Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members dixes Міншчына Рэха № 8, люты
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Рэха № 8, люты

Алкоголиков лечат работой. Эффект нулевой

АлкоголикВ Беларуси сейчас пять лечебно-трудовых профилакториев. В 2007 году они обязаны перейти на самоокупаемость.

Новость о том, что расположенный в деревне Павловка Слуцкого района ЛТП №3 становится рентабельным, сообщила экономист этого учреждения Елена Федорович.

– Хотя значительная часть с заработков наших пациентов высчитывается на алименты, госпошлину и другие долги, профилакторию всё же удается взять свое и окупить затраты на их содержание.

В среднем в ЛТП лечатся 300 человек. Одни приходят, другие освобождаются. За год оборачивается почти тысяча человек.

Почему так много? Среди важнейших причин врач-нарколог Геннадий Дещеня утверждает: белорусское государство возвращается к принудительному направлению алкоголиков на лечение – то есть к ранее осужденной советской практике.

– Иногда достаточно инициативы жены или участкового милиционера, чтобы человек очутился в ЛТП, – говорит врач.

Собеседник не отрицает, что лечение от алкогольной зависимости должно быть медикаментозным, включать в себя психоторопию. Но в ЛТП сейчас активно кулитивируют именно трудотерапию.

В профилактории налажено деревообрабытывающее производство, работает швейный цех, есть подсобное хозяйство, где доят коров и откармливают свиней. Формируют в ЛТП и бригады по 10-15 человек для работы в сельхозкооперативах района.

Какое же денежное вознаграждение у пациентов-тружеников? Средняя зарплата здесь – самая высокая в учреждениях уголовно-исполнительной системы Беларуси. В январе трудоголики получали в среднем 144 тысячи рублей – не густо.

И каков же эффект уклона в сторону трудотерапии алкоголиков? По сведениям главного нарколога Министерства охраны здоровья Владимира Максимчука, на порочный круг возвращаются более 92 процентов якобы излечившегося трудом контингента.

Стоит ли в таком случае прогонять сотни, тысячи людей через систему ЛТП, если пользы от такой психотрудотерапии кот наплакал – сто граммов, не больше?..

Галина Боровая

25.02.2007

Сядзібу Ленскага адновяць бізнэсоўцы

Зянон ЛенскіУ менскіх ды польскіх мастацкіх зборах адшуканыя працы Зянона Ленскага. На Меншчыне распачынаецца аднаўленьне яго радавой сядзібы.

Жыхары Менску, бізнэсоўцы Андрэй і Натальля Запольскія, выкупілі частку разбураных пабудоў былога маёнтка Сула ля Койданава на аднайменнай рэчцы Сула.

– Мы шукалі памяшканьне для вырабу экалягічна чыстай харчовай прадукцыі і неспадзявана патрапілі на закінутыя памяшканьні, – гаворыць Андрэй. – Цікавасьць да іх вымусіла пазнаёміцца з гісторыяй сядзібы. Высьветлілі, што парэшткі будынкаў засталіся ад раней вялікага маёнтка Паўла Ленскага. Напачатку ХІХ стагодзьдзя Ленскія мелі тут сядзібны дом, пэйзажны парк зь вялікім штучным вадаёмам, капліцу для пахаваньняў, млын на ручаі, сьпіртзавод, лядоўню і гаспадарчы двор.

Андрэй Запольскі ўдакладняе, што маёнтак Сула быў спалены і разрабаваны ў 1939 годзе. Зараз на месцы сядзібы толькі гара бітай цэглы. Напалову разбураныя калёны сямейнага склепа і некаторыя гаспадарчыя пабудовы: кузьня, лядоўня і дом прыслугі.

Інвэстыцыі на аднаўленьне "трушчобаў" патрабуюцца вялікія. На першы погляд праект выглядае стратным. Але гаспадары маюць свой "козыр". Гэты маёнтак – радзіма мастака Зянона Ленскага (1864-1927). Дэманстрацыя яго малюнкаў і рэпрадукцый у адноўленых умовах ХІХ стагодзьдзя можа выклікаць цікавасьць турыстаў, у тым ліку замежных.

Хто ён, мастак Зянон Ленскі?

Зянон Ленскі належаў да дзясятага пакаленьня старажытнага рыцарскага роду герба "Ostoja", малодшая лінія якога асела на беларускіх землях Рэчы Паспалітай пры каралі Сігізмундзе Аўгусьце ІІІ у сярэдзіне ХVІІІ стагодзьдзя. Дзед мастака Антоні Ленскі (1797-1873) быў старшынёй менскага межавага суду, валодаў вялікімі фальваркамі на Меншчыне – Хотаў, Сула, Татары, Аннопаль, Стажынкі.

Зянон – другі сын заможнага шляхціца Аляксандра Ленскага, нарадзіўся ў Суле ў часе разгрому польскага паўстаньня ў 1864 годзе і паводле старой шляхецкай традыцыі быў названы ў гонар дзядзькі – малодшага брата бацькі, маладога паўстанца.

Першапачатковую адукацыю атрымаў у Віленскай гімназіі (1875-1883). Цікавасьць да жывапісу прыйшла ўжо ў Пецярбургу, падчас вучобы ў Горным інстытуце. Спачатку Ленскі сумяшчаў заняткі з клясамі пры Акадэміі мастацтваў, але пасьля зрабіў выбар на карысьць жывапісу.
Пасьля навучаньня ў Пецярбургу Зянон Ленскі выяжджае ў Мюнхэн. Тут ён пачаў працаваць самастойна. Паводле архіўных зьвестак, пісаў краявіды, фігурныя жанры і "поўныя жыцьця" партрэты, якія выстаўляў у гарадзкім "Kunstveriene".

Падарожжы па Эўропе ў тыя часы лічыліся неабходнымі для адукацыі і выхаваньня густу мастака.

Першае абавязковае "рытуальнае" падарожжа ў Парыж расцягнулася на некалькі месяцаў. У сталіцы сьвету мастак зрабіўся апантаным калекцыянерам. Гэтая страсць не паменшылася з гадамі – бацькоўскі дом у Суле быў запоўнены творамі францускага мастацтва.

Мяжа стагоддзяў – пік творчай актыўнасці Зянона Ленскага. Ён выстаўляў свае творы ў Менску (1898, 1911), Пецярбургу (1898), Кракаве (1900) і Варшаве (1901-1902), упрыгожваў фрэскамі родны дом у Суле.
У сховішчах Нацыянальнага мастацкага музея захаваўся партрэт сястры мастака Эльжбэты Ленскай. Па ацэнках мастацтвазнаўцаў, гэта апошні па часе вядомы партрэт мастака сведчыць, што Ленскі мог бы лічыцца адным з найлепшых партрэтыстаў Беларусі пачатку стагоддзя.

У 1916 годзе ён уваходзіў у надзорчую раду Таварыства Аховы помнікаў.
Родавая ўсыпальніца Ленскіх – ратонда ў Суле прыняла цела старога мастака, які памёр ад раку, у лістападзе 1927 году.

Галіна Баравая

14.02.2007

Цукравары мусяць экспэрымэнтаваць

Белорусский сахарМінсельгасхарч прапаноўвае скараціць вытворчасьць цукровых буракоў на 800 000 тон. Галіна ратуецца ад беспрацоўя рознымі хітрыкамі.

Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Леанід Русак агучыў на апошнім паседжаньні Саўміна навіну:

– Для гаспадарак Гомельскай вобласьці замест салодкіх буракоў лепш вырошчваць кукурузу на сілас і зерне, а Менскай – кармавыя культуры. Максымальны аб’ём перапрацоўкі цукровых буракоў для Беларусі – 3 мільёны 200 тысяч тон.

Устаноўка міністра азначае, што на цукровых заводах недаатрымаюць сёлета як мінімум 800 000 тон сыравіны.

Каб даведацца пра рэакцыю на трывожны "званок" міністэрства, гутару з гендырэктарам ААТ "Жабінкаўскі цукровы завод" Андрэем Гладкім. Паводле яго, перапрацоўка запасаў цукровых буракоў практычна завершаная.

– Маем яшчэ 11,5 тысячы тон сыравіны з трысьнягу. Перапрацуем і адправім людзей у адпачынак, – канстатуе А.Гладкі.

На пэрыяд міжсэзоннага прастою цукравары атрымалі заданьне ўраду распрацаваць прапановы на пэрспэктыўнае разьвіцьцё галіны. Вытворцам даводзіцца вывучаць досьвед, назапашаны ў сьвеце.

– У эўрапейскіх краінах, –гаворыць А.Гладкі, –пераходзяць на выраб з цукровых буракоў экалягічна чыстага паліва – біяэтанола. У Францыі, напрыклад, працуе 10 такіх заводаў. Яшчэ столькі ж ў найбліжэйшы час будуць пабудаваныя ў краінах Эўразьвязу. Улічваючы энэргазалежнасьць эканомікі Беларусі ад Расеі, вытворчасьць біяэтанолу абяцае быць пэрспэктыўнай.

На працоўным стале дырэктара – кіпа даведнікаў. Высьвятляецца, што тэхналёгія атрыманьня сьпірту з буракоў "шліфуецца" вучонымі паводле працэсу выцісканьня ў Беларусі бурачнай гарэлкі. Чым меней вадкасьці – тым большая ў яе моц.

У Жабінцы прыкінулі, што здольныя перапрацоўваць у суткі 2 тысячы тон цукровых буракоў на біяэтанол. Утрыманьне сьпірту ў ім складзе 99%.

Іншыя варыянт хімічнай мадыфікацыі цукру асвойвае ААТ "Слуцкі цукроварафінадны камбінат". Сумесна з вучонымі НАН Беларусі цукравары выбіваюць у Дзяржстандарце дазвол на выраб "Вартамілу" – прадукту, які саладзейшы за звычайны цукар у 500-600 разоў.

Беларускі санітарна-гігіенічны інстытут рэкамэндуе выкарыстоўваць яго ў якасьці харчовай дабаўкі людзям, што маюць праблемы з цукрам. Таксама навінка дазваляе скідаць лішнюю вагу. Незаменны ён і ў харчовай прамысловасьці – можа выкарыстоўвацца пры вытворчасьці безалькагольных напіткаў, кансэрваванай прадукцыі з ягад і пладоў.

Спосаб атрыманьня "Вартаміла" запатэнтаваны ў Беларусі, Расеі і ва Ўкраіне. Кошт затратаў на 1 кіляграм "Вартаміла" складае 53 далляра.

Як удакладніў дырэктар ААТ "Слуцкі цукроварафінадны камбінат" Мікалай Пруднік, на рэалізацыю новага праекта ў 2007-2008 гадох плянуецца затраціць 360 мільёнаў рублёў са сродкаў інавацыйнага фонду канцэрна "Белхарчпрам" і 1 мільярд крэдытных рэсурсаў.

– Аб’ём вырабу "Вартамілу" ў год на досьледнай устаноўцы – 5 тон, на прамысловай – 50 тон, – гаворыць Мікалай Пруднік.

Экспэрты вітаюць ініцыятывы цукравараў. У выпадку посьпеху працоўныя калектывы чатырох заводаў здольныя будуць захаваць працоўныя месцы. Іншая справа, што кошт цукру, нават пры паўтарагадовым яго запасе, мусіць расьці. Экспэрымэнты цукравараў патрабуюць дадатковых і вялікіх грошай.

Галіна Баравая

09.02.2007

"Чаму я не люблю шаснаццатае чысло?"

акцыя салідарнасьціНа такую тэму газэта Мядзельскай адміністрацыі "Нарачанская зара" зьмясціла шэраг публікацыяў – так раёнка прыкрывала "хапун" моладзі пасьля акцыі салідарнасьці.

Шматтыражка абураная "неабыякавымі грамадзянамі", якія нядаўна аб’явіліся ў Мядзелі і заклікаюць праводзіць акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, сем’ямі зьніклых.

"Асабліва прыкра і агідна, калі ахвярамі чэрствых і двурушных людзей становяцца шчырыя і даверлівыя дзіцячыя душы, – піша "Нарачанская зара". – Штосьці падобнае адбылося і 16 студзеня, калі адзін з грамадзян Мядзела Дзмітрый Вінаградаў шляхам подкупу і інтрыг сабраў вакол сябе падлеткаў і схіліў іх да ўчынення супрацьпраўных дзеянняў, скіраваных на парушэнне грамадскага парадку: раздаваў дзецям свечкі, каб яны паставілі іх на прыступках уваходу ў райвыканкам…

Вынік сумны: хлопцы былі затрыманы міліцыяй, прыцягнуты да адказнасьці. Сама падзея, яе вынік і наступствы для ўсіх аказаліся сапраўдным шокам, калі не трагедыяй. Трэба было бачыць, у якой маральна-псіхалагічнай яме аказаліся няшчасныя. Несумненна, што гэты агідны ўчынак нанёс ім балючую і крыўдную псіхалагічную рану. І аказаўся добрым урокам.

Сам жа падбухторшчык выйшаў сухім з вады. Як кажуць, зрабіў сваю чорную справу і сышоў. Яго не хвалявалі асабліва горкія слёзы матуль, пакалечаныя душы саміх падлеткаў…"

Сапраўды, сёлета ў Мядзелі ўпершыню адзначылі Дзень беларускай салідарнасьці. Увечары 16 студзеня актывісты паставілі 16 запаленых сьвечак перад дзьвярыма райвыканкаму. Дзяжурны міліцыянт у фае будынку не адразу ўцяміў, што адбываецца. Калі ж падняў вэрхал, удзельнікі акцыі– мясцовая моладзь – разьбеглася. Тады мядзельская міліцыя пачала езьдзіць па горадзе й без разбору хапаць на вуліцах выпадковых прахожых, найперш юнакоў.

Назаўтра пра "хапун" гаварыў увесь раён. Каб апраўдаць дзеяньні міліцыянтаў у вачах мядзельцаў, была задзейнічана раёнка. Самі ж ахоўнікі парадку "падкінулі" газэтчыкам вэрсію, што кіраваў апазыцыйнай акцыяй лідэр тутэйшай суполкі Партыі БНФ Зьміцер Вінаградаў. Нібыта яго аўтамабіль зафіксавала усталяваная на даху рэстарану "Мястра" відэакамэра, калі той пад’яжджаў да райвыканкаму.

Цяпер прадстаўнікі вэртыкалі, супрацоўнікі міліцыі, КДБ й нават кіраўнікі мясцовых школ шукаюць падлеткаў, датычных да акцыі. Тэлефануюць да бацькоў і пытаюцца, ці знаёмыя іх дзеці зь Вінаградавым. Учыняюць допыты, палохаюць, што такой моладзі пасьля школы будзе зачынены шлях ва ўнівэрсітэты.

Прынамсі, самому спадару Вінаградаву афіцыйнага абвінавачаньня ў парушэньні 16 студзеня грамадзкага парадку ў горадзе пакуль не прад’яўлена. Можа таму, што няма дастатковага "кампрамату" на актывіста – асобу на Мядзельшчыне знаную й аўтарытэтную.

Напрыклад, спадар Вінаградаў браў актыўны ўдзел у мясцовых выбарах. Вядома, дэпутатам не стаў, але ў тое, што прайграў кандыдатам ад улады, ён ня верыць. Хаця б таму, што лічбы галасаваньня ў раённы і абласны Саветы чамусьці аказаліся на дзіва аднолькавымі. Вінаградава і ў той, і ў іншай акрузе падтрымалі толькі 16 адсоткаў выбаршчыкаў , а ягоных апанэнтаў – Г. Русака (галоўны ўрач Мядзельскага РТМА) і Т. Данілевіч (начальнік упраўленьня адукацыі Мінаблвыканкаму) – аж па 73 адсотка. Хаця напярэдадні грамадзкія апытаньні насельніцтва паказвалі адваротную карціну.

Міхал Вавула

08.02.2007

Як заб'еш бабра, не чакай дабра

БоберПра баброў апошнім часам нічога добрага ня пішуць й ня кажуць. У 2005 годзе іх выкрасьлілі з Чырвонай кнігі, а летась Мінпрыроды дазволіла зьмяншыць іх папуляцыю. Маўляў, ад грызуноў церпяць палі, лясы й дарогі.

Бабровае малако

Зь дзяцінства люблю баброў. У 1960-70-я  гады іх было шмат у бярэзінскіх прытоках, асабліва ў глухіх месцах. Тут яны адчувалі сябе сапраўднымі гаспадарамі. Лясныя рачулкі нагадвалі будаўнічыя пляцоўкі. Сёньня стаіць альха над вадою, заўтра яе няма. Ляжыць дрэва як ссечанае – камель на адным беразе, верхавіна на другім. Але праходзіць тыдзень – і той альхі як і не бывала. Нібыта хто на дровы скраў. Насамрэч, "расьпілавалі" яе бабры й збудавалі сабе хатку альбо плаціну.

Падступіцца да такіх рачулак было складана, але мае землякі не злавалі на зубастых "майстроў" з  рыбнымі хвастамі. Бабровыя плаціны падымалі ўзровень вады, таму на поплаве было сыра, тут заўсёды расла густая асака. Вось і зьяжджаліся з навакольных вёсак, касілі. Дзіцячая памяць захавала, як касцы дзякавалі баброў за сакавітую траву. Рэч у тым, што кароў на падворках трымалі шмат, сена не хапала.  Бо на калгасных палетках нарыхтоўвалі яго найперш для фермаў. А людзям –  што застанецца. Таму яны ад вясны да восені шчыравалі на бабровых тонях, каб узімку быць з малаком.

Бабровыя сьлёзы

У 1970-80-я гады беларускія бабры перажылі сапраўдную бойню.  Увайшлі ў моду бабровыя футры й шапкі, якія насілі ня толькі ў СССР. Апроч таго, бабровы струмень стаў нібыта панацэяй ад усіх хваробаў – ад раку да насмарку. Быў абвешчаны масавы адлоў  жывёлін. Кожнаму раёну давялі плян, незалежна ад таго, ці вадзіліся там бабры й колькі. Бабраловы зьявіліся літаральна ў кожным сельсавеце. У маёй вёсцы ім быў прызначаны мясцовы паляўнічы Андрэй Крычка. За месяц ён зарабляў на бабровых скурах столькі, колькі шараговы калгасьнік за год. Дзед Андрэй ставіў на ноч капканы, а раніцай праз усю вёску з гонарам  нёс дадому здабычу – рудых, чорна-рудых прыгажуноў з ашчэранымі зубамі. У таго-сяго з жанчын і дзяцей на вачах зьяўляліся сьлёзы – ад шкадаваньня. "Не плач, як бабёр перад смерцю",– зьдзекліва кпіў паляўнічы.  

Бабры-лекары

Апошнія паўтара-два дзесяцігодзьдзі беларускія бабры жылі ў спакоі. Футры й шапкі зь іх выйшлі з моды, а сьмярдзючы струмень "страціў" чарадзейныя лекавыя якасьці. Цяперашнія зубастыя  "майстры" на тых жа самых лясных рэчках адрадзілі свой адвечны промысел – узьвядзеньне хатак і плацін. Больш таго, яны пачалі выпраўляць агрэхі чалавека.

– Я жыву ў абалоне ракі Цна, – кажа егер з Барысаўскага раёну Юры Яраш. – Тут здабывалі ў савецкі час торф. А пасьля таго, як запасы скончыліся й торфараспрацоўка спынілася, тамтэйшыя мясціны аказаліся закінутымі. І вось на гэты "сьметнік", што застаўся пасьля людзей, прыйшлі бабры. Яны цяпер пачынаюць аднаўляць балота. Робяць плаціны і затопліваюць "карты", якія зарасьлі хмызам.

За хатай егера спрадвеку былі паплавы, якія вясной хаваліся пад вадою. Сюды плыў на нераст шчупак.

– А некалькі дзесяцігодзьдзяў таму ў наш куток прыйшла меліярацыя, і ў выніку асушэньня ўзровень вады ўпаў. Здавалася назаўсёды. Але вось нашы мясцовыя бабры зноў набудавалі плацінаў, у выніку ўзровень  падняўся, і паплавы набываюць ранейшы выгляд. "Зубасьцікі"  аднаўляюць тое, што чалавек неразумна парушыў,– робіць выснову спадар Яраш. 

Бабры-"рэкардзмэны"

У шматлікіх публікацыях апошняга часу  пра беларускіх баброў сьцвярджаецца, што папуляцыя празьмерна вырасла, аж да 45 тысяч. "Гэта зашмат",– перакананыя чыноўнікі Мінпрыроды.  Маўляў, тая колькасьць перавышае "разумную" норму, "лішнія" жывёліны  прыносяць нацыянальнай эканоміцы вялікае зло.

"Бабры без разбору валяць дрэвы, забалочваюць лясныя масывы”, – "рупіцца" пра народны дабрабыт адзін аўтар. Другі дадае, што шмат ад іх бяды сельгасугодзьдзям, яны ладзяць "дывэрсіі" на дарогах, чыгунках, дамбах. Гэтыя "дабрадзеі" падлічылі, што, напрыклад,  на Салігоршчыне баброў цяпер "аж 245", хаця годам раней было "ўсяго 194", а ў суседнім Капыльскім раёне  "ня меней як чатыры дзясяткі".

– Ці часта з бабрамі сустракаецеся, шмат ад іх праблемаў маеце?, – пытаюся тутэйшага паляўнічага Фёдара Рапінчука. – Ды я іх ужо гадоў дзесяць не сустракаў, – прызнаецца дзядзька.

– Адна бабровая сям’я можа пабудаваць і адну, і другую, і трэцюю плаціну, і таму іншаму "спэцыялісту", які ня ведае іхных звычаяў, можа падацца, што на кожнай сядзіць па бабры – ад таго й такая статыстыка, – дзеліцца сваімі назіраньнямі барысаўскі егер Юры Яраш.

Бабры-талісманы

Як сьведчаць розныя гістарычныя крыніцы, раней шанавалі гэтых дзіўных і надзвычай безабаронных жывёлін. Продкі пакінулі нам мудры запавет: "Як заб'еш бабра, не чакай дабра".

Міхал Вавула

04.02.2007

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: