Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members dixes Міншчына Рэха № 4, красавік Славутай паэме Купалы пра камунараў – 75 год
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Славутай паэме Купалы пра камунараў – 75 год

НаташаПоследнее изменение: 2008-04-18 07:22

Старэйшыя ўпарта трымаюцца за музэй прапаганды савецкай мэліярацыі. Хоць фактычна ён прыхарошвае драматычную праўду.

Лідзія Саўчык мае паляшуцкія карані на Любаншчыне . Яна – зь вёскі Камуна. Гісторыю свайго паселішча жанчына памятае дасканала. У музэі тамтэйшай школы была юным экскурсаводам. Паэму Янкі Купалы "Над ракой Арэсай" найбольш цытавала ад наступных радкоў:

Пад шум бесканечны
Бярозаў і соснаў,
Сахой недарэчнай
Аруць пясок млосна...
Праз леты і зімы
Паданьне ішло ў векі
– Палешукі мы,
А не чалавекі...

– Ну й дурніцай я была! – кажа цяпер жанчына. – Прапаганду клясыка ўспрымала наўпрост, не здагадвалася нават, што ўхваленыя Купалам савецкія землякопы апынуліся ў 1937-м у сталінскім ГУЛАГу. У экалёгіі Палесься савецкая мэліярацыя абярнулася ня меншым горам, чым турмы для людзей.

Як высьвятляецца, прадзед Ліды – Пракоп Адзярыха – лепшы герой паэмы Янкі Купалы У 1925 годзе ён разам зь іншымі дэмабілізаванымі чырвонаармейцамі патрапіў у групу землякопаў, якой бальшавікі загадалі будаваць новае сацыялістычнае жыцьцё на высьпе Забалаць. У тую першую вясну (Купала гэта добра адлюстроўвае) яны сякерай і рыдлёўкай асушылі 40 гектараў поля. Засеялі іх гароднінай і каноплямі. За два гады выкапалі пяць равоў, кожны – 20 кілямэтраў у даўжыню і 3-4 мэтры ў шырыню. У 1932 годзе праз "Чырвоны крыж" зь Нямеччыны камуна атрымала чыгуначку-вузкакалейку. Даўжыня яе была 14 кілямэтраў. Пазьней прыдбалі і электрастанцыю. Першапраходцы балот будавалі сабе дамы, жаніліся, гадавалі дзяцей.

На пачатку тут быў нават своеасаблівы камунізм. Пра гэта захаваліся ўспаміны Аляксандра Васіленкі – колішняга паштальёна.У сваім дзёньніку ён занатаваў, што "камунары разам ідуць на працу, робяць, прыходзяць, сьнедаюць, абедаюць, вячэраюць. У сталоўцы ніхто не плаціў. У іх лазьня была і нават сподняе агульнае. Але пасьля прыехалі эканамісты. Падлічылі і заявілі: "Таварышы, у вас дэбіт з крэдытам не сходзяцца, трэба харчавацца паасобку".

У 1937 годзе ў ГУЛАГу загінуў галоўны герой паэмы Купалы Пракоп Адзярыха. Ён пакінуў жонку і пяцёра сваіх дзяцей. Разам зь некаторымі іншымі камунарамі яго арыштавала чэкісты, зрабілі "ворагам народу".

Ну а камуна? У вясковым музэі няма зьвестак пра сталінскія рэпрэсіі. На сьценах памяшканьня і ў кутах яго – драўляныя рыдлёўкі, зьедзеныя ў працы да таўшчыні ніткі сярпы, кавалак рэйкі ад былой вузкакалейкі, дрэнаж з кары бярозы...

– Гэта – інструмэнты рабоў сацыялізму, – тлумачыць Лідзія Саўчык, – людзі капалі багну, стоячы па паясьніцу ў вадзе. У выніку – рана каналі. Сёлета якраз будзе 75 гадоў ад распаўсюджваньня ў друку паэмы "Над ракой Арэсай", а апошні зь яе герояў памёр яшчэ 25 гадоў таму.

Музэй у вёсцы Камуна – адзіны ў Беларусі, дзе яшчэ ўхваленая мэліярацыя. Зьвестак пра яе ўплыў на экалёгію і зьмены ў навакольлях тут няма. Як і няма праўдзівасьці пра лёс людзей. Апошні стэнд датаваны 80-мі гадамі мінулага стагодзьдзя.

Але ж на сёньня на тэрыторыі Любаншчыны больш як 70.000 асушаных гектараў. Рэчышча ракі Арэсы – прамое, бруднае і неглыбокае. Як падлічылі эколягі, пласты ўрадлівага торфу зьменшыліся на 80-150 сантымэтраў. Цяпер да траўня на Любаншчыне дзьмуць буры пылу. Сухі і здробнены торф засьцілае людзям вочы. Пасьля траўня пачнуцца пажары. Страты ад іх цяжкія і, на жаль, амаль непапраўныя.

Галіна Баравая

18.04.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: