Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members intex Баранавічы Грамадская трыбуна № 16, лістапад
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Грамадская трыбуна № 16, лістапад

Героі "Невядомай вайны" застаюцца неўшанаванымі

Сем год у Баранавіцкім раёне не могуць знайсці сродкі, каб аднавіць інфармацыйную шыльду на месцы гістарычнай бітвы 1660 года паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй.

Пераломная бітва "Невядомай вайны" 1654-1667 года, падчас якой была знішчана полова насельніцтва Беларусі, адбылася каля вёскі Палонка Баранавіцкага раёна раніцай 28 чэрвеня 1660 года. На беразе ракі сышліся армія маскоўскага князя Івана Хаванскага і войскі Рэчы Паспалітай: 6 тысяч жаўнераў ВКЛ і дывізія ваяводы Стэфана Чарнецкага колькасцю ў 4250 жаўнераў.

Праз тры гадзіны бітва скончылася поўным разгромам групоўкі Хаванскага. Польскі даследчык, аўтар кнігі "Кампанія 1660 года ў Літве" Кшыштаф Касажэцкі ацаніў людскія страты арміі Хаванскага ў 800 царскіх коннікаў і каля 2,5 тысячы пехацінцаў. Страты ў Сапегі і Чарнецкага склалі трохі больш за 300 забітых.  

Бітва пад Палонкаю стала пераломам для Рэчы Паспалітай у вайне з Масквой і пачаткам вы¬звалення земляў Вялікага Княства Літоўскага. Але на момант заключэння мірнага пагаднення ў 1667-м вайна з маскоўскай дзяржавай ужо стала катастрофай для Беларусі. Колькасць насельніцтва зменшылася больш чым напалову: з 2 мільёнаў 900 тысячаў чалавек да 1 мільёна 350 тысячаў.

Больш чым праз тры стагоддзі, у 1994 годзе, на месцы бітвы ў прысутнасці 200-400 чалавек урачыста паставілі знак-камень з памятнай шыльдай.

Так здарылася, што на наступны дзень рэпартаж аб мерапрыемстве быў паказаны ў праграме навін Беларускага тэлебачання. Прычым быў паказаны ў адной праграме з рэпартажам аб візіце ў Беларусь спадвіжніка Барыса Ельцына, намесніка старшыні Вярхоўнага Савета Расіі Уладзіміра Шумейкі.

Як расказваюць арганізатары мерапрыемтсва, мясцовыя ўлады, каб на іх не падумалі, што падчас паляпшэння стасункаў з Расіяй яны гнуць нацыяналістычную лінію, вырашылі на гэта адрэагаваць. Ужо на наступны дзень пасля ўстанаўлення памятнага валуна ўпраўляючы справамі райвыканкама Леанід Хрэноўскі асабіста сарваў з яго інфармацыйную шыльду. Пасля некаторых арганізатараў устанаўлення каменя цягалі ў КДБ і нават праз нейкі час скарацілі на працы.

Валун без якой-небудзь шыльды прастаяў да 2000 года. На 340-ю гадавіну бітвы філія ТБМ устанавіла побач драўляны транспарант 1x2 метры з каляровым інфармацыйным надпісам, які… праз тры тыдні быў зламаны невядомымі.  

Як расказвае старшыня Бранавіцкай філіі ТБМ Віктар Сырыца, спачатку іх арганізацыя хацела зноў сабраць у актывістаў сродкі на аднаўленне шыльды, але пасля перадумала. Кіраўнікі філіі палічылі, што на месцы бітвы пад Палонкай трэба ўсталяваць значна мацнейшы і больш яскравы памятны знак, які знаходзіўся бы пад ахоўваю дзяржавы – інакш ён у чарговы раз стане ахвяраю вандалаў.

Але праблема ў тым, што звароты ТБМ на гэты конт у райвыканкам нічога не далі. У неафіцыйных размовах чыноўнікі прызналіся, што баяцца працаваць з усім, што не ўпісваецца ў межы дзяржаўнай ідэалогіі.

Сяргей Карабанаў

30.11.2007

У Баранавічах "павязалі" кітайцаў

Чацвёра грамадзян КНР, што шукалі працы, былі схоплены міліцыяй на чыгуначным вакзале.

Двое мужчын і дзве жанчыны прывабілі ўвагу праваахоўчых органаў тым, што некалькі гадзін хадзілі па перону вакзала "Баранавічы-Цэнтральныя". Калі супрацоўнікі аддзялення па грамадзянству і міграцыі гарадскога аддзела ўнутраных спраў разам з памежнікамі вырашылі праверыць у кітайцаў дакументы, то аказалася, што замежнікі прыбылі ў Беларусь нелегальна. Грамадзяне Кітайскай Народнай Рэспублікі не мелі права на жыхарства ў нашай краіне і беларускай візы ў пашпартах.

Па словах супрацоўнікаў міліцыі, кітайцы, што былі змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання, не ведалі рускай мовы альбо, прынамсі, зрабілі выгляд, што не ведаюць. Праз перакладчыка замежнікі паведамілі, што прыехалі ў Баранавічы на цягніку з Масквы. У сталіцу Расіі, дзе яны мелі афіцыйны дазвол на працу, двое мужчын і дзве жанчыны трапілі з паўднёвай правінцыі КНР. Як распавялі прадстаўнікі азіяцкай краіны, нядаўна іх працадаўца прапанаваў ім перабрацца ў іншы расійскі горад, дзе заробкі будуць значна вышэйшыя. Атрымаўшы з яго рук квіткі, яны без праблем дабраліся да Баранавіч.  

Тым не менш, баранавіцкая міліцыя не выключае і іншую версію ўзнікнення кітайцаў на Захадзе Беларусі. Цалкам магчыма, што грамадзяне КНР, не маючы добрага заробку ў Маскве, спрабавалі перабрацца праз нашу краіну ў Заходнюю Еўропу.

Як бы там ні было, праваахоўчымі органамі было прынята рашэнне аб дэпартацыі кітайцаў з тэрыторыі Беларусі пад канвоем. За кошт беларускай дзяржавы чацвёра грамадзян КНР будуць дастаўлены ў Маскву.

Сяргей Карабанаў

28.11.2007

Беларус, які варты кнігі рэкордаў

19-гадовы Арцём Кунцэвіч адзіны ў краіне сабраў дзесяць рарытэтных "Волг", а сёлета ў пяты раз запар стаў віцэ-чэмпіёнам Беларусі па мотакросе.

Жыхар Баранавіч Арцём Кунцэвіч – віцэ-чэмпіён Беларусі па мотакросу 2003, 2004, 2005, 2006 (клас матацыклаў з аб’ёмам рухавіка 125 кубічных сантыметраў) і 2007 (клас матацыклаў з аб’ёмам рухавіка да 500 кубічных сантыметраў).  

– Тэхнікай я захапляюся з дзяцінства і лічу, што гэта ў мяне ў крыві, – тлумачыць прычыну сваіх поспехаў Арцём. – Калі было толькі чатыры гады, бацька пасадзіў мяне на мапед. Завесці транспартны сродак я не мог, таму гэта рабіў тата. Калі адчуваў, што накатаўся дастаткова, то прыязджаў дадому і на ўвесь голас крычаў "Тата, лаві! ".  

Ужо ў 12 год Арцём Кунцэвіч пачаў займацца мотакросам:

– Я выбраў мотакрос, бо гэта – самы відовішчны від мотаспорту. Тут можна пабачыць непасрэдную барацьбу гоншчыкаў на трасе, вялікую колькасць трамплінаў і паваротаў, прыжкі даўжынёю на 30-40 метраў! Мяне самога захоплівае, калі над галавой ляціць матацыкл, хаця я бачу, што магу скокнуць і вышэй.

Зразумела, што ў спартыўных дасягненняў ёсць і адваротны бок. Максімальная хуткасць, з якой гоншчыкі заходзяць на трамплін, у матакроссе дасягае 120 кіламетраў у гадзіну. Як вынік, у Арцёма было каля дзесятка пераломаў – рук, ключыц, рэбраў. Цяпер перад кожным стартам ён прачытваю малітву для паспяховага завяршэння гонкі.

 – Пакуль мая бліжэйшая мэта – стаць у наступным годзе чэмпіёнам Беларусі. Але трэба сказаць, што ў нашай краіне спонсараў для спартовых выступлення знайсці цяжка, таму мяне выратоўвае толькі тое, што я сваімі рукамі сабраў грузавік і зарабляю зараз грузаперавозкамі, – адзначае баранавіцкі гоншчык.

Сабраць грузавік Арцёму Кунцэвічу было не складана. Ужо ў адзінаццатым класе ён сабраў сваю першую "Волгу" (ГАЗ-21) 1962 года выпуску, на якой часта прыяжджаў у школу. Натуральна, яшчэ без правоў.

– Старая "Волга" – вельмі прыгожая машына. Гэта вельмі важна, бо аўтамабіль для мяне – сродак самавыражэння. На дарозе ён павінен быць адзіным і непаўторным. Калі прыязджаю на на дыскатэку, то адразу апынаюся ў цэнтры ўвагі. Да машыны падыходзяціць шмат людзей: просяць і пакатаць, і сфатагравацца. Большасць чамусці не верыць, што я такі малады, мог сам гэту машыну зрабіць, – прызнаецца Арцём.

На дадзены момант 19-гадовы хлапец сабраў ужо дзесяць "Волг". Пакуль ён разглядае два варыянты іх будучыні. Згодна з першым машыны можна проста прадаць (нядаўна за адну з іх гоншчыку прапанавалі 6 000 доллараў). Другі варыянт звязаны з марай Арцёма – стварыць музей старых аўтамабіляў.

Сяргей Карабанаў

23.11.2007

Спортсмены бегут из страны

Выиграв турнир во Франции, известная белорусская пловчиха Татьяна Оржеховская решила остаться в этой стране.

На проходившем в Сент-Дизиере международном турнире по плаванию группы "А", собравшем представителей семнадцати стран – от Польши и Украины до Голландии и Алжира, воспитанница барановичской СДЮШОР № 4 выступила выше всяких похвал. На дистанциях 50 и 100 метров брассом Татьяна одержала уверенные победы, показав при этом результаты близкие к нормативу мастера спорта международного класса.

После окончания турнира на Татьяну Оржеховскую вышли представители французского клуба "Лион" и предложили выступать за их команду. Планируется, что с декабря 2007 года по март 2008 белоруска пройдет там стажировку. Если Татьяна подтвердит свой высокий уровень, то получит постоянное место работы предположительно с зарплатой в 1 500 евро плюс оплату жилья и питания.

Интересно, что успеха во Франции Татьяна Оржеховская смогла добиться, несмотря на то, что бассейн ее родной СДЮШОР № 4 в Барановичах (сильнейшей школе плавания в Брестской области) реконструируется уже четыре года при первоначально запланированных двух.

– Сначала нам просто не выделяли необходимых для ремонта средств, – рассказал директор СДЮШОР № 4 Анатолий Кирмель. – Пока деньги под давлением общественности, наконец, выделили, лопнуло терпение у подрядчиков. Теперь нужно искать новых специалистов, а на это вновь уйдет время. Как минимум до весны следующего года, когда в лучшем случае реконструкция бассейна завершится, воспитанники школы не будут иметь возможности проводить полноценные тренировки.     

Кстати, проблемы с реконструкцией бассейна в СДЮШОР № 4 возникли, несмотря на то, что ее руководители обращались за помощью в Белорусскую федерацию плавания, которую возглавляет… министр ЖКХ Владимир Белохвостов.

– Надеюсь, Татьяна своего шанса не упустит и останется во Франции, – высказал мнение один из руководителей барановичской СДЮШОР № 4, пожелавший остаться неназванным. – Что ей в Беларуси делать? В родном городе по указке сверху будут строить Ледовый дворец, хотя пловцам здесь скоро негде будет тренироваться! А если Таня решит сменить гражданство и выступать за Францию, мы тут будем только рады.

Отметим, что именно после участия в международном турнире во французском Сент-Дизиере за границей осталась еще одна известная барановичская пловчиха Анна Щерба. Ныне вице-чемпионка Европы выступает за Францию. Еще ранее белорусское гражданство на французское сменила чемпионка мира Елена Попченко.

Вот и получается: если в ближайшее время в стране ничего не изменится в отношении к спортивным объектам и спортсменам, то их победы вновь и вновь будут оборачиваться поражениями для Беларуси.

Сергей Карабанов

22.11.2007

Поражение России от Израиля напророчил белорусский тенор

Выходец из Барановичей, исполнявший на футбольном матче гимны двух стран, задолго до игры знал, кто победит.

Евгений Шаповалов родился и провел свое детство в Барановичах, где и начал получать музыкальное образование. По сообщениям Интренет-изданий, в 13 лет он дебютировал на сцене местного ресторана. После Евгений учился в Одесской консерватории, а в начале 1990-х эмигрировал в Израиль.

Сегодня Евгений Шаповалов известный тенор, выступающий на таких знаменитых сценах мира как "Ла Скала" (Милан), "Метрополитен-опера" (Нью-Йорк) и "Бастилия" (Париж). Кроме выступления в опере, Евгений Шаповалов работает продюсером и… исполняет гимны на футбольных матчах.

– В матче Израиля и России я выступал в этой роли не в первый раз. И так получалось, что всегда, когда я исполнял гимн Израиля, сборная Земли обетованной побеждала соперников! – рассказал по телефону Евгений Шаповалов. – Конечно, я исполняю гимн Израиля далеко не на всех матчах – только на самых важных и ответственных. В этот раз, когда ко мне, человеку, приносящему удачу, обратились представители сборной Израиля, я отказать не мог.

В итоге, как мы знаем, сборная России потерпела неожиданное поражение 2:1 и фактически утратила шансы на выход в финальную часть чемпионата Европы.

Внимательно смотрели матч по телевидению и на малой родине тенора в Барановичах, где у него остались родители и друзья. Несмотря на свою занятость, Евгений свой родной город не забывает. Буквально в начале ноября он приезжал повидать родителей, а вначале этого года даже выступал на сцене Дома культуры "Текстильщик" на концерте своих старых друзей – группы Perisprit.

Кстати, одно время Евгений Шаповалов жил в одном доме с лидером рок-группы "Крама" Игорем Ворошкевичем и известным в Барановичах певцом, руководителем клуба творческой молодежи "Арт-полюс" Виктором Куровым.

Сергей Карабанов

21.11.2007

Хуткая дапамога працуе на спісаных машынах

Такой навіной агарошылі медыкі жыхароў Баранавіч на паседжанні гарвыканкама. Урачы раюць людзям везці хворых у бальніцу на сваіх аўтамабілях.

Па словах спецыялістаў, зараз у гарадской станцыі хуткай дапамогі налічваецца дваццаць дзве машыны. Значная частка з іх эксплуатуецца больш за сем гадоў і, такім чынам, падлягае спісанню. Старыя машыны да гэтага часу задзейнічаны медыкамі, бо на набыццё новых проста няма грошай.

Апошнім часам для баранавіцкіх медыкаў набылі пяць новых аўтамабіляў "УАЗ" (кожны каштаваў каля 28 мільёнаў рублёў). Тры з іх былі накіраваны ў гарадскую станцыю хуткай дапамогі, яшчэ па адной машыне атрымала дзіцячая гарадская бальніца і сельская бальніца ў Баранавіцкім раёне.

– Колькі ў нас працуе спісаных машын я дакладна сказаць не магу, але, зразумела, што трох новых аўтамабіляў для абнаўлення старога аўтапарку станцыі не дастаткова. Згодна Тэратэрыяльнай праграме развіцця службы хуткай дапамогі да 2010 года плануецца поўнасцю абнавіць наш аўтапарк. Але нешта ў гэта пакуль не вельмі верыцца. Часам мы працуем на такім транспарце, што хочацца параіць людзям везці хворых у бальніцу на сваіх аўтамабілях, – расказаў урач хуткай дапамогі Аляксандр.  

Між тым вялікія праблемы з аўтатранспартам назіраюцца і ў Баранавіцкай гарадской бальніцы, дзе працуе шэсць машын замест патрабуемых 11. Пры гэтым, як паведаміў мясцовым журналістам галоўны ўрач бальніцы Генадзь Лабковіч, чатыры машыны ўжо падлягаюць спісанню, а ўвесь аўтапарк знаходзіцца ў такім стане, што за год на куплю новых запчастак сыходзіць каля шасці мільёна рублёў.

Гарадскія ўлады нядаўна выдзелілі з мясцовага бюджэту 56 мільёнаў рублёў на набыццё двух новых аўтамабіляў, але пакуль у бальніцы ў добрым стане знаходзяцца толькі адзін "УАЗік" і "Собаль". Дарэчы, перавозіць цяжкахворых у Мінск ці Брэст можна толькі на апошнім, паколькі "УАЗ" дзеля гэтай мэты не прыгодны. Між тым траспарціроўка пацыентаў у абласныя і рэспубліканскія медустановы патрабуецца ледзь не кожны дзень.   

Сяргей Карабанаў

19.11.2007

Разворовывают столовые и кафе

 В барановичских кафе и столовых кроме вилок, ложек и стаканов в последние годы начали красть искусственные цветы и даже тюли. 

Новые неприятные тенденции для работников общепита ярче всего прослеживаются барановичской столовой № 5, которая находится в центре города.

– Как смена пройдет, так трех вилок и нет, – пожаловались официантки столовой. – У нас не пропадают, наверное, только тарелки. Постоянно исчезают стаканы, рюмки – за последний месяц последних пропало 17 штук!

Работники столовой при этом сами удивляются, кому нужно такое "добро".

– Да вы посмотрите на наши алюминиевые вилки! Кому они нужны только?! Что тут воровать?! Но крадут же! – говорит одна из официанток. – Наше начальство не верит, что из столовой могут красть такое количество приборов. Норма списания у нас небольшая, поэтому приходится компенсировать утраты из своего кармана.

Что удивительно, в последние годы в столовой № 5 участились случаи краж искусственных цветов, которые расставлены на столиках. По словам работников столовой, за последние два года неизвестными было украдено около 15 букетов.

– Теперь за первые столики у дверей мы цветы и не ставим, – рассказала одна из официанток.

Такие же проблемы с воровством посуды и приборов наблюдаются и в других популярных общепитовских и увеселительных заведениях Барановичей: ресторане "Усход", кафе "Папараць-кветка", баре "Нестерка".

Не обходит мимо проблема воровства и студенческую столовую Барановичского РАЙПО. Как отмечают в заведении, рядом с ними находится общежитие, и молодежь, скорее всего, уносит столовые приборы в свои комнаты. Самый же необычный случай воровства был связан в столовой вовсе не с вилками или стаканами. Как рассказала одна из работниц заведения, однажды в рабочее время у них исчез… тюль с входной с двери.

Несмотря на регулярную пропажу приборов и посуды в местах общественного питания, в милицию никто из вышеперечисленных столовых и баров, естественно, не обращается: слишком малая цена краж. Причину же присвоения чужих предметов официанты заведений объясняют тем, что у некоторых клиентов:
– нет культуры поведения;
– нет денег и времени на покупку приборов;
– нет мозгов.

Сергей Карабанов

09.11.2007

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: