Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members dixes Міншчына Рэха № 4, красавік Барацьбіт з мафіяй паспрачаецца за дэпутатства
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Барацьбіт з мафіяй паспрачаецца за дэпутатства

НаташаПоследнее изменение: 2008-04-30 07:41

Жыхары Пухавіцкага раёну абяцаюць Сяргею Абразоўскаму падтрымаць ягоную кандыдатуру на парлямэнцкіх выбарах.

У 2003 годзе спроба стаць дэпутатам Нацыянальнага Сходу абярнулася для Сяргея Абразоўскага стратай свабоды. У дзень рэгістрацыі кандыдатам яго арыштавалі.

– Напярэдадні да мяне наведаліся міліцыянты-правакатары і запатрабавалі добраахвотна адмовіцца ад барацьбы за дэпутацкі мандат, – згадвае спадар Сяргей. – Адыходзячы, прыгразілі: калі не паслухаю, будзе горш.

Канфлікты з уладай Сяргей Абразоўскі мае і цяпер. На сёньня – ён пацыент кардыялягічнага аддзяленьня ўчастковай бальніцы ў пасёлку Сьвіслач. Кажа, што пачувае сябе значна лепш, чым у дзень нападу на яго міліцыянтаў 26 красавіка. Суразмоўца нагадвае, што адбылося:

– У дзень "Чарнобыльскага шляху-2008" мяне "пасьвілі" міліцыянты ад самага ранку. Я з пад'езду – яны за мной. Накіроўваюся ў краму – яны сьледам. Іду ў аддзяленьне Ашчадбанку – пад знак "праезд забаронены" рухаецца міліцэйскі "бобік". Народ жартуе: "Ну, Аляксандравіч, заслужыў ты павагу "жандармаў" – на павадку ўжо водзяць".

Са словаў суразмоўцы, каля 12 гадзінаў 26 красавіка ў хвасьце з наглядчыкаў было двое ў міліцэйскай форме, яшчэ двое – у форме ДАІ, двое – у цывільнмы. Яшчэ некалькі заставаліся ў аўтамабілях.

У 12.30 ля вёскі Дукора мясцовыя і мінакі назіралі, як Абразоўскага выцягнулі з аўтобуса, пры гэтам разарвалі напапалам пінжак. Тады салідны мужчына кінуўся да парэнчы між двума прыдарожнымі мэталічнымі слупкамі і ўчапіўся за гэтыя слупкі барцоўскім захопам рук і ног. Вакол мітусіліся міліцыянты. Біць чалавека пры людзях не адважыліся. Загнаны на слупкі мужчына прасіў патлумачыць за што яго перасьледуюць. Патрабаваў, каб склалі паратакол на месцы.

Цяганіна з міліцыянтамі доўжылася ня менш як паўгадзіны. Урэшце, Сяргею Абразоўскаму стала кепска, ён папрасіў выклікаць "хуткую". Дыягназ мэдыкаў – "перадынфарктны стан".

Сяргею Абразоўскаму – 49 гадоў. Ён скончыў Мінскі політэхнікум, а пасьля – Беларускі політэхнічны інстытут. Спэцыльнасьці – інжынэр кантрольна-вымяральных прыбораў. Жанаты, мае двух сыноў. Сябра ПКБ. Узначальвае цяпер ініцыятыву насельніцтва 12 суседніх вёсак у забароне будаўніцтва ў пасёлку Дружным Пухавіцкага раёну хімічнага заводу "Август-Бел".

BulletinOnline.org падрабязна паведамляў пра акцыі пратэсту, якія цягнуцца ад 2007 году. Мясцовыя жыхары лічаць, што яны ваююць з расейскай мафіяй і яе прыслужнікамі ў Беларусі. Дзеля сваёй кішэні чыноўнікі ігнаруюць нават афіцыйнымі папярэджваньнямі эколягаў. А яшчэ ў верасьні 2006 году 14 навукоўцаў Інстытута біяарганічнай хіміі на чале з дырэктарам акадэмікам Фёдарам Лахвічам зрабілі пісьмовую выснову аб немэтазгоднасьці будаўніцтва хімічнага заводу "Август-Бел". Ад пасёлку Дружны да Менску – 22 кілямэтры.

–У выніку аварыі пры хуткасьці ветру 8 мэтраў у сэкунду атрута дасягне сталіцы менш як за адну гадзіну, – кажа Сяргей Абразоўскі. – Акрамя таго, будуць забруджаныя Матароўскія водазаборы, якія цяпер забясьпечваюць Менск пітной вадой.

У пэрыяд ад лістапада 2007 году ў Дружным і Сьвіслачы адбылося ўжо сем мітынгаў і сходаў пратэсту. За мітынг 22 сакавіка ў Дружным Сяргей Абразоўскі пакараны штрафам – 1.400 000 рублёў. Пад зваротам супраць будаўніцтва хімічнага заводу сабрана больш як шэсьць тысяч подпісаў.

Наша даведка: "Август" – прыватная расейская кампанія. Офіс знаходзіцца ў Маскве. Вытворчасьць – у пасёлку Вурнары, што ў Чувашыі. У 1960-я там выраблялі дуст (ДДТ) для ўсяго СССР. Цяпер расейскі бок заяўляе, што на заводзе ў Беларусі будзе вырабляцца 18 відаў пэстыцыдаў — хімічных сродкаў для зьнішчэньня пустазельля і шкоднікаў на сельскагаспадарчых пасевах.

Галіна Баравая

30.04.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: