гэтым разважае старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі БНФ Сяргей Мальчык. Апазіцыйныя сілы з аднаго боку і праўладныя з другога – як два берагі адной ракі таталітарнага жыцця. Хто паплыве па парламенцкай плыні і з якім сцягам? – Выбарчая кампанія пачалася. З якім настроем і ў якой гатоўнасці чакалі і ідуць на яе дэмакратычныя сілы? – Абмеркаванне да ўдзелу ў выбарах пачалося даўно. Як памятаеце, былі дзве кардынальныя прапановы: удзельнічаць ці не ўдзельнічаць? Большасць пагадзілася ўдзельнічаць, адсюль паўстала другое пытанне – якім чынам і з якім пасланнем ісці да людзей? У выніку шматлікіх канференцый, парадаў з экспертамі, перамоў з рознымі палітычнымі суб’ектамі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў (АДС) была выпрацавана тактыка. Іншымі словамі, мы ўдзельнічаем у выбарах у поўным фармаце і выдзяляем прыярытэтныя накірункі. – Аб іх крышку падрабязней… – АДС выдзяляе для сябе акругі, якія найбольш перспектыўныя па электарату і насельніцтву. Гэта ў першую чаргу буйныя гарады са сталіцай і абласнымі цэнтрамі. Па іх выдзяляюцца моцныя кандыдаты ці мясцовыя лідэры, ці лідэры агульнацыянальнага маштабу. І АДС спрабуюць у гэтых акругах правесці кампанію такім чынам, каб праверыць, ці зможам мы з дапамогай грамадскасці, рэсурсаў суб’ектаў апазіцыйных сіл у недэмакратычных умовах правесці сваіх кандыдатаў. Па-другое, ва ўсіх акругах думаем скарыстаць выбары для прапаганды ідэяў АДС, каб паказаць, што мы згуртаваныя, што мы аб’ядналіся і што можам фармаваць не толькі пасланні, але і ісці на кампраміс. – Табе не здаецца, што крыху аптымістычна гучыць? – Канешне, мы разумеем, што беларуская "палатка" абмежавана ў сваіх магчымасцях, ды і шмат кандыдатаў не пройдзе, але тыя адзінкавыя пераможцы паспрабуюць кантраляваць уладу, законы, якія выпрацоўваюцца. І як яны выконваюцца. Напрыклад, каб не было такой прыватызацыі, ці патаемнага распродажу дзяржаўнай маёмасці. Усё гэта павінна ісці празрыста, а не хавацца ад людзей. – Дакладнай інфармацыі нам больш за ўсё і не хапае. – Так, людзі будуць атрымліваць праўдзівую інфармацыю, як утвараюцца законы, хто іх лабіруе, якой пазіцыі прытрымліваецца той ці іншы парламентарый. – На выбарах цяпер будзе ўдзельнічаць і "Белая Русь". Гэта асноўны канкурэнт дэмакратычных сілаў? – У АДС ёсць адзіны канкурэнт – улада. А "Белая Русь", і гэта ўсе разумеюць, стваралася менавіта пад выбары, што гэта праўладная арганізацыя, створаная кіраўніцтвам краіны і мясцовымі органамі. А кіруе той структурай наменклатурнае чынавенства, прызначанае Лукашэнкам, для якіх галоўнае захаваць свае пасады, а, значыць, слухацца ва ўсім. Нарэшце, гэтая арганізацыя – спроба рэжыма паказаць, што ў нас існуе нейкая дэмакратыя, што ёсць грамадскі рух, які канкурыруе з апазіцыяй і ўдзельнічае ў выбарах. – Калі браць кандыдатаў ад АДС і "Белай Русі" – у чым адрозненне тактыкі? – Мяркую, што ў іх будзе галоўны кандыдат і некалькі запасных, каб паказаць масавасць выбараў і адначасова адцягнуць галасы ад дэмакратаў. Мы ж вылучаем толькі па кандыдату і хочам сказаць, што мы адзіныя, бо няма канкурэнцыі паміж нашымі прадстаўнікамі, што мы ўпершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі змаглі дамовіцца і ісці на выбары адзінай моцнай арганізацыяй за росквіт Айчыны і за яе еўрапейскую будучыню. Алесь Васількоў 04.07.2008
"Линия Молотова": может, не стоит вспоминать позор?
Гродненские власти решили реанимировать грандиозный памятник войны. Подобный пресловутой "линии Сталина". Хотя бы тем, что он такой же сомнительный. Привлекая внимание туристов к Августовскому каналу, они решили привести в порядок оборонительные сооружения, в спешном порядке возводимые накануне войны. Только непонятно, что возрождать: позор руководства того времени? В районе Сопоцкина по вершинам высот даже время почти в 70 лет не могло скрыть оборонительные сооружения, воздвигнутые вдоль бывшей советско-германской границы 1940-1941 годов. Это ДОТы большом количестве, многие называют их "линией Молотова". Но видимые – это всего лишь маленькая часть, что скрыто в лесах, а то и вовсе уже находится на польской территории. Все они в спешном порядке начали возводиться после того, как осенью 1939 года Красная Армия присоединила к СССР Западную Беларусь в составе Гродненской и Брестской областей, а также Белостокской. Надо было переносить границу, а, заодно, в кротчайшие сроки ее укреплять согласно оперативным задачам армии. Западный округ под командованием Г.Павлова тоже продвинулся на запад – всего 44 дивизии. Гродно прикрывала на случай войны 3-я армия генерал-лейтенанта В. Кузнецова. В результате самые западные районы Беларуси были прямо таки перенасыщены советскими солдатами, так как работ по укреплению надо было выполнить множество: фортификационные сооружения, казармы, убежища, склады, аэродромы…На границе требовалось поостроить заново 23 укрепрайона, а в них – 2130 объектов долговременной фортификации. То есть ДОТов. Особая роль отводилась Гродненскому укрепрайону (УР) протяженностью 80 км. На этом расстоянии планировалось построить 606 ДОТов, поэтому развернулось огромное строительство: на него выделили 1 млрд. 180 миллионов рублей – деньги огромнейшие по тем временам. Четверть из них предназначалась Гродненскому УРу, которому поручалось прикрывать Гродно со стороны Пруссии и воспрепятствовать продвижению вражеских войск дальше по направлению Волковыска. Но специалисты отмечали и недостатки укрепрайонов. Главный заключался в том, что граница перед ними была изогнута, ее неоднократно пересекал Августовский канал. То есть, проведи прямую линию границы, то многие ДОТы оказались бы на вражеской территории. Поэтому ее линия оказалась невыгодной для обороны, к тому же фашисты с той стороны уже построили наблюдательные вышки и все видели. А мы строили "тайные" сооружения. Возводили и оборудовали ДОТы специальные части, а вот подготовительные работы ложились на плечи местного населения, которые рыли котлованы и вели основные земляные работы. Кстати, вначале им за это не платили ни копейки, и на работы отправлялись жители окрестных деревень в принудительном порядке. Потом, правда, пошло финансирование, но даже это не усилило активности крестьян. И все требовалось закончить… к сентябрю 1941 года. То есть через 2 месяца после начала войны. В систему Гродненского укрепрайона планировалось включить и взорванные в 1915 году форты, построенные к началу Первой мировой войны. Их тоже хотели подготовить к обороне. Но руки не дошли, они сегодня лежат такими же взорванными. Были орудийно-пулеметные ДОТы с амбразурами для установки казематных пушек и станковых пулеметов, перископами. 3 этажа, переходные коридоры узки, что передвигаться мог только один солдатик и то без амуниции. И мы еле протиснулись внутрь ДОТа на Августовском канале, который числился под номером 10. Самый нижний этаж-ярус – бытовой. А амбразуры бронированы, но не все. Поскольку направление главного удара вероятного противника ожидалось по направлению Сопоцкино-Гродно, этот участок нашпиговали ДОТами с артиллерией. Но промышленность не успевала выполнять военные заказы. Не хватало и пулеметов, их заменяли "Максимы" образца 1910 года. Иначе говоря, многие ДОТы не были готовы к отражению врага, не хватало перископов, бензоэлектрических агрегатов, противохимического оборудования, средств радиосвязи. Многие были не достроены, поэтому этот мощный оборонительный узел не сыграл той роли, на который возлагались надежды. Осенью 1940 года укрепрайоны на старой советско-польской границе и ликвидировали, личный состав Полоцкого УРа перевели в Гродно. Однако боеготовность гарнизонов была недостаточной. И война 22 июня 1941 года не дала возможности закончить строительство: враг прошел их как через сито и через несколько часов оказался в Гродно. Немцы многие ДОТы просто обошли, а затем вывели из строя и уничтожили, несмотря на героическое сопротивление солдат. К тому же из 550 забетонированных сооружений только 193 были вооружены. Ошибка заключалась и в том, что оборонительные сооружения возводились непосредственно на линии границы. Поэтому немецкие войска занимали ДОТы раньше, чем сюда подходили советские полевые части. И даже потому, что офицеры и солдаты ДОТов оборонялись до последнего патрона, укрепрайоны на новой границе не могли задержать наступление танковых и пехотных частей вермахта. Почти все сосредоточение войск на этой территории фашисты расстреливали в упор с танков и самолетов. И сколько солдатиков погибло в первые расстрельные дни, никто точно сказать не может. Но счет идет на десятки тысяч. А те, кто успел спастись, были добиты в Новогрудском котле Налибокской пущи. Так стоит возрождать линию Молотова? Завлекать туристов, читай деньги, через позор собственной истории? Или это надо все же показывать ради исторической правды? Чтобы не быть голословным, обратимся к специалистам-историкам. Вот что думает по этому поводу кандидат исторических наук Сергей Пивоварчик: – Нельзя возродить того, чего не было. "Линии Молотова" не имелось в физическом смысле, так как ее не достроили. Ни одно фортификационное сооружение не было готово на 100 процентов. Эти ДОТы уже памятники истории, а в то время они считались укреплениями новой конструкции для новой советско-германской границы. По существу эти бетонные коробки стали братскими могилами солдат укрепрайонов. Поэтому на вопрос, что это – позор или история? – я бы ответил так. Это героическая страница нашей истории в исполнении защитников Родины, тех солдатиков, которые навечно в них остались. С другой стороны, ту стратегическую роль, которая им отводилась, сооружения не выполнили по причине высшего советского командования. Это его позор. Дот, около которого мы находимся, был наиболее подготовленным. Здесь размещалась третья рота 68 батальона, которую подняли по тревоге в 2 часа ночи. Солдаты успели занять его и загрузиться боеприпасами, об этом свидетельствуют и немецкие историки. Да и по внешнему виду ясно, что он участвовал в боях, сражался двое суток, даже тогда, когда Гродно уже заняли фашисты. Сверху в нем пролом, это немецкая штурмовая группа забросила в туда взрывчатку, и все защитники погибли. Поэтому, повторяю, их надо вспоминать, это памятники нашего культурно-исторического наследия. Только так формируется историческая память, потому что туристы будут задавать вопросы, и мы должны рассказать им правду, которая разворачивалась на берегах Августовского канала. Через историю фортификационных сооружений тоже познается история страны. Причем показывать ДОТы такими, какими они сохранились, без оштукатуривания и подкрасок. Разве что подчистить ландшафт, облегчить доступ, чтобы они были видны с воды канала и туристы могли к ним подойти. Можно при желании и восстановить имена солдатиков, так как списки пулеметного батальона есть, ведь здесь оказались не только бойцы укрепрайонов, но и командированные на строительство, пограничники. … А в это время работы по возрождению мифической "линии Молотова" уже ведутся. На правом берегу Августовского канала в районе шлюза Домбровка прорубается просека, которая соединит пока 4 ДОТа. Вначале это будет туристическая тропа. Свяжет ли она воедино 185 сохранившихся сооружений, в том числе большинство на территории Польши, покажет время. Но начало – это всегда полдела. Алесь Васильков 01.07.2008 |