Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members kola Магілёў Магілёўскі далягляд № 15, лістапад Дэбютаваў заводскі бюлетэнь
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Дэбютаваў заводскі бюлетэнь

НаташаПоследнее изменение: 2007-11-27 10:33

Да творчай групы "НАШ Магілёў" звярнулася група рабочых завода "Магілёўліфтмаш". Рабочым надакучыла знявага з боку кіраўніцтва.

– Пасля размовы, – гаворыць Ян Чыгірдот, ¬– мы сабралі неабходную інфармацыю, улічылі заўвагі рабочых, узялі каментары спецыялістаў на тэму, як змагацца з бяспраўем і зрабілі першы нумар незалежнага спецыялізаванага выдання "Голас Ліфтмаша" агульным накладам 299 асобнікаў.

– Я больш чым перакананы, – адзначае Савось Трамадолаў, сябра рэдкалегіі новага выдання, – што дэбютны нумар наробіць шмат шуму і прымусіць кіраўніцтва завода перагледзець сваё стаўленне да простага рабочага.

На гэтым творчая група "НАШ Магілёў" не прыпыняецца. У бліжэйшы час будзе запушчаны сайт і жыхары абласнога цэнтра здолеюць атрымоўваць з яго самыя свежыя і цікавыя навіны.

Вітольд Няўрыда

01.11.2007

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: