Грамадская трыбуна № 9, красавік
|
Жыхар Баранавіч марыць пра Эквадор
Цемнаскуры Алімпа жыве ў Баранавічах амаль 20 год. Ён прыляцеў з Амэрыкі ў СССР на вучобу ў 1976 годзе, але быў вымушаны застацца тут на ўсё жыццё. Увесь гэты час ён марыць пабачыць радзіму. Чарговая спроба паляцець у Эквадор правалілася гэтай вясной. Вось што расказаў аб сваім складаным лёсе і жыцці 60-гадовы Алімпа Перлаза Маскера. За ведамі ў СССР – Нарадзіўся я ў 1946 годзе ў Эквадоры. Акрамя мяне, у сям’і яшчэ было чатыры браты і адна сястра. У 1976-м кампартыя, членам якой я з’яўляўся, вырашыла даць магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю ў іншай краіне. Мне прапаноўвалі ехаць вучыцца ў Германію, Аўстралію і СССР. Я выбраў Савецкі Саюз. Але ў той час у Эквадоры была дыктатура, і з-за цяжкіх адносін з СССР гэта было даволі складана. Як пачаў вучыцца ва універсітэце Дружбы народаў у Маскве. Але першыя гады жыцця ў чужой краіне даваліся вельмі цяжка, таму пакінў універсітэт, і адправіўся на вучобу ў тэхнікум ў Бранскую вобласць. Там, дарэчы, падчас пераддыпломнай практыкі я пазнаёміўся з Кацярынай, маёй будучай жонкай. Вучыўся на заатэхнічным аддзяленні і скончыў тэхнікум з чырвоным дыпломам. Таму мне ўсё ж далі магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю. А паколькі Кацярына працавала ўжо ў той час у Баранавічах, то я папрасіў даць накіраванне ў які-небудзь інстытут бліжэй. Прапанавалі Горацкую сельгасакадэмію. Атрымаўшы ў 1988 годзе дыплом заатэхніка, я прасіў урад дазволу затрымацца ў СССР яшчэ на некалькі гадоў. Хацелася ўдасканаліць свае веды на практыцы. Але раптам надышла перабудова. Калі адчуў, што СССР развальваецца і справы ідуць дрэнна, звярнуўся да ўраду наконт папярэдняй дамоўленасці, па якой яны павінны былі мне прадаставіць білет на Радзіму. У Маскве адказалі: магу ехаць калі захачу, але толькі за свае грошы. А сродкаў не было… З 1988 года я ў Баранавічах. Адразу ўладкаваўся на саўгас-камбінат "Мір", на якім дагэтуль і працую, хоць з мінулага года ўжо атрымліваю пенсію. Працую, як звычайны рабочы, нягледзячы на тое, што ў мяне вышэйшая адукацыя. Не падобны на іншых На мяне, канешне, заўсёды звяртаюць увагу з-за цёмнай скуры. Да гэтага я ўжо прывык. Еду, напрыклад, у аўтобусе, а маладыя дзяўчыны, як убачаць, дык адразу пачынаюць смяяцца. Хаця бывае, што пачынаюць чапляцца розныя аматары выпіць. Але я стараюся не звяртаць увагі: адыходжу, бо не люблю боек, скандалаў. А яшчэ памятаю, спачатку як засяліўся ў новы дом, мяне адзін малады ўвесь час абражаў. І я раз не вытрымаў – пасварыўся... Не дазволю, каб мяне абражалі. Сам адношуся да людзей з павагай і хачу, каб да мяне таксама. А наагул у мяне ўсё нармальна. Сябры на дні нараджэння запрашаюць. Пасядзім, пагаворым. Можна, канешне, і па 100 грамаў выпіць. У мяне шмат сяброў. Часам, напрыклад, трэба з’ездзіць на дачу, прашу ў каго-небудзь веласіпед, і ніхто ніколі не адмаўляе. Доўгая дарога дадому Вельмі хачу на Радзіму. Калі пачынаецца лета, адразу прыгадваю дзяцінства, маладыя гады. Асабліва суботу і нядзелю, калі хадзілі з сябрамі на пляж гуляць у футбол. Ганяем мяч, пакуль не пачынаецца прыліў. Потым ідзем у кіно ці проста пагуляць. Было такое шчасце! Гэтай вясной я нарэшце з дапамогай сяброў на працы змог сабраць патрэбную суму на дарогу ў Эквадор. Трэба было абавязкова ляцець да 1 мая, але не паспеў. Усё з-за памылкі ў медыцынскай даведцы. Там неправільна напісалі маё імя і яе прыйдзецца доўга пераафармляць. Але нават калі я палячу ў Эквадор восенню, то абавязкова вярнуся пасля ў Баранавічы. Тут я ўжо пенсію атрымаў, а там як буду жыць? У мяне чатыры браты і адна сястра, але маё выхаванне не дазваляе мне жыць за кошт сваякоў… Вельмі хочацца паехаць на Радзіму. Хачу пабываць на магіле бацькоў. Абавязкова. Толькі не ведаю, ці атрымаецца… Запісаў Сяргей Карабанаў Фота Таццяны Шырко 27.04.2007
Хрысціяне змагаюцца з дыскрымінацыйным законам
У Баранавічах, як і ва ўсёй Беларусі, пачаўся збор подпісаў па адмене асобных палажэнняў Закона РБ "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях". Частка хрысціян лічыць іх дыскрымінацыйнымі. Як паведаміў баранавіцкі актывіст Юрый Ступакоў, за два бліжэйшыя месяцы плануецца сабраць каля тысячы подпісаў, а ва ўсёй Беларусі – 50 тысяч. Пасля завяршэння кампаніі сабраныя подпісы будуць накіраваныя ў Адміністрацыю прэзідэнта, Нацыянальны сход і Канстытуцыйны суд. – Члены аргкамітэта нашай кампаніі хочуць аб’яднаць хрысціян усіх канфесій і нераўнадушных людзей для абароны рэлігійных правоў. Бо ў апошнія гады ў Беларусі пачаліся сапраўдныя ганенні на хрысціян, – лічыць Юрый Ступакоў. Па яго словах, нярэдка за багаслужэнні без спецыяльнага дазволу да пратэстантаў прымяняюць нават адміністрацыйныя арышты. У Баранавічах летась пастара царквы пяцідзесятнікаў "Збаўленне" Сяргея Пазьняковіча мясцовы суд аштрафаваў на чатыры мільёны рублёў за правядзенне абраду масавага хрышчэння. Дазвол згодна з законам трэба было браць у гарвыканкаме, але там яго хрысціянам не далі. – Чыноўнікі карыстаюцца законам, каб зачыняць цэрквы, штрафаваць веруючых, не дазваляць адкрываць новыя прыходы і абшчыны. У той жа час Канстытуцыя Беларусі гарантуе права ўсіх людзей свабодна выбіраць сабе веру і забараняе ўмешвацца каму б то ні было ў асабістае рэлігійнае жыццё чалавека. Чаму наша Канстытуцыя не выконваецца? Нярэдка веруючыя розных канфесій, каб адстаяць свае правы, вымушаны аб’яўляць галадоўку. Думаю, збор подпісаў, які мы распачалі, зможа змяніць сітуацыю і гэты дыскрымінацыйны закон, – спадзяецца Юрый Ступакоў. Сяргей Карабанаў 26.04.2007
Беларусам – белорусские товары
Первоапрельские правила торговли подняли цены на импортную бытовую технику почти на 40 процентов. – Раньше большим спросом пользовались холодильники, стиральные машины и телевизоры российского и зарубежного производства, – говорит индивидуальный предприниматель Александр. – Цены на них были на 8-10 процентов ниже, чем на отечественные аналоги, а качество в несколько раз лучше. Но теперь эту технику мне невыгодно ввозить. Ведь с 1 апреля для предпринимателей, установили новые правила продажи импортной техники. Вряд ли кто-нибудь теперь купит этот товар по тем заоблачным ценам, которые мы вынуждены установить. По словам Александра, он попробует продавать бытовую технику отечественного производства. – Но как ею торговать, не представляю, – задумывается Александр, – кто захочет покупать наш чайник по цене более качественной аналогичной французской продукции? К тому же, покупатели стали меньше оформлять товары в кредит. Или цены их отпугивают, или новый товар им не нравится. Другие индивидуальные предприниматели, как, например, Виталий, закупающий компьютеры и комплектующие в оптовых минских фирмах, не желая остаться за бортом, действует в ущерб себе. – Несмотря на то, что налоги увеличились, цены на ПК мы не повышали, чтобы не потерять покупателя, – утверждает Виталий. – А чтобы выжить, больше закупаем товара оптом, и меньше делаем наценку. У предпринимателей парфюмеров свои проблемы – они тоже уже перешли на общеустановленный порядок налогообложения, но что делать дальше – не знают. В палатках пока распродают старый товар. Цены на туалетную воду – от 5 тысяч рублей. – Спрос есть на разный товар, – говорит Анна, продавец в одной из палаток. – Но покупатели предпочитают брать туалетную воду по средним ценам – от 10 до15 тысяч рублей. Пока есть запасы парфюма, мы торгуем. Что будет дальше, пока никто не знает. Наталья Началова 19.04.2007
Савецкую "сатану" заменіць беларуская вясёлка
Кампазыцыі з райскай птушкай і павуком зь мітаў упрыгожаць Баранівічы. Яны прынясуць дабрабыт, шчасце і разбураць адмоўную энэргію. Помнік "сатане" – менавіта так у Баранавічах называлі савецкую ракету С-4. Агромісты ядзерны разбуральнік быў усталяваны ў мікрараёне "Паўночны". Пры парывах ветру сапраўдная, але пустая ўнутры ракета крыху пагойдвалася і рыпела. Бацькі тады гналі адтуль дзяцей. І мелі рацыю. Бо калі гэты сымбаль ядзернай магутнасьці СССР зьнялі ды паклалі на пуза, выявілася іржавая нетрываласьць. Пасьля амаль месяц зваршчыкі латалі дзіркі, умацоўвалі дадатковую арматуру. Цяпер "сатана" срэбнага колеру ўзвышаецца сярод узораў савецкай зброі на "лініі Сталіна" ля Заслаўя. Палохае добрых людзей, уражвае ваяўнічых. А што цяпер ў Баранавічах? Распавядае архітэктар Баляслаў Тумашчык: – На месцы "сатаны" зьявіцца вясёлка, над якой уздымуцца галубы. Гэта будзе прыгожая кампазыцыя ў мэтале. Пасьля грамадзкага абмеркаваньня твор будзе зроблены на мясцовым заводзе "Гандальмаш". Праспэкт на ўезьдзе ў Баранавічы пакуль мае назву Савецкі, але, напэўна, таксама да часу. Бо не стасуецца да мінулай эпохі дэкаратыўны помнік, на версе якога прыгожая пава – райская птушка. – Мне хацелася, каб на ўезьдзе ў горад людзей віталі выявы, уласьцівыя беларускім традыцыям. І гэтая вулічная рэч мае сымбалічнае значэньне. Як памятаеце, беларусы ўхвалялі райскую птушку і зьвязвалі зь ёй свой дабрабыт і шчасьце. Саламяныя павы былі заўсёды ўпрыгожаньнем дому, – працягвае спадар Тумашчык. Не зьдзіўляйцеся, калі ў Баранавічах убачыце помнік адвечнаму спадарожніку птушцы павы зь мітаў – павуку. Павук з саломкі ў сялянскай хаце быў сымбалем спакою, ён разбураў адмоўную энэргію. Дарэчы, пра духоўную спадчыну. Баранавічы – горад даволі малады, яго гісторыя ня роўня Нясьвіжу ці Наваградку. Разьвіваліся Баранавічы толькі ад пачатку будаўніцтва першай у краіне веткі чыгункі. І амаль ад таго часу ўпрыгожваюць паселішча праваслаўны Пакроўскі сабор і Крыжаўзьвіжанскі касьцёл. Апошні зьяўляецца помнікам драўлянага дойлідзтва. У гэтыя дні ля прыгожага храма рамонтнае ажыўленьне. Узгоднены плян рэканструкцыі. У яго ажыцьцяўленьня таксама ўдзельнічае Баляслаў Тумашчык. Галіна Баравая 13.04.2007
У Баранавічах пакрыўдзілі палякаў
Тамтэйшая грамадская школа польская святкуе свой 20-гадовы юбілей не ў мясцовым Доме культуры, а ў маленькім зале афіцыйна зачыненага будынка. Як паведаміла заснавальнік і кіраўнік школы Альжбета Даленга-Вжосэк, да юбілею, на які з’едуцца каля сотні гасцей з Беларусі і Польшчы, яны нанялі залу ў баранавіцкім Доме культуры будаўнікоў. Але нечакана за тыдзень да свята патэлефанавалі з кіраўніцтва Дома культуры і паведамілі: папярэдняя дамоўленасць скасавана. Як кажуць мясцовыя палякі, быццам бы шырокае святкаванне юбілею не спадабалася мясцовым уладам. – Для нас гэта навіна была дзіўнай, бо за ўсе 20 год ніякай палітычнай прапагандай мы не займаліся, дзеці сюды прыходзілі толькі вучыцца. Прыйдзецца цяпер збірацца на свята ў маленькай зале Дома польскага. Безумоўна, месца там мала, але што зробіш? Спадзяюся, хоць там ніхто перашкаджаць не стане, – з сумам канстатуе Альжбета Даленга-Вжосэк. Нагадаем, што будынак Дома польскага ў Баранавічах афіцыйна зачынены ў студзені гэтага года ў сувязі з парушэннем пажарных і санітарных патрабаванняў. Нягледзячы на гэта, у лютым пры дазволе гарвыканкама там было праведзена традыцыйнае ўрачыстае мерапрыемства, на якім за сто дзён да выпуску сустракаліся навучэнцы школы і іх бацькі. Гісторыя грамадскай школы польскай у Баранавічах пачалася ў 1987 годзе, калі настаўніца Альжбета Даленга-Вжосэк выйшла на пенсію. Яна пераехала ў Беларусь з Польшчы ў 1939 годзе, каб уратавацца ад немцаў, і так засталася тут жыць. Па просьбе мясцовага люду спадарыня Альжбета пачала вучыць польскай мове дзяцей. Спачатку заняткі праходзілі ў яе дома, куды прыходзілі васемнаццаць чалавек. Вучняў станавілася ўсё больш і больш. Дачка пані Альжбеты, якая працавала дырэктарам Дома культуры будаўнікоў, выдзеліла два памяшканні, дзе змаглі збірацца ўжо пяцьдзесят чалавек. Праз некалькі год у Баранавічах пабудавалі нарэшце Дом польскі, які стаў сапраўдным домам для школы. У апошні год на заняткі туды прыходзілі 307 дзяцей з першага па адзінаццаты клас. Пару год таму іх колькасць дасягала 600 чалавек. Альжбета Даленга-Вжосэк за сваю дзейнасць атрымала "Залаты крыж" – адну з вышэйшых узнагарод Польшчы. Сяргей Карабанаў 12.04.2007
Паўлюк Багрым вершаў не пісаў!
Баранавіцкі краязнаўца Міхась Маліноўскі развянчаў міф пра Паўлюка Багрыма і толькі што дамогся выключэння яго творчасці са школьных праграм. Над кнігай "Павел Іосіфавіч Багрым (Паўлюк Багрым). Легенды, праўда, загадкі", якая выйшла напрыканцы 2006 года ў Баранавічах, Міхась Маліноўскі працаваў 15 год. Амаль адразу ж пасля выхаду яна разам з лістамі аб прапанове экспертызы творчасці паэта XIX стагоддзя з вёскі Крошын Баранавіцкага раёна была даслана ў Міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі. І вось нечакана для самаго аўтара ў канцы сакавіка ён атрымаў адтуль адказ: "…на сённяшні дзень вашу працу трэба разглядаць як адну з гіпотэз па гэтым пытанні. У любым выпадку падобныя дыскусіі не павінны датычыцца школьных праграм навучання, таму вывучэнне творчасці Паўлюка Багрыма знята са школьных праграм па беларускай літаратуры". – Рашэннем міністэрства адукацыі я задаволены. Лічу, гэты міф толькі разбураў нашу самасвядомасць, уводзіў у зман. Сапраўдны Паўлюк Багрым нават не ведаў беларускай мовы: усе яго подпісы, якія я бачыў, былі зроблены па-польску! – сцвярджае Міхась Маліноўскі. Легенда пра Паўлюка Багрыма, як пра "першага беларускага сялянскага паэта", чый толькі адзін верш "Заграй, заграй хлопча малы…" дайшоў да нашых часоў, вельмі кароткая і ўмяшчаецца ўсяго ў некалькіх абзацах. Згодна міфу, Паўлюк Багрым паходзіў з сям’і каваля і за распаўсюджванне антыпрыгонніцкіх вершаў падлеткам быў здадзены ў рэкруты. Насамрэч, як кажа Міхась Маліноўскі, Паўлюк Багрым паходзіў з сям’і слесара, а па дакументах спачатку праходзіў як селянін, потым – як мешчанін. У 1864 годзе ён жэніцца на шляхцянцы, з’яўляецца багацейшым нават за мясцовага пана. Ніякіх вершаў Паўлюк Багрым не пісаў і ўвогуле быў далёкі ад народа. Як узнік міф пра Паўлюка Багрыма? Як расказвае Міхась Маліноўскі, усё пачалося з таго, што ў 1854 годзе ў Англіі вышла ананімная кніга польскага аўтара "Аповесць майго часу, ці Літоўскія прыгоды", дзе апісана гісторыя хлопчыка Пётрака, якому дзесяць з нечым гадоў. Нібыта за прылюднае прачытанне вершу "Заграй, заграй хлопча малы…" (верш падаецца ў кнізе на польскай і беларускай мовах) ён быў адпраўлены царскімі ўладамі ў рэкруты. Наступная згадка пра гэтага хлопчыка з’яўляецца ў 1911 годзе ў "Нашай Ніве", дзе выходзіць матэрыял Власта "Пятрок з Крошына". Але імя Паўлюка Багрыма там яшчэ не ўпамінаецца. І вось у 1913 годзе ў Пецярбурзе выходзіць матэрыял даследчыка Янулайцеса, які, на погляд Міхася Маліноўскага, умела сфабрыкаваў архіўныя дакументы аб гаротна-плаксівай біяграфіі хлопчыка Паўлюка Багрыма. Міф пра першага беларускага сялянскага паэта быў запушчаны ў шырокі сьвет. Сяргей Карабанаў 07.04.2007
Травма соперника принесла победу
На прошедшем в конце марта в Минске чемпионате Беларуси по армрестлингу барановичанин Сергей Сергель сломал сопернику руку. Противостояние Сергея Сергеля и минчанина Алексея Кашнея в весовой категории до 90 кг было на чемпионате страны самым драматичным. В соревнованиях на левую руку Сергей проиграл сопернику в финале. А вот в соревнованиях на правую руку жребий свел соперников в первой же схватке. В результате Сергей Сергель… сломал минчанину руку. После он без проблем занял первое место. – Это спортивная борьба, а во время нее случается разное. Все было честно: Сергей Сергель боролся по правилам. Алексей Кашней, наверное, недооценил свое повреждение руки перед схваткой, – рассказал главный тренер сборной Беларуси по армрестлингу Олег Мацкевич также выступавший на соревнованиях за команду Барановичей. Всего представители Барановичей завоевали на чемпионате семь золотых и четыре серебряные медали. В общекомандном зачете равных им не оказалось. Сергей Карабанов 02.04.2007 |