Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members kola Магілёў Магілёўскі далягляд № 2, чэрвень У Магілёве запраўка месьцілася на складзе снарадаў
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

У Магілёве запраўка месьцілася на складзе снарадаў

Максім БабоцкіПоследнее изменение: 2008-08-14 11:07

Сёньня, 22 чэрвеня, дзень пачатку вайны. А некалькі дзён таму на праспэкце Дзімітрава ў Магілёве знайшлі арсэнал часоў Вялікай Айчынай вайны. Праз столькі год самая крывавая дзея стагодзьдзя працягвае нагадваць пра сябе.

Вайна, якая пачалася 65 год таму, яшчэ раз нагадала пра сябе. Высьветлілася, што ўвесь час станцыя запраўкі па праспэкце Дзімітрава мела надзвычай небясьпечны падмурак. У такім месцы звычайная запаленая цыгарэта можа прывесьці да трагедыі, а тут цэлы ваенны арсэнал! Раніцай 19 чэрвеня працоўнымі, падчас работы над рэканструкцыяй тыпова савецкай аўтамабільнай запраўкі, былі знойдзены некалькі мінамётных снарадаў. Месца хутка ачапіла міліцыя, а сапёры і супрацоўнікі МНС прыняліся за работу. Даставалі міны, гранаты, патроны – усяго 247 адзінак боепрыпасаў.

– Хутчэй за ўсё, тут быў склад савецкіх войскаў, бо боепрыпасы савецкага ўзору. Ці трымалі абарону, ці проста палявы склад зрабілі, - паведаміў камандзір сапёрна-піратэхнічнай групы Мікалай Нагурны.

Наконт небясьпечнасьці знаходкі сапёры патлумачылі, што выбух быў малаверагодны. Але ўсё роўна некалькі разоў праверылі гэты ўчастак. Ля пятай гадзіны вечара ўсе работы былі скончаныя. Боепрыпасы вывезлі на палігон і там зьнішчылі.

Але, як нам паведаміў мясцовы жыхар, гэта ўжо ня першая падобнага кшталту знаходка. Амаль за сто мэтраў адсюль дзесяць год таму, падчас пракладкі труб, таксама знайшлі патроны і гранаты.

– А яшчэ напачатку 80-ых, як быў пабудаваны наш дом, тут знайшлі шмат мінамётных снарадаў, – кажа ён. – Жывем як на парахавым складзе!

Але ня толькі такім чынам даходзяць зьвесткі пра баі пад Магілёвам. Зусім нядаўна да пашукоўцаў трапілі дакумэнты, якія доўгі час захоўваліся ў архівах горада Фрайбурга – успаміны афіцэраў і жаўнераў вэрмахту, а дакладней пятнаццатай і дваццаць трэцяй пяхотных дывізій.

Яны пішуць: "Ходзяць чуткі, што пад Магілёвам стаяць войскі з надзвычайнай баявой здольнасьцю, магчыма – курсанты савецкай ваеннай школы. Падзеі наступных дзён пацьвярджаюць гэтыя чуткі: на палях баёў то тут, то там, мы са зьдзіўленьнем знаходзім парэшткі нямецкіх танкаў, якія дарэмна намагаліся ўзяць Магілёў".

Гэтыя дакумэнты адкрываюць новыя старонкі ў гісторыі баёў на Буйніцкім полі і, што яшчэ больш важна, расказваюць пра адступленьне савецкіх войскаў: бо савецкім часткам даводзілася зьнішчаць дакумэнты, таму шмат чаго засталося невядомым. Нямецкія ж карты дазваляюць казаць пра сур’ёзныя баі ў сорак першым годзе пад вёскамі Кадзіна, Лоша, Таранава.

З нямецкім бокам існуе вусная дамоўленасьць, што ў бліжэйшы час з архіваў Фрайбурга ў Магілёў будзе перададзены яшчэ шэраг важных дакумэнтаў. Вайна даўно скончылася, але памяць пря яе мусіць жыць. Каб болей такое не паўтаралася.

Зьміцер Мышкоўскі
22.06.2006

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: