Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members kola Магілёў Магілёўскі далягляд № 15, лістапад 120 год з дня нараджэння Цішкі Гартнага
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

120 год з дня нараджэння Цішкі Гартнага

АлександрПоследнее изменение: 2007-12-02 20:55

У Пячэрскім лесапарку Магілёва, каля памятнага крыжа беларускаму пісьменніку, адбыўся мітынг-рэквіем.

Выступіў старшыня арганізацыі Таварыства беларускай мовы Алег Дзьячкоў, які распавёў пра трагічны жыццёвы лёс слыннага дзяржаўнага беларускага дзеяча і пісьменніка.

Як адзначыў Зьміцер Салаўёў, сябра Сойму БНФ, Цішка Гартны – гэта гістарычная асоба, можна сказаць, першы кіраўнік прызнанай Беларусі, які зрабіў вялікі ўнёсак у станаўленні тагачаснай Беларусі, папярэдніцы сучаснай незалежнай краіны.
  
Трэба адзначыць, што Цішка Гартны – гэта псеўданім. Сапраўднае імя пісьменніка, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча Зміцер Жылуновіч.

Цішка Гартны нарадзіўся ў мястэчку Капыль Слуцкага павета Менскай губерніі ў 1887 годзе. Удзельнічаў у рэвалюцыі 1905-07. Працаваў рамесьнікам-гарбаром у Капылі, Літве, Украіне, на заводзе ў Пецярбургу. Упершыню пачаў друкавацца ў 1908 на старонках газеты "Наша ніва". Першая яго кніга "Piesni" выйшла ў 1913.

Выключаны з ВКП(б) 16.1.1931 з фармулёўкай "за сувязь з нацдэмаўскімі і фашысцкімі элемэнтамі". Арыштаваны 15.11.1936.

7.4.1937 пераведзены ў Магілёўскую псыхіятрычную лякарню, дзе і памёр (паводле афіцыйнай вэрсіі ад гангрэны лёгкіх; паводле іншых зьвестак – скончыў жыцьцё самагубствам). Пахаваны на ўскраіне Пячэрскага парку ў Магілёве. Яго імем названыя вуліцы ў Менску, Капылі.

У сваю чаргу сябры Магілёўскай арганізацыі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) замовілі літургію памяці Цішкі Гартнага, якая адбудзецца ў сераду, 7 лістапада, у грэка-каталіцкай Царкве іконы Маці Божай Бялыніцкай.

Вітольд Няўрыда

05.11.2007

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: