Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members kola Магілёў Магілёўскі далягляд № 15, лістапад У Магілёве спэцназ "скруціў" 75-гадовую жанчыну
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

У Магілёве спэцназ "скруціў" 75-гадовую жанчыну

НаташаПоследнее изменение: 2007-12-02 20:55

Натальля Панцялеева забылася дома ільготны білет на праезд і таму адмовілася плаціць штраф – 6 200 рублёў. Бравыя міліцыянты бабульку не захацелі слухаць.

Карціна звыклая: кантралёр просіць жанчынуе прад’явіць цэтлік і пэнсійнае пасьведчаньне.

Пасля доўгіх пошукаў апошняга жанчына зразумела, што пакінула яго дома. Кантралёр: "З вас штраф, 6 200 рублёў". Паводле прадстаўніцы аўтапарку спадарыні Давыдзенкі яна вымушаная была выклікаць міліцыю, бо 75-гадовая (!) "штрафніца" пачала сябе "некарэктна" паводзіць...

На плошчы Арджанікідзе старую высадзілі з аўтобуса супрацоўнікі спэцыяльнага падраздзяленьня, на яе нават быў складзены пратакол аб правапарушэньні.

– Мне да болі ў сэрцы крыўдна, – гаворыць пэнсыянэрка, – што вакол усе кажуць аб даверы, а тут мяне здымаюць з аўтобуса са спэцназам. Я вэтэран працы й дзіця вайны, лічу, не заслугоўваю такіх адносінаў да сябе. Раней думала, што ў нашай краіне вельмі паважаюць узрост, але гэта сталася ня так...

Спадар Лазарэнка, дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага даччынага Магілёўскага аўтамабільнага прадпрыемства "Аўтобусны парк №1", у дзеяньнях свайго кантралёра спадарыні Давдзенкі перавышэньня паўнамоцтваў ня бачыць, маўляў, тая дзейнічала адпаведна службовым інструкцыям.

Аналягічнай пазыцыі прытрымліваюцца і людзі ў форме, якіх мы ўтрымліваем сваімі падаткамі дзеля таго, каб яны змагаліся са злачынцамі.

Аднак сёньня чамусьці ня бачна тэндэнцыі да зьніжэньня ні колькасьці маладых "прынцыповых" безбілетнікаў, ні "крутых" бандзюганаў. Дык што – за тое і адыграліся напоўніцу на чалавеку шаноўнага ўзросту?

Што ні кажыце, аднак закон законам, а людзкасьць мусіць заставацца людзкасьцю. Зь яе, а ня "судзьдзяў" пачынаецца будаўніцтва грамадзтва, дастойнага новага стагодзьдзя.

Вітольд Няўрыда

12.11.2007

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: