Рэха № 4, красавік
|
Барацьбіт з мафіяй паспрачаецца за дэпутатства
Жыхары Пухавіцкага раёну абяцаюць Сяргею Абразоўскаму падтрымаць ягоную кандыдатуру на парлямэнцкіх выбарах. У 2003 годзе спроба стаць дэпутатам Нацыянальнага Сходу абярнулася для Сяргея Абразоўскага стратай свабоды. У дзень рэгістрацыі кандыдатам яго арыштавалі. – Напярэдадні да мяне наведаліся міліцыянты-правакатары і запатрабавалі добраахвотна адмовіцца ад барацьбы за дэпутацкі мандат, – згадвае спадар Сяргей. – Адыходзячы, прыгразілі: калі не паслухаю, будзе горш. Канфлікты з уладай Сяргей Абразоўскі мае і цяпер. На сёньня – ён пацыент кардыялягічнага аддзяленьня ўчастковай бальніцы ў пасёлку Сьвіслач. Кажа, што пачувае сябе значна лепш, чым у дзень нападу на яго міліцыянтаў 26 красавіка. Суразмоўца нагадвае, што адбылося: – У дзень "Чарнобыльскага шляху-2008" мяне "пасьвілі" міліцыянты ад самага ранку. Я з пад'езду – яны за мной. Накіроўваюся ў краму – яны сьледам. Іду ў аддзяленьне Ашчадбанку – пад знак "праезд забаронены" рухаецца міліцэйскі "бобік". Народ жартуе: "Ну, Аляксандравіч, заслужыў ты павагу "жандармаў" – на павадку ўжо водзяць". Са словаў суразмоўцы, каля 12 гадзінаў 26 красавіка ў хвасьце з наглядчыкаў было двое ў міліцэйскай форме, яшчэ двое – у форме ДАІ, двое – у цывільнмы. Яшчэ некалькі заставаліся ў аўтамабілях. У 12.30 ля вёскі Дукора мясцовыя і мінакі назіралі, як Абразоўскага выцягнулі з аўтобуса, пры гэтам разарвалі напапалам пінжак. Тады салідны мужчына кінуўся да парэнчы між двума прыдарожнымі мэталічнымі слупкамі і ўчапіўся за гэтыя слупкі барцоўскім захопам рук і ног. Вакол мітусіліся міліцыянты. Біць чалавека пры людзях не адважыліся. Загнаны на слупкі мужчына прасіў патлумачыць за што яго перасьледуюць. Патрабаваў, каб склалі паратакол на месцы. Цяганіна з міліцыянтамі доўжылася ня менш як паўгадзіны. Урэшце, Сяргею Абразоўскаму стала кепска, ён папрасіў выклікаць "хуткую". Дыягназ мэдыкаў – "перадынфарктны стан". Сяргею Абразоўскаму – 49 гадоў. Ён скончыў Мінскі політэхнікум, а пасьля – Беларускі політэхнічны інстытут. Спэцыльнасьці – інжынэр кантрольна-вымяральных прыбораў. Жанаты, мае двух сыноў. Сябра ПКБ. Узначальвае цяпер ініцыятыву насельніцтва 12 суседніх вёсак у забароне будаўніцтва ў пасёлку Дружным Пухавіцкага раёну хімічнага заводу "Август-Бел". BulletinOnline.org падрабязна паведамляў пра акцыі пратэсту, якія цягнуцца ад 2007 году. Мясцовыя жыхары лічаць, што яны ваююць з расейскай мафіяй і яе прыслужнікамі ў Беларусі. Дзеля сваёй кішэні чыноўнікі ігнаруюць нават афіцыйнымі папярэджваньнямі эколягаў. А яшчэ ў верасьні 2006 году 14 навукоўцаў Інстытута біяарганічнай хіміі на чале з дырэктарам акадэмікам Фёдарам Лахвічам зрабілі пісьмовую выснову аб немэтазгоднасьці будаўніцтва хімічнага заводу "Август-Бел". Ад пасёлку Дружны да Менску – 22 кілямэтры. –У выніку аварыі пры хуткасьці ветру 8 мэтраў у сэкунду атрута дасягне сталіцы менш як за адну гадзіну, – кажа Сяргей Абразоўскі. – Акрамя таго, будуць забруджаныя Матароўскія водазаборы, якія цяпер забясьпечваюць Менск пітной вадой. У пэрыяд ад лістапада 2007 году ў Дружным і Сьвіслачы адбылося ўжо сем мітынгаў і сходаў пратэсту. За мітынг 22 сакавіка ў Дружным Сяргей Абразоўскі пакараны штрафам – 1.400 000 рублёў. Пад зваротам супраць будаўніцтва хімічнага заводу сабрана больш як шэсьць тысяч подпісаў. Наша даведка: "Август" – прыватная расейская кампанія. Офіс знаходзіцца ў Маскве. Вытворчасьць – у пасёлку Вурнары, што ў Чувашыі. У 1960-я там выраблялі дуст (ДДТ) для ўсяго СССР. Цяпер расейскі бок заяўляе, што на заводзе ў Беларусі будзе вырабляцца 18 відаў пэстыцыдаў — хімічных сродкаў для зьнішчэньня пустазельля і шкоднікаў на сельскагаспадарчых пасевах. Галіна Баравая 30.04.2008
Славутай паэме Купалы пра камунараў – 75 год
Старэйшыя ўпарта трымаюцца за музэй прапаганды савецкай мэліярацыі. Хоць фактычна ён прыхарошвае драматычную праўду. Лідзія Саўчык мае паляшуцкія карані на Любаншчыне . Яна – зь вёскі Камуна. Гісторыю свайго паселішча жанчына памятае дасканала. У музэі тамтэйшай школы была юным экскурсаводам. Паэму Янкі Купалы "Над ракой Арэсай" найбольш цытавала ад наступных радкоў: Пад шум бесканечны – Ну й дурніцай я была! – кажа цяпер жанчына. – Прапаганду клясыка ўспрымала наўпрост, не здагадвалася нават, што ўхваленыя Купалам савецкія землякопы апынуліся ў 1937-м у сталінскім ГУЛАГу. У экалёгіі Палесься савецкая мэліярацыя абярнулася ня меншым горам, чым турмы для людзей. Як высьвятляецца, прадзед Ліды – Пракоп Адзярыха – лепшы герой паэмы Янкі Купалы У 1925 годзе ён разам зь іншымі дэмабілізаванымі чырвонаармейцамі патрапіў у групу землякопаў, якой бальшавікі загадалі будаваць новае сацыялістычнае жыцьцё на высьпе Забалаць. У тую першую вясну (Купала гэта добра адлюстроўвае) яны сякерай і рыдлёўкай асушылі 40 гектараў поля. Засеялі іх гароднінай і каноплямі. За два гады выкапалі пяць равоў, кожны – 20 кілямэтраў у даўжыню і 3-4 мэтры ў шырыню. У 1932 годзе праз "Чырвоны крыж" зь Нямеччыны камуна атрымала чыгуначку-вузкакалейку. Даўжыня яе была 14 кілямэтраў. Пазьней прыдбалі і электрастанцыю. Першапраходцы балот будавалі сабе дамы, жаніліся, гадавалі дзяцей. На пачатку тут быў нават своеасаблівы камунізм. Пра гэта захаваліся ўспаміны Аляксандра Васіленкі – колішняга паштальёна.У сваім дзёньніку ён занатаваў, што "камунары разам ідуць на працу, робяць, прыходзяць, сьнедаюць, абедаюць, вячэраюць. У сталоўцы ніхто не плаціў. У іх лазьня была і нават сподняе агульнае. Але пасьля прыехалі эканамісты. Падлічылі і заявілі: "Таварышы, у вас дэбіт з крэдытам не сходзяцца, трэба харчавацца паасобку". У 1937 годзе ў ГУЛАГу загінуў галоўны герой паэмы Купалы Пракоп Адзярыха. Ён пакінуў жонку і пяцёра сваіх дзяцей. Разам зь некаторымі іншымі камунарамі яго арыштавала чэкісты, зрабілі "ворагам народу". Ну а камуна? У вясковым музэі няма зьвестак пра сталінскія рэпрэсіі. На сьценах памяшканьня і ў кутах яго – драўляныя рыдлёўкі, зьедзеныя ў працы да таўшчыні ніткі сярпы, кавалак рэйкі ад былой вузкакалейкі, дрэнаж з кары бярозы... – Гэта – інструмэнты рабоў сацыялізму, – тлумачыць Лідзія Саўчык, – людзі капалі багну, стоячы па паясьніцу ў вадзе. У выніку – рана каналі. Сёлета якраз будзе 75 гадоў ад распаўсюджваньня ў друку паэмы "Над ракой Арэсай", а апошні зь яе герояў памёр яшчэ 25 гадоў таму. Музэй у вёсцы Камуна – адзіны ў Беларусі, дзе яшчэ ўхваленая мэліярацыя. Зьвестак пра яе ўплыў на экалёгію і зьмены ў навакольлях тут няма. Як і няма праўдзівасьці пра лёс людзей. Апошні стэнд датаваны 80-мі гадамі мінулага стагодзьдзя. Але ж на сёньня на тэрыторыі Любаншчыны больш як 70.000 асушаных гектараў. Рэчышча ракі Арэсы – прамое, бруднае і неглыбокае. Як падлічылі эколягі, пласты ўрадлівага торфу зьменшыліся на 80-150 сантымэтраў. Цяпер да траўня на Любаншчыне дзьмуць буры пылу. Сухі і здробнены торф засьцілае людзям вочы. Пасьля траўня пачнуцца пажары. Страты ад іх цяжкія і, на жаль, амаль непапраўныя. Галіна Баравая 18.04.2008
Піянэра памятаюць, а панству – пашана
На радзіму Марата Казея цяпер турысты найбольш наведваюцца з-за цікавасьці да Гутэн-Чапскіх. Гісторыка-краязнаўчае аб'яднаньне "Прылуцкая спадчына" распрацавала экскурсію "Род Чапскіх на Міншчыне". Маршрут прадставіў кіраўнік аб'яднаньня Ігар Гатальскі. З гутаркі зь ім вынікае, што экскурсія адбудзецца па мясьцінах, дзе жылі прадстаўнікі роду Чапскіх – буйныя землеўладальнікі, грамадзкія дзеячы, палітыкі, захавальнікі твораў мастацтва. Шлях пройдзе празь Менск, яго прыгарад Прылукі, вёскі Волчкавічы і Станькава ў Дзяржынскім раёне. Меркаваньне гісторыка, аўтара кнігі "Графы фон Гутэн-Чапскія на Беларусі" Анатоля Валахановіча: – Чапскія зьявіліся на Меншчыне праз шлюб Францішка Станіслава Чапскага і Веранікі Радзівіл, зводнай сястры Караля Радзівіла (Пане Каханку). Станькава раней належала Радзівілам, і Вераніка атрымала яго ў пасаг. Сын Станіслава і Веранікі Караль Чапскі (1778-1836) быў маршалкам шляхты Менскага павету, ганаровым куратарам школаў Слуцкага павету. З уладальнікаў Станькава найбольшую вядомасьць атрымаў Эмерык Чапскі, які сабраў выдатную калекцыю гістарычных рарытэтаў і жывапісу. Існуе копія дакумэнту з пералікам калекцыйнага гэтага збору. У ім – 16 партрэтаў Багдана Хмяльніцкага, 70 партрэтаў Тадэвуша Касцюшкі, 10 партрэтаў Адама Міцкевіча, партрэты Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх, Тышкевіча, аўтографы Міцкевіча, рукапіс ягонай кнігі "Пан Тадэвуш", калекцыя манэт і мэдалёў (каля 11 тысяч назваў), 69 ордэнаў і зорак. Даўнейшы комплекс у Станькава ўключаў каменны палац (не захаваўся), флігелі, "Скарбчык" – будынак, дзе трымаў бібліятэку Эмерык Чапскі, аранжарэю. Сёньня ад колішняй раскошы засталося няшмат. Графская бібліятэка, колькі гаспадарчых пабудоваў ды зарослы парк. Гаспадарыць тут школа-інтэрнат для дзяцей-сіротаў і дзяцей, чые бацькі пазбаўленыя бацькоўства. Па фундацыі ўладальнікаў пабудаваная Сьвята-Мікалаеўскага царква. Зруйнаваная камуністамі, яна цяпер аднаўляецца. Тутэйшыя кажуць, што фундатарамі выступаюць амэрыканскія нашчадкі Чапскіх. Парафіянка Алена Бурак лічыць, што Станькава больш стала вядома імем і справамі Чапскіх, чым Казея: – Марат Казей – сьмелы хлопчык. Але даўно ўжо ведаем, як пісьменьнік Вячаслаў Марозаў змайстраваў літаратурны міф дзеля выхаваньня піянэраў. Прыяжджаў у Станькава, адпачываў тут і пераўтвараў гісторыю вясковага падлетка пад заказ на адважнага забойцу фашыстаў. Вось што кажа аднаклясьнік Марата Алесь Кулікоўскі: – Бацьку Марата Івана Казея задушыў Сталін у ГУЛАГу нібыта за трацкізм. Марата забіў Гітлер. Пра гэта цяпер балбочуць рознае. А насамрэч там чалавек сорак паліцыі ішло. А яны зь лейтэнантам Ларыным сядзелі ў кусьце. Адбыўся выбух. А хто гранату кінуў? Каб гранату кінуць у сорак чалавек, у кучу, дык эфэкт быў бы. А так выбух адбыўся, і ўсё на гэтым. Станькава цяпер можна сьмела назваць прадмесьцем Менску. Бо маршруткі са сталіцы падыходзяць кожныя паўгадзіны. Сама назірала, як некаторыя з пасажыраў зьвярталіся да тутэйшых і запытвалі, дзе і што паглядзець са спадчыны панства Чапскіх. У Станькава цяпер рамантуюць парк Чапскіх, садзяць кветкі, амаль вызвалілі ад сьмецьця прыгожую сажалку. Франтам выглядае "Скарбчык". Тут раней быў музэй Леніна, цяпер вяртаюцца экспанаты пра гаспадарчасьць і дабрачыннасьць яго першых гаспадароў. Галіна Баравая 18.04.2008
Меньше народу – дешевле бизнес
В утвержденном правительством перечне малых городов Беларуси, где будут действовать льготы для предпринимателей, Жодино не оказалось. Из всей Минской области в перечень льготных городов не вошли пять: Борисов (население – 150400 человек), Молодечно (98200), Солигорск (101400), а также Жодино с населением в 60900 человек и Слуцк, который насчитывает 62200 жителей. Была надежда, что хоть какая-то часть налоговых преференций все же будет распространяться на индивидуальных предпринимателей и юридические лица негосударственной формы собственности. Увы, даже к средним городам Жодино не причислили. И теперь отмена налога на прибыль, сбора в республиканский фонд поддержки производителей сельскохозяйственной продукции, продовольствия и аграрной науки и некоторых других налогов останется лишь мечтой для субъектов хозяйствования города. А все из-за того, что правительство установило льготный режим налогообложения лишь для населенных пунктов с численностью населения до 50 тысяч человек. Вот и радуйся теперь прошлогоднему жодинскому бэби-буму и устойчивой тенденции к росту рождаемости. Меньше народу – дешевле бизнес, товарищи. Валерия Рубина 17.04.2008
Власть делает ставку на вседозволенность
Так и не пришли к обоюдному согласию по строительству опасного для жизни человека завода ядохимикатов жители Пуховичского района и чиновники. Днями встретились граждане поселков Дружный, Свислочь, Руденск и многочисленный десант из администрации Пуховического района, заинтересованных министерств, представителей академии наук Республики Беларусь. Собрание, на котором присутствовало огромное количество чиновников, в очередной показало бессилие властей. Решение вопроса о строительстве завода ядохимикатов зашло в тупик. И вот в очередной раз люди обращаются с просьбой к А. Лукашенко решить данную проблему... В очередной раз становится понятно, что нет системы в работе государственных органов, коль скоро мы обращаемся к Высшему должностному лицу с вопросами, которые возможно решить подведомственным министерствам и ведомствам. На руках у Сергея Абразовского имеются документы, подписанные председателем Академии наук господином Мясниковичем о нежелательном строительстве данного предприятия. Однако буквально через несколько месяцев его непосредственные подчиненные дают противоположный ответ. И так во всем, что касается строительства опасного производства. Вице-премьер правительства господин Бамбиза в своем письме обязывает власти до 21 марта 2008 года провести собрания с жителями поселков, однако это решение игнорируется. Более того: на одного из активистов, Сергея Абразовского, заводится административное дело. И вот уже 10 апреля состоится суд. Противодействуя всему этому, на собрании было объявлено о создании инициативной группы по проведению местного референдума о строительстве завода ядохимикатов. Николай Верный 09.04.2008
В Борисове продолжается эстафетная голодовка
Поддерживая Александра Козулина, в ней приняли участие уже пять человек. Это представители самых разных слоев общества. Поочередно по три дня голодали активисты кампании "За свободное развитие предпринимательства" Виктор Горбачев, Михаил Васильев и Олег Лыско, член козулинской Белорусской социал-демократической партии "Грамада" Марина Статкевич, независимый журналист Виктория Равинская. Как уверяют демократически настроенные жители города, эстафета политической голодовки в Борисове прервана не будет. Уже сейчас к ней готовятся сразу двое борисовских предпринимателей. Валерия Рубина 04.03.2008
Подростков искали по запаху
В Жодино, как и во многих других городах Минщины, прошла операция "Подросток", в ходе которой вычисляли подвыпивших несовершеннолетних. Вообще-то, официально целью операции было произвести профилактику совершения преступлений, пропагандировать здоровый образ жизни и проводить разъяснительную работу о вреде алкоголя и наркотиков. На деле же работники местного ГОВД в связке с представителями отделов образования и по делам молодежи, а также БРСМовцами, совершали обычный "хапун" нетрезвых подростков в местах их вечернего сбора и на дискотеках. Надо отдать должное: наловили, ни одной тусовки не пропустили. За два дня – семерых подвыпивших (трое из них девушки-гимназистки нежнейшего возраста), еще двоих "взяли" при совершении хулиганских поступков. Сотрудники Жодинского ГОВД оценивают ситуацию в подростковой среде, как вполне пристойную и склонную к стабилизации. В прошлом году несовершеннолетними было совершено 26 преступлений, за три месяца этого года – четыре. На учете в комиссии по делам несовершеннолетних состоит сто человек. Валерия Рубина 03.04.2008
Народной воле грозят тюрьмой
Суд над Сергеем Абразовским – ответ властей на инициативу граждан о проведении референдума в Пуховичском районе. Суд над Сергем Абразовским, одним из организаторов проведения местного референдума против строительства завода ядохимикатов в поселке Дружный Пуховического района, отложен на 10 апреля 2008 года. Сергей выдвинул несколько ходатайств: предоставить адвоката, ознакомиться с делом, предоставить свидетелей 25-тысячное население п.Дружный, г.п.Свислочь, г.п.Руденск, д.Дричин, д.Дукора, д.Рябиновка и других близлежащих населенных пунктов Пуховичского района выступает против решения о строительстве частного российского завода ЗАО "Август-Бел" по производству ядохимикатов вблизи Минской ТЭЦ-5. Жители обращались в различные инстанции: прокуратуру Пуховичского района, Минский облисполком, Министерство здравоохранения, Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, Минскую областную прокуратуру, Комитет госконтроля, Администрацию Президента, Совет Министров – всюду получали одни отписки. Никто из чиновников не выступил в защиту энергетической и экологической безопасности страны, интересов ее граждан. Видимо, местным властям очень не хочется, чтобы граждане сами решали свои жизненно важные проблемы. Поэтому они игнорировали письмо за подписью вице-премьера правительства г-на Бамбизы о проведении собрания с жителями поселков до 21 марта 2008 года по вопросу строительства опасного производства. Я был на нескольких собраниях в поселке Дружный и Свислочь, видел плакаты с обращением к президенту страны: "Александр Григорьевич – помоги!" Не поможет... Только на самих себя сегодня можно надеяться. Не ждать, когда придет хороший дядя и запретит строительство опасного для жизни людей завода. Такие люди, как Сергей Абразовский, Анастасия Рысовец и другие, готовы идти до конца, защищая нашу землю от химической заразы. На митинге 22 марта 2008 года жители поселков единогласно проголосовали за проведение местного референдума. Суд над Сергеем Абразовским – ответ властей на инициативу граждан… Николай Похабов 02.04.2008
Завод у Дружным сур’ёзна пагражае Менску
Пра гэта заяўляе ня толькі грамадзкі аргкамітэт, але й шэраг беларускіх навукоўцаў-хімікаў, практыкаў зь Менскай ТЭЦ-5. Да абмеркаваньня тэмы, якую першым узняў BulletinOnline.org, цяпер далучыліся шматлікія СМІ. Але мы па-ранейшаму ведаем больш. Колькі дзён таму Беларускае тэлебачаньне паказала хвалебны рэпартаж з Чувашыі пра тое, які патрэбны народнай гаспадарцы і абсалютна бясшкодны завод па выпуску гербіцыдаў для сельскай гаспадаркі. Аднак насельніцтва Пухавіцкага раёну, дзе мяркуецца збудаваць завод-аналяг, катэгарычна выступае супраць. 10 красавіка ў судзе Пухавіцкага раёну будзе разглядацца міліцэйскі пратакол аб прыцягненьні да адміністрацыйнай адказнасьці грамадзкага актывіста Сяргея Абразоўскага. Ён абвінавачваецца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу 30 сакавіка, які адбыўся на стадыёне ў пасёлку Сьвіслач. Аналягічны пратакол на спадара Абразоўскага быў складзены і 22 сакавіка. Тады мітынг пратэсту прайшоў у пасёлку Дружны. Абедзьве акцыі адбываліся супраць будаўніцтва ў пасёлку Дружны прадпрыемства хімічнай вытворчасьці расейскай прыватнай кампаніі "Аўгуст". Офіс кампаніі – у Маскве. Вытворчасьць – у пасёлку Вурнары, што ў Чувашыі. У 1960-я гады тут выраблялі дуст (ДДТ) для ўсяго калгаснага СССР. Цяпер расейскі бок заяўляе, што на заводзе ў Беларусі будзе вырабляцца 18 відаў пэстыцыдаў – хімічных сродкаў для зьнішчэньня пустазельля і шкоднікаў на сельскагаспадарчых пасевах. Жыхары Пухавіцкага раёна выказваюцца за правядзеньне мясцовага рэфэрэндуму аб мэтазгоднасьці будаўніцтва прадпрыемства ў непасрэднай блізкасьці ад жылых дамоў, а таксама за правядзеньне незалежнай мэдычнай, экалягічнай і юрыдычнай экспэртызы. – Нават калі мяне асудзяць, то я не адыду ад гэтага пратэсту, – заяўляе Сяргей Абразоўскі. – Трэба нам бараніцца, бо небясьпека пагражае здароўю 25-тысячнаму насельніцтву тутэйшых паселішчаў Капейнае, Дрычын, Белае, Дукора, пасёлкаў Рудзенск, Дружны, Сьвіслач. У небясьпецы апынецца і Менск Ад будаўнічай пляцоўкі ў Дружным да Менску – усяго 22 кілямэтры. Эколяг Ірына Васько ўпэўнена кажа: вецер данясе да сталіцы прадукты спальваньня, бо ўтылізаваць адыходы вытворчасьці расейцы разьлічваюць на мэханічнай устаноўцы. У паветра патрапяць хлёр-, азот- і фторутрымліваючыя газы. Гэта атрутныя газы. Ствараецца небясьпека і ў забесьпячэньні Менску чыстай пітной вадой. Менавіта пад тэрыторыяй вышэйзгаданых пасёлкаў і вёсак на глыбіні 70-140 мэтраў знаходзіцца гарызонт-сховішча падземнага запасу вады для сталіцы. Першы, што на глыбіні 40 мэтраў, інтэнсіўна выбіраецца ў гэтыя гады. Праектаваньне ж новага хімічнага прадпрыемства пакуль не прадугледжвае першачарговае будаўніцтва ачышчальных збудаваньняў, бо яны каштуюць ў два ці нават у тры разы даражэй, чым сам завод. Гэта, у прыватнасьці, канстатуе заключэньне № 46 у праектна-каштарыснай дакумэнтацыі. Таму зьліў сьцёкаў будзе ў амаль зношаную каналізацыйную сетку мясцовай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.А ліўневыя сьцёкі – на рэльеф мясцовасьці ў басэйне мясцовых рэчак Пціч і Сьвіслач. Да пратэсту насельніцтва далучаюцца навукоўцы і практыкі Увачавідкі ігнаруецца патрабаваньне Санітарных правілаў і нормаў (СанПіН) 10-5 РБ 2002 году, дзе патрабуецца, што "накладаньне санітарна-ахоўнай зоны прадпрыемства больш высокага клясу небясьпекі (г.зн. ЗАТ "Аўгуст-Бел") на санітарна-ахоўную зону зь меншым клясам небясьпекі (г.зн.ТЭЦ-5) не дапускаецца". У дадзеным выпадку ЗАТ "Аўгуст-Бел" зь першым клясам небясьпекі будзе працаваць усяго у 50-ці мэтрах ад ТЭЦ-5, дзе пэрсанал заняты і ў начных зьменах. Пра аргумэнты экалягічнай небясьпекі заяўляюць навукоўцы. Ужо зьявілася калектыўнае заключэньне вядучых спэцыялістаў-хімікаў – акадэмікаў і дактароў Нацыянальнай акадэміі навук, у якім яны абвяргаюць магчымасьць будаўніцтва хімзаводу ў Менскай вобласьці. Канцэрн "Белэнерга", у ведамстве якога Мінская ТЭЦ-5, таксама пярэчыць. Дырэктар ТЭЦ-5 В.Кішко загадам ад 14.03.2008 №122 адмяніў ранейшыя пагадненьні на праектна-вышуковыя працы для будаўніцтва заводу ЗАТ "Аўгуст-Бел". "Інтарэсы расейцаў лабіруюць чыноўнікі" Перакананьне Сяргея Абразоўскага цьвёрдае. Ён цьвердзіць, што "інтарэсы расейскай кампаніі "Аўгуст" прасоўваюць і лабіруюць беларускія чыноўнікі, мажліва, не без карысьці для сябе". Паводле дадзеных Сяргея Абразоўскага, распрацоўшчык аддзелу праекту "Ацэнка ўплыву на навакольнае асяродзьдзе" – праектная арганізацыя ў Менску. Паводле сваёй прыналежнасьці Беларусі яна не можа дэкляраваць замест расейскага ЗАТ "Агуст" будаўніцтва сацыяльных аб’ектаў, адкрыцьцё новай навучальнай установы для падрыхтоўкі кадраў ці разьвіцьцё лякарняў, гандлёвага і бытавога абслугоўваньня. Нават напамінку няма, што расейская кампанія зробіць хаця б крок у гэтым накірунку. У каштарысе на гэта не заплянавана ніводнага рубля! Сяргея Абразоўскі пераконвае: у рэалізацыі расейскага праекту ў Беларусі парушаюцца асноўныя патрабаваньні міжнароднай Орхускай Канвэнцыі, далучэньне да якой Беларусь дэкляравала 14 сьнежня 1999 году. А менавіта Канвэнцыя патрабуе: 1. Доступу насельніцтва да экалягічнай інфармацыі; 2. Удзелу грамадзкасьці ў працэсе прыняцьця экалягічна значных рашэньняў; 3. Доступу да правасудзьдзя ў пытаньнях, якія тычацца навакольнага асяродзьдзя. Выпраўляць памылкі пачынае грамадзкасьць Удзельнікі супраціву ў Дружным абралі свой арганізацыйны камітэт. Адна зь яго прапаноў, што атрымала адабрэньне на сходах і мітынгах 27.12.2007 г., 25.01.2008 г., 05.02.2008 г., 22.03.2008 г. і 29.03.2008 г. – арганізацыя незалежнай экалягічнай экспэртызы праекта па будаўніцтву прыватнага расейскага заводу ЗАТ "Аўгуст-Бел". Фінансаваньне гэтай працы – народнае. Жыхары распачалі збор добраахвотных ахвяраваньняў. Дзеля здароўя сваіх дзяцей. Галіна Баравая 02.04.2008 |