Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members kola Магілёў Магілёўскі далягляд № 15, лістапад Ля Прапойску вада не замярзае
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Ля Прапойску вада не замярзае

НаташаПоследнее изменение: 2007-11-17 07:06

Да незвычайнай старажытнай крыніцы возяць лячыць нават алькаголікаў. Дапамагае!

Прапойск – ранейшая назва цяперашняга беларускага райцэнтру Слаўгарад, што ў 70 кілямэтрах ад Магілёву. У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца ў ХII стагодзьдзі. І на сёньня гарадок, дзе жыве блізу васьмі тысяч насельніцтва, мае 760 гадоў гісторыі.

Напачатку ХІХ стагодзьдзя ў Прапойску існаваў інстытут шляхетных дзяўчат. Тут таксама працавалі школа, бальніца, праваслаўная багадзельня, габрэйская сынагога. І менавіта з таго часу існуюць сьведчаньні пра цудадзейныя ўласьцівасьці крынічкі ля маёнтку Благадаць, гаспадаром якога была дваранка Мурамцава.

Цяпер крыніца – невялікае возера, абапал якога дрэвы: ліпы, дубы, вольха, вярба. Вада ў возеры цёмна-сіняга колеру. На выгляд – густая, як кісель, і нібыта кіпіць. Тэмпэратура "жывой" вады ў крыніцы нават ў злыя маразы на вуліцы  +8 градусаў.

Эколяг Іван Сянчук тлумачыць, што пухіры ўяўнага кіпеню ўтвараюць струмені з крыніцаў

– Іх тут больш як адна сотня, – удакладняе Іван Сянчук, – яны выбіваюцца з глыбіні 100-200 мэтраў, праз таўшчыню прыроднага мелу.

Ад эколяга атрымліваю пацьверджаньне, што васільковы колер вады вызначае падвышаная канцэнтрацыя фтору, крэмнію, тытану, медзі, срэбра, стронцыю. Менавіта гэтыя ды іншыя элемэнты спрыяюць цудадзейным уласьцівасьцям падземнай вады.

Кожны год 3 жніўня (сьвята Макавей) да крыніцы не падступіцца. Мясцовыя і прыежджыя людзі (таксама з Расеі і Ўкраіны) кідаюцца ў ваду, як за выратаваньнем. Калі паплюхаюцца ды абальюцца, набіраюць у тару жыватворную вільгаць.

– Гаспадыні крынічнай вадой агуркі заліваюць, – удакладняе мясцовы жыхар Іван Корпач, – ім пасьля ніякай стэрылізацыі ня трэба. Атрымліваюцца надзвычай хрусткія і смачныя.

Доказам сёньняшняга часу пра лекавыя ўласьцівасьці крыніцы ля былога Прапойску зьяўляюцца масавыя наезды сюды людзей, якія абмежаваныя ў магчымасьцях руху, маюць радыкуліт, пашкоджаньні сьпіны. Яшчэ адна прыкмета – спадзяваньні на жывую ваду ў адвучваньні арганізма ад алькаголю.

Я гутарыла зь Вячаславам Горбікам, старшынёй прафкаму сельгаскаапэратыву "Бярозаўка", што на Магілёўшчыне. Ён суправаджаў да крыніцы ў Благадаці двух вясковых працаўнікоў.

– Пасьля жніва загулялі мэханізатары, – гаворыць Вячаслаў Горбік, – прапілі ўшчэнт прэмію. Дык адзін зь іх прыгадаў пра лекавую ваду. Раней яна дапамагла гэтаму чалавеку ачомацца ад запою. Глядзіш, і цяпер дапаможа…

Смачна піць, мужыкі!

Галіна Баравая

17.11.2007

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: