Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members grablevskiy Орша Оршица № 2, март
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Оршица № 2, март

Орша рэстаўрыруе святыні

У будынку калегіума езуітаў — помніку архітэктуры XVII стагоддзя, пасля рэканструкцыі  адкрыўся культурна-адміністрацыйны цэнтр.

У 1820 г. ордэн езуітаў на тэрыторыі Расійскай імперыі быў скасаваны. Яго навучальныя ўстановы, у тым ліку і аршанскі калегіум, былі зачынены.

Будынак cа шматлікімі гаспадарчымі пабудовамі перадалі ваеннаму ведамству, якое ператварыла іх у турму, што дзейнічала тут з 1842 па 1989 год.

У мінулую суботу адбылося святочнае адкрыццё калегіума.

Цяпер тут размешчана дзіцячая бібліятэка імя Караткевіча,  аддзел культуры гарвыканкама, новая мастацкая галерэя.

Асаблівая ўвага надавалася прэзентацыі мастацкай галерэі, якая ўпершыню сабрала разам творы знакамітых аршанскіх мастакоў – Анатоля Марышэва, Барыса Іванова, Анатоля Жураўлёва.

Працаваць галерэя будзе кожны дзень, акрамя панядзелка.  Кожная першая нядзеля месяца для наведвальнікаў – бясплатная.

Алег Граблеўскі

03.02.2009

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: