Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members intex Баранавічы Грамадская трыбуна № 4, красавік "Чырвонакніжнікі" церпяць ад гвалту і дэфіцыту ўвагі
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

"Чырвонакніжнікі" церпяць ад гвалту і дэфіцыту ўвагі

НаташаПоследнее изменение: 2008-04-25 08:22

На баранавіцкіх рынках лёгка можна адшукаць рэдкія віды расьлінаў, у іх ліку – і занесеныя ў Чырвоную кнігу. Захады горрайінспэкцыі аховы прыроды і навакольля падаюцца бездапаможнымі.

Пяток прадаўцоў-нелегалаў зь невялікімі букецікамі пралесак ці лясных фіялак – звычная тут карціна. Пытаемся, ці ня шкода панішчаных кветак? Адказ даволі прадказальны: "А чаго іх шкадаваць? Яны ж у Чырвоную кнігу не занесеныя. Пралескамі ўвесь лес завалены. Вось гэтыя, фіялкі, дык рэдка дзе сустрэнеш. Сёньня адно чатыры букецікі назьбірала. Адзін ужо прадала. Купіце і вы, мы ж так стараліся…"

На гарадзкіх рынках часта можна адшукаць ня толькі пралескі ці лясныя фіялкі, але і вядомую "чырвонакніжніцу" чарамшу (мядзьведжую цыбулю), якая зусім не расьце ў Баранавіцкім раёне. Як паведамілі ў Баранавіцкай горрайінспэкцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольля, відочна, што чарамша на рынкі Баранавічаў трапляе з суседніх Ляхавіцкага і Ганцавіцкага раёнаў.

Дарэчы, паводле начальніка Ляхавіцкай раённай інспэкцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольля Мікалая Кузьміча, 15 красавіка ў Остраўскім лясьніцтве падчас незаконнага збору чарамшы затрымалі жыхара Баранавічаў, на якога складзены пракол аб адміністрацыйным парушэньні. Як прызнаўся мужчына, адзін пучок каштуе каля 500 рублёў. Цяпер пэнсіянэру-прадпрымальніку давядзецца заплаціць як намалое 700 тыс. рублёў штрафу.

Паводле артыкулу 15.27 "Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях", за самавольны збор дзікіх расьлінаў, што адносяцца да відаў, улучаных у Чырвоную кнігу РБ, прадугледжаны штраф ад 20 да 50 базавых велічынь. Аднак да штрафаў даходзіць рэдка. Уся складанасьць сытуацыі навідавоку: за збор рэдкіх відаў расьлінаў ані ў гэтым, ані ў мінулым гадах баранавіцкай горрайінспэкцыяй не было складзена ніводнага пратаколу.

Некалькі тыдняў таму іх супрацоўнікамі былі скіраваныя прадпісаньні ўсім дырэктарам гарадскіх рынкаў, каб тыя не дапушчалі рэалізацыі расьлінных відаў, што знаходзяцца пад аховаю закону. Кантралёр-касір ярмарачнай плошчы "Пятачок" (за сотню мэтраў ад горрайінспэкцыі) пацьвердзіла: праганяць незаконных гандляроў кветкамі кантралёрам рынку сапраўды даводзіцца штодня. Але кемлівыя парушальнікі пераходзяць на суседнюю вуліцу, якая знаходзіцца ўжо па-за межамі рынку. У такім разе яны паведамляюць участковым. Праўда, звычайна да зьяўленьня міліцыянэра гора-гандляры зьнікаюць.

Алесь Правальскі

25.04.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: