Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members grablevskiy Орша Оршица № 3, июнь
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Оршица № 3, июнь

За "паклёп на прэзідэнта" – тры гады

У Оршы абвешчаны прысуд Мікалаю Разумаву, які публічна абвінаваціў Лукашэнку ў "арганізацыі забойстваў вядомых палітыкаў: Ігнатовіча, Захаранкі, Ганчара".

Як Мудроў абвінаваціў Разумава

Яшчэ 24 лютага 2006 года ў доме культуры прадпрыемства швейных машын горада Орша адбывалася сустрэча кандыдата на прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча з выбаршчыкамі. У зале прысутнічала каля 150-ці чалавек.

Напрыканцы сустрэчы выступіў аршанец Мікалай Разумаў. Ён выказаў надзею, што "Лукашэнка, які вінаваты ў арганізацыі забойстваў палітыкаў: Ігнатовіча, Захаранкі, Ганчара", будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. У зале пачуліся апладысменты.

На наступны дзень Мікалай Разумаў быў арыштаваны. Прад’яўленае абвінавачанне: "Паклёп у адносінах да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, спалучаны з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага злачынства". Гэты артыкул 367 Крымінальнага кодэксу прадугледжвае да 5-ці год абмежавання ці пазбаўлення волі.

Расследванне цягнулася тры месяцы. Афармляў крымінальную справу аператыўнік КГБ з прозвішчам Мудроў. Увесь гэты час Разумаў знаходзіўся за кратамі. Прыкладна месяц праводзілі псіхіятрычную экспертызу ў Навінках. Пасля Мікалая трымалі ў ізалятарах Жодзіна, Мінска, Віцебска, Оршы.

Пазбавіць бацькоўскіх правоў – і на "хімію"?..

У чэрвені справа была перададзеная ў суд. Адначасова распачаўся працэс па пазбаўленню Разумава бацькоўскіх правоў у адносінах да дачкі 1999 года нараджэння і сына 1994 года нараджэння. Ды толькі пакуль Мікалай быў за кратамі, у яго нарадзіўся трэці дзіцёнак, дачушка.

Зараз іск аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў часова адкліканы. Да таго ж, Мікалай – інвалід 2 групы. Таму, у адпаведнасці з законам, ён увогуле не мусіць ехаць на "хімію". Разумавы чакаюць адпаведнага рашэння органаў.

На судзе пракурор Шапавалаў патрабаваў 4 гады абмежавання волі. Сведкамі з боку абвінавачання выступілі начальнік ідэалагічнага аддзелу аршанскага гарвыканкама Фурс, юрыст гарвыканкама Чарняўская, тэлеаператар Еўсюкоў, міліціыянты Астрэнкоў і Буранкоў. Суддзя Рыбакова вынесла прысуд: 3 гады абмежавання волі. У народзе гэта завецца папросту "хімія". Разумаў віны не прызнаў.

А як у іх?

Трэба адзначыць, што падобныя артыкулы існуюць і ў законах іншых дзяржаў. Але, да прыкладу, у Канцылярыі Прэзідэнта Літвы нам адказалі, што не памятаюць, ці карыстаўся калісьці іх прэзідэнт гэтым сваім правам.

Алег Граблеўскі
27.06.2006

На острие иглы

Наркомания в Витебской области принимает эпидемический характер. За сухой статистикой стоят сотни поломанных человеческих судеб...

Статистика

В Витебской области общее число зарегистрированных больных наркоманией, токсикоманией и потребителей психоактивных веществ  на начало года составляло 1421 человек. Из них наркоманов 962.

В самом Витебске зарегистрировано 503 потребителя наркотических веществ, в Новополоцке – 85, в Орше 81, в Оршанском районе – 25, в Толочинском – 16.

По данным опроса 16% учащейся молодежи (а это каждый шестой!) пробовали наркотики. Среди потребителей наркотиков, зарегистрированных в лечебных учреждениях, 12% составляют учащиеся школ, гимназий, лицеев, 2,1% – учащиеся ПТУ. Около 14% потребителей – женщины. 78% – лица до 35 лет, моложе 15 лет – 10,77%. Средний возраст жизни наркомана – до 30 лет

От чего "ловим кайф"

Все большее распространение, наряду с традиционными наркотиками (вытяжкой из маковой соломки, героином, марихуаной), получают "дизайн-наркотик" – крэк, ЛСД, метадон, экстази. Потребители морфийного типа составляют наибольшую часть из зарегистрированного контингента. Социальный статус наркоманов широк: от состоятельных и благополучных семей до низов общества и уголовных авторитетов.

Как мы с этим боремся

Медицинская помощь оказывается в каждом территориальном медицинском отделении в наркотических кабинетах. Во всех психиатрических больницах выделены койки для оказания стационарной помощи. Недавно в Витебске открылся медико-психологический центр.

Но государство не в состоянии решить проблему. По словам врача-валеолога оршанского отдела здравоохранения Людмилы Беспрозванной, наркомания в Витебской области принимает эпидемический характер распространения. Есть чего бояться…

Олег Граблевский
22.06.2006

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: