Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members dixes Міншчына Рэха № 12, снежань
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Рэха № 12, снежань

Сельсаветы зарабляюць на памерлых

На ўсёй тэрыторыі Ўзьдзенскага раёну трэба плаціць за месца на вясковых могілках. На нябожчыках плянуюць зарабіць 18 мільёнаў.

Сваякі паклікалі на пахаваньне раней знаёмай мне бабулі Анастасіі зь

вёскі Забалоцьце. І так сталася, што ў дзень яе адпяваньня прывезьлі зь Менску на радзіму яшчэ аднаго нябожчыка. Пакуль мы самотна тоўпіліся ля дзьвярэй старой хаты памерлай, то ў суседзяў па няшчасьці распачынаўся нейкі незразумелы вэрхал. Людзі, якія плакалі, пераходзілі на крыкі і нават праклёны.Міжволі давялося прыслухоўвацца. А неўзабаве даведаліся, што бунтуюць супраць сельсавету, які спаганяе грошы за выкапаны ўжо дол на могілках на ўзгорку.

Наведалася ў сельсавет, дзе патлумачылі, што аплата за ўчасткі для пахаваньня на вясковых могілках спаганяецца паводле адпаведнага рашэньня мясцовага сельскага выканаўчага камітэту.

– Гэта ня наша задума, – пераконвала сакратар сельсавету, былая настаўніца з прозьвішчам, якое маюць прыкладна 80 працэнтаў тутэйшых жыхароў. – Няхай Бог даруе, што я выконваю дурныя загады, але як выратавацца ад такога граху, калі вось дакумэнтамі прыперлі?

На стале ў сакратара тэкст Закону Беларусі "Аб пахаваньні і пахавальнай справе". Дзяржава гарантуе кожнаму грамадзяніну пасьля ягона сьмерці вызначэньне зямельнага ўчастку для пахаваньня. Закон дзейнічае ад 2001 году. Але ні да яго, ні шмат раней ці пазьней у вёсцы ніхто і ніколі не плаціў за апошні прытулак грошы. Хто ж цяпер ініцыятар пацягнуць грошы зь нябожчыка?

Каму з чыноўнікаў ні адрасавала гэтае пытаньне ў Узьдзенскім раёне, то называлі цяперашняга галоўнага вэртыкальшчыка Міхаіла Лапотку. Менавіта пры ім, маладым і здаровым, укараняюцца новыя правілы выкарыстаньня месцаў пахаваньня. Дакумэнт мясцовага экспэрымэнту зацьвердзілі дэпутаты райсавету, а фінансавы аддзел райвыканкаму дапоўніў яго прыкладным палажэньнем аб парадку спагнаньня грашовых сродкаў і іх выкарыстаньня.

З самастойных узьдзенскіх правілаў вынікае, што дол памерамі 2,3 мэтра ў даўжыню і 1,4 мэтра ў шырыню гарантуецца кожнаму тутэйшаму жыхару. Калі ж насельнікі клапоцяцца аб сямейных пахаваньнях і жадаюць зарэзэрваваць месцы для сваякоў, то за гэта трэба заплаціць: за дадатковы квадратны мэтар больш як 50 тысяч рублёў.

Мазгі чыноўнікаў скіраваныя на дадатковыя сродкі, якіх катастрафічна не хапае адміністрацыі раёну. Патрапіўшы ў лапы фінансавага крызісу, чыноўнікі гатовыя зламаць спрадвечныя традыцыі. І вось калі сваякі забіраюць памерлых зь Менску ці іншых гарадоў, яны вырашылі абіраць людзей.

Абяскроўлены перасяленьнем і выміраньнем Узьдзенскі раён мае толькі 10 сельсаветаў. Усіх жыхароў засталося 26 тысяч. Памірае людзей больш, чым нараджаецца. Штогод адыходзіць у лепшы сьвет больш як 400 нябожчыкаў. У раёне цяпер 60 могілак. Платныя ўчасткі на ўсе пагосты складуць прыкладна 360 квадратных мэтраў. Агульная аплата – 18 мільёнаў рублёў. Столькі цяпер каштуюць некалькі выкармленых у калгасе сьвіней.

То ці ёсьць з-за чаго сьвінячыць, паны з Узды?

Галіна Баравая

16.12.2008

Клецкі апазыцыянэр вінаваціць дэмвярхушку

Сябра БАЖу і рэгіянальны каардынатар Руху "За Свабоду" Сяргей Панамароў мае патрэбу ў дапамозе.

Мажнага мужчыну з рыжымі валасамі і з доўгай барадой такога ж сонечнага колеру не прапусьціць позірк нават выпадковага мінака ў маленькім Клецку. Сяргей Панамароў ходзіць на вуліцы ня подбегам і безь якой-небудзь палахлівасьці. Калі перапыняюць яго местачкоўцы, то абавязкова з кожным парукаецца, пагутарыць. Назірала нават, што некаторыя тутэйшыя міліцыянты не цураюцца атрымаць у спадара Панамарова сьвежы нумар друкаванага бюлетэня "Бойкі Клецак".

Са словаў Сяргея Панамарова, ён зьяўляецца заснавальнікам і выдаўцом незалежнага бюлетэня ад 2005 году.

– Галоўная тэма артыкулаў – злоўжываньні мясцовых чыноўнікаў: карупцыя, кумаўство і сваяцтва па прынцыпу рука руку мые, – кажа рэдактар Сяргей Панамароў. – Акрамя таго, сачу за грамадзкімі падзеямі і інфармую аб палітычных акцыях у Менску, Слуцку, Салігорску, Нясьвіжы і Капылі.

"Бойкі Клецак" ня толькі інфармуе. Сёлета Сяргей Панамароў правёў дасьледаваньне таго, як старшыня Клецкага райвыканкаму Анатоль Бойка скарыстоўвае сваё службовае становішча ў карысьлівых мэтах. Перадусім выгадна збыў свой маёнтак у прыгарадзе, які збудаваў, калі ўзначальваў СПК "Савецкая Беларусь". У самім жа Клецку новапрызначаны старшыня райвыканкама атабарыўся ў вялікім двухпавярховым катэджы. Нядаўна нават пачаў яго прыватызаваць, але пакуль не ўдаецца. Бо пра сквапнасьць "вэртыкальшчыка" даведаліся жыхары раёну, і менавіта зь бюлетэню "Бойкі Клецак".

– Раённае начальства помсьціць мне, – кажа Сяргей Панамароў, – ужо сем разоў спрабавалі заводзіць і заводзілі крымінальныя справы за нібыта паклёпы і зьневажаньні чыноўнікаў у СМІ. На мяне травяць міліцыянтаў, пазбавілі ліцэнзіі на прадпрымальніцкую дзейнасьць і канфіскавалі абсталяваньне прыватнага цясьлярнага цэху.

У гэтыя дні ў Інтэрнэце Сяргей Панамароў разьмясьціў свае прызнаньні. Піша, што ніводная палітычная партыя апазыцыі і пэрсанальна палітыкі зь Менску не дапамагаюць і не абараняюць у яго барацьбе з мясцовымі чыноўнікамі.

– Мне сумна назіраць, як былыя гарачыя прыхільнікі ў барацьбе за дэмакратыю аддаляюцца ад нашай справы. Іх звальняюць з працы, арыштоўваюць і штрафуюць. Увогуле лічу, што сельскія рэгіёны пакінутыя сталічнымі арганізацыямі і лідэрамі зь Менску на самавыжываньне.

Ці пачуе хто просьбу Сяргея Панамарова пра дапамогу?

Галіна Баравая

12.12.2008

В Борисове и Жодино забастовка стала массовой

Сегодня на рынках региона не заметить однодневную забастовку предпринимателей просто невозможно: бастует большая часть ИП-шников, торгующих на рынках.

Утренний обход торговых точек убедил: активисты предпринимательского движения поработали неплохо. В Борисове шесть рынков, на которых торгуют более полутора тысяч индивидуальных предпринимателей. И только на одном из них – "Строительном", где в основном работают наемные работники ЧУПов, – все торговые точки работают в обычном режиме.

На пяти остальных рынках процент бастующих составляет от 70 до 90 от общего числа. Впрочем, для Борисова такое соотношение привычно: здесь ИП всегда довольно активно принимают участие в протестных акциях, будь то забастовки, митинги или шествия.

Удивили предприниматели Жодино. До сих пор они реагировали на акции в свою защиту довольно вяло. И вот сегодня все жодинские рынки – стоят! Такой солидарности никто и предположить не мог. Видимо, наконец-то дошло и до здешних ИП: "надо что-то делать!"

Валерия Рубина

10.12.2008

Жодинскую школьницу "похоронили". Но она нашлась!

Пятнадцатилетнюю девчонку родители и милиция тщетно искали полтора месяца по городам и весям страны. Ну а она в это самое время славно "развлекалась".

В Жодино, городе небольшом, где все друг друга знают, весть о пропаже 15-летней Вероники Михейчик всколыхнула народ: тут же поползли слухи о маньяке-педофиле, который украл девочку – в общем, однозначно решили: она стала жертвой преступления. На самом же деле оказалось совсем по-другому.

За полтора месяца школьница успела побывать в Барановичах, Лиде,  Минске, Москве и Питере. Жила на квартирах с сомнительной репутацией и на вокзалах. Точку в путешествиях Вероники поставили жодинские милиционеры, задержавшие ее на Центральном железнодорожном вокзале в компании с подругой, которую разыскивала уже борисовская милиция.

Сейчас несовершеннолетняя любительница приключений находится в жодинском социально-педагогическом центре, где с ней работают психологи и педагоги, пытаясь понять причины столь неадекватного поведения.

Валерия Рубина

11.12.2008

Встреча с Милинкевичем состоится при любой погоде

Категорический запрет на диалог лидера движения "За свободу" с жителями Борисова получили заявители мероприятия. Оно все же пройдет, пусть и в другом формате.

Встреча с бывшим кандидатом на президентский пост Александром Милинкевичем предварительно была запланирована на 9 декабря в актовом зале СШ №23 города Борисова.

Остановились именно на ней не случайно: в стенах этого учебного заведения размещалась участковая избирательная комиссия по выборам депутатов ПП НС, к которой у независимых наблюдателей было наибольшее количество претензий. Организаторы мероприятия, в  их числе и демократический активист Сергей Салаш, которому так и не дали возможности баллотироваться в депутаты ПП НС на последних выборах, намеревались сообщить борисовчанам, какие именно замечания возникли у наблюдателей.

Но исполком прислал ответ на заявление о проведении встречи, где однозначно говорится: "Вам запрещено проведение массового мероприятия в форме схода граждан… в связи с несоответствием предоставленных документов". При этом само "несоответствие" не сформулировано. Такой ответ вполне может стать поводом для судебного разбирательства, которое, скорее всего, и начнут в самое ближайшее время организаторы встречи.

Сама же встреча состоится, только не в школе, а во дворе редакции единственной негосударственной борисовской газеты. Как заверяют организаторы, поговорить с Милинкевичем можно будет при любой погоде.

Валерия Рубина

09.12.2008

Жодинский суд плодит бомжей

По его решению три семьи, задолжавшие большие суммы за коммунальные услуги, были выселены без предоставления жилой площади. На очереди еще 200!

Всего в течение нынешнего года Жодинский суд рассматривал шесть дел в отношении должников УП "Жилье". Все они задолжали более двух миллионов рублей за коммунальные услуги. В трех случаях должников переселили в квартиры меньшей площади. Для еще троих маленьких квартир не нашлось, и потому людей просто вышвырнули на улицу.

В списках злостных неплательщиков числятся еще сто семей. Лишить их крыши над головой нельзя, поскольку в этих квартирах проживают несовершеннолетние дети. Коммунальщики просто ждут, когда те подрастут. Квартир на переселение в городе нет, а это означает, что в скором времени в Жодино как минимум двести человек станут людьми "без определенного места жительства", то есть бомжами.

Валерия Рубина

08.12.2008

18 гадоў вяскоўцы апраменьваліся

На радзіме Якуба Коласа выяўленыя радыеактыўныя адыходы – ад часоў Савецкай Арміі там заваляліся 23 небясьпечныя кантэйнэры.

У Стаўпецкім раёне на Меншчыне ля чыгуначнай станцыі Коласава нядаўна рассакрэцілі былую ракетную частку былой Савецкай арміі. Тут цяпер атабарваецца невялікае падразьдзяленьне беларускіх узброеных сіл.

Каб кінутыя там вайскоўцы СА й іхныя сем’і карысталіся юрыдычнымі правамі грамадзянаў Беларусі, схаванаму ў лесе за калючым дротам паселішчу далі афіцыйны назоў пасёлак Новаколасава. Мужчыны і жанчыны  штодня мітусяцца між месцам свайго начлегу ды працай у Коласаве альбо Стоўбцах ці Менску. Для дзяцей таксама на месцы няма школкі. Сьцежкі на выхад і па вяртаньні пралягаюць поруч былой вайсковай базы ракетнай зброі. Хто б мог здагадацца, што ўжо амаль 18 гадоў тут з-пад зямлі выпраменьваюць адыходы ядзернага паліва?!

Небясьпечную знаходку выкрылі спэцыялісты цэнтру хімічнай і радыяцыйнай аховы Рэспубліканскага атрада спэцыяльнага прызначэньня Міністэрства надзвычайных сытуацый. За дапамогай яны зьвярнуліся ў Аб’яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў, што пад Менскам.

Радыёлягі, якія ўдзельнічалі ў апэрацыі па лякалізацыі небясьпечнага грузу, адмаўляюцца ад адкрытых гутарак з журналістамі. А праз прыватныя зьвесткі стала вядома, што на ліквідацыю схованкі атруты было адведзена мінімум часу. Спэцыяльную тэхніку прыгналі ноччу, каб не прыцягваць увагу тутэйшага насельніцтва. На працягу пяці гадзінаў спэцыялісты пад маскамі на тварах і ў ахоўных касьцюмах дасталі з амаль трохмэтровай глыбіні 23(!) кантэйнэры з цэзіем і кобальтам. Пры міліцэйскім суправаджэньні небясьпечны груз быў вывезены на спэцыяльным аўтамабілі на палігон доўгатэрміновага захоўваньня радыёнуклідаў "Сосны".

Цяпер у Стаўпецкім раёне працуюць ідэалягічныя агітатары. Яны шукаюць сустрэчы з насельніцтвам і тлумачаць афіцыйную вэрсію таго, што адбылося. Маўляў, улады ведалі пра пункт захоўваньня радыёактыўнага грузу. Маўляў, гэта быў спэцыяльныя калодзеж, у які некалі разьмясьцілі сьвінцовыя кантэйнэры. Для вывазу іх чакалі зручнага моманту.

Аднак і людзі не дурні. Бачаць, што на Стаўпеччыну зачасьцілі перасовачныя лябараторыі. Радыёлягі вымяраюць узроўні радыяцыйнай забруджанасьці вады і глебы. Дасьледуюцца лясы і берагі Нёмана. А пра вынікі – маўчок. Няма зараз ўпэўненасьці, што чыстымі застаюцца запаведныя крыніцы ў коласаўскіх мясьцінах – Альбуці, Ластку, Мікалаеўшчыне.

Галіна Баравая

03.12.2008

У бабулек-дачниц поотбирали пенсии

Жодинский горисполком решил невиданными штрафами "убрать" старушек, которые приторговывают излишками урожая в неустановленных для торговли местах.

На недавно состоявшемся заседании административной комиссии рассмотрено восемь соответствующих протоколов. Нарушители – пенсионерки, которые продавали излишки выращенного на дачах урожая в бойких местах возле крупных магазинов. Наказание за это нарушение, согласно законодательству, предусматривает штраф в размере от 4 до 25 базовых величин.

Но административная комиссия на этот раз отличалась "кровожадностью", потому каждый нарушитель вынужден будет заплатить штраф в размере 10 базовых величин или 350 тысяч рублей. Для пенсионерок эта сумма равна их пенсиям, а для некоторых и вовсе ее превышает. Кстати, члены комиссии пообещали: в случае вторичного составления протокола за торговлю в неустановленном месте нарушителям-"рецидивистам" назначат штраф во все 25 базовых величин.

Таким образом, жодинские власти борются за "благоустройство города и придание ему современного облика". А тот факт, что не от хорошей жизни пенсионеры несут свои незатейливые товары на улицы, борцов за современный облик нисколько не тревожит.

Валерия Рубина

02.12.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: