Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members expert Светлогорск Светлогорские вести № 7, июль
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Светлогорские вести № 7, июль

У Светлагорскім раёне раскопваюць горад XVII стагоддзя

Пачаліся чарговыя археалагічныя раскопкі на месцы горада Казімір. Гэтае паселішча існавала ў XVII стагоддзі і мела Магдэбургскае права.

Казімір быў утвораны ў 1643 года ў Бабруйскім старостве Вялікага Княства Літоўскага, якое ўваходзіла ў Рэч Паспалітую. Цяпер на месцы былога горада знаходзіцца вёска Каралева Слабада-2 Краснаўскага сельсавета. Тут сёлета і працуюць на раскопках студэнты-гісторыкі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Івана Шамякіна – 15 практыкантаў пад кіраўніцтвам выкладчыцы Ірыны Калбасінай. Навуковы кіраўнік даследванняў – прафесар кафедры гісторыі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта Сяргей Рассадзін (г. Мінск).

Старадаўні дакумент аб існаванні Казіміра доктар гістарычных навук С.Рассадзін выявіў ў 2001 годзе. З 2006-га па ініцыятыве грамадскасці Светлагорска вядуцца археалагічныя даследванні. Раскопкі пачыналі дабраахвотнікі; затым у двух экспедыцыях працавалі навучэнцы-будаўнікі Светлагорскага індустрыяльнага каледжа.

Казімір быў заснаваны ля ракі Бярэзіна, каб спрыяць развіццю краю паміж Бабруйскам і Рэчыцай. Але ў 1654 годзе Маскоўская дзяржава пачала вайну з Рэччу Паспалітай. У 1655-м маскоўскі цар Аляксей Раманаў загадаў, каб войскі, "ідучы дарогаю, сёлы і вёскі і хлеб і сена і ўсе людскія і конскія кармы… па абодвух баках палілі і людзей забівалі... і знішчалі зусім і поўнасцю, і па баках таксама паліць і разбураць пасылалі" (Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6-ці тамах, т. 2, Мн., с. 197). У тым жа годзе Казімір быў разбураны войскам Івана Залатарэнкі, якое знаходзілася на службе ў цара. І толькі ў 1961-м на той жа прасторы, паміж Бабруйскам і Рэчыцай, зноў быў утвораны горад – Светлагорск (былы пасёлак Шацілкі).

Зараз даследванні фінансуюць Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі і Міністэрства культуры. Светлагорскі райвыканкам арганізаваў размяшчэнне экспедыцыі ў школе вёскі Краснаўка і харчаванне ў гарадскім пасёлку Парычы, а таксама выдзеліў аўтобус для перавозак удзельнікаў раскопак.

Тэльман Маслюкоў

18.07.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: