Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members kola Магілёў Магілёўскі далягляд № 9, сакавік Энтузіясты пішуць, а міліцыянты "чытаюць"
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Энтузіясты пішуць, а міліцыянты "чытаюць"

НаташаПоследнее изменение: 2008-03-13 12:28

Суд над магілёўскім актывістам Сяргеем Лапуціным адбудзецца ў гэту пятніцу.

Магілёўскі актывіст Сяргей Лапуцін атрымаў позву ў суд. Адначасова вырашыцца лёс наклада незарэгістраванай грамадска-палітычнай газеты "НАШ Магілёў", з якім Сяргей быў затрыманы 24 сакавіка.

Нагадаем, што хлопцу давялося правесці ў Ленінскім РАУСе некалькі гадзін, пасля чаго ён быў адпушчаны, асобнікі ж выдання канфіскавалі: усяго міліцыянты налічылі 3200 экзэмпляраў замест пазначаных 299.

Галоўны рэдактар Андрэй Воўкаў:

– Гэта быў спецвыпуск, прысвечаны Дню Волі. У газеце распавядалася пра тое, як атрымалі ў 1918 годзе незалежнасць нашы продкі, як прызнаў уладу БНР Магілёў, як святкавалася 25 сакавіка ў мінулыя гады, у часы атрымання Беларуссю незалежнасці. Нягледзячы на тое, – гаворыць Андрусь, – што гэта ўжо другі нумар з вададзеных шасці, які канфіскоўваюць супрацоўнікі міліцыі, мы не спынім сваёй выдавецкай дзейнасці і будзім радаваць чытача цікавымі фактамі гісторыі і падзеямі нашага горада.

Вітольд Няўрыда

28.03.2007

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: