Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members express Наш выбар № 4, люты Студэнтам ня дужа падабаецца беларуская сыстэма адукацыі
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Студэнтам ня дужа падабаецца беларуская сыстэма адукацыі

НаташаПоследнее изменение: 2008-02-21 08:32

З кожным годам мы губляем таленавітых маладых людзей, якім цяжка навучацца па савецкай праграме. Шмат моладзі, якая мае грошы і думае крэатыўна з'язджае за мяжу.

Чаму беларускія студэнты не вельмі задаволены адукацыяй на сваёй Радзіме? Адмыслоўцы звязваюць гэта з шэрагам прычын.

Па-першае, выкладанне прадметаў па спецыяльнасці і агульнаадукацыйных вядзецца на адным узроўні. Прычым кожны выкладчык лічыць свой прадмет самым важным, і студэнт павінен дасканала разбірацца ў дысцыплінах, якія яму не вельмі патрэбны. Па-другое, моладзь не разумее, навошта трэба перапісваць падручнік у сшытак на лекцыях. Па-трэцяе, чаму ў беларускіх студэнтаў няма бясплатнага выхаду на адукацыйныя рэсурсы ў інтэрнэце, як у цывілізаваных краінах? Пытанняў шмат...

Ну а што думаюць наконт айчыннай сістэмы вышэйшай адукацыі самі маладыя?

Алена, студэнтка 4-га курса БДУ:

– Я не зусім задаволена сістэмай адукацыі. Мне заўсёды не падабалася, што студэнты і выкладчыкі  мала размаўляюць наконт сучасных праблем. Каб добра зразумець якую-небудзь тэму, можна проста прывесці сапраўдны жыццёвы прыклад, чым звяртацца да падручнікаў мінулага стагоддзя.

Уладзімір, студэнт 3-га курса БНТУ:

– Насамрэч, мне падабаецца сістэма вышэйшай адукацыі ў нашай краіне. Мне здаецца, што мы здолеем прынесці карысць для нашай дзяржавы, але тут адразу паўстае крышку іншае пытанне – як пасля атрымання адукацыі ўладкавацца на працу. Зараз любая арганізацыя жадае бачыць творчага, энергічнага, разумнага супрацоўніка, які мае вопыт працы, а дзе яго ўзяць выпускнікам ВНУ? Вось менавіта галоўная праблема, з якой сутыкаюцца студэнты старэйшых курсаў.

Антон, студэнт 5 курса БДУІР:

– Безумоўна, наша сістэма яшчэ адстае ад еўрапейскай. Гэта тычыцца выкарыстання новых тэхналогій у сферы адукацыі. У мяне як у будучага праграміста ёсць шмат ідэй, якія маглі б зрабіць лекцыі больш цікавымі, а семінары больш плённымі, але, на жаль, у краіне праблемы з фінансамі, і кіраўніцтва зацікаўлена ў развіцці аграгарадкоў, а не адукацыі.

Вольга, студэнтка 1-га курса БДЭУ:

– Калі я паступала в універ, то думала, што буду навучацца, як паказваюць у амерыканскіх фільмах, але ўсё атрымалася не так... На лекцыях толькі пішы, на практычных занятках рабі задачы...Усё вельмі сумна.

Такім чынам. праблемы сапраўды ёсьць, і іх трэба вырашаць як мага хутчэй, каб наступнае пакаленне з гонарам гаварыла : "Я студэнт беларускага універсітэта!"

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: