Оршица № 3, май
|
"Лукамольцы" ўзнагароджваюць граматамі… немаўлятак!
Найперш аршанскі БРСМ заахвоціў таўстункоў, затым – самых худзенькіх. А вось "сераднякам" нічога… Парадзіхам жа прапанавалі дартс. Аршанская арганізацыя БРСМ правяла турнір па дартсу сярод парадзіх проста ў радзільным доме. Мерапрыемства, пэўна, настолькі агаломшыла мэдпэрсанал, што дактары забыліся нават на пагрозу інфэкцыі: перад сябрамі гарадзкой арганізацыі БРСМ, прадстаўнікамі моладзі пэдагагічнага каледжа і ліцэя тэкстыльнай і лёгкай прамысловасьці дзьверы ў два пасьляродавыя аддзяленьні былі гасьцінна адчыненыя. Маладыя таты, а таксама бабулі і дзядулі, якіх звычайна не дапускаюць да парадзіх з нованароджанымі дзеткамі, былі ў шоку, убачыўшы, што абсалютна чужых хлопцаў і дзяўчат з пакункамі бесперашкодна пусьцілі туды, куды звычайна "уваход забаронены". У пакунках знаходзіліся сувеніры для маладых мам, а таксама граматы і дыплёмы ад БРСМ, якімі ўзнагародзілі самых большых па вазе нованароджаных, а таксама самых мініяцюрных – мабыць, каб хутчэй падрасталі... Маладым жанчынам, якія ляжаць у двух пасьляродавых аддзяленьнях, БРСМаўцы прапанавалі пагуляць у дартс. Праўда, кажуць, пагадзіліся далёка ня ўсё: цяпер у палатах парадзіх разьмяшчаюць разам зь дзеткамі, адысьціся ад якіх праблематычна, бо яны патрабуюць ці ня штохвіліннага догляду. Але ж заўзятыя спартоўкі знайшліся, і пераможцам у дартсе былі таксама ўручаныя ўзнагароды. – На мой погляд, гэта скрайняя дурасьць – прыйсьці да жанчыны, якая два-тры дні таму нарадзіла, ды прапанаваць ёй падобныя забаўкі! – абураецца Любоў Іванаўна, якая нядаўна стала бабуляй. – Да маёй дачкі не пусьцілі ня мужа, ні брата, а тут прыходзяць на нейкія мерапрыемствы ў літаральным сэнсе "людзі з вуліцы"! Я сама нарадзіла чатырох і ведаю, як гэта нялёгка. А ў дачкі першае дзіця, яна яшчэ ня ўмее яго даглядаць, а іх паклалі ў палату разам – уяўляеце, наколькі ёй складана і карміць яго, і пялёшкі мяняць, і сябе дагледзець, каб малако было? Дарэчы, пра пялюшкі. У роддоме мне ўручылі цэлы сьпіс неабходных рэчаў, якія трэба перадаць парадзісе. У тым ліку пялюшкі, а таксама цэлы пачак пральнага парашку. Я не ўяўляю, як яны там тыя пялюшкі мыюць, калі ссыпаюць усе розныя парашкі разам... Але гэта нікога не хвалюе! БРСМаўцы ж прынесьлі, пэўна, ня лекі і не пялюшкі, а маглі б, калі ў нашай дзяржаве іхная дзейнасьць лічыцца такой важнай. "Моладзевая дэлегацыя" падарыла парадзіхам саламяных лялечак. На памяць пра сустрэчу. Такія сустрэчы гаркам БРСМ плянуе цяпер праводзіць рэгулярна: ужо заплянаваны турнір па інтэлектуальных гульнях, які мае адбыцца ў адзьдзяленьні паталёгій цяжарнасьці. А потым абодва мерапрыемства – і дартс, і інтэлектуальныя гульні – БРСМаўцы зноў хочуць правесьці ў пасляродавых аддзяленьнях. Дактары пакуль не камэнтуюць, наколькі карысна і бясьпечна правядзеньне падобных імпэзаў у даволі спэцыфічнай мэдычнай установе. Алена Штраль 30.05.2008
Са шпіталю – у пракуратуру
Сямейную пару Драбышэўскіх хворых на сухоты выпісалі з Багушэўскага шпіталю пасля таго, як стала вядома пра магчымую акцыю пратэсту супраць абуральных умоў утрымання. Інвалід 2-й групы Натальля Драбышэўская зьяўляецца сталай пацыенткай Багушэўскага абласнога шпіталю для хворых на сухоты з 2003 году. У гэтай медычнай установе ёй даводзіцца праводзіць па некалькі месяцаў на год. – У шпіталі й раней была нішчымніца, але цяпер умовы проста абуральныя, – кажа Натальля. – Няма як вымыцца, няма ня тое каб тэлевізараў, але нават радыёкропак. Хворых, якім патрэбна ўзмоцненае харчаваньне, кормяць кашай без масла і смажанымі селядцамі. У якасьці салаты – хіба што морква, бо, да прыкладу, на сьвежыя гуркі, паводле словаў галоўурача Натальлі Лясной, няма грошай. Натальля Уладзіміраўна таксама сказала, што на 340 месцаў у шпіталі зараз утрымліваюцца 500 хворых. На яе думку, апельсіны я сама сабе купіць магу, бо палове утрыманцаў нельга нават даваць у рукі тую садавіну або ёгурт, бо яны гэта тут жа за брамай прададуць, а грошы прап'юць. Праблема алькагалізму ў асяродку хворых сапраўды ёсьць. На лячэньне сюды скіроўваюць тых, у каго стадыя хваробы зьяўляецца небясьпечнай для навакольных грамадзянаў. Некаторых пацыентаў сюды прывозяць прымусова і зь міліцэйскай вартай. У шпіталі ёсьць нават асобны корпус, дзе пад вартай праходзяць курс лячэньня зьняволеныя, у тым ліку й хворыя на СНІД. Але спаміж асуджаных, асобаў без пэўнага месца жыхарства і проста сацыяльна запушчаных грамадзянаў ёсьць і звычайныя хворыя – людзі з пачуцьцём уласнай годнасьці і жаданьнем адстойваць свае правы. – Мы вырашылі распачаць галадоўку як знак пратэсту супраць дрэнных умоваў утрыманьня, – працягвае Натальля Драбышэўская. – Напярэдадні да нас прыезжаў сябар БХК з Воршы Мікалай Дзямідаў і карэспандэнт газэты "Товариш" Мікалай Петрушэнка. Некалькі нумароў газэты яны пакінулі для нас. Калі галоўурач гэта ўбачыла, яна заявіла : "Апазыцыянэрам у маім шпіталі няма чаго рабіць!". Потым яна даведалася, што мы разважаем пра будучую галадоўку, і мяне тэрмінова выпісалі. У шпіталі я толькі 25 дзён замест звычайных двух-трох месяцаў. Майго мужа галоўурач загадала перавесьці ў шпіталь у Гарадзенскай вобласьці, не патлумачыўшы аніякіх прычын. Ехаць ён ня хоча. Мы жывём у Воршы. Незразумела, чаму яго накіроўваюць за межы Віцебшчыны. Сям'я Драбышэўскіх вырашыла змагацца за свае правы. Яны пайшлі з пісьмовымі скаргамі на прыём да пракурора Воршы, у мясцовы камітэт дзяржкантролю і санстанцыю. Але ў тым, што іхны пратэст падтрымаюць іншыя хворыя, яны больш ня ўпэўненыя. Па тэлефоне ім паведамілі, што цяпер у шпіталі ўсім нязгодным хворым пагражаюць выпіскай, пераводам на лячэньне далей ад дому ды іншымі . Алена Штраль 20.05.2008
В Оршанском районе "наводят марафет" штрафами
Первостепенная задача для власти в Оршанском районе подготовиться на высоком уровне к фестивалю-ярмарке "Дожинки-2008". Для этого необходимо, чтобы жители всех деревень прониклись этим пониманием и подремонтировали свои избы, покрасили заборы и крыши. Но жители пока не так оперативно берутся выполнять указания власти, как хотелось бы. И председатели сельских советов не нашли пока рычагов воздействия на жителей, чтобы ускорить процесс. Все больше пишут предписания, чтобы семья привела в порядок свой дом и благоустроила прилегающую территорию. Районные власти требуют от председателей сельсоветов, работников санстанции, участковых штрафовать тех жителей деревни, которые не торопятся обновиться, и благоустроиться. Причем штрафовать приказывают по максимуму. Нина Казечка 07.05.2008 |