Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members kola Магілёў Магілёўскі далягляд № 1, красавік Магілёўскія студэнты ўшанавалі ахвяраў малавядомай дубравенкаўскай трагедыі
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Магілёўскія студэнты ўшанавалі ахвяраў малавядомай дубравенкаўскай трагедыі

АлесьПоследнее изменение: 2006-04-19 09:29

Dubravenka 20 v redПаводка, якая зараз пачынаецца, супала зь ініцыятывай актывістаў Магілёўскага філязофскага клюбу – усталяваць памятны знак ў месцы, дзе ўвесну 1942 году зь небывалай паводкі на рачулцы Дубравенка адбылася жудасная трагедыя – за 20 хвілінаў у вадзе патанула больш за дзьве тысячы чалавек...

Стыхія зьнесла 129 дамоў і амаль цалкам разбурыла рынкавыя крамы, гандлёвыя рады.

Энтузіясты з клюбу знайшлі шмат архіўных дакумэнтаў, якія дазваляюць ўявіць трагічныя падзеі таго часу.

Пад чыгуначным насыпам невялікая рачулка Дубравенка, закаваная ў бэтонную трубу, пры адыходзе чырвонааармейцамі была запруджана. За паўгоду ўтварылася вялізнае возера, якое пагражала прарваць рукатворную запруду. Акупацыйныя ўлады марудзілі з рамонтам.

Вал вады з ільдзінамі дасягаў 15 мэтраў. Ён зьмятаў усё на сваім шляху: людзей, стрэхі хат, сьцены, дрэвы і мэблю несла ў Дняпро. Вада запоўніла усё рэчышча Дубравенкі. Яна перла наперад, нібыта цунамі: адразу з зрэзала два каменныя масткі цераз раку, змыла падрыўнікоў, якія хацелі ліквідаваць запруду, разбурыла сетку вадаправоду, зьнесла жылыя памяшканьні з Дуравенскай вуліцы ды затапіла лазьню зь людзьмі, а рынак разам з гандлярамі й пакупнікамі. Горад застаўся без электрычнасці і вады, спыніўся чыгуначны рух у заходнім кірунку.

Нехта Данілаў жыў амаль за кілямэтар ад Дубравенкі і быў перакананы, што вада да яго сядзібы ня дойдзе... Гэта была трагічная памылка. Захаваліся яго ўспаміны, як блякаваная вадой жонка ў хаце праз вакно лямянтавала: "Ратуйце!". Муж зь берагу зьбіраўся сягануць у ваду, але яго не пусьцілі...

Сьведка тых падзеяў магілёвец Кавалькоў, успамінае: "Тапельцаў – мужчын, жанчын, немаўлят ў пялюшках – зьбіралі па берагох Дняпра і на лузе... Даліна Дубравенкі зьмянілася: скразная пустэльня сярод высокіх берагоў".

Pam znac redМінула 64 гады. Рэчышча Дубравенкі цяпер упарадкавана для баўленьня часу гараджан. Актывісты філасофскага Клюбу да гарадзкіх уладаў па дазвол на ўсталяваньне памятнага знаку. Пакуль рашэньне не прынятае. Аднак у адзін з красавіцкіх дзён моладзь уклала на мяркуемым месцы пад сьціплыв помнік кветкі.

Выкладчык Дзяржаўнага ўнівэрсытэту Аляксей Бацюкоў, адзначае, што трагедыі застаюцца невядомымі, пакуль пра іх маўчаць. Ані малых, ані вялікіх трагедыяў няма, ёсьць ахвяры, пра якіх варта памятаць і шанаваць. Менавіта гэта найвышэйшая праява людзкасьці.

Андрэй Белагубаў

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: