Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members kola Магілёў Магілёўскі далягляд № 3, сакавік
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Магілёўскі далягляд № 3, сакавік

Могилев лишился "достопримечательности"

Люди страдали из-за нее почти 30 лет, а решили злосчастную проблему всего за неделю. Потребовалась лишь отмашка губернатора.

Печально известный строительный комплекс, в который входит универмаг "Октябрьский", очищается от плитки, которая падала на прохожих еще с советских времен.

Это единственное место в городе, где в очереди в банкомат люди не обсуждают зарплату, цены и льготы. Все посматривают вверх: не летит ли на голову отколовшийся кусок плитки? Да, предупреждающие таблички о потенциальной опасности имеются, но с 1970-х годов, когда возводился этот комплекс, никаких действий по устранению проблемы не предпринималось.

И вот, на очередном заседании облисполкома, посвященном коммунальным проблемам, Борис Батура дал задание разобраться "с этим безобразием". По истечении недели проблема почти решена – плитка счищена.

– Я рад, что наконец-то всё решилось, – говорит Сергей, грузчик универмага "Октябрьский", – теперь буду попадать на работу не через зону "плиточной артподготовки". Странно только, что для этого нужна была отмашка чиновника, в то время, когда наша сотрудница несколько лет назад чуть не погибла.

Напомним, что после того случая в 2006 году места наибольшей опасности лишь оградили предупредительной лентой. И – все. Окончательно же решили проблему лишь сегодня.

Дмитрий Мышковский

31.03.2008

Сьмяяцца будзем па загаду

Аблвыканкам пажартаваў лепш за ўсіх – стаў заснавальнікам Магілёўскай абласной лігі Клубу вясёлых і знаходлівых.

На такі крок ўладу падштурхнулі словы старшыні адміністрацыі прэзідэнта на нарадзе аблвыканкама. Ён, бадай, і ўзгадаў, што на Магілёўшчыне зусім дрэнная сітуацыя з гэтым моладзевым напрамкам, а КВЗ, маўляў, гэта ж добры сродак ўплыву на моладзь.

Вось праца і закіпела – амаль за тыдзень усе неабходныя дакумэнты былі падрыхтаваны, і Лігу зарэгістравалі. Тут жа пачалі займацца і нібыта ўздымам руху КВЗ. За два дні надрукавалі афішы ды квіткі на першы абласны адкрыты фестываль КВЗ, які пройдзе 31 сакавіка. З 40 каманд плянуецца выбраць лепшых і стварыць адну зборную, з якой можна будзе працаваць.

– Арганізоўваць такі фестываль – справа бессэнсоўная. Лепш бы гэтыя грошы накіраваць на падтрымку таго руху, які ўжо існуе. А не "зверху" прымушаць моладзь займацца КВЗ. То не давалі грошай згуляць у гасьцёх, а на тое, каб прывезці 40 каманд, фінансы знайшліся хутка, – адзначыў адзін з удзельнікаў Магілёўскай каманды КВЗ.

– А што будзе далей?! – бярэцца за галаву фанат каманды КВЗ "Ай-яй-яй". – Зробяць адну дзяржаўную каманду, будуць кантраляваць жарты і прымушаць хадзіць на выступленьні. Хутко ўжо і сьмяяцца будзем па загаду.

Саша Заяц

28.03.2008

Магілёў: самы вялікі сцяг да Дня Волі!

25 сакавіка а 16 гадзіне дня,на ўездзе ў Магілёў з боку Менска быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг плошчай больш за 30 квадратных метраў.

Сцяг меў памеры 7х4,5 метра і прымяркоўваўся 90-ай гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Сцяг правясеў некалькі гадзінаў.

Ініцыятарам акцыі выступіла Творчая група "НАШ Магілёў".

Вітольд Няўрыда

26.03.2008

На Магілёўшчыне не хапае сіротаў

Колькасьць жадаючых усынавіць нованароджаных сірот у рэгіёне апошнім часам павялічваеца. Нават зьявіўся "сьпіс чаканьня" – для тых, хто жадае ўсынавіць дзіцёнка да года.

Летась новых бацькоў знайшлі 78 малых, яшчэ 319 сіротаў атрымалі апекуноў, 306 дзяцей пайшлі на выхаваньне ў прыёмныя сем’і. Як правіла,  усынавіцелі аддаюць перавагу немаўлятам.  Па словах супрацоўнікаў цэнтра усынаўленьня, чаканьне не перавышае двух-трох месяцаў.

Не ўсё так добра з больш сталымі дзецьмі. Звычайна – гэта малыя, што за свой нядоўгі век ужо пасьпелі пазнаёміцца са зьнявагай і фізічным гвалтам з боку самых блізкіх людзей. Пераважная большасць такіх біялагічных бацькоў нідзе не працуюць, пакутуюць на алкагалізм і пазбаўленыя бацькоўскіх правоў.  Дарэчы, сустракаюцца  выпадкі калі пазбаўленьне бацькоўства прымушае нядбайных маці ці бацьку ўзяца за розум, і тады дзіцяці вяртаецца ў родную сям’ю, але такіх выпадкаў  – лічаныя адзінкі. Большасць пра сваіх кінутых дзяцей нават не ўзгадваюць.

Як кажуць выхавацелькі Магілёўскага спецыялізаванага дому дзіцяці, з такіх сем’яў прыходзяць запужаныя дзеці з сумнымі вачамі. Некаторыя з іх першым часам пастаянна просяць хлеба.  Ня дзіва, што патэнцыйныя новыя бацькі насьцярожана адносяцца да прапановы ўсынавіць малых з цяжкіх сем’яў. Каб падвысіць шанцы такіх дзяцей, у Магілёве ўведзена практыка "бацькі на выходныя", калі дарослыя могуць "прымерацца" да ролі бацькоў цягам двух дзён.

Мікіта Доўнар

26.03.2008

У Прыдняпроў'і зажурчэлі ручаі з гною

У экалягічнай зоне рызыкі знаходзяцца восем буйных жывёлагадоўчых фермаў Магілёскай вобласьці. На падыходзе да небясьпечнай мяжы яшчэ дваццаць гаспадарак.

Пасля зімы ачысныя збудаваньні жывёлагадоўчых комплексаў Магілёўскага рэгіёну перапоўненыя зьліўнымі адыходамі. У Клімавіцкім раёне літаральна ў сотні мэтраў ад рачулкі Сасноўка знаходзіцца сьвінакомплекс з аднайменнай назвай. Ачысныя комплексу не спраўляюцца зь перапрацоўкай адыходаў жывёлагадоўлі.

Пакуль аналіз вады ў рацэ Сасноўка паказвае, што дапушчальныя нормы канцэнтрацыі бруду і хімікатаў не перавышаныя, аднак сытуацыя можа выйсьці з-пад кантролю з першым моцным дажджом. Ужо зараз дзе-нідзе ў вадаём трапляюць смуродныя ручаі .

Наогул на Магілёўшчыне даўно выпрацавалі свой рэсурс ачысныя васьмі буйных жывёлагадоўчых комплексаў у Клімавіцкім, Слаўгарадзкім, Горацкім, Крычаўскім і Бялыніцкім раёнах. У такім жа аварыйным стане знаходзяцца ачысныя на яшчэ дваццаці драбнейшых гаспадарках. Хаця шмат дзе жывёлаводы намагаюцца адбудаваць новыя ачысныя, па меркаваннях эколагаў, гэты працэс ідзе вельмі марудна.

Мікіта Доўнар

25.03.2008

У Магілёве забаронены мітынг з нагоды 90-годдзя БНР

У афіцыйным адказе, які атрымаў адзін с заяўнікаў мітынга Мікалай Расюк, гаворыцца, што з 21 сакавіка на плануемым месцы правядзення мітынга пачаўся рамонт дарогі, таму, маўляў, выбачайце!

– Гэта адмова, – гаворыць Мікалай Расюк, – накіравана на тое, каб перашкодзіць збору дэмакратычных апазіцыйных сілаў адсвяткаваць 90-ю гадавіну абвяшчэння БНР.

Са словаў намесніка старшыні Свабоднага прафсаюза Беларускага Юры Новікава, прадстаўнікі ўлады першапачаткова адмовілі вусна, але актывісты запатрабавалі, каб адмова была на афіцыйнай паперы і мела рэгістрацыйны нумар, каб у выпадку чаго можна было абскардзіць гэтае рашэнне.

– Сталася сістэмай, калі пад рознымі надуманнымі прычынамі забараняюцца мерапрыемствы, – гаворыць Юры Новікаў/ – У Магілёве немагчыма скарыстацца законам аб масавых мерапрыемствах.

Нагадаем, што мітынг, прысвечаны 90-м угодкам абвяшчэння БНР, мусіў прайсці 23 сакавіка каля палаца культуры завода штучнага валакна.

Вітольд Няўрыда

24.03.2008

Моладзі патлумачаць, што мы жывем добра

На апошняй нарадзе начальнікаў аддзелаў Магілёўскага аблвыканкаму вырашылі стварыць моцную групу студэнтаў, якія будуць прапагандаваць ідэі ўлады.

На сёняшні дзень у кожным універсітэце Магілёва створаны свае інфармацыйна-прапагандысцкія групы. Адміністрацыя прэзідэнта штотыдзень дасылае да кожнага ВНУ інфармацыю, якую трэба "ўбіць" у галовы студэнтаў, каб яны "правільна" думалі. А кожны чацвер абраны днём інфармаваньня. Узначальваюць прапагандысцкія групы, як правіла, выкладчыкі гуманітарных дысцыплін – псіхалогіі, філасофіі ды паліталогіі. Вядома, такія высокаадукаваныя прафэсары могуць паўплываць на моладзь.

– У нас галоўным ідэолагам назначаны выкладчык філасофіі Юліан Мікалаевіч Лапацкі. Ён і праводзіць гадзіны інфармаваньня, калі ў сябе на занятках, калі на патоку. – паведаміў нам студэнт Беларуска-Расейскага Універсітэту.

Аднак простыя гадзіны інфармаваньня ўладам здаліся малым, і вось пачне працаваць абласная профільная група – такім чынам чыноўніцтва жадае стварыць сваё сталае інфармацыйнае поле сярод студэнтаў. Пэўна ж, каб было ямчэй імі кіраваць.

Саша Заяц

24.03.2008

Магілёў: "N.R.M. " абяцаў вярнуцца!

Даўно ўжо ў дыска-клубе "Ліга" ў зале не лунаў бел-чырвона-белы сцяг і забіты да адказу танцпол не крычэў "Жыве Беларусь! "

Замест запланаванага трохгадзіннага "Развітальнага" канцэрту, арганізатары абмежавалі час выступу выканаўцаў паўтары гадзінамі, але з-за крыкаў фанатаў і нежаданнем пакідаць танцпол канцэрт зацягнуўся яшчэ на добрыя дваццаць хвілінаў.

– Канцэрт называецца "Развітальны", – сказаў Лявон Вольскі, – таму, што мы развітваемся з зімой і рыхтуемся да прыходу вясны.

Трэба адзначыць, што гэта першы канцэрт гурта ў Магілёве за апошнія некалькі год. Папярэдні, які мусіў быў прайсці летась, быў адменены па незразумелых прычынах.

Вітольд Няўрыда

18.03.2008

БРСМ вучыць забіваць за грошы

У Магілёве найноўшыя камсамольцы арганізуюць кампутарныя спаборніцтвы падлеткаў. Шкаляры ахвотна пагаджаюцца. "Выхаваньне", дарэчы, фінансуецца за конт малых.

Ідэя правесьці турнір па кампутарнай гульні сярод шкаляроў зьявілася ў гарадзкой арганізацыі БРСМ. Прапанову падтрымалі аддзел па справах моладзі і аддзел адукацыі гарвыканкаму. А спаборніцтвы вырашылі прымеркаваць да 90-годдзя Узброеных сілаў Беларусі ў рамках акцыі "Служым Беларусі".

Такім чынам, ладзіцца прадстаўнічы гарадзкі турнір сярод навучэнцаў сярэдніх школаў, ліцэяў і гімназій па кампутарнай гульне "Counter-Strike". Унёсак для удзелу – 5 тысяч рублёў.

Па папярэдняй інфармацыі, у спаборніцтвах прымуць удзел каля 30 маладых віртуальных ваякаў – гэта пераможцы раёных турніраў. У раённых спаборніцтвах удзельнічалі больш за сотню шкаляроў – настраляліся вышэй даху! Самы маленькі ўзрост удзельнікаў – 14 год, аднак абмежаваньняў па ўзросту няма.

Дарэчы, сэнс гульні "Counter-Strike" – пазабіваць усіх членаў каманды суперніка. Адныя гуляюць за тэрарыстаў, другія за контартэрарыстаў. Страляць трэба хутка і якасна. Без крыві на маніторы, канечне, не абыходзіцца.

Ці ня лепей было сапраўдным вэтэранам дапамагчы дажываць за мізэрныя свае пэнсіі?

Саша Заяц

11.03.2008

У Магілёве адзначаць 90 год БНР па-свойму

У межах сьвяткаваньня 90-х угодкаў БНР у Магілёве плянуецца правядзеньне шэрагу мерапрыемстваў.

Старшыня аргкамітэту па сьвяткаваньні  90-х угодкаў БНР у Магілёве Віталь Макаранка прапаноўвае ўсім магілёўцам далучыцца да мерапрыемстваў, якія будуць ладзіць дэмакратычныя сілы гораду.

– Мы ўжо падалі заяўку на правядзеньне мітынгу-шэсьця на 23 сакавіка, – гаворыць Віталь. – Акрамя гэтага  будзем праводзіць спартовы турнір па міні-футболу сярод аматарскіх камандаў гораду і шырока распаўсюджваць літаратуру пра Беларускую Народную Рэспубліку. Вечарам 25 сакавіка пройдзе вечарына з бардаўскім канцэртам для моладзі. Акрамя гэтага, будзе праводзіцца яшчэ некалькі мерапрыемстваў, пра якія я пакуль не хачу распаўсюджвацца.

– Усе, хто жадае масава адзначыць гэтае сьвята, – працягвае Віталь, – могуць паехаць у Менск і прыняць удзел у мітынгу, а тыя, хто ня хочуць вандраваць і далучацца да нашага фармату мерапрыемстваў, хай ладзяць свае. У любым выпадку ў гэты дзень нельга быць абыякавым.

Са словаў Віталя Макаранкі, Дзень Волі – гэта сьвята адраджэньня Дзяржавы, і таму ён прапаноўвае праявіць як мага больш вынаходлівасьці й ініцыятывы ў сьвяткаваньні.

Нагадаем, летась на Дзень Волі прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі ўскладалі бел-чырвона-белыя кветкі да будынку цяперашняга абласнога краязнаўчага музею гораду. У далёкім 1918 годзе ў гэтым доме праходзіў гарадзкі сход, у якім прымала ўдзел каля 400 дэлегатаў і якія амаль аднагалосна прызналі і падтрымалі ўрад БНР.  

Вітольд Няўрыда

10.03.2008

Пагрозы злачынцаў не падзейнічалі

Cуд па справе збітага ў кастрычніку Паўла Залескага перанесены на 11 сакавіка.

Нагадаем,  30 кастрычніка, у дзень прыезда прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага на будоўлю папяровай фабрыкі ў Шклове, сваімі калегамі па працы быў жорстка збіт без ніякіх на тое падставаў рабочы-зваршчык Павел Залескі.

Суд мусіў быў адбыцца 29 лютага ў раённым суддзе Шклова, куды спадар Залескі прыехаў разам са сваім адвакатам. У судзе таксама прысутнічалі двое з траіх падазраваемых у збіцці рабочага-зваршчыка на будоўлі папяровай фабрыкі ў Шклове  –  Сяргей Казючыц і Юры Казлоў.

Са словаў Паўла Залескага, трэці абвінавачаны – Балбудзінаў – знаходзіцца ў бягах з таго самага моманту як дазнаўся, што супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.

"Суд быў перанесены ў сувязі з тым, – гаворыць Павел, –  што ў абвінавачаных асобаў няма грошаў на адваката. Суддзя прыняла рашэнне аб прадастаўленні дзяржаўнага абаронцы. Акрамя гэтага, у суд не прыйшлі сведкі з боку абвінавачаных ".

Вітольд Няўрыда

03.03.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: