Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members kola Магілёў Магілёўскі далягляд № 1, студзень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Магілёўскі далягляд № 1, студзень

У Магілёве ствараюць беларускамоўную групу дзіцячага садка

Група пачала дзейнічаць з 1 верасня 2007 года па ініцыятыве бацькоў, якія пажадалі каб іхнія дзеці выхоўваліся ў атачэнні беларушчыны.

Са словаў Зьміцера Салаўёва, аднаго з ініцыятараў стварэння беларускамоўнай групы на базе дзіцячага садка №81, група разлічана на дзяцей узростам ад 3 да 5 год і зараз у групе знаходзіцца пакуль толькі чатыры чалавекі.

Садок месціцца па адрасу: Дняпроўскі бульвар, 58А, за абутковай крамай "Бадэн", па маршруту аўтобуса №11.

– Для таго каб аддаць сваіх дзяцей у гэтую групу, – распавядае Зміцер, – неабходна падаць заяўку ў Ленінская РАНА. Аплата за дзіцячы садок стандартная – 29 000 рублёў на месяц.

– У Магілёве зараз назіраецца бэбі-бум, – гаворыць рэдактар газеты "НАШ Магілёў" Андрэй Воўкаў, – У мінулым годзе ў Магілёве нарадзіўся 370-тысячны жыхар і горад упершыню за апошнія гады выйшаў на перавышэнне нараджальнасці над смертнасцю. У сувязі з гэтым ў горадзе не хапае дзіцячых садкоў. Як толькі нараджаецца дзіця, бацькі на працягу тыдня становяцца ў чаргу на атрыманне месца ў садку. Утвораная беларускамоўная група – гэта шанец без перашкодаў атрымаць месца ў групе. Тым больш што дзеці будуць надзелены большай увагай выхавальнікаў у сувязі з тым што група пакуль не шматлікая.

Больш падрабязную інфармацыю аб беларускамоўнай групе можна атрымаць па тэлефону: +375 29 691 59 63 (Зміцер Салаўёў).

Вітольд Няўрыда

31.01.2008

Валадар Цурпанаў выйшаў на волю

Пасля 10 сутак адміністратыўнага арышту за арганізацыю і правядзенне мітынгу прадпрымальнікаў у Магілёве 10 студзеня 2008 года на волю выйшаў актывіст “Рушэння” Валадар Цурпанаў.

Cустрэць актывіста прыйшлі лідэры магілёўскіх дэмакратычных арганізацыяў і партыяў.

Перад будынкам ізалятара часовага ўтрымання быў выстаўлены супрацоўнік міліцыі, які не падпускаў да дзвярэй ізалятара актывістаў дэмакратычнага руху, у выніку чаго яны былі вымушаны пэўны час знаходзіцца на адлегласці пяцідзесяці крокаў ад забора. Перад ізалятарам стаяў “Уазік”, унутры якога знаходзіліся супрацоўнікі атраду спецыяльнага прызначэння. Адзін з пасажыраў “Уазіка” нахабна вёў відэазапіс сабраўшыхся.

Трэба адзначыць што ні адзін прадпрымальнік не прыйшоў сустракаць чалавека, які адстойваў іх правы на плошчы Леніна 10 студзеня. Да прыняцця сумнавядомага прэзідэнцкага ўказа №760 Валадар Цурпанаў працаваў шаўцом у прыватнага прадпрымальніка. Пасля яго прыняцця ён застаўся беспрацоўным.

10 студзеня 2008 года ў Магілёве адбыўся мітынг прадпрымальнікаў, у якім ўзяла ўдзел каля 500 чалавек. У той дзень Валадар утварыў вакол сябе кола з прысутных і выступаў на працягу ўсяго мітынгу, заклікая ўлады да адмены ўказу. 15 студзеня ён явіўся ў Ленінскі РАЎС па позве, адкуль быў дастаўлены ў суд Ленінскага раёна горада Магілёва, які праз дзень вынес яму вырак у выглядзі 10 сутак пазбаўлення волі за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў.

Вітольд Няўрыда

25.01.2008

У Магілёве на будоўлі шматпавярховага дому загінуў рабочы-будаўнік

Рабочы аступіўся і зваліўся на ляжачыя ўнізе бетонныя пліты з вышыні трэцяга паверха. Смерць наступіла імгенна.

Інцыдэнт адбыўся 21 студзеня каля 14-00, на будоўлі шматпавярховага дома ў раёне 30-год Перамогі. Не гледзячы на трагічнае здарэнне будаўнічыя работы не прыпынены.

Са словаў аднаго з майстраў, гэта быў 55-гадовы рабочы-будаўнік Мікалай Яўмент. У яго засталася жонка і дзеці. На месца здарэння зараз чакаюць следчую групу.

Трэба адзначыць, што будаўнічыя работы выконвае будаўнічы трэст №12, які вылучаецца дрэннымі ўмовамі працы і пастаянным парушэннем  тэхнікі бяспекі.

Вітольд Няўрыда

21.01.2008

Магілёўскіх актывістаў выклікаюць у РАЎС

Па нейкай "выпадковасці" на позвах стаіць дата 21 студзеня, якая супадае  з запланаванай акцыяй пратэсту прадпрымальнікаў у Менску на Кастрычніцкай плошчы.

Як стала вядома карэспандэнту Bulletinonline.org  такія позвы ўжо атрымалі актывісты дэмакратычнага руху Тацяна Буланава, Яўген Бойка, Алесь Паплыка; незалежныя журналісты – Ігар Барысаў, Алесь Буракоў, Ганна Ільіна. Была спроба ўручыць падобную паперу юрысту Свабоднага прафсаюзу Беларускага Сяргею Фаміну, але яго жонка не адчыніла дзверы незнаёмым людзям.

Толькі ў позве Тацяны Буланавай пазначана, што яе запрашаюць ў Ленінскі РАЎС у якасці сведкі па нейкай крымінальнай справе. На ўсіх астатніх позвах статус запрашаемых у міліцыю людзей ніяк не абазначаны.

– За мной ужо даўно ідзе пільны кантроль, – адзначае Алесь Паплыка, сябра творчай групы "НАШ Магілёў". – Як толькі я вярнуўся з Польшчы дамоў, дзе адзін год вучыўся па праграме імя Кастуся Каліноўскага, то да мяне адразу завітаў участковы. Ён цікавіўся маімі планамі на будучыню і чым я зараз займаюся. Учора я атрымаў позву і чамусьці я гэтым не здзіўлены. Улада спрабуе нейтралізаваць найбольш актыўных людзей, да якіх я сябе залічваю. Я быў адным з удзельнікам намётавага мястэчку ў 2006 года пасля прэзідэнцкіх выбараў, за што і атрымаў 10 сутак. Думаю з-за гэтага ў міліцыянтаў да мяне такі інтарэс.

Праваабаронца Барыс Бухель мяркуе, што такім чынам мясцовая ўлада падстрахоўваецца, каб не атрымалася чарговага стыхійнага мітынгу прадпрымальнікаў у Магілёве, як гэта адбылося 10 студзеня на плошчы Леніна, калі ў акцыі пратэсту прыняла ўдзел каля 500 чалавек.

– Я бачу ў гэтым спробу нейтралізаваць актывістаў перад мітынгам прадпрымальнікаў 21 студзеня, – гаворыць журналіст Ігар Барысаў, – каб найбольш актыўныя магілёўцы не даехалі да яго месца правядзення ў Менску. Толькі не магу зразумець, чаму сярод тых, хто атрымаў позвы, тры незалежных журналіста!

Але не ўсе з тых, хто атрымаў позвы, здолеюць прыйсці ў пазначаны дзень і час. Алесь Буракоў знаходзіцца за межамі Беларусі, а Тацяна Буланава моцна хварэе.

Нагадаем, што пасля акцый пратэсту прадпрымальнікаў у Менску, Магілёве, Бабруйску было затрымана больш за 40 удзельнікаў такіх мерапрыемстваў, якія атрымалі тэрміны зняволення ад 10 да 20 сутак. У Магілёве за арганізацыю і правядзенне мітынгу прадпрымальнікаў 10 сутак атрымаў актывіст "Рушэння" Валадар Цурпанаў

21.01.2008

Дэмакратычныя актывісты рыхтуюцца да свята

У Магілёве створаны аргкамітэт па сьвяткаваньні 431-гадавіны зь дня атрыманьня горадам Магдэбурскага права.

– Сьвяткаваньне гэтай даты, – адзначае сябра аргкамітэту Алесь Сілкоў, – у Магілёве сталася добрай традыцыяй. Пачынаючы з 1997 года мы, актывісты дэмакратычных арганізацыяў і партыяў, праводзім розныя мерапрыемствы і такім чынам спрабуем прыцягнуць увагу магілёўцаў да гэтай гістарычнай даты. Сёлета плянуецца зрабіць буклеты і сьпецвыпуск газэты "НАШ Магілёў", якія будуць прысьвечаныя тэматыцы мясцовага самакіраваньня.

– Акрамя гэтага, – адзначае Алесь Сілкоў, –- падрыхтаваны ліст на імя мэра Віктара Шорыкава з просьбай дазволіць правядзеньне канфэрэнцыі прысьвечанай Магдэбурскаму праву ў памяшканьні аднаго з музэяў гораду.

Таксама плянуецца правесьці конкурс сачыненьняў і малюнкаў сярод вучняў сярэдніх школаў па вышэйузгаданай тэматыцы.

Адзін з актывістаў аргкамітэту выказаўся за правядзеньне суботніку па добраўпарадкваньню тэрыторыі, дзе зараз адбываецца адбудова магілёўскай Ратушы. Прапанова падтрыманая і ў бліжэйшы час актывісты ўзгадняць гэтае пытаньне зь мясцовымі ўладамі.

Нагадаем, свой першы герб і Магдэбурскае права Магілёў атрымаў 28 студзеня 1577 году. 9 чэрвеня 1661 году ў выніку паўстаньня супраць маскоўскага войску, падчас якога забілі каля 7 000 маскоўскіх стральцоў, горад быў ураўнаваны ў правах са сталіцай Вялікага Княства Літоўскага Вільняй і атрымаў свой чарговы герб: "у блякітным полі тры срэбныя вежы; у адчыненай браме сярэдняй – рыцар узброены мячом; зьверху над брамай на круглым чырвоным шчыце – вершнік …", які пазьней у 1781 годзе, па ўказу Сэнату, быў прадстаўлены элемэнтам дзяржаўнага гэрба "Пагоня".

Вітольд Няўрыда

11.01.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: