№ 9, снежань
|
Калі і што пілі нашыя продкі
Алкаголь, у розным выглядзе, з даўніх часоў распаўсюджваўся ў нашым народзе то як лекавы сродак, то як напой для "свята душы". Але ў даўнія часы нашыя продкі з такімі напоямі былі найбольш асцярожныя. Безумоўна, памылковай з'яўляецца думка, што гэта наша старадаўняя традыцыя. Даследванні ранняга перыяду хрысціянскай Русі паказваюць, што ў той час цвярозасць была нацыянальнай рысай народу, якая перадавалася з пакалення ў пакаленне праз сістэму сялянскага і хрысціянскага выхавання сумесна з другімі маральнымі каштоўнасцямі. Адсюль выснова − пілі ўвогуле вельмі мала. Канешне, поўнай цвярозасці не было. І калі ўзгадаць часы Кіеўскай Русі, народ не адмаўляўся выпіць, але перш-наперш толькі па святах. Нават князь Уладзімір адмовіўся ад ісламу, як прызнаюць расійскія даследчыкі, толькі з-за таго, што гэтая рэлігія прадпісвала выключную цвярозасць. У сучасных уяўленнях алкаголь, − гэта перш за ўсе гарэліца, а вось у эпоху Кіеўскай Русі спірту яшчэ не гналі. Тады пачалі распаўсюджвацца тры віды напояў. У першую чаргу гэта квас з іржанога хлеба, нечым нагадвае сучаснае піва. Яшчэ адзін традыцыйны напой, які часта ўгадваецца ў дзіцячых казках, гэта медавуха (мёд). Вельмі папулярны напой у той час, які варылі як міране так і манахі. Вядома некалькі гатункаў мёду: салодкі, сухі і мёд з перцам. Медавуха з’явілася ў старажытным Полацкім княстве, дзе было папулярна бортніцтва – здабыванне мёду ад дзікіх пчол. Самым якасным напоем лічыўся той мёд, які настояны каля 15 гадоў, такім чынам, ён праходзіў этап бражэння з сокам ягад маліны (або бруснікі). Вядомы гісторыі, як у XIV стагоддзі на князкіх пірах падаваўся мёд аж 35-гадовай вытрымкі. Трэці напой − гэта, канешне ж, віно. Прывозілася яно з далёкай Грэцыі. Як бачна, народ ужываў даволі высакародныя напоі. На змену медавухі ў 18 стаг. прыходзіць сівуха, якую пачалі вырабляць з жыта і бульбы. Кожная буйная вёска мела пры сваёй карчме міні-спіртзаводзік, і ўжо з гэтага часу ўсім сялянам прадпісавалася выпіваць у ёй вызначаную норму. Кожнаму селяніну нават загадвалася зверху, што хоць пакрыху, але піць трэба. З 17-18 стагоддзя распачаўся масавы завоз гарэлкі. Але цікавіліся ёй ў асноўным у Расійскай імперыі, таму да часу ўваходжання нашай дзяржавы пад яе пратэкцыю, беларусы ўжывалі пераважна ўласныя напоі. Так нашыя продкі ліцвіны − жыхары ВКЛ, з’яўляючыся хрысціянска-едным, талерантным і гасцінным народам, увесь час жылі згодна склаўшыхся традыцый. Напрыклад, пры святкаванні галоўнай даты – Ражства (Калядаў) Хрыстова, перад пачаткам застолля, у першую чаргу кармілі карову і свінню, аддаючы павагу хляву, бо Ісус нарадзіўся менавіта там. А як толькі з’яўлялася першая зорка на небе, садзіліся за стол. Пры ўжыванні куцці забараняліся моцныя напоі, іх піццё лічылася грахом. А пасля ўрачыстага стала ўсе пачыналі маліцца, шмат людзей у гэту святочную ноч накіроўвалася ў цэрквы. Піць і адпачываць перш-наперш навучылася наша шляхта Безумоўна, у тыя часы выпіваць магла дазволіць сабе шляхта. Часта святкаванне Калядаў доўжылася аж да самага Вялікага паста, бо наша шляхта любіла павесяліцца папоўнай, заязджаючы ў суседнія маёнткі. Гуляць даводзілася, пакуль у хаце не сканчвалася ежа і непасрэдна, само піццё. Пасля ехалі да іншых. А калі такая гулянка завяршалася смерцю каго-небудзь (ці то ад доўгага запою, ці ад іншых прычынаў), то лічылася, што пагулялі зусім добра, бо душа нябожчыка адправілася на неба да сваіх праайцоў. Тым больш ёсць прычына і на памінах яшчэ папіць. Лічыцца, што традыцыя шумных і пышных застолляў распачалася яшчэ ад саміх Радзівілаў. Шляхетны люд любіў ужываць асаблівыя экзатычныя напоі, кшталту крамбамбулі, кумысу, якаснага заморскага віна. Піць? Дык піць ужо ўсім! Пасля ўваходу нашых зямель у склад Расійскай імперыі, з’явіліся так званыя "царовы кабакі" (піцейныя установы, дзе закусіць не падавалася). Даволі папулярным сталася гарэлка, віно, пачалі варыць піва. Царская ўлада садзейнічала таму, каб усё насельніцтва трымалася на алкаголі – п’янымі людзьмі лепш кіраваць. Завёў такую сістэму расійскі імператар Пётр І. Па яго загаду ўлада спойвала ўсё грамадства цалкам, у тым ліку, і жанчын. Але ж чаму нашых продкаў з цягам часу ўсё больш пачынала цягнуць да алкаголю? Прычыну гэтай з’явы тлумачаць па-рознаму. Існуе тэорыя пра тое, што алкагалізм з’явіўся пры пераходзе ад сельскай гаспадаркі да сучаснага гарадскога стылю жыцця. Псіхалагічны аспект, але не дасканалы. Яшчэ адно меркаванне заключаецца ў тым, што прычынай таму з’яўленне моцных напояў, адзін з якіх – гарэлка, што распаўсюджвалася з Германіі. Яна паступова стала выцясняць вытворчасць іншых напояў. Калі раней півам маглі назваць звычайную хмяльную брагу, кампот, то цяпер яно стала гатавацца выключна па рацэптах. Вельмі цікавы наступны факт: узровень ужывання напояў быў самы нізкі з усіх прамыслова развітых краін. Але вось нецвярозых на вуліцы можна было сустрэць часцей, чым, напрыклад, у краінах Заходняй Еўропы. Між тым без моцных напояў нельга было ўявіць якісьці абрад ці звычай: пахаванне, дзе налівалі нават нябожчыку, вяселле – дзе прынята гуляць некалькі дзён усім гасцям, амаль усе земляробчыя абрады і некаторыя хрысціянскія свя-ты. На Століншчыне раней казалі так: “Бог, ведаючы, што гарэлку гоніць чорт, благаславіў яе, каб людзі, што не злоўжываюць, былі здаровыя і моцная. У той жа час, за выдумку чарта гнаць гарэлку з жыта, Бог ў дзесяць разоў скараціў ураджай”. Гэтая проста байка нашых продкаў, затое з доляй праўды. Але ў даўнія часы нашай дзяржаўнасці, апроч пышных гулянняў шляхты і сціплых сялянскіх застолляў, спіртовыя напоі прадпісаваліся і нашаму войску. Кожнаму жаўнеру належыла выпіваць пэўную норму, асабліва перад крывавымі бітвамі. Але канешне, такая практыка з’явілася толькі пасля распаўсюду моцных напояў і ўсім жаўнерам відавочна, не хапала. Прагу да піцця ўвесь час ініцыянавалі войны, разбурэнні, голад, палітычная і эканамічная нестабільнасць. У выніку такіх падзеяў, беларуская і ўкраінская гісторыя мае адзін з самых непрыемных старонак – часы канібалізму: сваяк забівае сваяка, каб пракарміць сям’ю, маці сваё гадавалае дзіця і г.д. Таму шукаць прычыны цягі да выпівання шмат шукаць не выпадае. Адзіным хто ўвесь час насцярожваў нашых продкаў, – была царква: праваслаўная, каталіцкая, уніяцкая, для кагосьці пратэстанцкая. Так проста не адвучылі… Ужо ў часы БССР савецкая улада здзейсніла некалькі крокаў па змяншэнні ролі алкаголю ў жыцці сваіх грамадзян. Працаваў закон, які забараняў да 1925 году вытворчасць і продаж любых алкагольных напояў. У 1928 годзе было створана адмысловае "Сусветнае аб’яднанне па барацьбе з алкагалізмам". Назіраўся невялікі вынік такой палітыкі. Але відавочна, у перыяд ваенных і пасляваенных падзеяў 1941-1945 г.г., насе-льніцтва яшчэ больш ударылася да п’янства. Паводле звестак, на перыяд 1940-1980 гг.. хлеба і мукі выпускалася болей на 200%, а алкаголю − на 690%.Нашымі людзьмі выпівалася ўсё, што было ў продажы на аснове спірту. Апошні указ 1985 года аб барацьбе з п’янствам і алкагалізмам зноў паспрабаваў наладзіць сітуацыю, але амерыканскага выніку ў нас не выйшла: біялагічныя гены ад традыцый Пятра І далі пра сябе знаць. І як бачна сёння, беларускі народ так проста ад гэтага не адвучыць. Мабыць вялікае шляхецтва па тых жа генах гаворыць за сябе… Наста Войтав Матэрыял зроблены з дапамогай архіваў прафесара Адама Мальдзіса, гісторыка і пісьменніка Уладзіміра Арлова. 24.12.2008
Франак Вячорка: "Зараз я ператварыўся ў саву"
12 пытанняў да новага кіраўніка "Моладзі БНФ": ад ацэнкі станоўчых якасьцяў прэзыдэнта Беларусі да тэрмінаў беларускай рэвалюцыі. – Месяц таму цябе абралі кіраўніком моладзевай арганізацыі БНФ. На чым будуць зроблены акцэнты ў дзейнасці на гэтай пасадзе? – У з’ездзе, які прайшоў напрыканцы кастрычніка, прыняло ўдзел 40 дэлегатаў ад усіх рэгіёнаў. Асаблівая бальшыня – 28 чалавек падтрымалі маю кандыдатуру на пасаду старшыні, і для мяне гэта вялікая адказнасць. Я мушу спраўдзіць іх чаканне. У прыватнасці, патрабуюць умацаванння дзейныя структуры, неабходна развіваць новыя рэгіянальныя суполкі, пашыраць нашыя шэрагі. – А што канкрэтна імкнецца змяніць МБНФ у моладзевай палітыцы дзяржавы? – У нашай арганізацыі ўжо ёсць напрацоўкі па законапраектах. Найперш мы выступаем за вяртанне беларускай мовы ў сферу кіно, музыкі, СМІ, адукацыю. Мы прапануем уладзе ўзмацніць сістэму студэнцкага самакіравання. Абавязкова трэба прыняць закон, які дазволіць студэнтам з рэгіёнаў арэндаваць жытло ў сталіцы па танных коштах. Пазбаўленне ўласніка кватэры падаткаў у выніку вырашыла б гэтую праблему. Варта зрабіць пераход ад сённяшняй арміі да прафесійнага войску. Мабільная сувязь мусіць стаць больш даступнай і трэба зрабіць так, каб карыстацца мабільнікамі маглі без рэгістрацый, як у Еўропе. Мы стаім на баку простых людзей, простай моладзі, усіх тых, хто хоча жыць лепей. Мы ніколі не адступімся ад гэтага прынцыпу. – Якія вашы ўзаемаадносіны з уладай? – Вельмі добрыя. Адносіны вельмі глыбокія. Улада не здымае з нас вачэй, асабліва ад усіх актывістаў у Мінску і рэгіёнах, калі ў арганізацыі ёсць нейкія праблемы, то яны імі цікавяцца. Гэтаксама і мы цікавімся тым, што адбываецца ўнутры дзяржавы, супраць якой і змагаемся. Але не думаю, што як зменіцца ўлада, усе нашыя "сябры" застануцца на сваіх пасадах: за рэпрэсіі, кантроль, пераслед яны будуць адказваць у адпаведнасці з заканадаўствам. – Якую ролю адыгрывае на сённяшні дзень МБНФ у дэмакратычным руху Беларусі? – МБНФ – гэта 300 сябраў па ўсёй краіне, мы маем структуры у 12 гарадах, мы ёсць флагман БНФ: менавіта моладзь створыць будучае кіраўніцтва партыі, а роля БНФ – быць лідэрам дэмакратычных працэсаў, асновай для пабудавання Беларусі пасля падзення дыктатуры. Апроч палітычнай, у нас ёсць культурніцкая задача. Мы звяртаем увагу моладзі на тое, што робіцца з мовай, гэтым і адрозніваемся ад іншых моладзевых арганізацый. І гэта для нас важна. – Як звычайна пачынаецца твой дзень? – Зараз я ператварыўся ў саву, бо кладуся спаць вельмі позна, не раней за тры гадзіны ночы, і ўстаю не раней за 9 раніцы. Ноччу я дазваляю сабе плённа папрацаваць, бо маю шмат спраў. Звычайна мой дзень пачынаецца з сядзібы партыі БНФ, і ўжо ўсе мае сустрэчы на працягу дня адбываюцца пераважна тут. – Вядомы ваш фільм "Урокі беларускай мовы" і пераклад галівудскіх стужак на матчыну мову… – Пачнем з таго, што "Урокі беларускай мовы" не мая праца, гэта – дакументальны фільм Міраслава Дэмбіньскага, у які я патрапіў выпадкова, але, так сказаць, з бліскавіцай, пад шумок. Фільм добры, але ён арыентаваны на замежнікаў. Ён заваяваў 19 міжнародных узнагарод – прыз Савета Еўропы, Еўрапейскага Саюзу, перамог у намінацыі найлепшага замежнага кіно ў ЗША, атрымаў прыз глядацкіх сімпатый у Канадзе. Дэмантраваўся ў 10 еўрапейскіх краінах, яго прагледзела каля 200 мільёнаў чалавек. І я думаю, спадар Дэмбіньскі мусіць працягваць серыю такіх фільмаў, хаця наступная яго праца "Музычная партызанка", дзе ў галоўнай ролі Лявон Вольскі і гурт "Тарпач" не меў такога поспеху. Я думаю, яскравыя праекты яшчэ наперадзе. Што тычыць мяне, то мой асабісты праект – гэта дубляж фільмаў на беларускую мову. Мы зрабілі ўжо пяць паўнавартасных перакладаў – Шрэк-1, Шрэк-2, "Крымінальнае чытво", "Любоў насамрэч", "Маленькая калядная казка". На днях будзе прэзэнтаваны наш новы фільм. – Чым ты займаешся ў вольны час? – Працую. Калі праца падабаецца, то яна і з’яўляецца вольным часам. Праца з сябрамі МБНФ у рэгіёнах – таксама адпачынак, сюды ж можна аднесці і падрыхтоўку да музычных імпрэзаў. Найлепшы адпачынак – гэта першыя хвіліны радасці за паспяхова праведзеную акцыю ці імпрэзу. Люблю ўсе тое, што і звычайныя людзі: пакатацца на ровары, роліках і г.д. – Як думаеш, калі можна чакаць палітычных пераменаў у Беларусі? – Трэба рыхтаваць рэвалюцыю (маюцца на ўвазе канстытуцыйныя перамены паводле выбараў, а не гвалтоўная-узброенная барацьба) на 2010-2011-ыя, падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Гэта і з’яўляецца нашай задачай на бліжэйшыя два гады. І не толькі нашай, а ўсіх дэмакратычных сілаў краіны. – Ці можаш ты назваць якія-небудзь станоўчыя рысы ў Аляксандра Лукашэнкі? – Ну за што б Лукашэнка ні браўся, як у той снежнай каралевы, усё ператвараецца ў лёд. Нядаўна я меў сустрэчу з прадстаўніком КДБ, які курыруе моладзевыя арганізацыі. Гэта адбылося, калі мяне і Міхася Пашкевіча затрымалі на з’ездзе БРСМ. Ён сказаў, што А.Р. і яго адміністрацыя рыхтуе новую моладзевую палітыку, і таму яны хочуць з намі сябраваць. Я думаю, усё гэта ў выніку ператворыцца ў прафанацыю, як бы ўусё першапачаткова дэмакратычна і прадуманна не выглядалала б. Што тычыцца Лукашэнкі – гэта чалавек-папуліст, які не здольны да кампрамісаў, але гуляе да апошняга. Адзіная станоўчая яго рыса – надзвычайная харызма і праворніцкае майстэрства. Многім бы нашым палітыкам гэтаму трэба было б павучыцца ў яго. Але вось толькі не ягонаму цынізму. – Чаму ваша арганізацыя, як і сама партыя БНФ, выступае за ўступленне Беларусі ў склад ЕС і блоку НАТА? – Уступаць трэба, бо выбару няма. Варыянт Швейцарыі ў цэнтры Еўропы зараз немагчымы. І калі нам вырашацца з кім мы ёсць, то выбар мусіць быць празаходнім. Еўропа дае эканамічныя выгоды, прэференцыі, гарантуе ўступ у Сусветную гандлёвую арганізацыю, у фонды падтрымкі новаўступіўшых членаў ЕС – а гэта мільёны даляраў у бюджэт. А уступ у НАТА дае новую абарончую сістэму, зробіць нашае войска больш сучасным, у разы павысіць абароназдольнсць. Калі мы ўступім у ЕС і НАТА – гэта беспаваротны крок да дэмакратыі і незалежнасці. І калі мы не хочам вяртання савецкага таталітарызму і сённяшняга лукашызму, мы мусім гэта зрабіць. – А што ў цябе зараз з войскам, ці збіраешся туды? – У нас ёсць такая тэндэнцыя , што як толькі чалавека выбіраюць на адказныя пасады, яго адразу забіраюць у войска. Так, кіраўнік смаргонскай і гомельскай арганізацыі, экс-кіраўнік МБНФ Алесь Каліта патрапіў на службу. Не сказаў бы, што ім там зараз добра. Што датычна мяне, дык за мяне ўзяліся адразу пасля майго адлічэння з жуфаку БДУ. Зараз я маю адтэрміноўку па зроку і ціску, таму да вясны дакладна буду на свабодзе. У чыноўнікаў свае планы, таму тут сітуацыя непрадказальная. Але я лічу, што большай карысці прынясу, калі не пайду ў войска, а буду працягваць сваю грамадска-палітычную дзейнасць. – Дзе зараз вучышся? Наколькі вядома, ў БДУ цябе не ўзнавілі. – Год таму адлічылі з жуфаку БДУ, прычым незаконна. Да сённяшняга дня спрабую праз суд прымусіць узнавіць мяне на вучобе. Зараз у БДУ новы рэктар, дам яму шанец праявіць сваю дэмакратычнасць і справядлівасць адносна мяне. Але залішніх ілюзій не маю, бо цудоўна разумею, у якой краіне мы жывем. Таму і паступіў гэтым летам на завочнае аддзяленне па спецыяльнасці "медыя і камунікацыі" ў ЕГУ. Узровень вучобы тут зусім іншы, не магу сказаць, ці ён нашмат лепшы, ці горшы, проста іншы. Пакуль мяне не ўзновяць у БДУ, буду вучыцца ў ЕГУ. Атрымаць вышэйшую адукацыю хачу менавіта ў нашай краіне, паглядзім, што з маіх жаданняў атрымаецца. – Вялікі дзякуй, спадар Франак, за цікавую размову. Жадаем табе поспехаў у тваёй дзейнасці! – І вам таго ж. Як прынята ў нас казаць – Жыве Беларусь! 24.12.2008
"Маладая Беларусь" заяўляе пра сябе
Новы грамадска-палітычны рух моладзі рыхтуе на бліжэйшы час адмысловую прэзентацыю. Як сцвяржае ейны лідэр, вядомы моладзевы актывіст Артур Фінькевіч, гэтая ініцыятыва пачынае набіраць папулярнасць і зацікаўленасць як у Менску, так і ў шматлікіх рэгіёнах краіны. На яго думку, прыйшоў час стварыць масавы і адзіны моладзевы рух, які мусіць засноўвацца на нацыянальнай ідэі і празе да пераменаў, у першую чаргу – у палітычнай сферы. Таксама Фінькевіч зазначыў, што новая арганізацыя не ёсць копіяй іншых, кшталту "Зубра", ці "Маладога Фронта", а з’яўляецца даволі прадуманнай уласнай ініцыятывай. Адносна планаў па рэгістрацыі арганізацыі у Мінюсце РБ з боку Фінькевіча і іншых лідэраў нічога не паведамляецца. Павал Савін 24.12.2008 |