Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members grablevskiy Орша Оршица № 3, май Са шпіталю – у пракуратуру
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Са шпіталю – у пракуратуру

НаташаПоследнее изменение: 2008-05-20 09:46

Сямейную пару Драбышэўскіх хворых на сухоты выпісалі з Багушэўскага шпіталю пасля таго, як стала вядома пра магчымую акцыю пратэсту супраць абуральных умоў утрымання.

Інвалід 2-й групы Натальля Драбышэўская зьяўляецца сталай пацыенткай Багушэўскага абласнога шпіталю для хворых на сухоты з 2003 году. У гэтай медычнай установе ёй даводзіцца праводзіць па некалькі месяцаў на год.

– У шпіталі й раней была нішчымніца, але цяпер умовы проста абуральныя, – кажа Натальля. – Няма як вымыцца, няма ня тое каб тэлевізараў, але нават радыёкропак. Хворых,  якім патрэбна ўзмоцненае харчаваньне, кормяць кашай без масла і смажанымі селядцамі. У якасьці салаты – хіба што морква, бо, да прыкладу,  на сьвежыя гуркі, паводле словаў галоўурача Натальлі Лясной,  няма грошай. Натальля Уладзіміраўна таксама сказала, што на 340 месцаў  у шпіталі зараз утрымліваюцца 500 хворых. На яе думку, апельсіны я  сама сабе купіць магу, бо  палове утрыманцаў нельга нават даваць у рукі тую садавіну або ёгурт, бо яны гэта тут жа за брамай прададуць, а грошы прап'юць.

 Праблема алькагалізму ў асяродку хворых сапраўды ёсьць. На лячэньне сюды скіроўваюць тых, у каго стадыя хваробы зьяўляецца небясьпечнай для навакольных грамадзянаў. Некаторых пацыентаў сюды прывозяць прымусова і зь міліцэйскай вартай. У шпіталі ёсьць нават асобны корпус, дзе пад вартай праходзяць курс лячэньня зьняволеныя, у тым ліку й хворыя на СНІД. Але спаміж асуджаных, асобаў без пэўнага месца жыхарства і проста сацыяльна запушчаных грамадзянаў ёсьць і звычайныя хворыя – людзі з пачуцьцём уласнай годнасьці і жаданьнем адстойваць свае правы.

– Мы вырашылі распачаць галадоўку як знак пратэсту супраць дрэнных умоваў утрыманьня, – працягвае Натальля Драбышэўская. – Напярэдадні да нас прыезжаў  сябар БХК з Воршы Мікалай Дзямідаў і карэспандэнт газэты "Товариш" Мікалай Петрушэнка. Некалькі нумароў газэты яны пакінулі для нас. Калі галоўурач гэта ўбачыла, яна заявіла : "Апазыцыянэрам у маім шпіталі няма чаго рабіць!". Потым яна даведалася, што мы разважаем пра будучую галадоўку, і мяне тэрмінова выпісалі.  У шпіталі я толькі 25 дзён замест звычайных двух-трох месяцаў. Майго мужа галоўурач загадала перавесьці ў шпіталь у Гарадзенскай вобласьці, не патлумачыўшы аніякіх прычын.  Ехаць ён ня хоча. Мы жывём у Воршы. Незразумела, чаму яго накіроўваюць за межы Віцебшчыны.

Сям'я Драбышэўскіх вырашыла змагацца за свае правы. Яны пайшлі з пісьмовымі скаргамі на прыём да пракурора Воршы, у мясцовы камітэт дзяржкантролю і санстанцыю. Але ў тым, што іхны пратэст падтрымаюць іншыя хворыя, яны больш ня ўпэўненыя. Па тэлефоне ім паведамілі, што цяпер у шпіталі ўсім нязгодным хворым пагражаюць выпіскай, пераводам на лячэньне далей ад дому ды іншымі .

Алена Штраль

20.05.2008

Мнение

Автор: Slava Дата: 2008-05-21 06:39
Неправы обе стороны. Администрация из-за методов решения проблемы - высылки в другое учреждение и угроз. В то же время я сомневаюсь в кристальной честности больной. Туберкулёзные больные - это социальные больные, они привыкли что им все должны - государство должно пенсию, кормить, развлекать. Желающих лечится лечат амбулаторно - выдают препараты. Если этого инвалида не лечат принудительно, то ей просто нравится иждивение - она знает, видите ли, сколько её должны держать и чем кормить.

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: