Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members kola Магілёў Магілёўскі далягляд № 9, сакавік Абвінавачанне трафарэтнае: брыдкасловіў
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Абвінавачанне трафарэтнае: брыдкасловіў

НаташаПоследнее изменение: 2008-03-13 12:37

На сем сутак пазбаўлення волі асуджаны лідэр Магілёўскай суполкі "Малады Фронт" Максім Азараў.

"Дробнае хуліганства" – такі прысуд вынес суддзя Кастрычніцкага раёна Магілёва Раман Касцюк.

– Учора вечарам мы павінны былі сустрэцца з Максімам, – узгадвае маладзёжная актывістка Тацяна Буланава. – У 21.30 на прыпынку "Універмаг Кастрычніцкі". Калі я падышла на месца сустрэчы, то яго там не застала.

Тацяна пачала тэлефанаваць. Спачатку слухаўку ніхто не браў, а потым абанент стаў недаступным.

– Я тэлефанавала яму раз дзесяць, – гаворыць Тацяна, – але безвынікова. Мы перапужаліся, што з ім здарылася благое і абтэлефанавалі ўсе бліжэйшыя апорныя пункты, у тым ліку Кастрычніцкі РАУС, але бясплённа. Нарэшце бацькі паведамілі: Максіма толькі што затрымалі за дробнае хуліганства.

Са слоў сведкаў, якія знаходзіліся ў судзе, Максім нібыта крычаў і брыдкасловіў.

Тацяна Буланава:

– Тыя людзі супярэчылі адзін аднаму. На маю думку, прысуд быў вынесены даўно і ў залі яго толькі зачыталі з паперкі.

Вітольд Няўрыда

23.03.2007

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: