Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members dixes Міншчына Рэха № 2, люты
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Рэха № 2, люты

Жодинские красавицы – вне конкурса

ОНТ-шные поиски самой красивой девушки Беларуси не заинтриговали девушек из Жодино. Он – единственный город, в котором кастинг не состоялся.

Заявки на участие в VI Национальном конкурсе красоты "Мисс-Беларусь 2008" здесь подали… только две претендентки. Естественно, съемочная группа ОНТ в назначенный день в город не приехала. Участниц конкурса "прицепили" к группе из Борисова. Однако там удача им не улыбнулась. Таким образом, жодинские красавицы в национальном конкурсе не задействованы вовсе.

Но почему они столь дружно игнорировали конкурс? Неужели не уверены в своих внешних данных? В компании 17-летних воспитанниц единственной в стране жодинской женской гимназии только Настя разговорилась с журналистом:

– У нас на носу выпускные экзамены, потом – вступительные в вузы… Нам сейчас не до конкурсов. В обещанные денежные призы я не верю. И потом, мне кажется, что начинать свою жизнь с этого не престижно. Ой, да меня все подруги засмеяли бы! Моя мама говорит, что красота – это явление временное. Я с ней согласна. Надо жить мозгами, а не внешностью.

Так или иначе, но жодинские красавицы, судя по всему, создания весьма прагматичные.

Валерия Рубина

27.02.2008

В Жодино "раздают" детей на выходные

Районный сектор охраны детства городского отдела образования и детский дом при поддержке местных СМИ начали акцию "Возьми ребенка на выходной". Не бесплатно – аж за 4000 рублей.

Еженедельно местная газета публикует фотографии нескольких детей, которые воспитываются в Жодинском дошкольном детском доме и которых можно взять на выходные. Пока в городе нашлось только три так называемые гостевые семьи, где решили приглашать выбранных детей-сирот в собственные дома.

Специалисты детдома и районо уверяют, что такие выходные в "нормальной" семье пойдут на пользу воспитанникам: считается, что благодаря пусть и краткосрочному пребыванию в домашней среде дети в будущем смогут легче адаптироваться во взрослой самостоятельной жизни. Впрочем, существует и иное мнение, не в пользу жодинской инициативы. Дело в том, что некоторые детишки весьма болезненно переносят возвращение после "семейной побывки" обратно в детский дом.

Однако, организаторы акции об этом не распространяются и активно агитируют жодинцев забирать воспитанников детдома на выходные в свои семьи. Даже "плату" за пребывание называют – около четырех тысяч рублей в сутки.

Валерия Рубина

26.02.2008

На знос сядзібаў патрабуюцца 240 мільярдаў

Загадзя невыканальнай называюць на месцах чарговую кампанію ў добраўпарадкаваньні беларускіх вёсак.

На ўрадлівай радзівілаўскай зямлі на Нясьвіжчыне пустуюць цяпер каля 700 вясковых сядзібаў. 268 зь іх будуць абавязкова зносіць. Пра гэта ўжо заявіў старшыня тутэйшага райсавету Анатоль Драгавец.

– Пры сельсавеце ў вёсцы Высокая Ліпа мы стварылі камунальнае ўнітарнае прадпрыемства (КУП). Будзем выкарыстоўваць яго магчымасьці. Дапаможам КУПу набыць магутны пагрузчык. КУП здолее справіцца з усімі старымі дамамі ў раёне, – запэўнівае старшыня Другавец.

Спраўджваю зьвесткі пра Высокаліпскі КУП. Яго дырэктарка Станіслава Сасноўская кажа, што гэта карлікавае прадпрыемства. У ім толькі два мэханізатары, грузчык, прыбіральшчык тэрыторыі, дырэктар і бугальтар. Сродак здабычы грошай – МТЗ-82, які наймаюць вяскоўцы на палявую працу. Аплата – дзьве тысячы рублёў за кожную ўзараную сотку на прысядзібным участку. Яшчэ адзін старэнькі МТЗ-80 езьдзіць з прычэпам, зьбірае сьмецьце ў шэрагу навакольных вёсак. Грашовая стаўка за гэтую працу – адна тысяча рублёў з кожнага жыхара. За год ад усяго разам набягае амаль 30 мільёнаў рублёў.

Што кажа дырэктар пра пэрспэктывы КУПа ў зносе старых сядзібаў?

– Будзем набываць досьвед, – мяркуе Станіслава Сасноўская, – будзем шукаць спэцыялістаў і далучаць іх да гэтай справы. Па маіх падліках, каб разбурыць сядзібу і вывезьці парэшткі ад яе на палігон адыходаў, спатрэбіцца як мінімум 3 мільёны рублёў. Менш нельга, бо трэба яшчэ выкарчаваць сад, засыпаць калодзеж і склеп, выкапаць падмурак і рэкультываваць глебу.

Не цяжка падлічыць, што праца ў разбурэньні 268 сядзібаў на Нясьвіжчыне запатрабуе больш як адзін мільярд рублёў. Хто ж ахвяруе такую суму?

У фінансавым аддзеле Менскага аблвыканкама адказу на пытаньня няма. Нагадваюць, што ёсьць рашэньне па прыцягненьню на знос пустуючых дамоў 2,5 мільярда рублёў бюджэтных сродкаў. Але гэта агулам на ўсе раёны.

Лічым далей.

Па дадзеных управы ў справах інвэстыцыяў і будаўніцтва Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня, у Беларусі на сёньня знаходзіцца 158.197 пустуючых сядзібаў. Амаль ад 60 тысяч зь іх плянуецца вызваліць вёскі сёлета. Такая эстэтызацыя запатрабуе ажно 240 мільярдаў рублёў!

Нагадаю, што загад зносіць закінутыя вясковыя хаты аддаў прэзыдэнт у сваім указе №70. У адпаведнасьці зь ім да 1 ліпеня 2007 году сельскія саветы павінны былі скласьці рэестар безгаспадарных, закінутых дамоў у вёсках. Пры гэтым сельсаветчыкі мусілі папярэдзіць спадкаемцаў-уласьнікаў: або даглядаеце дом і навакольную тэрыторыю, або лепш прадайце хату.

Аднак не стыкуюцца патрабаваньні чыноўнікаў і жаданьні ўласьнікаў. У першых чэшуцца рукі руйнаваць, другія шануюць памяць пра сваю вёску, перакананыя, што вёска мусіць выстаяць . Спашлюся на лёс вёскі Голі, што ў дваццаці кілямэтрах ад Слоніма.

Вёску называюць "другая Масква". Яна цалкам была спаленая ў апошнюю вайну, але адрадзілася, як Масква пасьля францускага нашэсьця. Тут была вымашчана дарога ў бок Бярозы і Літвы. На рацэ Шчара працаваў вадзяны млын. Дзейнічала фэрма. Абслугоўвала насельніцтва крама. Народу – больш як паўтысячы.

– На сёньня нас засталося ўсяго 60, – кажа тутэйшы Анатоль Цімафейчык, – краму зачынілі ў 2002 годзе. Берагі Шчары і пашу на лугу апанаваў баршчэўнік. Былі выпадкі апёкаў на ім людзей. Мост і шлюз на рэчцы – разбураныя. Заараная ранейшая дарога між вёскамі Голі і Клімавічы. Няма да вёскі аўтобуснага маршруту.

Адквітнела вёска Голі за гады пасьля першых прэзыдэнцкіх выбараў. Дык спаленая фашыстамі вёска адрадзілася, а сёньня і паліць ня трэба – сама вымірае...

Галіна Баравая

25.02.2008

Прагналі з рынкаў і пазбавілі дапамогі

У Беларусі на сёньня як мінімум 92 тысячы наёмных працаўнікоў, якія раней працавалі ў індывідуальных прадпрымальнікаў, ня маюць сацыяльных гарантыяў.

Пра 92 тысячы звольненых заявіў у гэтыя дні намесьнік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур. Ён таксама ўдакладніў, што "лічба пра новых беспрацоўных прыблізная".

– Чакаецца, што колькасьць людзей, якія страцілі працу, стане вядомай толькі ў траўні, – паведаміў А.Тур і пры гэтым адзначыў, што амаль 30 працэнтаў былых наёмных працаўнікоў пражываюць у правінцыйных гарадах і мястэчках, а астатнія – у Менску і абласных цэнтрах.

– 30 працэнтаў па Туру – гэта як мінімум 27.600 чалавек, – лічыць лідэр прадпрымальнікаў у Слуцку Соф'я Міцяшова, – а канкрэтна ў нашым гарадку – больш як адна тысяча і ўсе – толькі жанчыны. Дзе ім у гэтым захалусьці знайсьці працу?!

Соф'я Міцяшова была ініцыятарам нядаўняга масавага мітынгу прадпрымальнікаў у Слуцку. Больш як 200 чалавек прыйшлі да будынку райвыканкаму патрабаваць працу. Адбылася гутарка з намесьнікамі старшыні мясцовай вэртыкалі Алай Русак і Пятром Даўгучыцам. Чыноўнікі былі няпэўнымі. Казалі, што ў гандлі горада і раёна маюцца 70 вакансій, яшчэ столькі ж абяцае праграма мадэрнізацыі мясцовых прадпрыемстваў.

У часе спрэчкі на плошчы ўсплыла праблема: чаму ўсім звольненым наймальнікі занатоўваюць у працоўныя кніжкі аднолькавыя запісы "звольнены па ўласным жаданьні". Патрабаваньні на іншае не прымаюцца. Гаспадары даводзяць: такі загад улады! Ала Русак і Пятро Даўгучыц таксама гэтаму не пярэчылі.

– Райвыканкам не можа дапусьціць усплёск беспрацоўя, – апраўдвалася Ала Русак, – акрамя таго, мясцовы бюджэт не мае пакуль дастаткова сродкаў для выплаты дапамогі ў беспрацоўі. Спадзявайцеся больш на сябе. А мы будзем дапамагаць перадусім толькі малаабароненым сацыяльна...

Вулічныя хваляваньні ў Слуцку не прыпыняюцца. У арганізацыі іх чыноўнікі вінаваціць Соф'ю Міцяшову, чыняць уціск. Жанчына скарадзіцца, што цяпер аддзел сацыяльнага забесьпячэньня насельніцтва райвыканкаму зьвярнуўся ў гаспадарчы суд Менскай вобласьці. Мэта зыску – спагнаць зь Міцяшовай два мільёны рублёў падаткаў у фонд сацыяльнай абароны. Дзеля гэтага суд арыштаваў прыватны рахунак спадарыні Соф'і, на які яна атрымлівае сваю пэнсію.

–Чыноўнікі райвыканкаму і суду парушаюць мае канстытуцыйныя правы, – заяўляе Соф'я Міцяшова.

Яе аргумэнты: пэнсія працоўная, налічаная за 28 гадоў пэдагагічнага стажу. Жанчына атрымлівае пэнсію некалькі гадоў запар, у адпаведнасьці з тым, што мае III групу інваліднасьці. Набыла яе ў выніку спартыўных перагрузак. У 1970-я Соф'я Міцяшова была ў зборнай камандзе Беларусі па лыжных гонках. Траўмы і пераломы абярнуліся заменай на нагах суставаў на штучныя.

– Маючы інваліднасьць, я ўсё-такі змушаная была пайсьці працаваць на рынак, бо заставаліся неўладкаваныя мае дзеці – сын і дачка. Я працавала 10 гадоў, і тады прадпрымальнікам ня трэба было сплачваць падаткі ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Лукашэнка абазваў нас спэкулянтамі, а дзяржаўныя службы адмовіліся налічваць прадпрымальнікам працоўны стаж, аплачваць лісткі непрацаздольнасьці, адпачынак і г.д.

У апошні час дзяржава запатрабавала, што індывідуальныя прадпрымальнікі самі мусяць пералічваюць грошы ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва ў суме 36 працэнтаў ад бюджэту пражытачнага мінімуму. Вось з якіх патрабаваньняў быццам бы назьбіралася запазычанасьць ў два мільёны рублёў за Соф’яй Міцяшовай. Яна, аднак, лічыць інакш:

– Мая пэнсія – 213 тысяч рублёў. Гэта – жабрацкі ўзровень. Органы сацыяльнай абароны ніколі мяне не падтрымлівалі. Пры вызначэньні пэнсіі былі цалкам ігнараваныя мае спартыўныя посьпехі, узнагароды, вышэйшая прафэсійная катэгорыя, ініцыятыва ў стварэньні дзіцячага рэабілітацыйнага цэнтру і шмат іншае. Я "зарабіла" 16 дыягназаў хваробаў. Я сама знайшла выйсьце з матэрыяльнай нястачы. Але, высьвятляецца, мой прынцып не дакучаць дзяржаве раптам абарочваецца супраць мяне.

У апошняй сваёй заяве ў гаспадарчы суд Менскай вобласьці Соф'я Міцяшова напісала: "Я – законапаслухмяная грамадзянка. І, паводле канстытуцыі, майго працоўнага стажу дастаткова для налічэньня і выплаты пэнсіі. Я пэнсію зарабіла сама! І таму лічу, што ў адносінах да мяне ўказ Лукашэнкі на выплату грашовых унёскаў у фонд сацыяльнай абароны зьяўляецца антыканстытуцыйным".

Галіна Баравая

15.02.2008

Все причастные к беззаконию будут зафиксированы

"Шэрая кніга" – это предупреждение властям, что ни одно нарушение Закона в отношении индивидуальных предпринимателей не будет забыто.

Предприниматели Минской области приступили к созданию "Шэрай кнігі". В ней будут фиксироваться все нарушения, совершенные сотрудниками внутренних дел, судьями и свидетелями со стороны обвинения над индивидуальными предпринимателями.

Уже написаны первые страницы противостояния ипэшников и властей Солигорска. Например, зафиксирован следующий факт.

29 января 2008 года судья районного суда Солигорска Александр Буравцов осудил на 15 суток ареста предпринимателя Александра Цецуру и общественную активистку Ларису Насанович.

Александра Цецуру и Ларису Насанович обвинили по статье 23.34 КоАП (нарушение порядка организации или проведения массового мероприятия). Напомним, накануне, 28 января, они собирали на площади возле Солигорского райисполкома подписи под обращениями к местным властям. Одно из них посвящено проблеме трудоустройства предпринимателей и наемных работников после введения указа № 760. Второе – по поводу отмены льгот гражданам. На площади вместе с сотрудниками милиции собралось около 100 человек.

Они готовы свидетельствовать о совершенно беспочвенном осуждении активистов (сохранились также протокол судебного заседания, выступление адвоката, видеозапись). То, что состоялось судилище, а не суд. Могут подтвердить и около пятидесяти человек, присутствовавших в зале судебных заседаний.

Г-н Буравцов открыл список тех, кто преследовал борцов за свои законные права. Однако не он один попал в "Шэрую книгу". В ней приводятся также фамилии тех, при чьем участии вершилось так называемое "правосудие". Вот как выглядит стартовая страница этого мониторинга правонарушений со стороны блюстителей права.

Шэрая кніга



п/п
Дата паседжання суда
Каго судзілі
Кім выступаў на працэсеПрозвішча
Займаемая пасада
 
1. 29.01.08
Ларыса НасановічСуддзя
Бураўцоў Аляксандр Іванавіч
Суддзя Салігорскага раённага
   Сведка з боку абвінавачанняЖукава Ларыса Іванаўна
Начальнік ідэалагічнага аддзела Салігорскага райвыканкама

   Сведка з боку абвінавачанняСаладуха Сяргей Уладзіміравіч
Намеснік начальніка ідэалагічнага аддзела Салігорскага райвыканкама
    Сведка з боку абвінавачання?Супрацоўнік міліцыі
   Сведка з боку абвінавачання?Супрацоўнік міліцыі
   Сведка з боку абвінавачання?Супрацоўнік міліцыі
2.29.01.08
Аляксандр Цэцура
Суддзя Бураўцоў Аляксандр Іванавіч Суддзя Салігорскага раённага
   Сведка з боку абвінавачанняЖукава Ларыса ІванаўнаНачальнік ідэалагічнага аддзела Салігорскага райвыканкама
   Сведка з боку абвінавачанняСаладуха Сяргей УладзіміравічНамеснік начальніка ідэалагічнага аддзела Салігорскага райвыканкама
   Сведка з боку абвінавачання?Супрацоўнік міліцыі
   Сведка з боку абвінавачання?Супрацоўнік міліцыі

Фамилии свидетелей и занимаемые ими должности будут внесены по мере поулчения информации.

Николай Верный

12.02.2008

У фальварку Люцінка зьявіўся прыватны музэй

Экспазыцыю стварае гісторык Алесь Белы. Цяпер ён дасьледуе жыцьцёвы й творчы шлях Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Нядаўна сям’я жыхара Менска Алеся Белага прыдбала ва ўласнасьць закінутую хату ў былым фальварку Люцінка, што недалёка ад мястэчка Пяршаі ў Івянецкім раёне. Гаспадар ня ўтойвае, што меў цікавасьць да Люцінкі з-за таго, што тут амаль 40 гадоў жыў паэт і драматург, пачынальнік новай беларускай літаратуры, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1863 году Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.

– Фальварак быў куплены ім у 1840 годзе, – удакладняе спадар Белы. – Пераехаў сюды  Вінцэнт зь першай жонкай Юзэфай і двума дзецьмі – дачкой Камілай і сынам Міраславам. Малодшыя дочкі, Сафія і Цэзарына, нарадзілася ўжо ў Люцінцы. У фальварку пан Вінцэнт склаў бальшыню сваіх твораў. Тут часта былі яго сябры Ўладзіслаў Сыракомля і Станіслаў Манюшка. Наведваліся скрыпач Канстанцін Крыжаноўскі, гісторык і літаратар Аляксандр Ельскі, мастак Ян Дамель, краязнаўца Канстанцін Тышкевіч.

Са словаў Алеся Белага, першы дом Дуніна-Марцінкевіча перажыў свайго гаспадара, але пазьней будынак зьнішчыў пажар. У адбудаваным фальварку жылі дочкі, пасьля – іхныя дзеці. Аднак у 1939 годзе саветы выгналі нашчадкаў пана Дуніна-Марцінкевіча. Дом разабралі на патрэбы школкі ў суседняй вёсцы.

Памяць пра Дуніна-Марцінкевіча пачала вяртацца ў Люцінку толькі ў 1968 годзе. Тады паўстаў помнік ля падмуркаў сядзібы. Тады ж адбылося першае сьвята паэзіі, а ў 1987 – другое.

Сёлета 4 лютага споўнілася 200 гадоў зь дня народзінаў Вінцэнта-Дуніна Марцінкевіча. Дзеля адзначэньня юбілею быў створаны адмысловы арганізацыйны камітэт. У ягоным складзе – шэсьць міністраў і намесьнікаў міністраў, чыноўнікі з аблвыканкамаў і райвыканкамаў. Плянавалася адкрыць помнік Дуніну-Марцінкевічу ў Менску і заснаваць ягоны музэй у Люцінцы. Абяцаньні ня выкананыя й да сёньня.

– Я вырашыў не чакаць ласкі дзяржавы да імя і спадчыны Вінцэнта Дуніна Марцынкевіча, – кажа Алесь Белы. – 6 лютага ў Люцінцы мы ўрачыста адчынілі прыватны музэй у адрамантаванай да гэтага хаце, якую набыла мая сям’я. Ствараць экспазыцыю дапамагалі сябры грамадзкага аб’яднаньня "Гісторыка". На стэндах музэю – шматлікія фотадакумэнты, мапы і пляны Люцінкі і яе ваколіцаў 1830 году. Выстаўлены творы мастакоў.

На адкрыцьці прыватнай музэйнай экспазыцыі прысутнічалі вядомыя беларускія літаратары, мастакі і музыкі. У іх прысутнасьці Алесь Белы паведаміў, што ствараемы музэй будзе рэгіянальны. У адзін бок зь Люцінкі ляжыць турыстычны шлях на Пяршаі, Валожын, Вільню, у другі – на Падневічы, Ракаў. Менск. Гэтымі дарогамі шмат Дунін-Марцінкевіч паезьдзіў. Тут шмат яшчэ што сьведчыць пра тыя даўнія гады.

Пахаваны Марцінкевіч на могілках урочышча Тупальшчына, блізка ад вёскі Падневічы, пры дарозе з Івянца ў Ракаў. Такі быў запавет паэта – легчы на вечны спакой пры дарозе, па якой езьдзілі да яго сябры і госьці.

Наша даведка: Алесь Белы (Аляксандар Валерыянавіч), 1968 года нараджэньня. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут (1989), Кінгстанскую школу бізнэса ў Вялікабрытаніі (1996). Дасьледуе гісторыю картаграфіі; іканаграфію ВКЛ Сярэднявечча і Новага часу; гісторыю дыпламатыі і замежных сувязяў ВКЛ; уплыў заходнееўрапейскіх культурных, тэхналагічных і эканамічных рэалій на фарміраванне матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі. Аўтар кніг, радыёпраграмаў "Беларуская Атлянтыда" на Радыё Свабода, сцэнароў дакумэнтальных  фільмаў па гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі.

Наша даведка: Алесь Белы (Аляксандар Валерыянавіч), 1968 года нараджэньня. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут (1989), Кінгстанскую школу бізнэса ў Вялікабрытаніі (1996). Даследуе гісторыю картаграфіі; іканаграфію ВКЛ Сярэднявечча і Новага часу; гісторыю дыпламатыі і замежных сувязяў ВКЛ; уплыў заходнееўрапейскіх культурных, тэхналагічных і эканамічных рэалій на фарміраванне матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі. Аўтар дакумэнтальных кніг, шматлікіх артыкулаў ў часопісе «Спадчына» і Энцыклапедыі гісторыі Беларусі, у англамоўных часопісах, радыёпраграмаў серыі «Беларуская Атлантыда» на Радыё Свабода, сцэнароў дак. фільмаў па гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі.

Галіна Баравая

08.02.2008

У Нясьвіскім замку – сьцены-муляжы

Ва ўнутраным двары палаца Радзівілаў разбураны пераход-галерэя – адна з найважнейшых канструктыўных частак архітэктурнага помніка.

– У прынцыпе, галерэю можна было б захаваць, каб не халтурылі будаўнікі адной з гомельскіх арганізацыяў, – кажа сёньня галоўны архітэктар інстытуту "Менскграмадзянпраект" Пётр Саўчук. – Гамяльчукі пачалі рамантаваць галерэю ня зьверху, а зьнізу. І тым самым стварылі прамую пагрозу абвалу старой сьцяны.

Нясвіскі замак сценыВысновы Пятра Саўчука былі вырашальнымі на спэцыяльным паседжаньні рады Міністэрства культуры. Архітэктар інфармаваў, што ў замку Радзівілаў "пашкоджаныя скляпеньні на другім і трэцім паверсе галерэі, страцілі таксама трываласьць апорныя калёны, сьцяна трымаецца выключна на зьнешніх падпорках". Прысутныя мала спрачаліся і дружна галасавалі. Рэзалюцыя: "Падпоркі выдаліць, сьцяну перабудаваць!"

Цяпер левы ад ўваходу бок палацу выглядае, як пасьля бамбаваньня – фасад рухнуў, перакрыцьці зламаныя, перагародкі абсыпаліся. Больш як 160 квадратных мэтраў цяперашняй пустэчы будуць закладзеныя цаглінамі вытворчасьці цагельні "Опаль", што на Берасьцейшчыне.

Карэнныя жыхары і госьці Нясьвіжу крытыкуюць рэканструкцыю замка.

Мастак Віктар Бялінскі:

– Гэта навабуд на месцы замка. Практычна аніякія аўтэнтычныя матэрыялы не выкарыстоўваюцца. У хадзе найбольш танныя. Старая кафля і плітка не захоўваюцца, а вывозяцца на звалку.

Настаўнік Іван Каляда:

– Тут не засталося рэстаўратараў. Пракладваюцца сучасныя  камунікацыі. Працуе цяжкая будаўнічая тэхніка. Будаўнікі прыехалі зарабляць грошы, ім мала цікава, што тут застанецца.

Госьць Нясьвіжа, жыхарка Менска Вольга Цэдрык:

– Зьдзіўляе, што ў кожны прыезд я бачу ўсё новыя пашпарты аб'екту, на якіх перапісваюць ня толькі тэрмін уводу, але й пачатак рэканструкцыі. Палохае, што тут мажліва пачнуць усталёўваць тыпавыя вокны і дзьверы з плястыку, бо пераможцы тэндэраў вызначаюцца з пазыцыі найменшага кошту матэрыялаў.

Нясвіскі замакНа сёньня ў Нясьвіжы прызначаная новая дата завяршэньня рэстаўрацыйнай працы – год 2010-ы. Першую чаргу комплексу – экспазыцыйныя залі і невялікае кафэ адміністрацыя разьлічваюць адчыніць ужо сёлета.

Галіна Баравая

04.02.2008

З жывёлагадоўчых адыходаў дабудуць газ?

У Беларусі чарговы эканамічны экспэрымэнт у энергазьберажэньні. Папярэдні – са спальваньнем дроў ды лесу – стаўся пшыкам.

Як нічога іншага, шмат у Беларусі гною. Падлічана, што адна карова натоптвае за зіму на саломе ня менш як чатыры тоны гною. Адыходаў з-пад сьвіньні – да 500 кіляграмаў у год. Куры, гусі і індыкі выдзяляюць менш вадкага рэчыва, але агулам аб’ёмы памёту – мора! Да прыкладу, намесьнік дырэктара РУП "Племптушказавод "Беларускі" Менскага раёну Мікалай Стужынскі ўдакладняе, што толькі за адны суткі з памяшканьняў выцякае 50 тон гноевай жыжкі.

Цяпер адно з прадпрыемстваў "Племптушказаводу "Беларускі", які  месьціцца ў Дзяржынскім раёне, – піянэр у прасоўваньні прамысловай тэхналёгіі выкарыстаньня цяпла біямасы. Тлумачыць Мікалай Стужынскі:

– Мы заплацілі 800 тысяч эўра нямецкай фірме "БіягазНорд" за абсталяваньне і мантаж. 100 мільёнаў рублёў каштавала праектная дакумэнтацыя, якую вырабіў беларускі навуковы інстытут. Цяпер пачынаем здабываць электрычнасьць для сваёй вытворчасьці і біягаз для абагрэву памяшканьняў.

Як тое адбываецца?

Пры дапамозе вады сьцёкі спаўзаюць у спэцыяльны рэзэрвуар, зарыты ў зямлю. Унутры яго – мэханічная боўтанка. Для больш актыўнага працэсу браджэньня падмешваюцца загадзя вырашчаныя бактэрыі. Жыжка, якая бурліць і пеніцца, перапампоўваецца пасьля ў іншыя бетанаваныя збудаваньні. Унутры іх біягаз утаймоўваецца ў трубы і спальваецца ў топцы электрагенэратара.

Памер поля біяўстаноўкі – 100 на 70 мэтраў. Наземнае абсталяваньне абслугоўваюць мэханік і энэргетык. У дапамогу ім прызначаны трактарыст, які штодня падвозіць біямасу, адпампоўвае адпрацаваныя рэшткі і вывозіць іх на бліжэйшыя палі.

Эканамічнасьць першай біяўстаноўкі яшчэ не падлічвалі. Справа ў тым, што да электрагенэратара падведзеная і труба прыроднага газу. Для страхоўкі, вядома. Але з-за частых збояў у падачы біягазу, найчасьцей даводзіцца паліць прыродны газ.

Між іншым, якраз роўна 70 гадоў таму ў ЗША была пабудаваная першая біягазавая ўстаноўка па перапрацоўчы жывёлагадоўчых адыходаў. Яна пасьпяхова працавала цягам 30 гадоў. У Англіі біягазавыя рэактары яшчэ ў 1990 годзе пакрывалі ўсе энэргазатраты ў сельскай гаспадарцы.

Былі спробы да гэтага і ў Беларусі. У калгасе "Савецкая Беларусь" Камянецкага раёну двойчы Герой сацыялістычнай працы Ўладзімер Бядуля яшчэ ў 1982-м ўкараніў біяустаноўку КОБАС-1 на малочна-таварнай фэрме сярэдняй велічыні. Памятаю і пра сваё знаёмства з гэтым экспэрымэнтам. Народу сабралася шмат, Бядуля загадаў: "Агню!". Над выведзенай угару трубой палыхнуў вогненны язык, патросься некаторы час у паветры ды сышоў шэрым дымам. Пазьней стала зразумелым, што працэс перапрацоўкі біямасы быў патрэбны для ілюстрацыі ў чарговую кнігу пра старшыню-наватара.

Ці ня будзе паўтору той сытуацыі і гэтым разам?

Галіна Баравая

01.02.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: