Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members grablevskiy Орша Оршица № 4, июнь Падрыхтоўка да "Дажынак-2008" стала стыхійным бедзтвам
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Падрыхтоўка да "Дажынак-2008" стала стыхійным бедзтвам

НаташаПоследнее изменение: 2008-06-24 06:40

У Воршы не пасьпяваюць засвойваць грашовыя сродкі, выдаткаваныя на падрыхтоўку да восеньскага сельскагаспадарчага рэспубліканскага форуму.

Аршанскія старажылы апошнім часам найчасьцей як звычайна згадваюць Воршу часоў мінулае вайны: цэнтар горада нагадвае руіны, нібыта пасьля налёту варожых бамбардзіроўшчыкаў. На цэнтральных вуліцах узрыты асфальт, і толькі дзе-нідзе ўжо кладзецца новая тратуарная плітка. Будынкі  стаяць бяз вокнаў, пакуль да іх дойдзе чарга на ўстаноўку плястыкавых шыбаў.

Што ўжо казаць пра тое, што ў горадзе не працуе амаль ніводная ўстанова грамадзкага харчаваньня – у сталоўках, рэстарацыях ды кавярнях праводзяцца капітальныя рамонты, каб увосень уразіць усіх гасьцей сёлетніх дажынак. А яшчэ карэнныя аршанцы блытаюцца, ня ведаючы маршрутаў руху грамадзкага аўтатранспарту – яны мяняюцца ці не штотыдзень, бо  праводзіцца рэканструкцыя праежджай часткі некаторых вуліц  і праспэктаў…

Выдаткі на падрыхтоўку Воршы да "Дажынак" самыя грандыёзныя за апошнія гады ў параўнаньні зь іншымі "сталіцамі" сьвяткаваньняў. Так, у Рэчыцы было засвоена 176 мільярдаў рублёў, у Бабруйску – 200 мільярдаў, а ў Воршы – мусяць скарыстаць ажно  327 мільярдаў рублёў бюджэтных грошай.

Паводле словаў намесьніка старшыні Віцебскага аблвыканкаму Віктара Пятрушы, да "Дажынак" адбудоўваюцца і рэстаўруюцца 692 аб’екты. Меркавалася, што ўсе работы маюць быць завершанымі да 1 жніўня, але  пакуль засвоена толькі 100 мільярдаў рублёў – гэта значыць, зроблена ня больш за 50 адсоткаў ад заплянаванага.

На некаторых аб’ектах будаўнічыя працы адбываюцца паралельна з праектаваньнем – зацьверджаныя праектна-сьметнай дакумэнтацыяй лічбы літаральна тут жа увасабляюцца ў жыцьцё, і такая "паскораная" тэхналёгія небеспадстаўна выклікае ў аршанцаў сумневы ў якасьці. Яны распавядаюць, што ў новым аўтавакзале літаральна пасьля першага дажджу пачаў працякаць дах, і выказваюць меркаваньні, што нешта падобнае чакае і сярэднія школы №№ 1,2,4,7,8 і 9, дзе рамонт дахаў і ўстаноўку плястыкавых шыбаў праводзілі з сакавіка ў самае  неспрыяльнае надвор’е, парушаючы тэхналягічныя нормы.

Зрэшты, будаўнікі нічым не рызыкуюць: бальшыня зь іх – прыежджыя майстры зь Віцебску, Менску, Полацку ды іншых гарадоў. Так што зьвярнуцца да іх з прэтэнзіямі шараговым грамадзянам будзе нялёгка. А што да аршанскага начальства, дык яго трывожыць хіба тое, каб пасьпець  зрабіць хаця б асноўнае – дробязі, як жартуюць аршанцы, будуць ліквідаваць ужо ў апошнюю ноч перад "Дажынкамі".

Нядаўна да клопатаў з рамонтамі і рэканструкцыяй для аршанскіх уладаў дадалася яшчэ адна праблема: "уверсе" вырашылі, што да "Дажынак" гораду неабходна займець адмысловы сымбаль – нешта накшталт скульптурнай выявы бабра, усталяванай у Бабруйску.  У Воршы вырашылі паставіць помнік чыгуначніку – бо тут месьціцца найбуйнейшы ў Беларусі чыгуначны вузел. Жыхары горада толькі пасьмейваюцца над гэтай ідэяй: на чыгуначным вакзале ўжо ўсталяваны помнік Канстанціну Заслонаву – партызанскаму кіраўніку, вядомаму зь гісторыі тым, што ён удала падрываў чыгуначныя рэйкі.  Ня менш абсурднай для іх выглядае прапанова ўручаць сувэнірныя фігуркі чыгуначнікаў рэкардсмэнам у сельскай гаспадарцы.

Алена Штраль

24.06.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: