Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members expert Светлогорск Светлогорские вести №5, сентябрь
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Светлогорские вести №5, сентябрь

Светлагорск першым у вобласці паставіў помнік свайму заснавальніку

Гісторыя горада звязана з мястэчкам Шацілкі, якія ўпершыню ўзгадваюцца ў дакуменце, выдадзеным 15 ліпеня 1560 года каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем літоўскім Жыгімонтам ІІ Аўгустам.

Гэта пакуль адна на сённяшні дзень крыніца, у якой згадваецца Раман Шаціла – уласнік мясцовасці ў далёкім мінулым. На жаль, краязнаўцы зусім мала ведаюць пра гэтага чалавека, апроч таго, што менавіта ён фактычна стаў бацькам Шацілак.

Стварыў помнік менскі скульптар Эдуард Астаф’еў. Перад тым, як прыступіць да працы, ен "акунуўся у ХVI стагоддзе. Вывучаў шмат архіўных дакументаў, звычаі і абрады таго часу. Дарэчы вопыт такога знаёмства з гісторыяй Беларусі ў Эдуарда Астаф'ева ўжо быў: ён аўтар помніка беларускаму першадрукару і асветніку Францыску Скарыне ў Празе.

– Герб "Сонейка" на грудзі ў Шацілы сімвалізуе , што ён нясе з глыбіні стагоддзяў святло самаўсведамлення, а ў руцэ ў яго "той самы" прывілей, які заснавальнік горада аддае Ждану Манкевічу – наступнаму ўладальніку Вострава Шацілінскага, – патлумачыў дырэктар Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” Ізяслаў Катляроў.

Вышыня помніка Шацілу больш за два метры, і стаіць ён на мятровым пастаменце.

Аляксандр Рауценка

25.09.2006

Раскапаны горад, знішчаны ў вайну з Расіяй

У  Светлагорскім раёне знойдзены невядомы раней гістарычнай навуцы горад Казімір. Горад гэты  існаваў у XVII cтагоддзі і размяшчаўся на месцы  цяперашняй  вёскі Каралёўская Слабада-2. 

Гэта пацвердзілі і вынікі раскопак, што праводзіліся тут у жніўні-верасні пад кіраўніцтвам  доктара гістарычных навук, прафесара Сяргея Рассадзіна  і пры падтрымцы мясцовай грамадскасці, рыйвыканкама.

Варшаўскі след беларускага горада

У 2001 годзе доктар гістарычных навук, прафесар  Сяргей Рассадзін з Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта ў Галоўным архіве старадаўніх актаў Польшчы знаёміўся з дакументамі Нясвіжа. Яны былі перададзены Польшчы бальшавісцкай уладаю Расіі ў 1921 годзе на падставе Рыжскай дамовы.

Там Сяргей Рассадзін і выявіў дакумент пра заснаванне горада Казімір. Гэта быў прывілей ад 1643 года, які падпісала Цэцылія Рэната, каралева Рэчы Паспалітай. У прывілеі запісана, што Казімір утвараецца з вёскі Слабада ў Бабруйскім старостве, і яму надаецца магдэбургскае права.

Лёс прынца падзяліў і беларускі горад

Горад Казімір названы так у гонар сына Цэцыліі і Ўладзіслава - прынца Казіміра, які, дарэчы, не стаў правіцелем з прычыны заўчаснай смерці.
Лёс прынца падзяліў і беларускі горад Казімір.

- Прычыны вядомыя, - кажа ініцыятар раскопак, старшыня  Светлагорскай суполкі "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны", гісторык Тэльман Маслюкоў. - Горад быў разбураны падчас вайны з Расіяй 1654-1667 гадоў. Выяўлены гістарычны дакумент,  які сведчыць, што гэтае разбурэнне адбылося ў 1665 годзе.

Раскапаем… гісторыю

Палявыя даследаванні, якія былі праведзены ў чэрвені-ліпені, паказалі: цэнтр Казіміра  знаходзіцца ў  Каралёўскай Слабадзе-2. У жніўні тут адбылася першая экспедыцыя.

З пачаткам навучальнага года - другая. У ёй са згоды і падтрымкі райвыканкама ўзялі ўдзел 20 навучэнцаў ІІ курса Светлагорскага індустрыяльнага тэхнікума. Хлопцы навучаюцца  будаўнічай спецыяльнасці, і яны пагадзіліся ў час практыкі папрацаваць разам з майстрам вытворчага навучання Генадзем Рызнавокім два тыдні на раскопках.

Яшчэ 14 школьнікаў са Светлагорска добраахвотна ўдзельнічалі ў раскопках у суботні дзень.

Які ён, горад Казімір?

Пакуль не ўдалося высветліць, якім быў Казімір – па велічыні, колькасці жыхароў. Але ўжо першыя раскопкі пацвердзілі архіўныя звесткі - гэта сапраўды быў  менавіта горад.

Апрача  рыбалоўства і гандлю, у Казіміры існавалі розныя іншыя гарадскія рамёствы.

- Мы зафіксавалі кавальскую вытворчасць, выраб чорнага металу, вельмі добра там была наладжана вытворчасць мясцовага шкла, - удакладніў прафесар Рассадзін.

Сярод шматлікіх  знаходак - нож з касцяной рукаяткаю,  фрагменты тытунёвах трубак, кафлі з рэльефным арнаментам, посуду сярэдзіны ХVII стагоддзя, кавалкі аконнай слюды, шкляных і фаянсавых вырабаў, каваныя цвікі, дэкаратыўная накладка на рамень, падкоўка для бота, наканечнікі стрэл арбалета і лука, завушніца, манеты ды іншае.

Плануецца, што ўлетку  наступнага году даследаваньні раней невядомага горада на правабярэжжы Бярэзіны будуць працягнуты.

Анатоль Ліпскі

17.09.2006

Десять лет Светлогорск строит Свято-Преображенский собор

Осталось оформить интерьер. На это понадобятся время и финансы, но храм на празднике города уже освятили. Вручены и награды: их удостоены те, кто заботился о богоугодном деле.

Для освящения храма в город прибыли Митрополит Минский и Слуцкий, Патриарший Экзарх всея Беларуси Филарет, Архиепископ Гомельский и Жлобинский Аристарх и представители Собора духовенства.

 К их приезду усилиями пациентов лечебно-трудового профилактория и добровольцев из числа верующих был наведен порядок. От входа на территорию комплекса до самого крыльца храма устроили импровизированную дорожку из живых цветов.

Митрополит, прибывший к собору до назначенного времени, благословил верующих и направился внутрь для торжественного богослужения. Все желающие присутствовать на столь значимом для любого прихожанина событии не смогли попасть внутрь собора, так что сотням людей – а ближе к полудню верующих становилось все больше – приходилось слушать проповедь, стоя во дворе храма.

Прихожане ожидали возможности войти внутрь, чтобы почувствовать себя участниками богоугодного дела.  Спонсоры, меценаты, прихожане, представители строительных организаций, а также руководители области и района  получили благодарности.

Председателю Светлогорского райисполкома Болеславу Пирштуку вручен орден святого равноапостольного благоверного великого князя Владимира 3 степени.

Отметил Владыка Филарет и нынешнего настоятеля Свято-Преображенского собора отца Алексия, возведя его в сан архимандрита.

Иван Скворцов

26.09.2006

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: