Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members kola Магілёў Магілёўскі далягляд № 15, лістапад "Магілёўліфтмаш": палююць на праўдалюбцаў
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

"Магілёўліфтмаш": палююць на праўдалюбцаў

НаташаПоследнее изменение: 2007-11-21 09:18

Кіраўнік вядомага ў горадзе унітарнага прадпрыемства Пётр Руднік даў загад знайсці і звольніць чалавека, які распаўсюджвае на заводзе "падпольны" бюлетэнь "Голас Ліфтмаша".

Яго першы нумар выйшаў у кастрычніку накладам 299 асобнікаў. У бюлетэні распавядаецца пра завадское самаўпраўства і бязмежжа асобных начальнікаў.

– Завод гудзеў, – распавядае Сцяпанавіч. – Кіраўніцтва дагэтуль шукае чалавека, які распаўсюджвае бюлетэнь. Прыглядаюцца да ўсіх, хто чым-небудзь вылучаецца з масы. Пад пільным наглядам знаходзіцца нехта Андрэй у адным з цэхаў завода. Ён адрозніваецца ад астаніх сваімі рэлігійнымі поглядамі. Ківаюць на яго, але, канечне, памыляюцца.

– Бюлетэнь ідзе нарасхоп, – падхоплівае Нічыпаравіч, – усе яго чытаюць, згаджаюцца з напісаным і перадаюць адзін аднаму. Некаторыя, маючы выхад да капіравальнага абсталявання, сваімі сіламі памнажаюць яго.

– Але самае цікавае, – падкрэслівае Сцяпанавіч, – дык гэта тое, што дырэктар даў загад не выправіць тэрмінова хібы, пра якія напісана ў бюлетэні, а – расправіцца з тымі, хто іх выкрывае.

Нагадаем, што ініцыятарам выдання з’явіліся рабочыя завода, якія пры падтрымцы творчай групы "НАШ Магілёў" зрабілі бюлетэнь, які скарыстаўся вялізарным попытам. Зараз рыхтуецца другі нумар выдання, і ў кіраўніцтва завода ёсць сур’ёзныя прычыны гэтага асцерагацца.

Пан Тадэвуш

21.11.2007

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: