Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members kola Магілёў Магілёўскі далягляд № 1, красавік У саўгасе Лукашэнкі зарабляюць ўсяго па сто тысяч
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

У саўгасе Лукашэнкі зарабляюць ўсяго па сто тысяч

АлесьПоследнее изменение: 2006-04-19 09:28

Posev tractor redМэханізатары саўгасу "Гарадзец" Шклоўскага раёну, якім раней кіраваў А. Лукашэнка, узьняліся супраць малых заробкаў.

Напярэдадні некаторыя з іх падалі заявы аб сваім звальненьні з гаспадаркі. Людзі пратэстуюць супраць заробкаў прыблізна ў 50 даляраў. Каб іх супакоіць, гаспадарку тэрмінова наведалі старшыня "Беларусьбанку" Надзея Ермакова і памочнік прэзыдэнта Ўладзімер Лаўрынкоў. Спн. Ермакова, якая раней працавала ў Шклоўскім раёне, прапанавала зьняць дырэктара гаспадаркі.

Між тым саўгас, якім да свайго прэзыдэнцтва кіраваў Аляксандар Лукашэнка, пазыцыяніруецца  ў вобласьці як пасьпяховае, перадавое прадпрыемства. На цэнтральнай сядзібе адбудаваная школа, клюб, кажуць, што хутка будзе і басэйн. Менавіта цэнтральная сядзіба дэманструецца шматлікім гасьцям як найвышэйшае дасягненьне ў рэалізацыі сельскагаспадарчае паліты дзяржавы. Перафірыйныя ж паселешчы застаюцца па за ўвагай.

Выступ мэханізатараў, працоўнае эліты саўгасы, сьведчыць пра сацыяльную неўладкаванасьць, адсутнасьць ясных пэрспэктываў у гаспадарцы. Усё гэта ня затуліш паказушнай сацыяльнай інфраструктура.

Андрэй Белагубаў

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: