Оршица № 4, июль
|
Усе рэлігіі роўныя перад законам. Але некаторыя "раўнейшыя"…
Аршанскім грэка-каталіцкім вернікам адмовілі ў рэгістрацыі парафіі. Прычына банальная - адсутнасць юрыдычнага адраса... У 2005 годзе ў Оршы ўтварылася грэка-каталіцкая парафія. Месца для богаслужэнняў пагадзіўся даць аршанскі касцёл. Каб атрымаць прававы статус, у 2006 годзе былі пададзеныя дакументы ў Віцебскі аблвыканкам. Але ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму адмовіла ў рэгістрацыі парафіі. Прычына адмовы тая самая, што і для іншых грамадскіх аб’яднанняў – адсутнасць юрыдычнага адрасу. Чыноўнікі палічылі, што пад адным дахам рыма-каталікі і грэка-каталікі існаваць не маюць права. Тым часам, Віцебская вобласць займае трэцяе месца ў краіне па распаўсюджанасці рэлігійных канфесій. Па словах Мікалая Сцепаненкі, старшыні Савета па справах рэлігій і нацыянальнасцей Віцебскага аблвыканкама, з 1993 па 2005 год у Віцебскай вобласці праваслаўныя канфесіі павялічыліся ў 1,8 раза, рыма-каталіцкія у 1,6, пратэстантскія ў 5,2 раза. У семнаццаці канфесіях зарэгістравана 471 абшчына, з іх 224 праваслаўныя. Алег Граблеўскі |