Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members grablevskiy Орша Оршица № 4, июль
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Оршица № 4, июль

Усе рэлігіі роўныя перад законам. Але некаторыя "раўнейшыя"…

Аршанскім грэка-каталіцкім вернікам адмовілі ў рэгістрацыі парафіі. Прычына банальная - адсутнасць юрыдычнага адраса...

У 2005 годзе ў Оршы ўтварылася грэка-каталіцкая парафія. Месца для богаслужэнняў пагадзіўся даць аршанскі касцёл. Каб атрымаць прававы статус, у 2006 годзе былі пададзеныя дакументы ў Віцебскі аблвыканкам. Але ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму адмовіла ў рэгістрацыі парафіі. Прычына адмовы тая самая, што і для іншых грамадскіх аб’яднанняў – адсутнасць юрыдычнага адрасу. Чыноўнікі палічылі, што пад адным дахам рыма-каталікі і грэка-каталікі існаваць не маюць права.

Тым часам, Віцебская вобласць займае трэцяе месца ў краіне па распаўсюджанасці рэлігійных канфесій. Па словах Мікалая Сцепаненкі, старшыні Савета па справах рэлігій і нацыянальнасцей Віцебскага аблвыканкама, з 1993 па 2005 год у Віцебскай вобласці праваслаўныя канфесіі павялічыліся ў 1,8 раза, рыма-каталіцкія у 1,6, пратэстантскія ў 5,2 раза. У семнаццаці канфесіях зарэгістравана 471 абшчына, з іх 224 праваслаўныя.

Алег Граблеўскі
09.07.2006

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: